Central and east european moot competition



Дата канвертавання27.07.2016
Памер17.96 Kb.


Міжнароднае спаборніцтва па еўрапейскім праве

CENTRAL AND EAST EUROPEAN MOOT COMPETITION

Студэнты 3-5 курсаў, магістратуры і аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюцца да адбору ў каманду для ўдзелу ў сямнаццатым міжнародным конкурсе Central and East European Moot competition (CEEMC).

CEEMC з'яўляецца буйнейшым рэгіянальным спаборніцтвам па еўрапейскім праве сярод студэнтаў і арыентаваны на прадстаўнікоў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Тэрмін правядзення конкурсу: з 28.02.2011 (рэгістрацыя ўдзельнікаў) да 02.05.2011 (фінал у г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка). Падрабязная інфармацыя на сайце спаборніцтва http://www.ceemc.co.uk/.

Патрабаванні да кандыдатаў:



  • вольнае валоданне пісьмовай і вуснай англійскай мовай і юрыдычнай тэрміналогіяй;

  • узрост не больш за 30 гадоў;

  • адсутнасць удзелу ў вусных этапах спаборніцтва папярэдніх гадоў;

  • імкненне да асабістага і прафесійнага развіцця, устойлівасць да стрэсаў і валоданне здольнасцямі time management.

Дапамогу ў падрыхтоўцы каманды будуць ажыццяўляць былыя ўдзельнікі буйнейшых спаборніцтваў такога тыпу і выкладчыкі БДУ. Акрамя таго, дапамога будзе ажыццяўляцца ў пытанні пошуку фінансавання для ўдзелу ў спаборніцтве.

Для ўдзелу ў адборы неабходна падрыхтаваць пісьмовы адказ на пытанне 1.a), сфармуляванае ў Moot Problem 2011, якая, разам з матэрыялами для падрыхтоўкі, знаходзіцца на сайце спаборніцтва. Адказ дасылаецца ў фарматах .doc, .docx, .rtf ці .odt (назва файла складаецца з прозвішча і імя кандыдата, да прыкладу KolasJakub.doc) на электронную скрыню ceemc2011bsu@gmail.com да 18-00 23.02.2011. Пасля разгляду дасланых адказаў адбудзецца сустрэча з асобнымі кандыдатамі ў каманду.



Усе пытанні, якія тычацца падрыхтоўкі і ўдзелу, просім адрасаваць на вызначаную вышэй электронную пошту.

Карлюк Максім, выпускнік ФМА БДУ 2010 па спецыяльнасці міжнароднае права, студэнт магістарскай праграмы па еўрапейскім праве College of Europe, Bruges (Бельгія).

Драбянкоў Ігар, выпускнік ФМА БДУ 2010 па спецыяльнасці міжнароднае права, юрыст.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка