Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая, Чаму так горка? Не магу я зразумець



Дата канвертавання30.06.2016
Памер5.25 Kb.

АЛЕСЯ

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,


Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.


Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,


Палынны жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім ня мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.


Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка