Булаўкіна І. У. Беларуская літаратура



Дата канвертавання17.06.2016
Памер375.38 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для вячэрніх класаў
12 клас

2014/2015 навучальны год



Булаўкіна І.У.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

12 КЛАС

70 гадзін на год (2 гадзіны на тыдзень)



(на вывучэнне твораў – 66 гадзін; на творчыя работы – 4 гадзіны)

Беларуская літаратура: 11 кл.: вучэбны дапаможнік /пад.рэдакцыяй Мельнікавай З.П., Ішчанкі Г.М. — Мінск, 2009.




№ урока і дата

Тэма раздзела, урока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял падручніка, вучэбныя дапаможнікі, дамашняе заданне

Беларуская літаратура перыяду 1966-1985 гадоў (47 гадзін)

1-2

Беларуская літаратура перыяду 1966-1985 гадоў (агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Пашырэнне сферы мастацкага даследавання рэчаіснасці. Жанравыя і тэматычныя пошукі літаратуры, паглыбленне яе чалавеказнаўчага і гуманістычнага зместу. Узмацненне аналітызму ў даследаванні мінулага і сучаснасці.

Узбагачэнне светабачання беларускіх паэтаў, іх жанрава-стылёвыя пошукі (Я.Янішчыц, Т.Бондар, Р.Баравікова, А.Разанаў і інш.). Грамадзянскасць і маральна-этычная скіраванасць пафасу паэтычнай творчасці. Павышаная цікавасць да філасофскіх праблем, складаных пытанняў чалавечага жыцця.

Праблематыка беларускай прозы (I.Шамякін, Я.Брыль, В.Адамчык, В.Карамазаў, Л.Левановіч,

Я.Сіпакоў, А.Жук, В.Казько, Г.Далідовіч, Г.Марчук, В.Гардзей, В.Гігевіч і інш.).

Здабыткі ў жанрах драмы і камедыі (п’есы

К.Крапівы, А.Макаёнка, У.Караткевіча, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А. Дзялендзіка, Г.Марчука, А.Дударава і інш.). Праблемнасць, канфліктная аснова твораў беларускіх драматургаў


Даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага, культурнага і літаратурнага жыцця Беларусі перыяду 1966–1985 г., садзейнічаць пашырэнню ведаў пра асаблівасці развіцця літаратуры ў гэты час; стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для фарміравання ў вучняў умення знаходзіць ідэйна-стылёвыя асаблівасці ў беларускіх творах гэтага часу; забяспечыць развіццё ўмення вылучаць у аповедзе настаўніка асноўнае, канспектаваць згодна з прапанаваным планам; садзейнічаць пашырэнню гістарычнай дасведчанасці вучняў, выхаванню пачуцця гонару за сваю багатую гісторыка-культурную спадчыну.

Вучэбныя дапаможнікі:
1) Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т.— Мінск, 1999—2003. — Т. 3—4, кн. 1— 4.

2) Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст.: 20—50-я гг. / пад. агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А.Семяновіча. — 2-е выд. — Мінск, 2000.


Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць адказы на пытанні вучэбнага дапаможніка (с.12, пытанні 4 – 7 );

падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму «Развіццё беларускай драматургіі ў другой палове 60-х-80-х гадах ХХ стагоддзя»


Іван Шамякін( 8 гадзін)

3

Жыццёвы і творчы шлях І.Шамякіна. Аповесць “Гандлярка і паэт”1: гісторыя напісання твора, праблематыка, сюжэт
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

”Гандлярка і паэт“. Гісторыя напісання аповесці, праблематыка, сюжэт. Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне





Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, гісторыяй напісання аповесці “Гандлярка і паэт”, праблематыкай і сюжэтам; далучыць вучняў да свядомага ўспрымання матэрыялу пра жыццё і творчасць І. Шамякіна, паспрыяць вучнёўскаму разуменню ідэйнага зместу аповесці, выклікаць цікавасць да аповесці, а таксама да пісьменніка, грамадзяніна, патрыёта

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бельскі, А. Каханне, маладосць і трывогі сэрца / А. Бельскі // Шамякін, І. Трывожнае шчасце: аповесці. — Мінск, 2008. — С. 5 – 9.

2) Бельскі, А. Жыццё і творчасць І.Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 7. С. 35.

3) Дубіна, А.С. Сістэма ўрокаў па аповесці ”Гандлярка і паэт“ І.Шамякіна// Беларуская мова і літаратура. — 2007. —№1. — С. 29.

5) Тычына, М. Усё чалавечае. Развагі пра творчасць І. Шамякіна // Роднае слова. — 2001. —№1. — С.8 – 14.
Дамашняе заданне

І. Падрыхтаваць невялікія паведамленні:

1.“Жыццёвы шлях І. Шамякіна”;

2.“Творчы шлях І. Шамякіна”.

ІІ. Перачытаць першыя дзве часткі аповесці

“Гандлярка і паэт”.

ІІІ. Знайсці ў аповесці эпізоды, якія

раскрываюць вобраз Вольгі Ляновіч

(індывідуальнае заданне).


3

Жыццёвы і творчы шлях І.Шамякіна. Аповесць “Непаўторная вясна”: гісторыя напісання твора, праблематыка, сюжэт
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Пенталогія “Трывожнае шчасце” – кніга аповесцей пра даваеннае пакаленне моладзі, якое прайшло праз выпрабаванні вайны. Творчая задума кнігі. Аўтабіяграфічныя моманты ў “Трывожным шчасці”.




Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, гісторыяй напісання аповесці “Непаўторная вясна“. Разгледзець асноўную праблему, узнятую ў творы, арганізаваць асэнсаванае ўспрыманне аўтарскай пазіцыі, развіваць у вучняў уменне разумець актуальнасць і агульначалавечае значэнне пастаўленых пісьменнікам праблем; пераконваць на матэрыяле аповесці, што кожны чалавек мае права на шчасце; ствараць умовы для ўзбагачэння эмацыянальнай сферы вучняў, развіцця іх здольнасцяў да камунікацыі і маўленчай культуры ў цэлым.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бурак, А.М. Урок – педагагічная майстэрня па аповесці І.Шамякіна ”Непаўторная вясна“// Беларуская мова і літаратура. —2007. —№ 1. — С.36.

2) Давыдава, Д.Урокі па аповесці Івана Шамякіна ”Непаўторная вясна“// Роднае слова. —2003. —№ 1. — С.54.
Дамашняе заданне

І група


Падрыхтаваць вуснае паведамленне-разважанне ”Простае шчасце людское…“.

ІІ група


Падрыхтаваць пераказ найбольш цікавага эпізоду аповесці.



4.

Вобраз Вольгі Ляновіч: каханне ў лёсе гераіні

(аповесць “Гандлярка і паэт”)


Асноўныя пытанні для вывучэння:
Вобраз Вольгі Ляновіч. Каханне ў лёсе гераіні. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта, псіхалагічнай абмалёўцы характараў.


Стварыць умовы для развіцця

ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям аповесці, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны, садзейнічаць раскрыццю майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта і псіхалагічнай абмалёўцы характараў; выяўляць адносіны вучняў да твора і ўзнятых у ім праблем; садзейнічаць выхаванню культуры інтымных пачуццяў, цікавасці да твора.



Вучэбныя дапаможнікі:

1) Локун, В. Кругі жыцця — кругі літаратуры / В.Локун. — Мінск, 2002.

2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці І.Шамякіна ”Гандлярка і паэт“ (тэставае заданне, ХІ клас) // Беларуская мова і літаратура. —2009. —№ 7. — С.45.
Дамашняе заданне.

1. Падрыхтаваць невялікае паведамленне

“Каханне ў лёсе Вольгі Ляновіч”.

2. Знайсці ў аповесці эпізоды, якія

раскрываюць вобраз Алеся Шпака

(індывідуальнае заданне).



4-5

Аповесць ”Непаўторная вясна“ – твор пра юнацтва і каханне
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Пятро Шапятовіч і Саша Траянава – галоўныя героі пенталогіі. Адлюстраванне даваеннага жыцця моладзі ў аповесці “Непаўторная вясна”. Духоўны свет Пятра і Сашы, іх узаемаадносіны. Паэзія кахання і прыгожых чалавечых пачуццяў. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць твора. Лірычны характар аўтарскага пісьма.



Дапамагчы спасцігнуць філасофскі змест твора, вызначыць яго ідэйную накіраванасць, выхоўваць у вучняў маральна-этычныя пачуцці; стварыць умовы для развіцця лагічнага, творчага мыслення праз выкарыстанне абагульняльных прыёмаў разумовай дзейнасці, садзейнічаць узбагачэнню духоўнасці вучняў, паказаць высакароднасць пачуццяў кахання.

Вучэбныя дапаможнікі:

Вікторчык, Н.С. Аповесць ”Непаўторная вясна“– твор пра юнацтва і каханне// Беларуская мова і літаратура. —2007. —№ 1. — С.39.


Дамашняе заданне

Напісаць сачыненне-мініяцюру ”Кожны з нас шчаслівы, калі…“



5

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч

(аповесць “Гандлярка і паэт”)


Асноўныя пытанні для вывучэння:
Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч. Фарміраванне характару Алеся Гапанюка. Праблема маральнага выбару

Садзейнічаць развіццю ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям аповесці, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны; дапамагчы вучням усвядоміць думку, што канцэнтрацыя маральнай праблематыкі ў аповесці – гэта вынік імкнення пісьменніка выказаць сваю ўласную грамадзянскую пазіцыю, прымусіць і чытача задумацца над асэнсаваннем уяўных і сапраўдных каштоўнасцей у жыцці.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць выбарачны пераказ па тэмах:

1. Подзвіг Вольгі Ляновіч;

2. Удзел Вольгі Ляновіч і Алеся Шпака ў

падпольнай барацьбе;

3. Узаемаадносіны Вольгі Ляновіч з Алесем

Шпаком;

4. Першая сустрэча Ляновічыхі з немцамі.



6-7

Раман “Сэрца на далоні”: праблематыка, канфлікт, адметнасць кампазіцыі
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Праблематыка рамана ”Сэрца на далоні“. Вастрыня канфлікту. Маральна-этычная сутнасць аўтарскай пазіцыі. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны.


Стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўспрымання рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”, выявіць асноўныя сюжэтныя лініі рамана, засяродзіць увагу на кампазіцыі твора, вызначэнні сімвалічнай назвы рамана; садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Анцалевіч, А., Забаронак, В. Людзі – гэта самае каштоўнае…”. Маральная праблематыка рамана І. Шамякіна “ Сэрца на далоні” // Роднае слова. — 2000. — № 7. — С. 50 – 58.

2) Бельскі, А. І. Чалавек – час – мараль у прозе І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. — 2005. —№ 1. С. 3 – 8; № 3. С. 22 – 28.

3) Бельскі, А.І. Раман І. Шамякіна ”Сэрца на далоні“//Беларуская мова і літаратура. — 2009. —№ 8. С.14.

40 Шуцьева, Ж. Іван Шамякін – чалавек вялікай душы і таленту: Урок па рамане ”Сэрца на далоні“ з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій // Роднае слова. — 2009. —№ 10. С. 73.
Дамашняе заданне.

Узнавіць змест рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”



8-9

Вобразная сістэма рамана “Сэрца на далоні”

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Сутыкненне праўды і дэмагогіі ў ацэнках дзейнасці падпольшчыкаў. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана.

Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс




Развіваць уменні аналізаваць матэрыял твора, фармуляваць вывады, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, параўноўваць галоўных герояў твора, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай ацэнкі; садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў.

Вучэбны дапаможнік

Мірошнікава, Т.У. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па рамане І.Шамякіна ”Сэрца на далоні“// Беларуская мова і літаратура. — 2008. —№ 9. С. 33.


Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленне:



І група

Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча.



ІІ група

Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана.



ІІІ група

Партызанскае мінулае Яраша.



ІV група

Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс.



10

Маладое пакаленне ў рамане “Сэрца на далоні”. Сімволіка назвы твора
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Маладое пакаленне ў рамане. Няўстойлівасць жыццёвай пазіцыі Славіка Шыковіча. Складаны шлях духоўнага станаўлення Тараса. Пачатак самастойнага жыцця Славіка і Тараса — напамінак старэйшаму пакаленню аб рэальнай магчымасці ўзнікнення праблемы бацькоў і дзяцей, неабходнасці выхавання новага пакалення. Сімволіка назвы твора.

Садзейнічаць развіццю ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям, тлумачыць іх учынкі і разважанні, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; садзейнічаць выхаванню ў вучняў грамадзянскай пазіцыі.

Вучэбныя дапаможнікі

1) Кендыш, Н. А. Маладое пакаленне ў рамане І. Шамякіна “ Сэрца на далоні” // Беларуская мова і літаратура. — 2005. — № 1. — С. 9 – 11.

2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці І.Шамякіна ”Сэрца на далоні“ (тэставае заданне, ХІ клас) // Беларуская мова і літаратура. —2009. —№ 8. — С.18.
Дамашняе заданне

І. Падрыхтаваць разгорнутыя паведамленні:

1. “Праблема чалавечых узаемаадносін”;

2. “Праблема ўзаемаадносін бацькоў і

дзяцей”.

ІІ. Прачытаць аповесць В. Быкава “Сотнікаў”




Васіль Быкаў (7 гадзін)

11

Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава.
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Біяграфія і агляд творчасці В. Быкава. Асоба пісьменніка.



Стварыць умовы для паўтарэння і сістэматызацыі ведаў пра асноўныя этапы жыцця і творчасці В. Быкава, засяродзіць увагу на адметнасці творчага аблічча пісьменніка, падрыхтаваць клас інтэлектуальна і эмацыянальна да ўспрымання аповесці “Сотнікаў”, садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў самастойнай працы з друкаванымі навукова-папулярнымі крыніцамі; зацікавіць старшакласнікаў неардынарнай асобай празаіка і яго шматграннай творчай дзейнасцю, паспрыяць выхаванню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.

Вучэбныя дапаможнікі

1) Барысевіч, Н.І. Асаблівасці вывучэння творчасці В.Быкава ў школе. –2008. -- № 7. – С. – 12.

.
Дамашняе заданне.

І. З усёй вядомай інфармацыі пра Быкава-пісьменніка і чалавека выбраць толькі адзін факт, пра які трэба напісаць адным абзацам свайму замежнаму сябру.

ІІ. Зрабіць тэзісы артыкула падручніка (с.49 —59), каб яны датычыліся толькі адметнасцей твораў В. Быкава.


12-13

Праблематыка аповесці “Сотнікаў”. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Праблематыка аповесці. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх распрацоўцы. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах; вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава. Вобраз Рыбака. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ў аповесці (стараста, Дземчыха, Бася), іх мужнасць. Выкрыццё паліцэйскіх — прыслужнікаў немцаў — у творы (Партноў, Стась Гаманюк, Будзіла). Мастацкая дасканаласць твора. Яго сюжэт і кампазіцыя. Пейзаж у аповесці. Роля мастацкай дэталі ў абмалёўцы герояў і падзей.


Паспрыяць вучнёўскаму разуменню філасофскага зместу аповесці, асаблівасці сюжэту і кампазіцыі, выявіць адносіны вучняў да твора і ўзнятых у ім праблем; завастрыць увагу на двух маральных момантах: што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін; на што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма; падвесці вучняў да асэнсавання быкаўскай ісціны: “Ад кожнага залежыць усё!”;

Вучэбныя дапаможнікі

1) Бугаёў, Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе / Д.Я.Бугаёў, М. У. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. — Мінск, 2005.

2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці В.Быкава ”Сотнікаў“ (тэставае заданне ў ХІ класе// Беларуская мова і літаратура. —2009. —№10. — С 25.
Дамашняе заданне.

І. Падрыхтаваць адказы на пытанні падручніка (с.69)

ІІ. Узнавіць змест аповесці “Знак бяды”.


14

Аповесць “Знак бяды”. Асаблівасці кампазіцыі твора.
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці. Вастрыня трагедыйнага канфлікту. Глыбокі псіхалагізм аповесці. Зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў.

Паспрыяць вучнёўскаму разуменню філасофскага зместу аповесці, асэнсавання яе наватарства і месца ў творчай спадчыне В. Быкава; дапамагчы вучням выявіць аўтарскую ацэнку падзей і з’яў, апісаных у аповесці; даследаваць, як у творы вырашаецца праблема маральнага выбару паміж подзвігам і здрадніцтвам; развіваць у вучняў уменне параўноўваць герояў, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; садзейнічаць выхаванню ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Вучэбныя дапаможнікі:

2) Дзеравяга, Т.У. Вывучэнне аповесці В.Быкава ”Знак бяды“ (праблемнае навучанне) //Беларуская мова і літаратура. – 2008. -- № 7. – С.18.


Дамашняе заданне.

Зрабіць тэзісны план артыкула падручніка:

Даваеннае жыццё ў аповесці. (с.73 – 76).

Або


Мастацкая сімволіка твора. (с. 76 – 77) .

15

Свае” і “чужыя”: вобразы здраднікаў і чужынцаў у аповесці “Знак бяды”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму. Паказ прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму. Прычыны маральнай дэградацыі Гужа, Каландзёнка, Недасекі. Санкцыянаванае зло ў аповесці. Мастацкая сімволіка твора.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Цімашкова, К. Р. Псіхалагічнае даследванне па аповесці В. Быкава “Знак бяды” //Беларуская мова і літаратура. — 2000. —№3. — С.71 – 81.


Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленні:

І. “Свае” і “чужыя” ў аповесці В. Быкава”.

ІІ. “Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці “Знак бяды”.



16-17


Шлях да подзвігу Петрака і Сцепаніды. Мастацкая сімволіка твора
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Маштабнасць характараў галоўных герояў — Петрака і Сцепаніды. Жыццёвая трываласць і маральная мужнасць Багацькаў. Знакі бяды ў аповесці. Экранізацыя аповесці ”Знак бяды“ (рэжысёр М. Пташук). Значэнне творчасці Быкава для развіцця беларускай літаратуры.



Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленне “Праблема гераізму і подзвігу, яе вырашэнне ў аповесці “Знак бяды” .




18-19

Урокі развіцця мовы (2 гадзіны)


Кантрольнае сачыненне па творчасці В. Быкава. Тэмы: “Праблема гераізму і подзвігу ў беларускай літаратуры”, “Праблема здрадніцтва ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”, “Гераічнае і трагічнае ў аповесці”, “Трагедыя “вялікага пералому” ў асэнсаванні В.Быкава” і інш.

Эрнест Хемінгуэй (2 гадзіны)

20-21

Звесткі аб жыцці і творчасці Э.Хемінгуэя. Праблематыка аповесці “Стары і мора”.

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Праблемы жыцця і смерці, прыроды і чалавека, пераемнасці пакаленняў.

Галоўны герой аповесці рыбак Санцьяга — чалавек, які не здаецца перад цяжкімі выпрабаваннямі жыцця. Яго аптымізм, высокае пачуццё чалавечай годнасці. Лейтматыў твора. Падтэкст у творы.



Раскрыць арыгінальнасць і непаўторнасць манеры пісьма

Э.Хемінгуэя, своеасаблівасць яго мастацкага стылю, майстэрства стварэння рэалістычных характараў; развіваць уменне характарызаваць героя на аснове яго партрэта, аўтарскай характарыстыкі, навучыць вучняў разумець сапраўдныя матывы ўчынкаў персанажаў.



Вучэбныя дапаможнікі:

1) Герцык, А. Лiтаратура народаў свету ў школе/ А. Герцык. — Мінск, 2007.

2) Лявонава, Е.А. Вывучэнне творчасці Эрнеста Хемінгуэя ў ХІ класе// Беларуская мова і літаратура ў школе. — 2009. — № 7. — С.30.
Дамашняе заданне.

Вуснае выказванне на тэму “Чалавека можна знішчыць, але яго нельга перамагчы” (паводле аповесці Э.Хемінгуэя “Стары і мора”).



Міхась Стральцоў (3 гадзіны)

22

Звесткі аб жыцці і творчасці М.Стральцова. Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць апавядання “Сена на асфальце”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Сена на асфальце“. Эцюды-ўспаміны пра маладосць, каханне, жыццёвыя праблемы і клопаты. Вобраз аўтара-апавядальніка, яго ”самая патаемная і самая душэўная думка“ — прымірыць горад і вёску. Прырода ў творы. Глыбокі лірызм апавядання. Адметнасць кампазіцыі.

Выклікаць цікавасць да жыцця і творчасці М. Стральцова, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Шамякіна, Т. І.Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе//Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 6. — С. 14.


Дамашняе заданне.

Вывучыць на памяць урывак з апавядання “Сена на асфальце” (на выбар настаўніка).



23-24

Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў герояў апавядання “На чацвёртым годзе вайны”

Асноўныя пытанні для вывучэння:
«На чацвёртым годзе вайны». Гора і нястачы, прынесеныя ў сялянскую сям’ю вайной, якую кожны з сямейнікаў перажывае па-свойму.

Вобразы старой маці, нявесткі Марусі і яе маленькага сына. Заўчаснае сталенне хлопчыка, яго рашучае жаданне дапамагчы маці і бабулі, узяць на сябе адказнасць за лёс сям’і. Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў.




Абудзіць у вучняў успамін аб ахвярах вайны, выхоўваць суперажыванне да іншых людзей, выпрацоўваць навыкі працы над тэкстам для пацверджання выказванняў; вызначыць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць зразумець учынкі і паводзіны герояў, раскрыць глыбокі псіхалагізм у паказе характараў герояў; паглыбіць паняцце пра ўнутраны маналог; садзейнічаць выхаванню ў старшакласнікаў асноўных каштоўнасных арыенціраў.

Дамашняе заданне.

Скласці план апавядання, падрыхтаваць яго пераказ па плане.



Ніл Гілевіч. Вершы: “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..”, “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Паклон табе, мой беларускі краю!...”; раман у вершах “Родныя дзеці” (ва ўрыўках) (3 гадзіны)

25

Жыццёвы і творчы шлях Н. Гілевіча. Шырокі тэматычны змест паэзіі
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Жыццёвы і творчы шлях паэта. Шырокі тэматычны змест паэзіі. Любоў да Бацькаўшчыны, клопат пра яе лёс, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны. Лірыка прыроды, дружбы, кахання. Глыбокі лірызм, песеннасць вершаў, фальклорныя матывы ў творчасці паэта.

Стварыць умовы для пашырэння ведаў пра асноўныя этапы жыцця і творчага шляху Н.Гілевіча, паказаць адметнасць творчага шляху, выявіць тэматычнае багацце яго паэтычнай спадчыны: пазнаёміцца з вершамі “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..”, “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Паклон табе, мой беларускі краю!...”, дапамагчы вучням вызначыць іх тэматыку, даць характарыстыку лірычнаму герою; садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму

“ Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча”.


26-27

Родныя дзеці” як узор рамана ў вершах

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Класічныя традыцыі і наватарства ў галіне паэтыкі. “Родныя дзеці” як узор рамана ў вершах. Вобраз Сцяпана Вячоркі


Садзейнічаць стварэнню ўяўлення пра раман у вершах як жанр літаратуры; засяродзіць увагу на кампазіцыі твора; стварыць умовы для развіцця ўмення характарызаваць галоўнага героя Сцяпана Вячорку на аснове яго партрэта, аўтарскай характарыстыкі; звярнуць увагу на лірыка-публіцыстычны характар твора, моўнае багацце рамана; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.

Дамашняе заданне.

Вывучыць на памяць верш або ўрывак з рамана “Родныя дзеці” (на выбар настаўніка).



І. Чыгрынаў ( 3 гадзіны)

28-29

Звесткі аб жыцці і творчасці І. Чыгрынава. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Памяць мінулай вайны і лёс старога лесніка Дземідзёнка. Зварот да традыцыйных каштоўнасцей, гармонія чалавека з прыродай, з людзьмі, з самім сабой. Вобраз аўтара-апавядальніка.


Выклікаць цікавасць да жыцця і творчасці І. Чыгрынава, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; стварыць умовы для фарміравання ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы вучняў.


Вучэбныя дапаможнікі:

1) Смаль, Вал.М., Смаль Вяч.М. Вывучэнне творчасці Івана Чыгрынава// беларуская мова і літаратура. — 2008. — № 4. — С. 20.


Дамашняе заданне.

І. Падрыхтаваць адказы на пытанні:

1. Да якога пакалення належыць І.Чыгрынаў?

2. Што спрыяла развіццю таленту І. Чыгрынава?

3. Якая тэма з’яўляецца вядучай у яго творчасці?

ІІ. Прачытаць апавяданне І.Чыгрынава “У

ціхім тумане”.


30

Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны ў апавяданні “У ціхім тумане”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
”У ціхім тумане“. Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны. Узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў радзімы. Праблема віны і даравання. Вобразы Рэйдзіхі і Ганны. Гуманістычны пафас апавядання.

Стварыць умовы для раскрыцця новых падыходаў да асэнсавання тэмы вайны, дапамагчы прааналізаваць узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў Радзімы; засяродзіць увагу на гуманістычным пафасе апавядання; садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць пераказ апавядання І. Чыгрынава “У ціхім тумане”.



Іван Навуменка (3 гадзіны)

31-32

Звесткі аб жыцці і творчасці І. Навуменкі. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам у апавяданні “Сямнаццатай вясной”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Сямнаццатай вясной“. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам. Раскрыццё ў творы характараў Цімоха, Стасі і іншых герояў.

Эмацыянальнасць зачыну апавядання, лірызм аповеду. Сімвалічнасць вобраза бэзу.




Пашырыць уяўленне пра жыццё і творчасць І. Навуменкі, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў апавяданнямі “Сямнаццатай вясной”, “Хлопцы самай вялікай вайны”; садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў працаваць у групах, рабіць характарыстыку асноўных герояў апавяданняў, даваць сваю ацэнку; стварыць умовы для выхавання ў вучняў здольнасці да суперажывання.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Марціновіч, А. З вышыні пражытага: штрыхі да творчага патрэта І. Навуменкі // Роднае слова. — 2000. — № 2. — С. 4—8.


Дамашняе заданне.

  1. Падрыхтаваць паведамленне на тэму

“Юнакі-патрыёты ў апавяданні І. Навуменкі “Сямнаццатай вясной”.

2. Прачытаць апавяданне “Хлопцы самай

вялікай вайны”.


33

Шматгранны партрэт пакалення ў апавяданні “Хлопцы самай вялікай вайны”. Жорсткая праўда жыцця
Асноўныя пытанні для вывучэння:

”Хлопцы самай вялікай вайны“. Жорсткая праўда жыцця. Адсутнасць у апавяданні элементаў рамантыкі. Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэальнасці вайны. Шматгранны партрэт пакалення. Роля мастацкай дэталі ў творы.



Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць адказ на пытанне: “Што агульнага ў апавяданнях “Сямнаццатай вясной” і “Хлопцы самай вялікай вайны”.



Рыгор Барадулін. Вершы: “Неруш”, “Яна адна, зямля бацькоў”, “Заспаная раніца мжыстая...”, “Пакуль жывеш, развітайся з жыццём...”, “Божа, паспагадай усім...” (3 гадзіны)

34-35

Жыццёвы і творчы шлях Р.Барадуліна. Народнасць і самабытнасць паэзіі

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Жыццёвы і творчы шлях паэта. Народнасць і самабытнасць паэзіі Р. Барадуліна. Сувязь яго творчасці з традыцыямі фальклору, міфалогіі, класічнай літаратуры. Услаўленне роднага слова як духоўнай святыні.


Дапамагчы вучням зразумець асноўныя заканамернасці жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, усвядоміць сапраўдную сутнасць і вартасць яго лірыкі; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўмення аб’ектыўна ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.


Вучэбныя дапаможнікі:

1) Сабуць, А.Э. Твочасць Р.Барадуліна ў школьнай праграме// Беларуская мова і літаратура. — 2009 — № 11. — С. 47.

2) Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларус. паэзію / У. Гніламёдаў. — Мінск, 2001.
Дамашняе заданне.

1. Падрыхтаваць паведамленне на тэму

“Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна”.

2. Індывідуальныя заданні.

Падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў:

“Неруш”, “Яна адна, зямля бацькоў”,

“Заспаная раніца мжыстая...”, “Пакуль

жывеш, развітайся з жыццём...”, “Божа,

паспагадай усім...”.


36.

Патрыятычныя і маральна-этычныя матывы ў лірыцы Р. Барадуліна
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Р.Барадуліна, выяўленне пачуцця любові да зямлі бацькоў. Асаблівасці паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна: арыгінальная метафарычна-асацыятыўная вобразнасць, гукапіс, рытміка, рыфма ў яго творах. Шчырасць, даверлівасць пачуццяў у лірыцы кахання, тонкі псіхалагізм і экспрэсіўнасць у іх выяўленні.

Стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для развіцця ў вучняў пазнавальных здольнасцей; выявіць літаратурна-эстэтычныя схільнасці, садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача, стварыць умовы для выхавання патрыятызму

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Лойка, А. Пра Барадуліна — без цытатаў / А. Лойка // Роднае слова. — 2000. — № 2. — С. 14—16.



Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Рыгора Барадуліна”.




Генрых Бёль (2гадзіны)

37

Звесткі аб жыцці і творчасці Г. Бёля.

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Знаёмства з раманам “Дом без гаспадара”, асаблівасці кампазіцыі.


Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам нямецкага пісьменніка Г. Бёля, гісторыяй напісання рамана “Дом без гаспадара”, яго праблематыкай і сюжэтам;



Дамашняе заданне.

І група. Падрыхтаваць параўнальную характарыстыку сяброў – Марціна і Генрыха. Адказаць: як склаліся іх лёсы ў рамане?

ІІ група. Вызначыць мастацкія прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў рамане. Даць характарыстыку асаблівасцей аўтарскага стылю Г. Бёля.

ІІІ група. Напісаць эпілог рамана, у якім расказаць пра далейшае жыццё яго герояў (пастарацца пры гэтым захаваць асаблівасці стылю Г. Бёля).

38

Раман“Дом без гаспадара” – твор аб цяжкіх душэўных пакутах пасляваеннага пакалення Германіі (ва ўрыўках)
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Раман ”Дом без гаспадара“ — твор аб цяжкіх душэўных пакутах пасляваеннага пакалення Германіі. Лёс жанчын. Вобразы непераадоленага мінулага ў творы. Праблема бацькоў і дзяцей. Псіхалагізм у рамане (Марцін і Генрых). Вобраз мастака Альберта. Сэнс назвы рамана.


Далучыць вучняў да свядомага ўспрымання падзей з жыцця пасляваеннай Германіі, апісаных Г. Бёлем; дапамагчы асэнсаваць прычыны цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі, паспрыяць разуменню ідэйнага зместу аповесці, выклікаць цікавасць да твора.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Лявонава, Е.А. Вывучэнне рамана Г.Бёля ”Дом без гаспадара“ ў ХІ класе //Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №6. — С. 19.


Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць адказ на 5 пытанне падручніка (с.161)




Яўгенія Янішчыц. Вершы; “Чаму ніколі не баюся я...”, “Не воблака, а проста аблачынка...”, “Помню, помню праз гады...”, “Любоў мая...” (3 гадзіны)

39

Звесткі аб жыцці і творчасці Я. Янішчыц. Малая радзіма ў светлых колерах лірыкі

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэтэсы. Малая радзіма, казачная палеская прырода, вясковы і гарадскі побыт, пададзеныя ў светлых колерах у лірыцы. Спроба паяднаць традыцыйны верш і рытмізаваную прозу ў творах.


Пашырыць уяўленне пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў яе лірычнымі творамі; садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў працаваць у групах; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўменняў аб’ектыўна ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; выклікаць захапленне асобай Я. Янішчыц, яе высокай паэтычнай культурай і талентам.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бельскі, А. І. Паэзія Яўгеніі Янішчыц у школе //Беларуская мова і літаратура. — 2004. — №3. — С.38 – 46.


Дамашняе заданне.

1. Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта

па тэме “Жыццёвы і творчы шлях

Я. Янішчыц”.



40-41

Тэматычная палітра паэзіі Я.Янішчыц. Эвалюцыя пафасу ў творах
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Тэматычная палітра паэзіі Я. Янішчыц. Эвалюцыя пафасу ў творах: ад мажорнага, радаснага да сумнага, трывожнага.

Выявіць тэматычнае багацце паэтычнай спадчыны Я.Янішчыц: пазнаёміцца з вершамі “Чаму ніколі не баюся я…”, “Не воблака, а проста аблачынка…”, “Помню, помню праз гады…”, “Любоў мая…” , вызначыць іх тэматыку, даць характарыстыку лірычнаму герою; выявіць літаратурна-эстэтычныя схільнасці, садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача.



Дамашняе заданне.

1. Падрыхтаваць выразнае чытанне аднаго з

вершаў: “Чаму ніколі не баюся я...”,

“Не воблака, а проста аблачынка...”,

“Помню, помню праз гады...”,

“Любоў мая...”.

2.Вывучыць на памяць верш (на выбар вучняў)


Георгій Марчук ( 2 гадзіны)

42-43

Звесткі аб жыцці і творчасці Г. Марчука. Навелы “Канон Богу”, “Канон Базару”, “Канон Гарыні”, “Канон Маці”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Захапляльнае падарожжа па радзіме пісьменніка, асэнсаванне жыцця палешукоў, іх традыцый. Жанрава-стылёвая спецыфіка твораў, іх спавядальнасць. Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей.


Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам Г. Марчука, з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў яго творчасцю, даць уяўленне пра жанрава-стылёвую спецыфіку твораў; стварыць умовы для развіцця навыкаў камунікатыўнага маўлення, развіваць уменні працаваць са зместам мастацкага твора, выбіраць патрэбнае, абагульняць, рабіць вывады, фарміраваць уласнае меркаванне; садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Белая, А.І. Вывучэнне творчасці Г.Марчука ў школе// Беларуская мова і літаратура. —2009. — № 2. — С. 26.


Дамашняе заданне(на выбар).

1. Сціслы пераказ адной з навел Г. Марчука.

2. Падрыхтаваць вуснае выказванне-разважанне па тэме “Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей”.


Аляксей Дудараў ( 4 гадзіны)

44-45

Звесткі аб жыцці і творчасці А. Дударава. Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага ў п’есе “Князь Вітаўт”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Князь Вітаўт“. Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага. Жанравая адметнасць твора, асаблівасці кампазіцыі


Пазнаёміць з творчай біяграфіяй А. Дударава, узнавіць веды пра драматычныя жанры, падрыхтаваць клас інтэлектуальна і эмацыянальна да ўспрымання п’есы; стварыць умовы для фарміравання асобасных адносін да прачытанага.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. —Мінск, 2000.

2) Завадская, І. «Як цяжка князем быць — і верыць Богу»: пра спектакль «Князь Вітаўт»// Роднае слова. — 2001. — № 8. — С. 98—99.

3) Ратабыльская Т. А. «Спыніся, імгненне...»: старонкі тэатр. жыцця Беларусі 1990-х гг. / Т.А. Ратабыльская. — Мінск, 2000.


Дамашняе заданне.

Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта па тэме “Жыццё і творчасць А. Дударава”.




46-47

Кампазіцыйная і жанравая адметнасць п’есы “Князь Вітаўт . Сістэма вобразаў.
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Вітаўт і Ягайла як вобразы-тыпы. Маральна-этычнае завастрэнне канфлікту. Ахвярнасць, вернасць (пакаёўка Алёна) і здрада, халодны разлік, угодлівасць (стражнік Люцень). Праблема асабістага шчасця ў п’есе. Сцвярджэнне ў творы галоўных каштоўнасцей на зямлі — любові, еднасці, згоды і міру.

Стварыць умовы для выяўлення аўтарскай пазіцыі ў творы, асноўных сюжэтных ліній; садзейнічаць развіццю ў вучняў умення даваць характарыстыку галоўным героям п’есы, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны; выяўляць адносіны вучняў да п’есы і ўзнятых у ёй праблем; садзейнічаць выхаванню павагі да роднага слова, цікавасці да твора.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць характарыстыку галоўнага героя п’есы.

Самастойна пазнаёміцца з творам А.Дударава “Радавыя”


Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)

(23 гадзіны)

Паэзія (2-3 аўтары на выбар настаўніка)

( 8 гадзін)

48-49

Беларуская літаратура на сучасным этапе

(агляд)


Асноўныя пытанні для вывучэння:
Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Прыход у літаратуру новых пакаленняў творчай моладзі. Знаёмства з літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў (“Полымя”, “Маладосць” і інш.). Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“.


Дапамагчы вучням асэнсаваць літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе, паглыбіцца ў свет паэтычных твораў, пазнаёміць старшакласнікаў з новым пакаленнем творчай моладзі, літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў; раскрыць тэматычнае багацце і жанравую разнастайнасць сучаснай паэзіі (на прыкладзе творчасці двух трох аўтараў); садзейнічаць развіццю мастацкага густу, слоўнікавага запасу, вучыць чытаць, стварыць


Дамашняе заданне

Падрыхтаваць тэзісны план крытычнага артыкула ”Паэзія“ (падручнік, с.193 – 202)



50

Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі (агляд)
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі, яе грамадзянска-публіцыстычнага і інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у творчасці М.Танка, П.Панчанкі, В.Зуёнка, С.Грахоўскага, А.Вярцінскага і інш. Чарнобыль у творах Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, А.Зэкава, М.Башлакова. Пошукі і наватарства ў галіне паэтычнай формы (М.Танк, А.Разанаў, Р.Баравікова, М.Мятліцкі). Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі: М. Башлакоў, К.Жук, М.Шабовіч, К.Цыбульскі, Л.Рублеўская, В.Шніп, П.Вераб’ёў, Т.Трафімава, Н.Шклярава і інш.

умовы для духоўнага ўзбагачэння, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:.

1) Бельскі, А. I. Паэзія // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: у 4 т. — Мінск, 1999—2003. — Т. 4. Кн. 2: 1986 — 2000. — С. 39—87.
Дамашняе заданне. Падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай паэзіі”

51

Патрыятычнае гучанне лірыкі Я. Сіпакова2..
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Патрыятычнае гучанне, спавядальнасць, разнастайнасць вобразаў як рысы індывідуальнага стылю пісьменніка. Пейзажная лірыка Я. Сіпакова. Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку. Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні.



Дамашняе заданне. Вывучыць на памяць верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучня)

52

Я. Сіпакоў – майстар баладнага жанру.
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Сіпакоў — майстар баладнага жанру. Лёс славянскіх народаў, адлюстраванне рыс іх характараў у баладах. Лірычная (аповесці ”Крыло цішыні“, ”Усе мы з хат“, кніга апавяданняў ”Пяць струн“), філасофская, прытчавая (зборнік ”Тыя, хто ідуць“) плыні прозы Я. Сіпакова.

Дамашняе заданне. Зрабіць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

-“Пейзажная лірыка Я. Сіпакова”,

-“Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку”,

-“Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні”,

- “Я. Сіпакаў – майстр баладнага жанру”


53

А. Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі

Асноўныя пытанні для вывучэння:
А. Вярцінскі — прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі. Сцвярджэнне чалавечай высакароднасці і дабрыні.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію — Мінск, 2001.



Дамашняе заданне. Зрабіць паведамленне на тэму “А.Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі

54

А. Вярцінскі. Паэма “Песня пра хлеб”. Роля пейзажных малюнкаў
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Паэма ”Песня пра хлеб“. Успаміны паэта пра сваё маленства, пра самы дарагі падарунак зямлі — хлеб. Глыбокая любоў да роднай зямлі. Роля пейзажных малюнкаў у паэме.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць 3 – 4 пытанні класу па творчасці Анатоля Вярцінскага



55


Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы А. Разанава
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Філасофска-інтэлектуальны кірунак творчасці: суадносіны агульначалавечага (быційнага) і нацыянальна-гістарычнага (асабістага). Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта. Трагізм светаадчування мастака ў творах на гістарычную тэматыку (”Радзіма…“, ”Рагнеда“, ”Стары горад“, ”Парог“). Традыцыі і наватарства: адметнасць жанрава-стылёвых форм, стыль пісьма паэта. Асацыятыўная вобразнасць. Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі.

Дамашняе заданне. Зрабіць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

1. “Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта”;

2. “Трагізм светаадчування мастака ў творах на гістарычную тэматыку”;

3. “Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі”.



56-57

Урок развіцця мовы (2 гадзіны)


Кантрольнае сачыненне па адной з прапанаваных тэм: “Асноўныя матывы творчасці Я.Сіпакова”, ”Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…” (па творах А.Вярцінскага), “Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі”, “Традыцыі і наватарства ў паэзіі А.Разанава” і інш.

Проза (2-3 аўтары на выбар настаўніка)

(7 гадзін)

58-59


Асноўная праблематыка сучаснай прозы
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы ў сучаснай прозе:В.Казько. ”Хроніка дзетдомаўскага саду“; В.Карамазаў. ”Бежанцы“; А.Савіцкі. ”Пісьмо ў рай“, А.Жук. ”Праклятая любоў“; А.Федарэнка. ”Вёска“, А.Казлоў. ”Незламаная свечка“ (на выбар). Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе: Б.Сачанка ”Родны кут“, ”Еўка“, І.Шамякін. ”Злая зорка“, Л.Левановіч ”Палыновы вецер“. Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў:В.Адамчык ”Чужая бацькаўшчына“, ”Год нулявы“, Г.Далідовіч ”Заходнікі“ (твор на выбар). Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе: В.Быкаў. ”У тумане“; І.Чыгрынаў. ”Вяртанне да віны“; А.Адамовіч. ”Нямко“, Г.Марчук ”Крык на хутары“. Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай прозе:Л.Дайнека, К.Тарасаў. Адлюстраванне падзей савецкага мінулага: В.Быкаў ”Сцюжа“; І.Навуменка “Вір”; Я.Сіпакоў “Кулак”.


Стварыць умовы для раскрыцця тэматычнага багацця і жанравай разнастайнасці сучаснай прозы: повязь мінулага і сучаснага, Вялікая Айчынная вайна ў творах пісьменнікаў, сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы, трагедыя сучаснай вёскі; садзейнічаць развіццю ўмення даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці; стварыць умовы для духоўнага станаўлення, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў.

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бельскі, А. I.Сучасная беларуская проза //Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 4. — С. 20.


Дамашняе заданне. Падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай прозы”

60-61

І.Пташнікаў як адзін з таленавітых прадстаўнікоў філалагічнага пакалення.
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Прырода, малая радзіма, вайна і мір — вызначальныя тэмы творчасці пісьменніка. Трагізм як адметная рыса аповесці ”Тартак“. Гераічны пафас аповесці ”Найдорф“. Вобразы людзей-працаўнікоў, улюбёных у родныя мясціны, патрыётаў Андрэя Вялічкі (раман ”Мсціжы“) і Алімпіяды Падаляк (раман ”Алімпіяда“). Жанравая разнастайнасць, эмацыянальная напружанасць, дынамізм апавяданняў ”Францужанкі“, ”Тры пуды жыта“, ”Пагоня“. Маляўнічасць мовы, псіхалагізм, філасафічнасць як адметныя рысы індывідуальнага стылю мастака слова.


Вучэбныя дапаможнікі:

1) Грыцаль, Т. М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старэйшых класах. — Мінск, 2004.

2) Кандрацьева, М.Г. Гістарычнае мінулае ў творах сучаснай беларускай прозы// Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 7. — С. 60.



Дамашняе заданне. Падрыхтаваць паведамленне на адну з прапанаваных тэм3:

1. “Сацыяльныя і маральна-філасофская праблемы ў сучаснай прозе”;

2. “Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе”;

3. “Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў”;

4. “Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе”;

5. “Тэма гістарычнага мінулага ў творах“;

6. “Адлюстраванне падзей савецкага мінулага ў сучаснай прозе“


62-63

В.Казько – майстар інтэлектуальнай, філасофскай прозы
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Асуджэнне вайны праз балючую памяць, драматычны лёс Колькі Лецечкі і яго пакалення (аповесць ”Суд у Слабадзе“). Раман ”Неруш“ у шэрагу іншых твораў пра парушэнне гармоніі зямнога жыцця (”Белы параход“ Ч. Айтматава, ”Цар-рыба“ В. Астаф’ева і інш.). Вобраз Палесся як сімвалу нерушнага жыцця. Рэальныя (Мацвей Роўда, Шахрай, дзед Дзям’ян, Нене) і міфалагічныя (жалезны чалавек, Галоска-галасніца) вобразы ў творы.

64

В.Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Псіхалагізм апавяданняў з першай кнігі пісьменніка ”Падранак“. Горад і вёска, бацькі і дзеці ў аповесці ”Бярозавыя венікі“. Вобраз лесу, ахоўнікі яго таямніц у рамане ”Пушча“. Твор-даследаванне пра В. К. Бялыніцкага-Бірулю ”Крыж на зямлі і поўня ў небе“. Майстэрства пісьменніка ў асвятленні праблем сучаснасці.



Драматургія (1-2 аўтары на выбар настаўніка) (6 гадзін)

65-66

Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80 — 90-х гадоў. Традыцыі драматургіі Кандрата Крапівы і А.Макаёнка, творчае выкарыстанне гэтых традыцый маладзейшымі пісьменнікамі. Узмацненне цікавасці да гістарычнага мінулага: А.Петрашкевіч. ”Прарок для Айчыны“; ”Меч Рагвалода“; I.Чыгрынаў. ”Звон не малітва“; Р.Баравікова. ”Барбара Радзівіл“ і інш. Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства ў п’есе У.Бутрамеева ”Страсці па Аўдзею“. Сатырычная камедыя М.Матукоўскага ”Мудрамер“, яе маральна-этычная праблематыка. Новая хваля ў беларускай драматургіі.


Пазнаёміць старшакласнікаў з асноўнымі тэндэнцыямі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 –х гадоў, засяродзіць увагу вучняў на традыцыях драматургіі К.Крапівы, А. Макаёнка, стварыць умовы для раскрыцця тэматычнага багацця і жанравай разнастайнасці сучаснай драматургіі: гістарычнае мінулае, Вялікая Айчынная вайна, маральна-філасофская праблематыка; садзейнічаць развіццю ўмення вучняў даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці; стварыць умовы для духоўнага станаўлення, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

1.Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 7. — С. 60.



Дамашняе заданне.

І. Падрыхтаваць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

1. “Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў”;

2. “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай драматургіі”;

3. “Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай драматургіі”;

4. “Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею.”



ІІ. Падрыхтаваць паведамленне аб прагледжаным спектаклі па п’есе сучаснага драматурга.

67

Рэальныя гістарычныя асобы ў п’есе

А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца” або “Прарок для Айчыны”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Канфлікт у творах. Рэальныя гістарычныя асобы ў творах. Мастацкая ўмоўнасць у п’есах. Мінулае і будучыня ў творах. Цэнтральны герой п’ес Францыск Скарына як выбітная постаць ХVІ стагоддзя. Маральныя праблемы і іх вырашэнне. Мастацкая ўмоўнасць у творах. Майстэрства Петрашкевіча-драматурга.

68-69

Вастрыня канфлікту ў драме У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею” Спроба рымейка “Новыя прыгоды Несцеркі”
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Раскаванасць мастацкага мыслення (В. Раеўскі), вастрыня канфлікту ў драме «Страсці па Аўдзею». Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе. Трактоўка вобраза галоўнага героя. Спроба рымейка «Новыя прыгоды Несцеркі». «Фалькларызм» твора.

70

Пьесы С. Кавалёва, іх наватарства. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх
Асноўныя пытанні для вывучэння:
П’есы драматурга для дзяцей (”Драўляны Рыцар“, ”Дарога на Віфлеем“), іх наватарства. П’есы-рымейкі ”Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні“, ”Трышчан ды Іжота“, ”Саламея, або У пошуках шчаслівага месца“, ”Стомлены д’ябал“. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх.



1 У адпаведнасці з праграмай настаўнік мае права замест аповесці “Гандлярка і паэт” пазнаёміць вучняў з аповесцю “Непаўторная вясна”.

2 У адпаведнасці з праграмай настаўнік мае права сам выбраць аўтара

3 Дадзенае дамашняе заданне прапануецца на кожным уроку вывучэння тэмы з улікам матэрыялу ўрока


: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos
umodos -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
umodos -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
umodos -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
umodos -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка