Biss бліц bb #28/2009BY, 02 November 2009



Дата канвертавання15.05.2016
Памер63.62 Kb.




BISS БЛІЦ

BB #28/2009BY, 02 November 2009





ФОРУМ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЕРСТВА І ПЕРСПЕКТЫВЫ ЯГО ЎПЛЫВУ НА БЕЛАРУСКА-ЕЎРАПЕЙСКІЯ ДАЧЫНЕННІ

Андрэй Ягораў

Рэзюмэ:
Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства мае сур’езны патэнцыял уплыву на фармат Усходняга партнерства і двухбаковыя дачыненні Беларусь – ЕС. Але ж канкрэтныя формы рэлізацыі гэтага патэнцыялу будуць залежныя ад дзеянняў грмадзянскай супольнасці, магчымасцей яе кансалідацыі і выпрацоўкі агульных пазыцыяў. Перспектывы Форуму адчыняюць для грамадзянскай супольнасці Беларусі сур’езныя шанцы (да гэтае пары закрытыя) на ўключэнне ў працэсы прыняцця рашэнняў па значных для краіны пытаннях. Наяўная актыўнасць і дасягнуя ступень кансалідацыі сярод беларускіх НДА ужо вывела беларускую грамадзянскую супольнасць ў лідары сярод іншых краін Усходняга партнерства, што дае пэўныя спадзяванні на рэалізацыю новых магчымасцяў.

Уключэнне элементу грамадзянскай супольнасці ў міждзяржаўныя дачыненні - беспрэцэдэнтны і ўнікальны крок Усходняга партерства. Таму вельмі складана сказаць да якіх наступстваў гэта можа прывесці ў доўгатэрміновай пертспектыве. Зараз можна казаць толькі пра тое, што Форум грамадзянскай супольнасці адчыняе новыя шансы і перспектывы для грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнерства. Ад таго якія з гэтых новых магчымасцяў будуць скарыстаныя і будзе залежыць тое месца, што будзе займаць грамадзянская супольнасць у межах Усходняга партнерства і ў новай усходняй палітыцы Еўрапейскага Саюза.


Наяўная струтура Усходняга партнерства складаецца з чатырох асноўных кампанентаў:

Па-першае, палітычны кампанент, куды уваходзяць Саміт кіраўнікоў дзяржаваў Усходняга партнерства і ЕС, а таксама штогадовыя сустрэчы міністраў замежых справаў.

Па-другое, кампанент шматбаковага супрацоўніцства, куды уваходзяць сустрэчы вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў па чатырох тэматычных платформах:

  1. Дэмакратыя і належнае кіраванне;

  2. Эканамічная інтэграцыя і сбліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС;

  3. Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека;

  4. Кантакты паміж людзмі.

Па-трэцяе, кампанент двухбаковага супрацоўніцтва, што уключае рознабаковыя ініцыятывы па паглыбленні ўзаемадносінаў кожнай з краінаў з Еўрапейскім Звязам;

Па-чацвертае, грамадзянскі кампанент – Форум грамадзянскай супольнасці.

Форум грамадзянскай супольнасці будзе месцам для выяўлення пазыцыі грамадзянскай супольнасці па найбольш актуальным праблемам узаемадзеяння ў рамках ініцыятывы Усходняга партнерства, кампанентам кантролю і маніторынга тых працэсаў, што разгортваюцца на ўсіх іншых пляцоўках і струтурах ініцыятывы.
Паэнцыйна Форум грамадзянскай супольнасці можа стаць структурай, якая будзе ўплываць на развіцце двухбаковага супрацоўніцтва краін-партнераў і ЕС, шматбаковага супрацоўніцтва ў межах тэматыных платформаў Усходнага партнерства, фармаванне новых стратэгіяў і падыходаў усходняга кірунку Еўрапейскай палітыкі суседства. Відавочна, гэты уплыў не будзе мець вырашальнага значэння і Форум грамадзянскай супольнасці не будзе мець права канчатковага “вета” у дачыненні рашэнняў, што прымаюцца на ўзроўні міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Але нават такія магчымасці як удзел у працы шматбаковых тэматычных платформаў, маніторынг, кантроль і незалежная ацэнка ўзаемадзення, абявязковыя для адказу пісьмовыя запыты да адказных структураў Усходняга партнерства, прапановы альтэрнатыўных праектаў – гэта патэнцыйна значныя інструменты ўплыву. Як найменей Форум грамадзянскай супольнасці можа стаць:


  • Пляцоўкай для набыцця грамадзянскай супольнасцю сваёй палітычнай суб’ктнасці;

  • Інструментам забеспячэння адкрытасці і публічнасці шматбаковага і двухбаковага супрацоўніцтва ў межах Усходняга партнерства;

  • Месцам публічнага прадстаўлення пазыцыі грамадзянскай супольнасці па самых розных пытаннях актуцальнага парадку дня еўрапейскай палітыкі і нацыянальнай палітыкі краінаў-партнераў.

Трэба ўлічваць, што на сённяшні час грамадзянская супольнасць Беларусі паслядоўна выключая з сістэмы прыняцця ўсіх значных для краіны рашэнняў. Адзіным уплывовым суб’ектам палітычнага працэсу з’яўляецца дзяржава. Гэта тычыцца як міжнародных дачыненняў, так і сітуацыі ўнутры краіны. Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства і сама ініцыятыва Усходняга партнерства стварае новыя механізмы ўключэння грамадзянскай супольнасці ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Патэнцыйна платформа Форуму можа даць магчымасць прадстаўнікам беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і зацікаўленым еўрапейскім НДА стаць трэцім бокам пры вырашэнні складаных пытанняў еўрапейска-беларускіх дачыненняў. Адная з задачаў, што стаіць перад Форумам – гэта перавесці балючыя пытанні, якія блакуюць развіцце еўрапейска-беларускіх дачынненяў з дэкларатыўных у працоўныя. Гэта значыць, што пытанні правоў чалавека (выбарчага працэсу, палітычнай і эканамічнай лібералізацыі ў Беларусі і г.д.) не павінны быць падставай для высоўвання ўзаемных прэтэнзіяў і умоваў, але павінны праз Усходняе партнерства і Форум адтрымаць реальныя працэдуры і механізмы па іх вырашэнню. Удзел грамадзянскай супольнасці праз механізмы Форума ў гэтых працэсах дазволіць прадухіліць магчымыя маніпуляцыі і імітацыю гэтых сістэмных зменаў. Такія змены з аднаго боку будуць спрыяць еўрапеізацыі краіны, а з другога боку перавод наяўных перашкодаў да супрацоўнітва ў працоўныя працэдуры вырашэння праблемаў дазволіць інтэнсіфікаваць еўрапейска-беларускія дачыненні.


Канкрэтны фармат Форума шмат у чым будзе залежным ад пазыцыяў і чаканняў грамадзянскай супольнасці Беларусі. Апошняя вельмі не аднародная, таму нельга казаць і пра нейкія выразныя чаканні, што адназначна падзяляюцца ўсімі структурамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Тым не менш, беларускія НДА праявілі сябе як найбольш актыўныя і кансалідаваныя ў параўнанні з іншымі краінамі Усходняга партнерства. Ад Беларусі паступіла найбольшая колькасць заявак да ўдзелу ў Форуме, быў створаны шырокі арганізацыйны камітэт па правядзенні канультацыяў з грамадзянскай супольнасцю, арганізаваныя дзве буйныя канферэнцыі з мэтай выпрацоўкі супольнай пазыцыі ў дачыненні да Усходняга партнерства, распаўсюджаныя некалькі глыбокіх аналітычных дакументах па праблематыцы ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў ініцытыяве і шэраг прапановаў па структуры і функцыях Форума грамадзянскай супольнасці. Такая актыўнасць і кансалідацыя грамадзянскай супольнасці адбылася дзякуючы накапленню высокога інтэлектуальнага і арганізацыйнага патэнцыялу. Гэты патэнцыял не можа знасці рэалізацыі ў сенняшняй сітуацыі Беларусі, таму маргінаілзаваная ўнутры краіны грамадзянская супольнасць вельмі выразна адчувае тыя перспектывы, што дае Усходняе партнерства. Бадай большая частка беларускай грамадзянскай супольнасці чакае, што Форум стане уплывовай струтурай у межах Усходняга партнерства, а меркаванне грамадзянскай супольнасці будзе ўлічвацца ў двухбаковых дачыннях і развіціі супольных праетаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам.
Тая кансалідацыя, што дасягнутая ў межах грамадзянскай супольнасці Беларусі пакуль што дазваляе арганізоўваць адкрытыя шырокія і прадстаўнічыя форумы (канферэнцыі). Такія адкрытыя форумы выкарыстоўваюцца для абвшчэння і ўзгаднення пазыцыяў, абмеркаванню перспектыўных задач. Тая частка дэлегатаў Форуму, што прымае на сябе абавязкі па прадстаўленню інтарэсаў больш шырокіх колаў грамадзянскай супольнасці будзе (у пэўным сэнсе) падсправаздачная ёй. Плануецца, што па выніках Форуму прадстаўнікі беларускай дэлегацыі будзуць публічна даводзіць неабходную інфармацыю да грамадзянскай супольнасці пра механізмы шырокіх кансультацыяў і публічных мерапрыемстваў. Зразумела, што імператыўны мандат для дэлегатаў Форуму не магчымы, таму адзінай формай кантролю застаецца выкарыстанне механізмаў максімальнай адкрытасці і публічнасці іх дзеянняў.
Магчымасць уключэнне дэмакратычнай апазыці ў працу па фарматаванні Форума і далейшай супрацы з ім існуе, больш за тое, пэўная каардынацыя дзеянняў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці на міжнародным узроўні неабходная. Верагодным фарматам узаемадзення могуць стаць публічныя кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю, удзел у згаданых вышэй беларускіх форумах грамадзянскай супольнасці, абмен пісьмовымі прапановамі і праектамі з працоўнымі органамі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства.
Высновы і рэкамендацыі:


  1. Ініцыятыва Ўсходняга партнерства – адкрытая і знаходзіцца ў стане свайго фарміравання. Гэта дазваляе уплываць на той фармат і механізмы, які закладваюцца ў яе аснову.

  2. Патэнцыйныя механізмы Форуму грамадзянскай супольнасці адкрываюць шырокія перспектывы для грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая сення павінна актыўна ўплываць на іх станаўленне.

  3. Адная з галоўных задачаў грамадзянскай супольнасці – гэта стварэнне механізмаў працы са складанымі пытаннямі, што на сенняшні час перашкаджаюць пашырэнню еўрапейска-беларусіх дачыненняў. Наяўня перашкоды ў выглядзе пытанняў правоў чалавека, дэфіцыту дэмакратыі і г.д. павінны быць пераведзеныя з толькі палітычных у працэдурныя і працоўныя.

  4. Для каардынацыі беларускай дэлегацыі Форуму з больш шырокай грамадзянскай супольнацю і дэмакратычнай апазыцыяй Беларусі павінны быць пашыраныя формы акдкрытых і публіных кансультацыяў (форумаў) на нацыянальным узроўні.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка