Бонч-Асмалоўскі Іван Анатольевіч



Дата канвертавання15.05.2016
Памер9.23 Kb.
Бонч-Асмалоўскі Іван Анатольевіч, нарадзіўся 20.05.1881 г. у маёнтку Блонь. Удзельнік рэвалюцыйнага руху. Старэйшы сын А.В. Бонч-Асмалоўскага і В.І. Бонч-Асмалоўскай (Вахоўскай). Пад уплывам бацькоў з юнацтва пачаў весці рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян. Будучы вучнем апошняга класа гімназіі, у студзені 1902 г. за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам высланы ў Усць-Каменагорск. Пасля вяртання па амністыі з ссылкі (1904) выехаў у Цюрых (Швейцарыя) для працягвання вучобы. Удзельнічаў у перавозцы ў Расію нелегальнай літаратуры. Восенню 1905 г. вярнуўся на Радзіму, удзельнічаў у арганізацыі Усерасійскага сялянскага саюза. У 1906 г. адзін з ініцыятараў аб’яднання сялянскіх дэпутатаў Дзяржаўнай думы ў «Трудавую групу», у першай і другой Думе сакратар гэтай фракцыі. Пра яе дзейнасць выдаў кнігу «Работы першай Дзяржаўнай думы» (1906), якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. Пасля здачы ў 1907 г. экзаменаў на атэстат сталасці пастўпіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта, але быў арыштаваны. У сакавіку 1912 г, за рэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны Віленскай судовай палатай да зняволення ў крэпасці на 6 месяцаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў служачым у савецкіх установах Мінска і Масквы.

Памёр 16.09.1969 г.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка