Чытаем беларускую кнігу



Дата канвертавання27.07.2016
Памер12.88 Kb.
Чытаем разам

Рэалізацыяй творчага праекта “Чытаем беларускую кнігу” распачаўся Год кнігі ў бібліятэках нашага раёна. Мэта праекта – актывізацыя работы бібліятэк па папулярызацыі творчасці знакамітых празаікаў і паэтаў, маладых беларускіх аўтараў сярод розных катэгорый чытачоў.

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа плануецца правесці месячнік Купалаўскай кнігі “Слоў і думак сейбіт” і Коласаўскія чытанні – “Творы Коласа нас навучылі Радзіму любіць”, у рамках якіх пройдуць самыя разнастайныя мерапрыемствы: юбілейныя вечарыны, паэтычныя гадзіны, літаратурныя вандроўкі, віктарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі…

Запланаваны таксама доўгатэрміновы цыкл літаратурных чытанняў “На агеньчык да юбіляра”, прысвечаны юбілярам бягучага года – Мікалаю Чаргінцу, Янку Брылю, Пімену Панчанку, Хведару Жычку, Івану Пташнікаву…

Не застануцца па-за ўвагай і нашы пісьменнікі-землякі, мясцовыя краязнаўцы, для якіх 2012 год таксама юбілейны, а гэта – паэтэса Раіса Баравікова, гумарысты Мікола Падабед і Рыгор Яўсееў, краязнаўца Анатоль Марозаў.

Шмат мерапрыемстваў прысвечана беларускаму фальклору, а таксама правядзенню чарговага Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца ў верасні.

Падчас тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі была арганізавана праграма “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.

У рамках творчага праекта “Чытаем беларускую кнігу” ў бібліятэках раёна аформлены куткі беларускай кнігі, дзе шырока прадстаўлена як класічная, так і сучасная беларуская літаратура.



Больш падрабязна даведацца аб нашых мерапрыемствах можна на сайце www.lib-belynichi.mogilev.by

Ірына Коннава,

дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
: data
data -> Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
data -> План мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ў горадзе Бабруйску
data -> Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"
data -> Дзяржаўнай установы адукацыі " Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
data -> Прафсаюзнаму камітэту па прафсаюза студэнтаў
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> Modulе Modеrn tеchnology procеssіng and analysіs mеdіcal – bіologіcal data. Tеxt tеst quеstіons
data -> Тэма: Памяць і навучанне
data -> Бялыніцкія праснакі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка