Боль сціскае сэрца



Дата канвертавання14.07.2016
Памер13.65 Kb.

Боль сціскае сэрца...


Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках.

22 студзеня каля мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Зінякі адбыўся жалобны мітынг у памяць аб бязвінна загінуўшых ахвярах нацызму. Тут сабраліся  нешматлікія сведкі страшэнных падзей далёкага 1944 года — Міхаіл Іосіфавіч Журун, Любоў Іванаўна Шалешка, Марыя Міхайлаўна Куц, Ніна Васільеўна Хох, Мікалай Іванавіч Журун, Аляксей Мікалаевіч Куц, Сяргей Андрэеевіч Шынкевіч, жыхары навакольных вёсак, прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў, школьнікі і моладзь.

Гучыць жалобная музыка, а пранікнёныя словы выступаючых прымушаюць здрыгануцца, хтосьці раз-пораз выцірае слёзы з твару...


— Ужо 65 год прыходзяць сюды людзі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым жыхарам вёскі Зінякі, — гаворыць намеснік старшыні райвыканкама І.Ю. Сакалоўскі. – Фашысты расстралялі, замучылі, спалілі ў нашым раёне 7,5 тысячы чалавек. У Васілішках, Жалудку, Шчучыне, Агародзішчах таксама “адзначыліся” нелюдзі.

За спачын нявінных душ у цішыні маліліся святары Анатоль і Аляксандр. Краналі за жывое словы, сказаныя работнікамі раённага Дома культуры і вучнямі Астрынскай сярэдняй школы. Сваімі ўспамінамі дзяліўся і сведка таго страшнага дня Міхаіл Іосіфавіч Журун. Яго дачка Лілія Міхайлаўна Чабатарэвіч прачытала кранаючы душу верш...

Пад залпы салюту да помніка і на магілы былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.
— Дзякуй усім вам, людзі дарагія, што не забываеце загінуўшых, што раздзяляеце наш боль, — у адзін голас мовілі сёстры Раіса Мікалаеўна Васілевіч і Тамара Мікалаеўна Рамановіч (дзявочае прозвішча Майко). – Тут ляжыць уся наша радня: бацька, сёстры і браты, цёткі і дзядзькі, дзяды і бабкі... Бацьку Мікалая, майстра на ўсе рукі, які ў той дзень рамантаваў хлеў, расстралялі. Сястру Ніну паднялі на штыкі і кінулі ў агонь... Мы цудам засталіся жывымі.

Няма апраўдання фашызму. Мы павінны памятаць аб загінуўшых, каб такога не паўтарылася ніколі...



Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка