Білеты па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для правядзення экзаменаў у парадку экстэрнату пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі 2014/2015 навучальны год Білет №1



Дата канвертавання23.06.2016
Памер46.77 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

ад 03.12.2014 № 900



БІЛЕТЫ
па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

для правядзення экзаменаў у парадку экстэрнату

пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы

сярэдняй адукацыі


2014/2015 навучальны год



Білет № 1

1. Жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай (паводле «Жыція Еўфрасінні Полацкай»).

2. Сучасная беларуская драматургія (на прыкладзе творчасці аднаго-двух аўтараў).

3. Прачытаць на памяць верш Максіма Багдановіча «Раманс».



Білет № 2

1. Францыск Скарына — першадрукар і асветнік.

2. Аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», яе ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды.

3. Прачытаць на памяць урывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф».



Білет № 3

1. Патрыятычныя і агульначалавечыя матывы ў лірыцы Алеся Гаруна («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...», «Ідуць гады» і інш.).

2. Тэма гістарычнага мінулага Беларусі ў творах Уладзіміра Ка-раткевіча (на прыкладзе аднаго твора).

3. Прачытаць на памяць верш Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць».



Білет № 4

1. Паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» як выдатны твор беларускай літаратуры эпохі Адраджэння.

2. Праблематыка апавяданняў Міхася Стральцова «Сена на асфаль-це» і «На чацвёртым годзе вайны».

3. Прачытаць на памяць верш сучаснага беларускага паэта (на выбар).



Білет № 5

1. Рамантычныя сюжэты і вобразнасць у творчасці Яна Баршчэў-скага (два апавяданні на выбар са зборніка «Шляхціц Завальня, або Бе-ларусь у фантастычных апавяданнях»).

2. Ваенная лірыка Аркадзя Куляшова («Над брацкай магілай»
і інш.).

3. Прачытаць на памяць верш Яўгеніі Янішчыц (на выбар).



Білет № 6

1. Вобраз галоўнага героя ў паэме Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе».

2. Праблема маральнага выбару ў апавяданнях Янкі Брыля («Галя», «Memento mori»).

3. Прачытаць на памяць верш Якуба Коласа «Родныя вобразы».



Білет № 7

1. Сатырычны і гуманістычны пафас камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».

2. Праблематыка рамана Івана Шамякіна раман «Сэрца на далоні».

3. Прачытаць на памяць верш Янкі Купалы «Явар і каліна».



Білет № 8

1. Выкрыццё сацыяльнай несправядлівасці ў паэме Францішка Ба-гушэвіча «Кепска будзе!».

2. Праблема мастака і мастацтва ў паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя».

3. Прачытаць на памяць урывак з апавядання Міхася Стральцова «Сена на асфальце».



Білет № 9

1. Тэматыка і асноўныя вобразы паэзіі Францішка Багушэвіча («Мая дудка», «Ахвяра», «Хмаркі» і інш.).

2. Сучасная беларуская проза (на прыкладзе творчасці аднаго-двух аўтараў).

3. Прачытаць на памяць верш Максіма Багдановіча «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»).



Білет № 10

1. Тэма вернасці роднай зямлі ў апавяданні Максіма Гарэцкага «Роднае карэнне».

2. Тэмы і вобразы ў лірыцы Максіма Танка («Родная мова», «Ave Maria», «Мой хлеб надзённы» і інш.).

3. Прачытаць на памяць урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (на выбар).



Білет № 11

1. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы.

2. Тэматыка і праблематыка рамана Iвана Мележа «Людзі на ба-лоце».

3. Прачытаць на памяць урывак з паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».



Білет № 12

1. Тэматычная шматграннасць і стылявая разнастайнасць лірыкі Янкі Купалы.

2. Духоўны свет герояў Івана Шамякіна (аповесць «Непаўторная вясна» або «Гандлярка і паэт».

3. Прачытаць на памяць верш Максіма Танка «Родная мова».



Білет № 13

1. Жанравая адметнасць рамана Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя».

2. Сучасная беларуская паэзія (на прыкладзе творчасці аднаго-двух аўтараў).

3. Прачытаць на памяць верш Аркадзя Куляшова (на выбар).



Білет № 14

1. Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы (п’еса «Раскіданае гняздо» або «Паўлінка»).

2. Тэмы і вобразы ў лірыцы Петруся Броўкі («Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло…» і інш.).

3. Прачытаць на памяць верш Францішка Багушэвіча «Хмаркі».



Білет № 15

1. Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа.

2. Тэматычная разнастайнасць лірыкі Пімена Панчанкі («Краіна мая», «Герой», «Той дзень прапаў і страчаны навекі…» і інш.).

3. Прачытаць на памяць верш Янкі Купалы «Спадчына».



Білет № 16

1. Тэматычная разнастайнасць лірыкі Якуба Коласа.

2. Драматычны лёс ахвяр Першай і Другой сусветных войнаў у рамане Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні».

3. Прачытаць на памяць байку Кандрата Крапівы (на выбар).



Білет № 17

1. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця.

2. Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»: асноўныя праблемы і галоўныя героі.

3. Прачытаць на памяць верш Дануты Бічэль «Роднае слова».



Білет № 18

1. Гісторыя напісання і праблематыка трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (кніга першая — «У палескай глушы»).

2. Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім».

3. Прачытаць на памяць верш Пімена Панчанкі (на выбар).



Білет № 19

1. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча.

2. Спалучэнне трагічнага і камічнага ў п’есах Андрэя Макаёнка (п’еса «Зацюканы апостал» або «Пагарэльцы»).

3. Прачытаць на памяць урывак з паэмы Янкі Купалы «Курган».



Білет № 20

1. Вобраз Радзімы ў лірыцы Максіма Багдановіча («Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»), «Слуцкія ткачыхі» і інш.).

2. Кандрат Крапіва — байкапісец. Ідэйная накіраванасць і мастацкія асаблівасці баек.

3. Прачытаць на памяць урывак з рамана Івана Мележа «Людзі на балоце» (на выбар).




: wp-content -> uploads -> 2014 -> exam -> 2014-2015 uchebnyiy god
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов
2014-2015 uchebnyiy god -> Білеты па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для правядзення экзаменаў у парадку экстэрнату пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі 2014/2015 навучальны год Білет №1




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка