Чем живешь, молодежь? Терралингвистико – социологический очерк с историческими справками и комментариями



Дата канвертавання01.07.2016
Памер100.56 Kb.
ЧЕМ ЖИВЕШЬ, МОЛОДЕЖЬ?

Терралингвистико – социологический очерк с историческими

справками и комментариями

Редколлегия получила задание …


ЧЕМ ЖИВЕШЬ, МОЛОДЕЖЬ?

Терралингвистико – социологический очерк с историческими

справками и комментариями
Справка «НФ»: в лингвистике есть направление - терралингвистика («терра» - земля, «лингвистика» - наука о языке). Так вот она утверждает, что существует самая тесная связь территория – жители – Космос! Т.е. люди, животные, ландшафт, жизнедеятельность и т.д. излучают в Космос волны, а Космос, «считав» их, посылает свои. И от этого взаимообмена или хорошо, или не очень обеим сторонам в данное время в данном месте. Даже топонимы и иже с ними онимы не зря существуют на данной территории – они мотивированы! Итак: если мы «зависим от своей малой Родины и Космоса, значит, все проблемы можно объяснить и решить всуе?!

Начнем: мы – жители микрорайона Сыроваткинского яслей – сада – средней школы. Что же нам досталось в наследство? И какие сигналы мы посылаем в Космос в результате своей бурногормональной деятельности? И что с этими волнами делать? Как повлиять на волновые «письма», чтобы приходили более «позитивные» ответы?

Космос! Прием! Переходим на более родной язык, т.н. «трасянку»!

“На правым беразе Вяллі…”

Гадоў 5 – 6 таму назад стварылася ўдалае, на наш погляд, чатырохрадкоўе:

На правым беразе Вяллі,

Далей ад вашых гарадскіх пакут–

Вы ў нас, напэўна, не былі?! –

Ляжыць наш родны Сыравацкі кут.


Яно, дарэчы, нарадзілася разам са шкоьнай газетай “Наша формула: 91 + 22 + 12”. Лічбы ў назве матываваныя: першая – колькасць вучняў, другая – настаўнікаў, тряцяя – тэхперсаналу. Дарэчы, можна было б і чацвертую увесці ў назву – 15. Столькі ў нашых сценах бегае – дурэе – выхоўваецца дзетак з ясляў – сада.

Дык вось, нас 91 + 15, сярод іх – 14 юнкораў. Сёлета склад істотна “абнавіўся” (на 80%), бо скончылі школу такія “зубры”, як галоўны



Юнкоры “НФ” рэдактар Махнач Каця, члены рэдкалегіі Тапуць Аляксандр, Лобач Саша, Гардзей Юля, Бенько Даша. Вясной мы пажадалі ім: “Ні пуха, ні пер’я!” – і яны дружна паступілі ў ВНУ, ды яшчэ і на бюджэтныя месцы. Але, дарагі чытач, ты іх сёння яшчэ пачуеш, бо “рукапісы не гараць”!

А замяніў “зуброў” апантаны 6 клас. Цяперашняя галоўны рэдактар нават раіла кіраўніцы гуртка: “Вой, а яно нам трэба?” Карацей, спужалася наша Таня, але атрымалася нядрэнна: тэорыю вучым, інтэрв’ю бяром, герояў для фотаздымкаў ловім! А як жа інакш? У нашым юнкораўскім гімне спяваецца:

Когда ты юнкор в газете,

За многое ты в ответе,

Но самый счастливый на свете –

Дебют твой на полосе!

Карацей, сёлета “Нашу формулу” выпускаем мы.

Грыб Святлана, 9 клас

Буйноўская Каця, 6 клас

Наш родны кут – вялікі!

Школу наведваюць вучні з вёсак Сыраваткі, Дзенавішкі, Нястанішкі, Дабраўляны, Лылойці, Пазборцы. Так, гэта “мядзвежы куток” нашага раёна. Але, як жартуе наш Сяргей Віктаравіч, дырэктар, куток гэты газіфікаваны, тэлефанаваны, з электроннай поштай, са сваім сайтам у Інтэрнэце.

Калі мы збіралі – вывучалі звесткі пра свой мікрараён, то даведаліся пра цікавыя рэчы: напрылад, што Вілія – Вялля па-мясцоваму – гэта рака Вялеса. І камень Тупальшчынскі памятае гэтага паганскага бога! Лобач Саша нават верш прысвяціў каменю гэтаму. Уявіце сабе: восень, лясны паўзмрок, а мы, турысты, чытаем:


Тупальшчынскі камень дрэмле, Паход да Тупальшчынскага каменя

Стаіўся ў лесе глухім,

Яго абступілі дрэвы,

Каб ён адкрываўся не ўсім.

На капішчы быў ён галоўны,

Ахвяраў людскіх чакаў …


У нас склалася традыцыя: трэба абчысціць цела каменя ад моху, пакласці “ахвяру”, а ўжо потым і папрасіць аб нечым патаемным!

Ідзём далей. У Дабраўлянах у 19 стагоддзі быў надзвычай культурны асяродак: пан Карл Гюнтэр быў багатым і шчодрым мецэнатам, трымаў аранжарэю, карцінную галерэю, прымаў з візітамі знакамітых гасцей – Дуніна – Марцінкевіча, Кіркора, Зана і інш. Калі мы паехалі на экскурсію ў Мастацкую галерэю ўніверсітэта культуры, то трапілі якраз на выставу студэнцкіх работ з пленэра ў цяперашніх Дабраўлянах і экспазіцыю гравюраў знакамітага Казіміра Бахматовіча, знакамітага нашага дабраўлянскага мастака 19 стагоддзя. А кіраўніца выставы, калі даведалася, адкуль наша група, усё прыгаворвала: “Ой, дзеткі, зямля ваша такая шчырая на таленты!”.


У Нястанішках стаіць самы прыгожы ў раёне касцел. Ён горда лунае, як чырвоны птах, над наваколлем. У будынку можна ўбачыць косы, граблі, іншы сялянскі рыштунак, бо ў касцёле святкуецца фэст у гонар Св. Зыдора, апекуна над хлебаробскай працай. А яшчэ большы цуд – касцельныя крыніцы з гаючай вадой. Доўгі час яны яны былі занядбаныя, а цяпер людзі (і нашы

Жыві, крынічка!” вучні ўдзельнічалі ў акцыі) ўпарадкавалі

іх, ачысцілі. І можна палячыцца той святой вадой.

Мы ведаем шмат цікавага пра свой кут: і пра лес Лапавойню, і пра ўдзельніка паўстання 1863 г. Юльяна Бакшанскага, і пра паходжанне назвы вёсак Сыраваткі, Паляны, Капачы, Пастарыні. Бо ўся гісторыя нашых зямель – цікавая і займальная.

Хочацца дадаць, што і наша школа - таксама нямалая “зорка” на нашым правым беразе Віліі: сёлета зноў заняла 1 месца сярод сельскіх устаноў адукацыі ў раённым конкурсе на лепшую якасць адукацыйнага працэса. З чым мы самі сябе шчыра і віншуем! Гэта жарт, а вось сапраўдныя карэспандэнты з “Настаўніцкай газеты” ў верасні прыязджалі, гутарылі з дырэктарам і з намі, а потым там з’явіўся артыкул пра ўсіх нас!

Яцына Гражына, 6 клас

Чарнушэвіч Рэната, 6 клас

Паэтычная рэфлексія

У нашай школе любяць жартаваць, і часта жартуюць паэтычным радком. Вось, напрыклад, ёсць трывалая традыцыя – сяброўскія капуснікі для выпускнікоў у дзень апошняга званка. Чаго там толькі не пачуеш, не ўбачыш! Або дасціпныя канцэрты да Дня настаўніка. Сёлета, напрыклад, “зашкаліла” колькасць настаўнікаў – Шаляў. І на свет з’явілася перакладзеная песня пра Шаляў школы (на матыў песні “Горкі мёд” А. Буйнова).

Вось вытрымкі:

В школе нашей так сложилось –

Всё начальство по ранжиру –

Состоит из плазменных Весов:

Шеф – Весы и Весы – замы,

Ясли – садик – Весы – мамы,

Математик, и историк, и завхоз!

Всё приводят в равновесие

Среди жизни мракобесия

И решают нерешаемый вопрос!

Припев:


Благодарны судьбе за такой вот баланс,

Побеждает в борьбе знак любой декаданс!


Весы трудятся, как звери,

Легко брали окна – двери,

И газон, и крышу, и забор.

И в итоги ихней «прухи»

Наступил конец разрухи –

Даже крыша больше не течёт!

Не думайце, што мы не пішам сур’ёзных вершаў. Пішам, і нават,бывае, плённа. Верш нашых юнкораў “Пісьмо юбілярам Янку Купалу і Якубу Коласу” заняў 1 месца ў раёне і “паехаў” спаборнічаць у Гродна.

А ў наступных радках Гваздовіч Віка філасофствуе аб сабе і сваіх равесніках:

Як дасягнуць гармоніі

У супярэчным жыцці?

Як сярод беззаконня

Свой Рубікон перайсці?


Дзе светлыя сілы? Дзе цёмныя?

Дзе тонкі між іх масток?

Загадкі – да болю, да стомы …

Адгадкі – як праўды глыток.


“Ляцім мы да зор” – у звязцы,

І хуткасць – на злом галавы!

Выкацаць як абавязкі?!

Свае бараніць як правы?!


…Чэрвеньскім ранкам светлым

Ступлю за бацькоўскі парог.

І веру: у свеце прыветным

Мяне абароніць наш Бог.

Вось такія сур’ёзныя вершы ў сур’ёзнай нашай дзесяцікласніцы, прадстаўніцы БРСМ. Яна і вучыцца сур’ёзна, і мары ў яе такія ж.

Кажарновіч Насця, 9 клас

Жук Таня, 6 клас

Спорт – наша ўсё!

Мы, канешне, людзі сціплыя, але … ізноў будзем хваліцца. Самы любімы прадмет які ў нашай школе?

Правільна, фізкультура і здароў’е!

І да гэтага – фізрук малады, прыгожы, талковы! Шкада, толькі, што Валерыя Станіслававіча Ляшчэвіча вясной у войска забіраюць. Але добра, што ў дэсантнікі! Будзем яго чакаць праз год назад у школу. Дарэчы, летась нашу спартыўную справу “стары” фізрук, У.Т. Рогач, падняў высока: мы занялі 1 месца ў раённай спартакіядзе! У кожным класе ёсць спартсмены, мы іх паважаем, па – добраму зайздросцім іх поспехам і удзелу ў спаборніцтвах, адміністрацыя адзначае ў загадах і на лінейках.



Пятроўскі са сваімі выхаванцамі

Да вынікаў спрычыніліся і нашы турысты. Яны таксама першыя ў спартыўным арыентаванні. Іх трэніруе Пятроўскі Андрэй Францавіч. Мы яму прысвячаем новы верш (калектыўны):

Ногі доўгія ён мае,

І пагэтаму – турыст.

Ходзіць, плавае па крае,

А ля вогнішча – артыст.

Ён турыст – на ўсю акругу!

Знае ўсё, усё ўмее.

Мы за ім – усюды цугам –

На турзлёт і ў “Берандзеі”!



Мніх Таццяна, 10 клас

Мацонка Насця, 6 клас

“А цяпер – пра вучобу!..”

Гэта фраза – таксама жарт: так стараста 6 класа Буйноўская Каця і класны кіраўнік Пятроўскі А.Ф. спрабуюць павярнуць класныя сходы ў патрэбнае русла. Але ўдаецца гэта нячаста: бэйбусы хочуць а) пра спорт, б) пра паходы, в) пра Інтэрнэт – забавы, г) хоць пра што, альбы не пра галоўны школьны занятак – вучобу!

З вучобай, праўда, нічога страшнага не здарылася. Вось сёлета наш знакаміты Аляксандр Лобач атрымаў атэстат з адзнакай – залатым медалём. І яго нават без экзаменаў залічылі ў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт, бо ён тры гады запар быў пераможцам ІІІ тура Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. А рыхтавала да алімпіяды Сашу яго маці, Вольга Лявонаўна, настаўніца біялогіі і хіміі. І яшчэ адзін Лобач – разумнік падрастае – Ягор. Ён ужо летась крыху вызначыўся: стаў прызёрам раённай алімпіяды па хіміі і інфарматыцы, а таксама заняў ІІ месца ў раённым інтэрнэт – конкурсе “Знатакі прыроды”. Сёлета, акрыялы, нават па рускай мове заданні алімпіядныя на школьным этапе рашаў. Давай, Ягор!

Што яшчэ сказаць пра вучобу? Напрыклад, рэйтынг прадметаў у школе наступны: дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка, фізічная культура і здароўе, праца, музыка, выяўленчае мастацтва. Гыта гаворыць аб тым, што

а) вучні нашы здаровыя

б) свядомыя

в) таленавітыя!

Гваздовіч Віка, 10 клас

Кісялевіч Маргарыта, 6 клас

А што ў нас цяпер і зараз?

Пра гэта можна даведацца з навінаў. Напрыклад, навіны з 5 класа наступныя:

Нас лічаць атаманамі – разбойнікамі ў школе. І якое тут дзіва: мы з 2-х школ зліліся – Лылойцінскай і Сыраваткінскай! Другая прычына – хлопчыкаў больш у 2 разы, чым

дзяўчынак. Уявіце, які кайф: наша класная кіраўніца, Марыя Іосіфаўна, звоніць нашым бацькам кожны дзень, а то і часцей!

***


Мы амаль усе – члены гуртка “Мастацтва рукадзелля”: пляцём з бісера, будзем вышываць, вязаць кручком і на спіцах. Лаўчэй за астатніх атрымліваецца ў Пастушэнкі Светы і Шчуроўскага Арцема, бо яны з гэтым гуртком ўжо летась пасябравалі. Мы рашылі зрабіць з бісера ёлку: і прыгожа, і для прыроды бяспечна.

***


На нашым школьным двары ёсць цікавы куточак – “вясковы падворак”. Там стаяць калёсы з вазом, сячкарня, драўляныя ночвы, калодзеж – журавель. А яшчэ там жыве Школьны Ёлуп – І. Гэта такі драўляны балван, які застаўся з вясёлага школьнага капусніка. Ёлупу ўжо 2 гады. Што ён робіць? А сядзіць пад дрэвам і назірае за ўсімі намі. Дык вось, мы яму зрабілі хатку – схованку ў калодзежы: хай яшчэ і гэтую зіму перазімуе!

Цікота Сняжана, 5 клас

А вось навіны з 8 класа:

Наш клас узяў шэфства над адзінокай састарэлай грамадзянкай вескі Сенцяняты Лукашэвіч Аленай Пятроўнай. Бабуля Алена яшчэ даволі жвавая, хоць пражыла на свеце 77 гадоў. Свой падворак і хату яна ўтрымлівае ў чысціні і парадку. Каб не пакрыўдзіць нас, памагатых, яна папрасіла пакасіць вакол. Цітоў Дзіма і Брылеў Коля з радасцю выканалі яе заданне. Бабуля расказала нам цікавы выпадак: нядаўна яна віламі забіла драпежніцу – лісіцу, якая цікавала за яе курамі. Малайчына, бабуля! Мы падумалі, што ў яе яшчэ можна браць урокі вясковага каратэ або самба.

***


Старастам класа мы аднагалосна выбралі Брылёва Колю і не прагадалі: ён адказны, талковы, ды і сам клас прыбірае на “10”. Ён склаў графік дзяжурства, сочыць за раскладам, праводзіць класныя сходы.

***


Хатнія кветкі у класным пакоі растуць добра, бо і мы, і класны кіраўнік Галіна Юльянаўна іх даглядаем: паліваем, апырскваем вадой, рыхлім глебу ў гаршках. Хутка нават зацвіце адзін – “декабрыст”.

***


Карацей, жывецца нам добра і весела. Асабліва мы любім харчавацца ў школьнай сталоўцы. Валянціна Іванаўна варыць вельмі смачна і якасна. Практычна не бывае ў нас “адыходаў”. Асабліва любім катлеты з кашай і тварожную запяканку. А нашы дзяўчаты многія мараць стаць паварамі – так і стараюцца “засвяціцца”.

Чарнушэвіч Крысціна, 8 клас

Заключение

Вот такой у нас получился очерк о самих себе, молодежи самого северо – западного микрорайона Сморгонского района. Мы любим свой «родны кут», стараемся украшать его, холить, оберегать, уважать своих предков, от которых нам и достался этот драгоценный дар. Мы заботимся о том, чтобы Космос получал здоровые, мирные, положительные волны – излучения. Это наше желание, право и осознанный выбор! Ведь Земля – это серьезно и надолго!


Очерк подготовили юнкоры ГУО «УПК Сыроваткинский ясли – сад – средняя школа»:

Мних Татьяна, главный редактор «НФ»;

Гвоздович Виктория, заместитель главного редактора;

Буйновская Катя, Жук Таня, Мацонко Настя, Яцыно Гражина, Чернушевич Рената, Цикото Снежанна, Гриб Светлана, Кожарнович Настя, корреспонденты;

Кривопуст Вова и Пигорев Валера, фотокорреспонденты.

Ненавязчиво «присоединилась» к очерку наш руководитель Жук М.Ч.
Ноябрь, 2012



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка