Блок (Уключае у сябе толькі лекцыю 3)



старонка1/3
Дата канвертавання28.06.2016
Памер397.64 Kb.
  1   2   3
Блок 2. (Уключае у сябе толькі лекцыю 3)

Лекцыя 3. Еўропа і Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне і умацаванне ВКЛ (13 – перш. пал. 16 ст.).

Пытанне 9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: асноўныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель ў станаўленні беларуска-літоўская дзяржавы.

Пытанне 10. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статуты ВКЛ.

Пытанне 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера).

Пытанне 12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

Пытанне 13. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

Пытанне 14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія (1596 г.).
Пытанне 9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: асноўныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель ў станаўленні беларуска-літоўская дзяржавы.

У перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай Русі беларускія княствы апынуліся перад знешняй небяспекай і пагрозай з боку крыжакоў і мангола-татар. Таму яны шукалі падтрымкі і саюза са сваімі суседзямі літоўскімі плямёнамі.

Першае ўпамінанне пра Літву ўтрымліваецца ў хроніцы нямецкага горада Кветленбурга ў 1009; другое ў Аповесці Мінулых Часоў ў 1040 г. Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў іх плаціць даніну.

Славяне і літоўскія плямёны знаходзіліся на розных узроўнях развіцця. Славянскія землі былі больш развітымі эканамічна. Тут існавалі багатыя гарады, развівалася рамяство і гандаль, у славян мелася пісьменнасць, хрысціянства, дзяржаўная арганізацыя. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў аўкштайты, жэмайты, латгалы і інш. у XII – XIII стст. толькі ўступілі ў стадыю фарміравання дзяржаўнасці, што прывяло да росту іх ваеннай актыўнасці. У выніку склаліся ўмовы для больш цеснага саюза паміж балтамі і славянамі, у якім беларускія княствы жадалі выкарыстоўваць у сваіх мэтах ваенную сілу балтаў, а балты – атрымаць доступ да эканамічных і палітычных выгад, якія меліся ў беларускіх княстваў.

Па поваду геаграфічнага размяшчэння старажытнай Літвы ў навуцы існуе тры тэорыі. 1. Генрых Лаўмянскі і сучасныя літоўскія гісторыкі перакананы, што летапісная літва знаходзіцца ва ўсходней частцы сучаснай. 2. Мікола Іванавіч Ермаловіч быў перакананы, што летапісная Літва знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Верхнім Панямонні паміж гарадамі Маладзечнам, Навагрудкам, Слонімам. 3. Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч перакананы, што летапісная Літва знаходзіцца на тэрыторыі ўсходне-літоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель.

Заснавальнікам ВКЛ лічыцца літоўскі князь Міндоўг (1235 – 1263). Ён здолеў падпарадкаваць сабе іншых літоўскіх князёў і стаў вялікім князем. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што «Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай адзін і вельмі гэтым ганарыўся». У Міндоўга пасля яго ўзвышэння заставалася шмат ворагаў у Літве, якія працягвалі барацьбу за ўладу. У сярэдзіне 40-х гг. XIII ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі, што значна аслабіла яго ўплыў і чым адразу скарысталіся яго сапернікі. У выніку міжусобнай барацьбы Міндоўг быў вымушаны пакінуць Літву і са сваёй дружынай ўцячы ў беларускі Наваградак (цяпер Навагрудак). У Наваградку Міндоўг стаў княжыць са згоды веча. У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградскага княства. Так утвараецца ядро новай дзяржавы ВКЛ.

Дзяржаве Міндоўга пастаянна пагражалі крыжакі і галіцка-валынскія князі. Каля 1248 г. супраць яго склалася змова. У ёй удзельнічалі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, Тэўтонскі ордэн (дзяржава крыжакоў) і інш. Каб выйсці са складанага становішча ён уступае ў перамовы з крыжакамі, і, зыходзячы з дыпламатычных меркаванняў, прымае каталіцкую веру, а таксама дабіваецца ў папы рымскага дазвол на атрыманне кароны. У 1253 г. Міндоўг карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля.

Крыжацкі ордэн фармальна існаваў для таго каб прымусіць прыняць ісцінае хрысціянства язычнікаў і ерэтыкаў. Ісціным хрысціянствам крыжакі лічылі каталіцтва – праваслаўе для іх было ерассю, а язычніцтва – ўвогуле пакланенне чорту. Аднак барацьба за ісціную веру для крыжакоў на самой справе была толькі прыкрыццём для іх рабаўнічых набегаў. На самой справе крыжакі ваявалі каб грабіць не каталіцкія народы. І вось Міндоўг каб выбіць рэлігійную зброю з рук крыжакоў сам вырашыў прыняць каталіцтва.

Прыняцце Міндоўгам каталіцтва і яго каранацыя не выратавала ад вайны з Галіцка-Валынскім княствам якая цягнулася 5 год а ў 1260 г. крыжакі робяць рабаўнічы паход ў межы ВКЛ. Літоўскае войска ўшчэнт разбіла крыжакоў ля возера Дурбэ, Міндоўг жа парывае з каталіцтвам і вяртаецца ў язычніцтва.

Загінуў жа ён дзякуючы сваёй распусце. Ён пажадаў адняць жонку ў аднаго з літоўскіх князёў – Доўмонта. Гэты князь знайшоў падтрымку ў палітычных ворагаў Міндоўга і стварыў змову. Калі Міндоўг быў забіты, Доўмонт уцёк у Пскоў. Там ён быў добра прыняты пскавічамі, стаў іх князем, прыняў праваслаўе пад імем Цімафей і нават прызнаны святым. Астатнія ўдзельнікі змовы князі Трэнята і Таўцівіл былі забіты сынам Міндоўга Войшалкам які стаў вялікім князем літоўскім (1264 – 1266). Далей княжылі Шварн 1266 – 1270, Трайдэн 1270 – 1282. Пры гэтых князях у склад ВКЛ увайшлі Гарадзенскае і Ваўкавыскае княствы. Хто кіраваў у ВКЛ з 1282 – 1295 не вядома. А вось ў 1295 – 1316 княжыў Віцень які праз шлюбныя сувязі ў склад ВКЛ ўключыў Полацкае і Менскае княства, акрамя таго прыняў агульнадзяржаўны герб Пагоню.

З 1316 па 1341 княжыў Гедзімін які заснаваў ў 1323 г. новую сталіцу ВКЛ Вільню (ужо трэцюю, перад ёй былі Наваградак і Трокі) і далучыў Віцебскае Брэсцкае і Мсціслаўскае княствы. Уся тэрыторыя сучасная Беларусі, а таксама многія ўкраінскія вобласці і значная частка Расіі ўвайшлі ў склад ВКЛ пры Альгердзе 1345 – 1377.

Трэба адзначыць, што Вялікае Княства Літоўскае ўключала ў свой склад землі былой Кіеўскай Русі мірным шляхам. Толькі Брэсцкае і Мсціслаўске княствы былі ўключаны праз гвалтоўны захоп. Утрымліваліся ўсходнеславянскія землі ў складзе ВКЛ дзякуючы талерантнасці вялікіх князёў, якія абавязваліся “не рушыць старыны і не ўводзіць навіны”. Паколькі большасць насельніцтва ВКЛ было славянамі – беларусамі то беларуская мова ў гэтай дзяржаве мела статус дзяржаўнай.



Пытанне 10. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статуты ВКЛ.

Вышэйшыя органы ўлады. Кіраўніком Вялікага княства Літоўскага і галоўнай асобай у дзяржаве доўгі час з’яўляўся вялікі князь ці, як яго яшчэ называлі, гаспадар але моцная ўлада ў ВКЛ была толькі пры Гедзіміне Альгердзе і Вітаўтце. Пасля 1492 г. княжацкая ўлада стала моцна абмяжовывацца раднымі панам, ці радай. У гэтым годзе вялікі князь Аляксандр І выдаў прывілей па катораму князі не маглі ўжо прыняць ніводнага рашэння без згоды радных паноў. Нават распараджацца фінансамі гаспадар мог толькі з ведама рады.

Таму дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага мы можам вызначыць як саслоўна-прадстаўнічую манархію, дзе ўладу манарха абмяжоўвалі спачатку рада а пазней сойм. У склад рады ўваходзілі асобы, што займалі вышэйшыя пасады дзяржаўнага кіравання, і каталіцкія біскупы. Гэта ваяводы і кашталяны, канцлер, падканцлер, падскарбі (загадчык дзяржаўнай казны), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях рады і сойма), пісары вялікакняжацкай канцылярыі і іншыя вышэйшыя чыноўнікі дзяржаўнага апарату ВКЛ.

Поўны склад рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65. У поўным складзе рада засядала не больш двух месяцаў ў год. Часцей з князем бычыліся прадстаўнікі праднейшай рады. Праднейшая рада складалася з 5 чалавек епіскап віленскі і трокскі, віленскі ваявода, трокскі ваявода, віленскі кашталян, трокскі кашталян. Гэта былі самыя блізкія да гаспадара, самыя ўплывовыя ў дзяржаве людзі. Часта яны за ўсю раду вырашалі справы, бо збірацца па кожным пытанні поўным складам радныя паны не мелі магчымасці.

Займаць пасады, што дазвалялі засядаць у радзе, маглі толькі вельмі багатыя людзі. Таму сярод радных паноў былі толькі буйныя землеўладальнікі – магнаты.

У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага — сойм. У яго склад уваходзілі радныя паны і шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Спачатку шляхта на сойм запрашалася ў поўным складзе, што выклікала залішнюю шматлюднасць. Каб гэтага пазбегнуць, было вырашана пасылаць на агульнадзяржаўны сойм ад павета па 2 дэпутаты. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам-дэпутатам, ад якіх тыя не мелі права адступаць. На соймах абмяркоўваліся пытанні звязаныя з заканадаўствам і судовай дзейнасцю, і аб выбранні вялікага князя.



Мясцовае кіраванне. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытанні кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі – гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснікамі былі кашталян, які камандаваў вайсковымі сіламі ваяводства, а таксама падваявода, што вёў справы канцылярыі. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка; ключнік наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей; ляснічы і лоўчы даглядалі лясныя ўгоддзі; стайнік загадваў ваяводскай стайняй (конюшней) і г. д. У паветах на чале ўлады стаяў стараста. Кіраўніцтва ў гарадах было ў руках войта, бурмістраў і гарадской рады. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі.

Суды і заканадаўства. Вышэйшай судовай інстанцыяй быў Велікакняжацкі суд, функцыі якога з 1581 г. пачаў выконваць Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты і мяшчан тых гарадоў, што не мелі Магдэбургскага права а таксама дзяржаўных сялян. Сялян прыватнаўласніцкіх і царкоўных судзілі самі землеўласнікі ў так званым «вотчынным» судзе «па звычаю старадаўняму». У гарадах, якія валодалі Магдэбургскім правам, прысуды па справах мяшчан выносіў войтаўскалаўнічы суд.

Усе названыя судовыя інстанцыі абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое галоўным чынам было прадстаўлена спачатку судебнікам Казіміра 4 ад 1468 г. а потым Статутами Вялікага княства Літоўскага. 1529, 1566 і 1588 гг.

Войска. У часы ВКЛ асновай войска з’яўлялася шляхецкае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага ваеннаабавязанымі былі практычна ўсе мужчыны, якія мелі ва ўласнасці зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і навучанага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад 8 службаў (1 служба — 2 сялянскія гаспадаркі). Значыць, у каго было больш зямлі і падданых, той выстаўляў больш салдат. Калі ж які дробны шляхціц не валодаў сялянамі, сам выпраўляўся служыць у войску. Сяляне якіх шляхта брала з сабой на вайну вызваляліся ад усіх павіннасцяў і падаткаў на карысць шляхціца і атрымлівалі назву панцырныя баяры. Панцырны баярын гэта пераходная форма ад селяніна да шляхціца. Пазней ён мог выслужыць ці выкупіць сабе шляхецтва. Побач з панцырнымі баярамі шырока выкарыстоўваліся нямецкія швейцарскія і шатландскія наёмнікі (Ландскнехты).

Статуты ВКЛ.

Статут 1529. Ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар, Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Зацьвердзіў Статут Жыгімонт І Стары. З гэтай нагоды была нават напісана паэма “Пахвала Жыгімонту”.

Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю ўласную. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права і прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Статут складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні, у выніку колькасць артыкулаў павялічылася да 283. Выданне Статута 1529 года вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіццю права і прававой культуры. Разам з тым, Статут 1529 года з'явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства.



Статут 1566. Другі статут ВКЛ дзейнічаў на землях Вялікага княства Літоўскага ў 1566 – 88, а на Правабярэжнай Украіне і ў 17 – 18 ст. Працай камісіі па падрыхтоўцы статута кіраваў канцлер М. Радзівіл Чорны, у ёй удзельнічаў маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, П. Раізій, А. Ратундус і інш.

У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Ён замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх), дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэння ільгот і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання, замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы. Статут напісаны на старабеларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы.



Статут 1588. Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губернях — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.

Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме 1566 было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на Люблінскім сойме 1569. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588.

Трэці статут Вялікага княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

Статут юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы ў федэратыўных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і пасля падпісання акту Люблінскай уніі. У Статуце акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4 замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых граніц княства. Статут прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку не «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».

Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага ўкладання 1649 у Расіі, афіцыйна незацверджаных зборнікаў «Права за якими судится малороссийский народ» (2-я чвэрць 18 ст.), «Суд и разправка в правах малороссийских» (1750-58). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ўжываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У 17 – 19 ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.

Пытанне 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера).

Тэхналогіі. У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярыной, а трэцяе пакідалі незасеяным, пад парай. Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўлялася жывёлагадоўля. Дапаможным заняткам сельскага насельніцтва было паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскам. У 15 – 16 стст. У ВКЛ, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, працягвалі фарміравацца феадальныя адносіны. Грамадства паступова падзялялася на саслоўі – группы людзей у грамадстве, якія валодаюць правамі і абавязкамі, замацаванымі законам і што перадаюцца па спадчыне.

Феадалы. Прывілеяваным саслоўем у ВКЛ з'яўляліся феадалы. Да другой паловы 16 ст. саслоўе феадалаў ВКЛ не было аднастайным, у ім вылучаліся сацыяльныя групы.

На вяршыні феадальнай лесвіцы стаялі князі – радавая тытулаваная знаць, якая вядзе сваё паходжанне ад дынастый – Рурыкавічаў ці Гедзімінавічаў. Такія феадалы валодалі зямлёй па праве нараджэння, маглі цалкам ёю распараджацца – прадаваць, дарыць, перадаваць па спадчыне. Іх вотчыны першапачаткова ўяўлялі сабою дзяржавы ў дзяржаве. Князі мелі сваіх чыноўнікаў і сваё войска, якое адпраўлялася на вайну пад уласнымі сцягамі. З круга князёў абіраўся кіраўнік дзяржавы – вялікі князь.

Трохі ніжэй на феадальных лесвіцы знаходзіліся паны. Паны таксама належалі да тытулаванай шляхты і маглі перадаваць маёнткі сваім нашчадкам. Аднак свой тытул яны атрымлівалі не ад нараджэння, а за заслугі перад вялікім князем, напрыклад за займанне высокай дзяржаўныя пасады. На працягу 15 – 16 ст. прадстаўнікі вядучых панскіх родаў змаглі значна павялічыць свае зямельныя ўладанні і зраўняцца па багаццю і значэнню з князямі. У канцы 15 ст. назва пан распоўсюдзілась на ўсіх прадстаўнікоў феадальнага саслоўя. У пачатку 16 ст. князі і паны маёнткі каторых дасягалі памераў невялікай дзяржавы сталі называцца магнатамі.

Дробныя феадалы неслі вайсковую службу за валоданне маёнткам. Маёнтак – зямля з некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Ён даваўся ім “да жывата” г. зн. да смерці; ці “да волі” г. зн. пакуль вялікі князь не забярэ маёнтак ў такога феадала, калі адпадзе патрэба ў яго службе. Дробныя феадалы, у ВКЛ спачатку зваліся баярамі, а потым – шляхтай ці рыцарствам. Але слова рыцарства выкарыстоўвалася і ў шырокім сэнсе – для абазначэння ўсяго саслоўя феадалаў, якое з часам было прызнана адзіным прыдатным для нясення вайсковай службы саслоўем.



Духавенства. Іншым прывілеяваным саслоўем у ВКЛ было духавенства. Гэта людзі якія прафесійна займаліся арганізацыяй рэлігійных мерапрыемстваў. Вышэйшае духавенства гэта Мітрапаліты, епіскапы, ніжэйшае святары, дзіяканы, псаломшчыкі. У эпоху ВКЛ на тэр. Беларусі панавала духавенства двух веравызнанняў Каталіцкага і Праваслаўнага. Каталіцкай і праваслаўнай цэрквам належылі вялікія феадальныя маёнткі з дзесяткамі тысяч прыгонных сялян. Аднак фармальна і сяляне і маёнткі належылі ўсёй царкоўнай арганізацыі як юрыдычнай асобе, кожны канкрэтны святар землямі і сялянамі не валодаў а толькі карыстаўся той часткай царкоўнай маёмасці якая палагалася яму па рангу. Святары пратэстанцкіх абшчын, яўрэйскія равіны і мусульманскія імамы якіх таксама было многа ў Беларусі ўвогуле не валодалі ні землямі і не сялянамі а жылі за кошт ахвяраванняў рэлігійных абшчын.

Мяшчане. У 15 – 16 стст. фармавалася мяшчанскага саслоўе. Мяшчане атрымалі сваю назву ад словы "места" – горад. Мяшчанамі звалі ўсіх гарадскіх жыхароў, якія былі асбіста вольнымі і займаліся рамяством і гандлем.

Сяляне. Найбольш шматлікім з'яўлялася сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў. Феадалы імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, г. зн. забараніць ім пераход да іншых феадалаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўнае запрыгоньванне сялян праходзіла ў 15 – 16 стст.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. “Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. “Непахожыя” былі пазбаўлены правы пераходу да іншага феадала. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры панскіх дварах.



Павіннасці сялян. Сяляне, павінны былі выконваць на карысць феадалаў розныя павіннасці. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг.

Даннікі плацілі даніну – падатак прадуктамі сельскай гаспадаркі ў 15 ст даніна стала называцца дзякла. Слова аброк гэта русізм у беларускай мове яно з’явілася толькі ў савецкі час.

Чыншавыя – плацілі чынш – грашовы падатак.

Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваім канём і сваімі прыладамі працы. Паншчына вядомая на беларускіх землях з 14 ст, аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны 15 – 16 ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з'яўлення фальваркаў у ВКЛ. Фальварак гэта – феадальны двор з пабудовамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацовывалі залежныя сяляне, ён спецыяльна быў прыстасаваны для вытворчасці сельгаспрадукцыі, якая ійшла на продаж за мяжу.

Слугі выконвалі розныя працы пры двары феадала: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян неслі вайсковую службу. Яны зваліся панцырными баярамі.

Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У 1447 г. Феадалы атрымалі права суда над залежнымі ад іх сялянамі, акрамя таго ім забаранялася прымаць чужых збеглых сялян. Судзебнік Казіміра, выдадзены ў 1468 г., прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных сялян. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся 10-летні тэрмін даўнасці. Селянін, пражыўшы ў феадала больш 10 гадоў, лічыўся яго прыгонным. Гэты ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.



Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера). Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста ІІ адбылася ў 1557 годзе. Яе сутнасць у наступным. Да рэформы сялянскія надзелы ў розных мясцовасцях мелі розныя памеры і розныя назвы: дворышчы 10 га, жэраб’і 17 га службы 30 га і т. д. Карацей кажучы, існавала каля дзесятка розных наіменаванняў сялянскіх надзелаў памерам ад 10 да 50 га, але ўсе яны плацілі розныя памеры падаткаў. Жыгімонт Аўгуст ІІ раздзяліў усю ворыўную зямлю ў ВКЛ на валокі надзелы зямлі па 21 га і кожную валаку абклаў фіксіраваным памерам падаткаў. Такім чынам, рэформа Жыгімонта Аўгуста ІІ як і большасць рэформаў была накіравана на павелічэнне памераў павіннасцяў сялян і скарачэнне іх надзелаў.

Гарады. Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі.

Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыяльнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі.

З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы.

Рамеснікі горада аб’ядноўваліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзначальваў выбарны цэхмістр.

Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку ( у Францыі гэта называлі шэдэўр) – нейкі выраб, які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха.

Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.

Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. Нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем, называліся прасоламі.


: Files
Files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
Files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
Files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
Files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
Files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
Files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
Files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
Files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
Files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка