Цемра, фанаграмма –гадзіннік, мелодыя – amomentLost Адвэнт – чаканне Голас аўтара



Дата канвертавання26.06.2016
Памер62.39 Kb.

Містэріум “Час”

Містэріум “Час”.

Выкарыстаны фрагменты з кнігі Рамана Брандштaтэра “Езус з Назарэту”



(цемра, фанаграмма –гадзіннік, мелодыя – AMomentLost

Адвэнт – чаканне

Голас аўтара:Час….дадзены нам час….Ён можа ісці, ляцець, бегчы, але ніколі не спыняецца…іна старонках падзей, якія праносяць нас праз жыццё можам знайсці словывечнага закону, які ўстанавіў Бог… Хвіліны, дні, месяцы з’яўляюцца для нас вестнікамі Божай праўды….з’яўляюцца знакамі, якія вучымся разумець… З духоўным календаромможна параўнаць літургічны год. Кожны з нас, рана ці пазней вымушаны чагосьці чакацьможна сказаць, наступае адвэнт…ёсць момантнараджэння Бога ў нашай душы альбо час сустрэчы з Ім, якую не магчыма пераказаць іншым. Ёсць і пост-пакута, і змёртвыхпаўстанне з грахоў…Што б мы не перажывалі - усё прыбліжае нас да Бога…

Як жа выглядае духоўны адвэнт?Чаканне –халодны, бязплодны перыяд, калі нішто не выглядае дастатковым і ўвесь час прыцягвае нас нешта іншае. Чакаць цяжка… аднак, адвэнт дапамагае адказаць самім сабе на пытанне: каму ці чаму сапраўды прысвячаем сваё жыццё.



Голас Бога: Дзе ты цяпер Сімеон?

Сімеон: Тут, Божа. Хоць Ты ведаеш, што я ўжо даўно перастаў быць сабой. Ты ж ведаеш, мелодыя, якая старэе, траціць смак. Увесь час чакаю сустрэчы з Табой. Ні аб чым іншым ужо і не думаю, стаў толькі малой нябачна-бачнай часткай Твайго подыху, аднак такой важнай, што не магу растаяць без следу, у пустату, у нішто. … Гэта можа смешная важнасць напаўняе мяне радасцю.Калі ж прыйдзе час мне ўжо пакінуць гэты свет…?

(з’ўляецца голуб, Сімеон радуецца)

Сімеон:Голуб…?! Што ж бачыў гэты голуб з вышыні нябеснай?

Голас Бога: Сімеон, справядлівы і паслухмяны , ужо хутка прыйдзе час, калі будзеш так, як гэтага голуба, трымаць на сваіх руках Месію.Будзеш глядзець на Яго і радавацца. Толькі пасля гэтай радасці памрэш спакойнай смерцю …і станеш падобным да Майго подыху…

Мелодыя – уступ “We three Kings of Orient are”(Kommtlassetunsanbeten)

Крочым за зоркай да Бэтлеему

Голас аўтара:... Дзе ж можам цяпер у сучасным свеце знайсці супакой. У сваёй духоўнай вандроўцы, хоць часам і самі гэтага не усведамляем, імкнемся ў Бэтлеем, да ціхай беднай стайні. Толькі там, каля гэтага маленькага Дзіцяці і Яго Маці можам пачуць сябе бяспечна, адчуваем дабрыню і зразуменне.Кожны дзень на нова, распачынаем гэты шлях. Становімся падобнымі да трох каралей, які няспынна крочаць за таямнічай далёкай зоркай. А што нясем ў дары Богу-Чалавеку?

Тры асобы выносяць золата, кадзіла і ладан.

Асоба 1: Золата – гэта нашыя чыстыя сэрцы, напоўненыя найчысцейшай любоўю, палымнеючыя палымем нястомнага запалу і прысвячэння сябе…Сэрцы, напоўненыя моцнай верай ў тое, што Бог – усё можа. Гэта Ён з’яўляецца Валадаром у кожнай сітуацыі з якой мы сустракаемся.

Асоба 2:Кадзіла – гэта нашыя малітвы - нашыя прагненні, просьбы, падзякі, праслаўленні…Гэта знак нашай веры ў тое, што Бог – з’яўляецца Богам. Таямнічым. Неспасцігальным для нас. Няхай дым кадзіла, якое складваем ў ахвяры узносіцца ў вышыню і дапамагае спадзявацца на хвалу Божую.

Асоба 3:Міра – гэта наша пакора і паслухмянасць Богу, наш боль, смутак, хваробы, беднасць, непрыемнасці, наша праца. Гэта знак веры ў тое, што цярпенне не бывае без сэнсу.Усё патрэбна для нашага збаўлення.

Божае Нараджэнне – сустрэча

Голас аўтара:Як мы ўяўляем сабе нашую сустрэчу з Хрыстом? І як уяўляем сабе Хрыста? Ці як маленькае бездапаможнае дзіцятка? Ці як магутнага Валадара? Для кожнай душы Ён сам знаходзіць адпаведны вобраз у якім хоча прыйсці да душы і застацца там назаўсёды.

Хворы:Цуд! Цуд! Я здаровы! Я здаровы!Які ж я шчаслівы!

Асоба 1:Як жа гэта стала?

Хворы: Ён мяне аздаравіў!

Асоба 1:Хто ён? Хто? Дзе ён?

Хворы: Няма Яго, Ён ужо пайшоў!

Асоба 1:Пайшоў? Куды пайшоў? Навошта?

Хворы: Не ведаю! Здаецца ў напрамку святыні…

Асоба 1:А як выглядаў?Апішы яго!

Хворы: Меў чорныя воласы і чорныя вочы…

Асоба 1:Многія маюць чорныя воласы і чорныя вочы!

Хворы: Быў высокі…

Асоба 1:Шмат ёсць высокіх..Малады ці стары? Апішы яго твар!

Хворы:…(бязрадна) Не магу …не ўмею…не атрымліваецца…

Асоба 1:Пазнаў бы яго?

Хворы: Напэўна!!!Гэта быў Сын Божы!

Асоба 1:Адкуль ведаеш?

Хворы: Ведаю!....але адкуль…….?(паціскае плячамі)…але ж пакуль не сустрэў - не ведаў!....

Мелодыя

Звычайны перыяд

Голас аўтара:

Час ад часу, а нават і часта, з’яўляецца ў нашым жыцці перыяд, які можна назваць абсалютна звычайным, калі здаецца, што нічога асаблівага не адбываецца.І ўсё ж ….у нейкім сэнсе гэты час можна назваць незвычайным, бо ён чыніць так, што шэрая штодзённасць, нязменнасць, вернасць і пастаянства становяцца для нас чымсьці без чаго не ўяўляем сабе нашага існавання. Можна параўнаць гэты час з працай у вінаградніку, сталай, вельмі патрэбнай. А калі прыходзіць час збіраць плёны,наш кош напоўнены тым, што запрацавалі, і мы здзіўляемся – калі ж гэта маглі ўчыніць? Хоць можа быць і па-іншаму….



Асоба 2: Я, сыходзіў з пагоркаў святога Ерузалема ў даліне Ерыхона. Падняўся моцны вецер. Я вырашыўперачакаць ў вядомым мне доме. Як увайшоў убачыў чалавека, які ляжаў на зямлі і схіленага над ім самарытаніна.Адразу ж пазнаў нячыстага па яго адзенні і мове. Алеем і віном паліваў ён раны на целе зраненага чалавека, перавязаў іх палатном , а пасля усю ноч чуваў каля гэтага зраненага. Каля світання даў гаспадару два дынары, каб клапаціўся …і вырушыў у далёкую дарогу. Абяцаў вярнуццца і даплаціць, калі не хопіць тых грошаў. Але ж паслухайце сыны Ізраіля, што мне расказаў гэты ранены! Апавядаў, што калі ляжаў амаль што памерлы на дарозе, ішоў адзін святар са Святыні Пана і ўбачыўшы яго не дапамог, прайшоў міма. Пасля прайшоў міма адзін левіта са святога Ерузалема і таксама не дапамог. Сжаліўся толькі гэты нячысты. І адкажыце мне, сыны Ізраіля, як гэта магчыма, што чысты чыніць як грэшнік, а нячысты - як той, хто лічыцца справядлівым? Не разумею!Хоць павінен разумець, бо шмат ужо бачыў у жыцці! Але разумею, чаму Хрыстос сказаў – ідзіце і чыніце, як учыніў ваш бліжні - нячысты....

Мелодыя – Vangelis „Chant” (ALEXANDER)

Пост – асцэза

Голас аўтара:Прыходзіцьнавяртання - пост – час пакуты. Пост – гэта кармленне Бога сабой і адначасова вызванне кінутае злу. Пост можна параўнаць з прабываннем на пустыні. Вакол – пустка,цемра, у душы толькі голад. Прамінаюць доўгія дні духоўнай пакуты іад гэтага няма адпачынку….Не застаецца ніякіх сіл…. Ёсць толькі адна мара – каб хутчэй ўсё скончылася… Менавіта ў такія хвіліны зло найбольш атакуе, спадзеючыся што нам не хопіць сіл весьці з ім барацьбу.

Чалавек ляжыць стомлены на зямлі

шатан: Прагнеш? Прагнеш вады і хлеба? Прагнеш і не бачыш канца гэтаму прагненню!!!Ты ж любімае стварэнне, выбраны Богам, Сын Узлюблены. Як жа Бог можа не дазволіць свайму любімаму стварэнню такіх дробных рэчаў?Тым больш, што гэта ж Ён цябе такім стварыў, гэта Ён вінаваты, што ты маеш патрэбы! Наталі сваё прагненне! жыві як ты хочаш!

Чалавек: Чалавек жыве не толькі хлебам….

шатан:Ты ж Пан! Бог цябе паставіў Валадаром над усім стварэннем! Валадар! можаш усё нішчыць альбояшчэ лепей - нічога не рабіць…апусціся на самае дно! Бог міласэрны, Ён цябе прабачыць і падтрымае !

Чалавек:Нельга спакушаць Бога….Валадаром з’яўлецца толькі Ён. Я стварэнне, але нясу адказнасць за тое, што раблю.

шатан:Аб чым ты марыш?Моц, прыгажосць, здароўе, улада, багацце, добрая праца, вялікая мудрасць, пашана людзей…? На гэтым свеце гэта ўсё мне належыць. Усё гэта будзе тваім, толькі мне служы, мне пакланяйся!

Чалавек:Што ж мне з таго, што ўсё гэта атрымаю, а душу страчу…Сказана:Богу свайму пакланяйся і яму аднаму служы.Без Бога, усё гэта падобна толькі да непатрэбнага смецця…

«А без веры немагчыма спадабацца (Богу), бо той, хто падыходзіць да Бога, павінен верыць, што Ён існуе і дае ўзнагароду тым, хто Яго шукае» (пар. Гбр 11, 6).



Голас аўтара:

Прыходзіць дзень смерці і зыходу да гробу – гробу Езуса, а таксама нашага асабістага гробу. Гэта час, калі памірае нашая фальшывая надзея, наш памылковы вобраз сябе, аднак, гэта і час, калі памірае таксама нашая роспач.



Мелодыя – Vangelis Across the Mountains (ALEXANDER)

Пасха

Голас аўтара:І восьпераход- ад жыцця да новага жыцця.Тое жыццё, якое ведаем з’яўляецца толькі этапам дарогі да новага жыцця - вечнага. Верым - мы - народ, які запрошаны спяваць Аллелюя, Ідзем за Святлом, якое пранікае пусты гроб. Мы - люд Ягняці, які перамог. Разумеем, што, дзякуючы Яго перамозе, мы таксама можам перамагаць і зло, і смерць.Хрыстос – Валадар, і Божае Валадарства жыве ўжо цяпер ў тых, хто верыць.

(Марыя Магдалена, вакол ходзяць людзі – Марыя Магдалена да іх звяртаецца і гаворыць “Я бачыла Пана!”, людзі паказваюць, што не разумеюць, паціскаюць плячамі)

Марыя Магдалена: Я бачыла Пана ! Ён Уваскрос! І хоць мяне ніхто не чуе, ніхто не разумее, ніхто мне не верыць… - маю веру ў мяне забраць не могуць! …Я Яго бачыла! Ён уваскросс!!!

Мелодыя - AMomentLost

Заканчэнне

Голас:І зноў адвэнт, Божае нараджэнне, а там і пост, пасля Пасха… Нібы тое самае, анак іначай…Мы становімся іншымі. І ў глыбіні душы мы ведаем,што як бы бязпечна і непераможна сябе не адчувалі, якімі б любімымі сябе не чулі, як бы не былі задаволены са свайго жыцця,напэўна, прыйдзе інны час, непадобны да таго, што перажываем цяпер…прыйдзе вечнасць ….

(фанаграмма гадзіннік)




: images -> stories -> files -> credo -> teatr
teatr -> Знойдзеныя мары … аповед пра Божае Нараджэнне, якое працягваецца Героі
teatr -> К вифлеему не очень далеко” “Да Бэтлеема не вельмі далёка” Лектар 1
teatr -> Калі мы бачылі Цябе, Пане?
teatr -> У цэнтра сцэны крыж. Голас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла Ціхая музыка
teatr -> Батлейка без слоў – музычная батлейка Час каля 20 хвілін Героі
teatr -> Батлейка з нашых часоў музычная батлейка Героі: Юзаф
teatr -> Дары Артабана (сцэнка на Божае Нараджэнне)
teatr -> Дакраніся да міласэрнасці (цэлебрацыя для моладзі) І. Уступ




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка