Biss блiц bb #31/2009BY, 08 December 2009



Дата канвертавання19.06.2016
Памер56.64 Kb.




BISS БЛIЦ

BB #31/2009BY, 08 December 2009





ЛУКАШЭНКА–БЕРЛУСКОНІ: ПАЦЯПЛЕННЕ АДНОСІНАЎ, ЯКОЕ НІ ДА ЧАГО НЕ АБАВЯЗВАЕ, АБО TUTTO FUMO E NIENTE ARROSTO!

Аляксей Пікулік

Рэзюмэ.
Што стаяла за візітам прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі ў Мінск 30 лістапада 2009 года? Аналітык BISS Аляксей Пікулік сцвярджае, што стратэгія адаптацыі беларускіх уладаў да новых эканамічных і геапалітычных рэаліяў становіцца ўсё больш звязанай з пэўным спосабам транснацыяналізацыі, які можна вызначыць як: "перамены без пераменаў і пацяпленне адносінаў, якое ні да чаго не абавязвае".
30 лістапада 2009 года сеньёр Сільвіё Берлусконі – пераменаўстойлівы прэм'ер-міністр Італіі – наведаў Беларусь з афіцыйным візітам. Гэтая падзея выклікала гарачыя дэбаты як у замежных, гэтак і ў беларускіх СМІ, бо Берлусконі стаў першым заходнім лідэрам з 1994 года, які наведаў логава прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Падчас перамоваў абмяркоўваліся двухбаковыя гандлёва-эканамічныя дачыненні паміж Беларуссю і Італіяй, і абодва бакі прадэманстравалі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні аб'ёму эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі. Сільвіё Берлусконі адкрыта выказаў шкадаванне з нагоды недастаткова развітых гандлёвых і інвестыцыйных перспектываў і зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве. Лукашэнка адкрыта заявіў, што новыя рамкі супрацоўніцтва могуць змякчыць уздзеянне глабальнага эканамічнага крызісу на абедзве краіны, і вітаў умацаванне сувязяў з Еўрапейскім Саюзам. Чымсьці сапраўды экстравагантным быў толькі пасыл заключнай рэмаркі Берлусконі датычна яўнай падтрымкі Лукашэнкі выбарцамі. І нават гэтая заява мае дачыненне не столькі да жорстка-непасрэднага прызнання легітымнасці Лукашэнкі, колькі да перабольшанай пачцівасці Берлусконі.

Дык чаму ж, нарэшце, Берлусконі?
Няма нічога дзіўнага ў тым факце, што менавіта Берлусконі стаў першым, хто наведаў з візітам Беларусь. Па-першае, была важкая афіцыйная падстава: гэта быў візіт у адказ на знаходжанне Лукашэнкі ў Італіі ў красавіку 2009 года. Па-другое, Італія заўсёды вылучалася здольнасцю ініцыяваць дыялог з рознымі неардынарнымі палітычнымі рэжымамі – узгадайце аднаўленне дыялогу паміж ЕС і Лівіяй, у якім пасярэднікам быў Берлусконі. Да таго ж, Берлусконі цяпер сутыкаецца з сур'ёзнымі юрыдычнымі і рэпутацыйнымі праблемамі ў Італіі, і малаверагодна, што ягоныя беларускія кантакты выклічуць дадатковую палітычную адказнасць. Па-трэцяе, кандыдатура Берлусконі для ягонага візіту ў Мінск была маўкліва падтрымана ў Бруселі. Тут пэўныя асабістыя рысы Берлусконі ёсць вельмі важнымі. У тым, што тычыцца захавання рэпутацыі, Берлусконі, як прывабная, скандальная і харызматычная асоба, рызыкуе менш, чым усякі іншы "нудны" і роўны еўрапейскі палітык. Калі перамовы будуць паспяховымі, італьянскі прэм'ер, найхутчэй, запіша сабе ў заслугу ўдалую знешнюю палітыку, якая, магчыма, будзе плённай. Калі справа праваліцца, Брусель, як звычайна, з задавальненнем замаўчыць гэтую падзею, пераклаўшы ўсю адказнасць на кабінет экстравагантнага Берлусконі. Па-чацвёртае, візіт ягонага блізкага сябра ў суседнюю сталіцу наўрад засмуціць ці ўстрывожыць прэм'ер-міністра Пуціна. У пэўным сэнсе, у Крамля можа нават скласціся ўражанне, што дачыненні паміж Беларуссю і ЕС могуць да пэўнай ступені кіравацца, калі Берлусконі стане граць першую скрыпку ў дыялогу з еўрапейскага боку.

Стымулы для Італіі, перавагі для Мінска
Мультымільярдэр Берлусконі ўскосным чынам дзейнічае ад імя буйнога італьянскага бізнесу, які вельмі актыўны ў Расіі, Лівіі, Алжыры і Турцыі (першыя тры – галоўныя крыніцы энерганосьбітаў для Італіі). Падчас ягонага візіту італьянская кампанія Finmeccanica падпісала з беларускім урадам пратакол аб намерах адносна супрацоўніцтва ў галіне транспарту, энергетыкі, касмічных і абарончых сістэмаў. Да таго ж, у кантэксце пагаднення паміж МВФ і Беларуссю ў краіне павінен пачацца працэс прыватызацыі шэрагу буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, і Берлусконі можа быць зацікаўлены ў вывучэнні гэтых магчымасцяў. Нарэшце, знаходжанне прамога доступу да Лукашэнкі – гэта шлях да атрымання яшчэ аднаго ўваходу на беларуска-расійска-казахстанскі рынак з улікам таго, што новае пагадненне аб Мытным саюзе было падпісана за некалькі дзён да ягонага візіту.
Стымулы да ўмацавання сувязяў з Італіяй і ЕС павінны разглядацца праз прызму стратэгіі выжывання рэжыму Лукашэнкі. Тэрмін знаходжання ва ўладзе сучаснай палітычнай эліты, насамрэч, дазволіў тым, хто сёння пры пасадах, мець больш шырокія гарызонты чаканняў. Пачынаючы з 2007 года, беларускія эліты пачалі ўсведамляць, што залежнасць ад расійскай рэнты як галоўнай крыніцы паліва для эканомікі ўсё болей асацыюецца з больш высокай палітычнай рызыкай: як шанцы, гэтак і цана зыходу з пасады крытычна ўзрастаюць. Стала ясна, што Беларусь павінна павялічыць аб'ём саступак Расіі, каб быць здольнай захаваць непарушным аб'ём рэнты – што, у сваю чаргу, скарачае пералік пытанняў, у якіх Лукашэнка мае вырашальнае слова. У пэўнай ступені, паварот краіны на Захад і распачынанне інстытуцыянальных рэформаў у асобных галінах мае важнае значэнне для стратэгіі выжывання Лукашэнкі. Аднак, другі фактар – як не перайсці парог, за якім інстытуцыянальныя перамены стануць некантраляванымі і разбалансуюць хісткую інстытуцыянальную раўнавагу.
У гэтым святле цяперашняя ўлада мае намер вырашыць адным разам дзве ўзаемазвязаныя дылемы. У працэсе распрацоўкі эканамічнай палітыкі беларускі ўрад, з аднаго боку, зацікаўлены ў пашырэнні прыватнага сектару, г.зн., у больш рэальных падатковых паступленнях у бюджэт. Аднак, з іншага боку, рост прыватнага бізнесу не павінен пагражаць выжыванню грамадскага сектару, паколькі апошні ёсць галоўным інструментам забеспячэння пабочных выплатаў грамадству ў рамках г.зв. "сацыяльнага кантракту". Падобна, ёсць вялікая дылема ў транснацыяналізацыі краіны. Беларусь мае вострую патрэбу ў прамых замежных інвестыцыях; аднак, яна спрабуе любой цаной пазбегнуць экспансіянісцкай абумоўленасці. Апошняе патрабуе дадатковых тлумачэнняў. Безліч даследванняў прадэманстравалі пераўтваральныя магчымасці замежнага капіталу: інвестары, разам з іншымі, схільныя да патрабавання ўсталяваць нармальны інвестыцыйны клімат: рэгулятыўная дзяржава з вяршэнствам закона, добрае заканадаўства аб карпаратыўным кіраванні і палітычны рэжым, які ніколі не распачне адвольную экспрапрыяцыю долі капіталу. У іншым разе, калі гэтыя патрабаванні не выкананыя, інвестары з верагоднасцю могуць спыніць паступленне капіталу ў краіну.
Аднак, з Берлусконі (як праўдзівым прадстаўніком італьянскага непатызму) могуць узнікнуць пэўныя формы ўзаемадзеяння, у якіх нефармальныя міжасабовыя сувязі могуць гарантаваць прывілеяваны рэжым для італьянскага бізнесу ў Беларусі. Ён можа замяніць адсутныя інстытуцыянальныя элементы, паколькі пратэжэ Берлусконі і Лукашэнкі могуць добра скарыстацца з асыметрычнага надання эканамічных правоў.
Пэўныя сімптомы гэтай гіпотэзы можна прасачыць праз наступныя факты. Італьянскія прадпрымальнікі ўсё больш цікавіліся Беларуссю (у сельскагаспадарчым, абутковым, машынабудаўнічым і іншых сектарах). Візіт Берлусконі ў Мінск можа стаць знакам для пэўных дзелавых сетак у Італіі, паказваючы ім, што абарона інвестыцыяў гарантавана міжасабовымі сувязямі паміж Берлусконі і Лукашэнкам. Гэта можа быць асабліва справядліва, паколькі сам Берлусконі прапанаваў узначаліць місію італьянскіх прадпрымальнікаў у Мінск.

Папярэднія высновы:
Агульныя вынікі візіту яшчэ трэба пабачыць. Не будзе перабольшаннем чакаць узмацнення італьянскай ролі ў беларускім бізнесе, з улікам таго, што міжасабовыя сувязі паміж палітычнымі лідэрамі могуць замяніць праўдзівыя інстытуцыянальныя перамены, неабходныя для прыцягнення інвестыцыяў. Па-другое, Беларусь можа надалей выкарыстоўваць італьянцаў як пасярэднікаў у дыялогу з ЕС, з улікам таго, што раней супрацоўніцтва прынесла добрыя вынікі. Узгадайце як дакладчык ПАРЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні спрыяў таму, каб Мінск атрымаў статус "спецыяльна запрошанага" ў чэрвені 2009 года.
Агульная логіка адаптацыйнай стратэгіі беларускіх уладаў становіцца ўсё больш відавочнай. Інстытуцыянальныя рэформы адбываюцца толькі ў тых галінах, дзе дробнамаштабныя перамены наўрад пашкодзяць палітычнай кар'еры Лукашэнкі. Пры гэтым, наладжванне сувязяў з адносна безадказнымі палітыкамі Захаду – гэта спосаб транснацыяналізаваць эканоміку краіны, не даючы рэальных абавязальніцтваў Еўрасаюзу і ўсталёўваючы супрацоўніцтва па-за пашыранымі рамкамі ўплыву і абумоўленасці. У Рыме рабі, як робяць рымляне, і Беларусь, і Італія маюць шмат агульнага ў абапіранні на нефармальныя інстытуты і пагадненні.


: images -> stories -> documents
documents -> Biss бліц bb #28/2009BY, 02 November 2009
documents -> Маніторынг mo #03/2009BY, 10 Май 2009
documents -> Працоўныя з буйных прадпрыемстваў г. Менску
documents -> Даследаванне biss sa #04/2009BY, 01 June 2009
documents -> Беларускі фонд публічнай палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам
documents -> План дзеянняў па нармалізацыі адносін паміж беларуссю І ес
documents -> Ес І Беларусь: год 2007-ы biss blitz #12/07be, 5 cнежня 2007 г
documents -> Усходняе партнёрства: незавершаны гештальт Дзяніс Мельянцоў
documents -> Калектыўная бяспека І індывідуальныя інтарэсы дзяніс Мельянцоў
documents -> Новы патрыярх І “недасканалы” праваслаўны лідэр наталка Васілевіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка