Чаму вы баіцёся



Дата канвертавання19.07.2016
Памер7.94 Kb.
ЧАМУ ВЫ БАІЦЁСЯ?

Жыла сабе вельмі шчаслівая сям’я, якая мела маленькі домік на ўскраіне. Але адной ноччу ў іх кухні разгарэўся страшны пажар.

Калі агонь распаўсюдзіўся, бацькі разам з дзецьмі выбеглі на вуліцу. Аднак у пэўны момант з жахам выявілі, што сярод іх не ставала самага малодшага, пяцігадовага хлопчыка. У той час, калі яны выходзілі, ён спужаўся трэску агню і ўдушлівага дыму і схаваўся на страсе.

Што рабіць? Бацька і маці пазіралі адзін на аднаго ў роспачы, дзве сястрычкі пачалі крычаць.

Кінуцца ў тое пекла было амаль немагчыма... У той час як пажарныя спазняліся.

У пэўную хвіліну яны ўбачылі, што на гарэ адчыняецца ваконца. У ім з’явіўся хлопчык, які крычаў:

- Тата! Тата!

Бацька падбег і закрычаў:

- Скачы уніз!

Хлопчык, бачачы пад сабой толькі чорны дым і агонь і чуючы адзін толькі голас, адказаў:

- Татуля, я цябе не бачу...

- Але я цябе бачу, гэтага дастаткова. Скачы ўніз! - крычаў бацька.



Хлопчык кінуўся ў прастору і ўпаў цэлы і здаровы на моцныя рукі бацькі, які ўпэўнена падхапіў яго ў палёце.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка