Бруславская Марыя Іванаўна (дзявочая прозвішча Абрагімовіч) нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Чысты Бор, дакладней, каля вёскі Чысты Бор, на хутары



Дата канвертавання15.05.2016
Памер18.07 Kb.
Бруславская Марыя Іванаўна (дзявочая прозвішча Абрагімовіч) нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Чысты Бор, дакладней, каля вёскі Чысты Бор, на хутары. Сям’я была вялікая : маці, бацька, бабуля (бацькава маці) і чацвёра дзяцей. У 1936 годзе бацьку забралі на высылку як кулака, хаця ён быў серадняком. З высылкі ён не вярнуўся. У 1939 годзе аб’ядноўвалі хутары і сям’ю перавезлі з хутара ў Чысты Бор. Марыі Іванаўне было ў той час 13 гадоў, брату - 12 , сёстрам – 10 , і 3 года.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, то мужчыны з вёскі ўжо 23 чэрвеня адправіліся ў Барысаў у ваенкамат, але па дарозе іх захапілі ў палон. З 12-ці чалавек дадому вярнуўся толькі адзін.

З жыхароў вёскі, якія засталіся дома, амаль усе дапамагалі партызанам атрада “Барацьба”, збіралі для іх прадукты. Нават паліцэйскі стараста быў звязаны з атрадам ( імя старасты Сівец Іосіф), ён гаварыў жыхарам, каб трымаліся адзін за аднаго і не выдавалі нікога з аднавяскоўцаў.

У 1943 годзе ў маі забралі першых 4 чалавекі ў Германію, а 6 верасня 1943 года ў набор папала і Марыя Іванаўна, ёй было тады 18 год. Фашысты забіралі на работы самых моцных, маладых і дужых. Разам з Марыяй Іванаўнай былі 2 жанчыны з Коргава і адна з Харошага. Марыя Іванаўна ўспамінала, што яе маці, ў роспачы, думаючы, што дачку бяруць на згвалтаванне, прывяла малодшага брата і прасіла немцаў забраць лепш яго. Але дачка рашуча запярэчыла : “ Што ты, мама ! Ён жа ў нас адзін ! Бацькі няма, хто ж будзе касіць і араць ? Калі мяне заб’юць, то ў цябе ж яшчэ 2 дачкі ёсць. Не прасі, а то забяруць і мяне, і яго.”

Прывезлі немцы гэту рабочую сілу ў польскі горад Граеў, на перасылачны пункт. Другім такім пунктам быў ужо лагер Permasensk, нямецкі горад, дзе іх разабралі так званыя “ купцы” . Марыя Іванаўна папала ў лагер горада Сабрыкін за 20 км ад граніцы з Францыяй, працавала на разборцы руін дамоў. У 1944 г. іх пагналі назад у Германію, ў Рэйскую вобласць, пасёлак Ruchaem, дзе Яны працавалі на акопах. Прабыўшы ўгэтым лагеры да вясны, Марыя Іванаўна разам з адной сяброўкай уцяклі і папрасіліся да адной гаспадыні ў вёсцы Maksdorf, якая прыняла іх да сябе і аформіла як наёмных рабочых. Працаваць тут таксама дазволілася многа і цяжка, але дзяўчаты тут не галадалі.

26 сакавіка 1945г. прыйшлі амерыканцы і Марыя Іванаўна апынулася ў амерыканскім лагеры ў горадзе Neustadt. Тры месяцы яны там адпачывалі, некаторых лячылі, ўсіх добра кармілі, наладжвалі для іх кіно і танцы. Затым пагрузілі на машыны для адпраўкі дадому. Але па недагляду вадзіцеля грузавіка былыя вязні спазніліся на цягнік і Марыі Іванаўне давялося яшчэ працаваць на тэрыторыі Германіі, але ўжо ў нашай воінскай часці. Восенню 45 года Марыя Іванаўна трапіла ў Львоў і толькі 20 кастрычніка была дома.



Вярнуўшыся дадому, яна працавала ў родным калгасе спачатку брыгадзірам, а затым паляводам.

Зараз пражывае ў в. Акалова ў сям’і дачкі.
: gallery -> 183
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
183 -> Расклад заняткаў на ІІ паўгоддзе
183 -> Багдановіч марыя адамаўна 1927-2008 г
183 -> Надумовіч Ларыса Канстанцінаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка