Чырвоны Кастрычнік



Дата канвертавання15.05.2016
Памер42.28 Kb.
“Чырвоны Кастрычнік” 13.09.2003 г., № 73
Адзіны ў гісторыі войн
У другую нядзелю верасня традыцыйна адзначаецца Дзень танкістаў – свята, якое лічаць сваім многія былыя ваенаслужачыя нашай краіны. Заўтра ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, салдаты і афіцэры запасу з гонарам успомняць дні сваёй армейскай моладасці, праведзенай у шлемафонах і камбінезонах пад вежамі грозных баявых машын. Яшчэ б! Танкавыя часці з моанту свайго стварэння лічацца галоўнай ударнай сілай сухапутных войскаў, надзейным шчытом нашай арміі. І зараз танкавыя палкі і злучэнні знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, удасканальваецца вывучка і падрыхтоўка асабістага саставу, якому выпаў гонар служыць у доблесных вайсках.

Шмат слаўных гераічных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўпісалі адважныя воіны-танкісты. Гэта яны забяспечылі перамогу нашай арміі на Курскай дузе, на Сандамірскім плацдарме, смела ішлі ў атаку на ворага пад Кенігсбергам, у час штурму Берліна. Небывалы подзвіг, якому няма аналагаў у ваенным летапісу, здзейсніў экіпаж танка Т-34 у склазе камандзіра баявой машыны Д. Камарова, механіка-вадзіцеля М. Бухтуева, наводчыка Р. Пятрухіна, зараджаючага А. Хісматуліна ў час бою за станцыю Чорныя Боады Акцябрскага раёна 25 чэрвеня 1944 года. Экіпаж знішчыў у жорскім баі 2 варожыя гарматы, каля ўзвода пяхоты, пры гэтым сам танк быў падбіты фашысцкім снарадам. На шляху “трыццацьчацверкі” стаяў браняпоезд праціўніка. Рашэнне ўзнікла імгненна – застаецца ісці на таран. У выніку сутыкнення браняпоезд быў выведзены са строю і загарэўся, што дало магчымасць наступаючым савецкім войскам вызваліць станцыю і адкрыць шлях на Бабруйск. За гэты гераічны подзвіг Д. Камарову і М. Бухтуеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Помнік героям-танкістам у выглядзе танка на п’едэстале ўсталяваны ля чыгуначнага прыпынку Чорныя Брады 10 верасня 2000 года. Заўсёды ля падножжа манумента – вянкі, а ў святы - і букеты кветак, што сведчыць аб даніне памяці сённяшняга пакалення воінам 15-й гвардзейскай танкавай брыгады, якія цаеою ўласнага жыцця вызвалілі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ю. Каспяровіч

Чырвоны Кастрычнік” 09.08.2000 г., № 62
Будзе помнік героям

Сярод імен, навечна залічаных у ганаровы спіс курсантаў Благавешчанскага ваеннага агульнавайсковага каманднага вучылішча, значылася прозвішча Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Яўлампіевіча Камарова, які здзейсніў гераічны подвіг на беларускай зямлі. Курсанта гэтага вучылішча, ураджэнца Гомельшчыны Міхаіла Фёдаравіча Казлова зацікавілі звесткі аб адважным лейтэнанце-танкісту і яго франтавой біяграфіі. І вось праз многа год, стаўшы начальнікам Генеральнага Штаба Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, М.Ф. Казлоў вырашыў больш падрабязна звярнуцца да гістарычнага значэння однаго з яркіх эпізодаў мінулай вайны.

… Ішоў чэрвень 1944 года. Савецкім камандаваннем рыхтавалася буйная аперацыя танкавых часцей ва ўзаемадзеянні з пяхотай па вызваленню Бабруйскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не спыняліся кровапралітныя баі на подступах да Бабруйска, у прыватнасці, ля станцыя Чорныя Брады, куды праціўнік сцягнуў вялікія групмроўкі жывой сілы і тэхнікі. Адыход прыкрываў варожы бронепоезд з гарматамі буйнага калібра. Зразумела, якая важная стратэгічная задача станавілася перад 15-й гвардзейскай танкавай брыгадай пад камандаваннем К. Кажанава па знішчэнню групіроўкі праціўніка на станцыі.

25 чэрвеня 1944 года батальён гэтай брыгады пайшоў у наступленне. Завязаўся жорсткі бой. Загарэўся танк камандзіра роты, на міне падарвалася другая іашына. Танк пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта Д.Я. Камарова вырваўся наперад, знішчыўшы перад гэтым дзве палявыя гарматы і да ўзвода пяхоты праціўніка. Але варожы снарад не прамінуў і танка адважных гвардзейцаў. Загінулі прэы гэтым заражаючы і наводчык, параніла самаго камандзіра. На шляху танка стаяў бронепоезд, і тады Д.Я. Камароў прымае рашэнне “ісці на таран”.

Падобна смерчу з вогненным шлейфам ляцела гарашчая “трыццацьчацвёрка” на браніраваную грамадзіну і на поўным хаду ўрэзалася ў яе. Грамавы выбух ускалыхнуў наваколле. Выкарыстаўшы замяшальніцтва і паніку сярод фашыстаў, савецкія войскі занялі станцыя. За гераічны подвіг камандзіру танка гвардыі лейтэнанту Д.Я. Камарову (цудам застаўся жывы, загінуў у верасні 1944 г. у Польшчы) і механіку-вадзіцелю М.А. Бухтуеву (загінуў пры таране) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Так архіўныя дакументы і па расказах відавочцаў апісваецца гэты ўнікальны ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны подзвіг. Аб яго апісанні 2 ліпеня 1997 г. у газеце “Советская Белоруссия” была змешчана публікацыя нашага земляка Рыгора Галавачэнкі пад назвай “Подвиг у полустанка Черныя Броды. Один из тысяч…” Гэты артыкул трапіў на вочы начальніку Генеральнага штаба Узброенных Сіл РБ М.Ф. Казлову і паслужыў своесаблівым штуршком для больш дэталевага падыходу да ўвекавечвання памяці адважных танкістаў. Сапраўды, абеліск у выглядзе двух шырокіх перамычак формы кліна, накірованага да рэльсаў, быў устаноўлены ў 1975 г. непадалёку ад ад прыпыначнага пункту Чорныя Брады мясцова ПМК-37 пры садзейнічанні Пртатасаўскага сельскага савета. Але, аналізуючы значэнне адметнага подзвіга ў Вялікай Айчыннай вайне, яго героі заслугоўваюць, безумоўна, большай увагі.

Таму па ініцыятыве Міністэрства абароны і асабіста начальніка Генеральнага штаба Узброенных Сіл РБ, распачалося будаўніцтва новага манумента каля палустанка Чорныя Брады Акцябрскага раёна. Пректна-каштарысная дакументацыя складзена пры Міністэрстве абароны ў 1998 г., з боку гэтага ведамства вядзецца і фінансаванне праекта. Матэрыяльная дапамога ў будаўніцтве будзе аказана Гомельсккім аблвыканкамам. Комплекс будаўнічых работ выконваецца і сіламі 5-га армейскага корпуса, дыслацыруемага ў Бабруйску, і Жлобінскай брыгадай чыгуначных войск. Па інфармацыі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама, на дадзеным этапе зроблена разметка манумента, вырыты катлаван, рыхтуецца памятная пліта, на якой будуць увекавечаны імёны загінуўшых у час бою 25 чэрвеня 1944 года. Заключана дамоўленнасць на пасташку танка, які зойме на мануменце цэнтральнае месца. Адкрыццё новага помніка плануецца правесці ў верасні бягучага года да святкавання Дня танкістаў.

56 год мінула з таго памятнага бою каля ціхай палескай станцыі Чорныя Брады. Але сапраўды неўміручным застаецца подзвіг воінаў-танкістаў, аддаўшых жыццё за вызваленне нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх хахопнікаў.



Ю.Каспяровіч
: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
documents -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка