Будучы час дзеяслова



Дата канвертавання17.01.2017
Памер27.83 Kb.
Будучы час дзеяслова

У сучасных афіцыйных граматыках і падручніках беларускай мовы вылучаюцца дзве формы будучага часу: простая і складаная.



Простая форма будучага часу ўтвараецца выключна ад дзеясловаў закончанага трывання і абазначае дзеянне, якое павінна закончыцца ў будучым: напішу, прачытаю, схаджу. Дзеясловы будучага часу могуць ужывацца ў значэнні прошлага часу з мэтай паказаць нейкае нечаканае дзеянне ў мінулым, і наадварот: Да Ганны ў цёмным завулку наблізіўся мужчына, а яна як закрычыць! Ну, я пайшоў.

Складаная форма будучага часу ўтвараецца шляхам спалучэння формы будучага часу дзеяслова быць і інфінітыва асноўнага дзеяслова незакончанага трывання і абазначае дзеянне, якое будзе адбывацца пасля моманту гутаркі, а вынік гэтага дзеяння невядомы, або дзеянне, якое будзе неаднаразова паўтарацца: буду пісаць, буду чытаць, буду хадзіць. Часам на захадзе Беларусі ўжываюцца формы буду хадзіў, буду пісала пад уплывам польскай мовы.

Аднак трэба зазначыць, што ў другім выпуску вядомай манаграфіі Яўхіма Карскага “Беларусы” (1911 г.) аўтар адзначае, што на паўднёвай тэрыторыі Беларусі ўніз ад Гародні і Наваградка (гаворкі Слуцкага, Мазырскага, Рэчыцкага і іншых паветаў) распаўсюджана сінтэтычная форма будучага часу дзеясловаў незакончанага трывання кшталту запрашацьмуць, хадзіцьма, чытацьму. Карскі аспрэчвае ўкраінскае паходжанне гэтай з’явы і падкрэслівае яе арэальны – беларуска-ўкраінскі – характар (дарэчы, ва ўкраінскай мове гэтыя формы з’яўляюцца нарматыўнымі).

У “Беларускай граматыцы для школ” Браніслава Тарашкевіча таксама фіксуецца такая сінтэтычная форма будучага часу. Гэтыя формы ў навуковай літаратуры маюць таксама назву працяглага будучага часу (будучы імперфект). Яны ўтвараюцца пры дапамозе далучэння да дзеяслова незакончанага трывання частак –му, -меш, ме, -мем, мяце, -муць, якія ўяўляе сабой скарочаную форму старога дзеяслова імаці ‘мець’, што захавала рэшткі спражэння.

рабіцьму (у Тарашкевіча – рабіціму)

рабіцьмеш (рабіцімеш)

рабіцьме (рабіціме)

рабіцьмем (рабіцімеш)

рабіцьмяце́ (рабіцімеце)

рабіцьмуць (рабіцімуць)
Такія “кампактныя” формы вельмі надаецца для рознах народных павучанняў: “Як рабіцьмеш, то і мецьмеш, а як піцьмеш, то нічога не мецьмеш”. Іх таксама ўжывалі ў сваёй творчасці Якуб Колас, Кузьма Чорны, Аркадзь Куляшоў, Рыгор Барадулін і інш.
Мама! Я выйшаў з цябе, а пасля

Ты ўвайшла ў мяне, і жывецьмеш,

Пакуль носіць мяне зямля…
Трывацьме на зямлі каменны век,

Пакуль на сэрцы

Камень носіць чалавек

Рыгор Барадулін


Форма працяглага будучага часу была скасаваная савецкімі ўладамі ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя падчас барацьбы з так званай нацдэмаўшчынай, аднак і сёння выкарыстоўваецца ў мове жыхароў паўднёвага рэгіёну Беларусі, а таксама ў мове мастацкай літаратуры.

У “Граматыцы” Тарашкевіча таксама ўзгадваецца так званы прадбудучы час, які ўтвараецца пры дапамозе формы будучага часу дзеяслова быць і дзеепрыслоўя і ўжываецца звычайна ў складаных сказах для таго, каб паказаць, што адно дзеянне папярэднічала іншаму: буду прыйшоўшы, буду зарабіўшы. Прыгатую вячэру, як буду прыйшоўшы з працы. Паеду ў адпачынак, як буду зарабіўшы трохі грошай.



Заданне

Утварыце формы будучага часу:

Гуляць – буду, будзеш, будзе, будзем, будзеце, будуць гуляць; гуляцьму, гуляцьмеш, гуляцьме, гуляцьмяце, гуляцьмуць

Глядзець – буду, будзеш … глядзець; глядзецьму, глядзецьмеш, глядзецьме, глядзецьмем, глядзецьмяце, глядзецьмуць

Пабіць – паб’ю, паб’еш, паб’е, паб’ём, паб’яце, паб’юць

Зжаць – сажну, сажнеш, сажне, сажнём, сажняце, сажнуць

Жаць – буду, будзеш … жаць; жацьму, жацьмеш, жацьме, жацьмем, жацьмяце, жацьмуць

Задрамаць – задрамлю, задрэмлеш, задрэмле, задрэмлем, задрэмлеце, задрэмлюць

Ірвацьбуду рваць, будзеш ірваць, будзе рваць, будзем ірваць, будзеце рваць, будуць ірваць; ірвацьму, ірвацьмеш, ірвацьме, ірвацьмем, ірвацьмяце, ірвацьмуць

Мыць – буду, будзеш … мыць; мыцьму, мыцьмеш, мыцьме, мыцьмем, мыцьмяце, мыцьмуць

З’есці – з’ем, з’ясі, з’есць, з’ямо/ з’ядзім, з’ясце/ з’ясцё, з’ядуць
: wp-content -> uploads -> 2017
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
uploads -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2017 -> Расклад заняткаў студэнтаў 4 курса факультэта журналістыкі бду на 7 семестр 2016-2017 навучальнага года
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Мне баліць …




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка