Болсун Михаил Михайлович (Мiхась Болсун)



Дата канвертавання02.07.2016
Памер49.78 Kb.

Болсун Михаил Михайлович (Мiхась Болсун)

Родился 23.02.1942 года в д. Болсуны Чечерского района, Гомельской области. Поэт. Журналист.

Автор книг «Яблоня в фате», «Там, дзе задумлiвы Сож…», «Спатканне з поýняй». Составитель книги «Далонi цеплыя зямлi».

Член СП Беларуси, Член Беларусского Союза журналистов.



выток
Абсягi чачэрскага краю

Прапiсаны у сэрцы маiм.

Бы птушка, сюды прылятаю

Цi холад, цi спёка стащь.


Завуць Балсуны I Палессе*-

Жыццёвай дарогi выток,

Люляла тут сны мае песня –

Пяшчоты душэўнай глыток.


...Сцяжынка знаёмая ўецца.

Трава зноў у пацерках рос.

Нястрымана просiцца сэрца

У цiшу бялюткiх бяроз.


Сустрэне грыбамi Лысуха,**

Сухi - вось дык назва! - Ручэй**

Мелодыi лесу паслухай –

Самоту прагонiш хутчэй.


Са сцежкi на ягаднiк збочу –

Асiнка лiстотай махне.

Чарнiц цёмна-ciнiя вочы

Спакусна зiрнуць на мяне.


Дзяцiнства успомнiцца раптам, -

Не вернеш вясёлай пары, -

Лес клiкау нас лiпеньскiм ранкам:

Гарлачык для ягад бяры.


Чародкай сяброўскай хадзiлi,

Дужэла моц нашае крыл.

I разам з малою радзiмай

Вялiкую тут я адкрыў.



___________

"Балсуны, Палессе - вёскi.

""Лысуха, Сухi Ручэй - назвы ўрочышчаў
ПАДРАНКI
Мае пакаленне - падранкi вайны,

Хоць шрамаў няма на iх целе,

Вярэдзяць душу неспакойныя сны,

У памяць мiнулага цэляць.


Спяваў калыханку мне Паламскi лес

Пад трэск аўтаматаў у вёсцы.

Жыу страх у вачах учарашшх гарэз,

Слязамi цёк сок па бярозцы.


Нiшчымнiца мачыхай злоснай была,

На беднай трымала дыеце.

Надзённаю мараю веска жыла,

Хавала, як скарб, лусту дзецям.


Мужнелi падлеткi за плугам, касой,

На крылы ўздымалiся рана,

Галоуны ўсё-ткi свой выйгралi бой –

Жыццё ацалела падранкаў.


АТ0ЖЫЛКI СЛАВЯНСКАГА КАМЛЯ
Крочу зноўку вулiцай Палесся.

Побач рэчка стужкаю бяжыць.

Тут на тры раёны льецца песня,

Бо яна не ведае мяжы.


Мкне на захад цераз лес i поле,

Дзе агнi чачэрскiя гараць.

Курс бярэ на поўнач - Краснаполле,

На ўсход - там Красная Гара.


Параднiла Беларусь з Расiяй

Нашых продкаў светлая зямля.

Мы ж атожылкi пад небам сiнiм

3 аднаго, славянскага камля.


У баях былi заўсёды разам.

Дружбе нашай - доўгiя вякi.

I цяпла душэўнага запасы

Як сухар, дзялiлi сябрукi.


Разгубiць пачуццi немагчыма,

Як не выпiць месяцу расу.

Я праз мытню ад сваёй Айчыны

Расiянам дружбу прынясу.


Як для птушак, так для сэрцаў

нашых


Нельга ўвесцi анiяк кардон.

Толькi разам мы вузлы развяжам,



Справiмся з усякаю бядой.
: praleska
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Крюченко Тамара Викторовна
praleska -> Алесь дубровский
praleska -> Башлаков Михаил Захарович (Мiхась Башлакоỳ)
praleska -> Сборниках «Роднае» и"Пралеска", альманахах «Междуречье», «Славянские колокола»
praleska -> Возисова Лидия Петровна
praleska -> Барановский Александрович (Алесь Бараноýскi)
praleska -> Ганна Мікалаеўна атрошчанка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка