Чорная гітара



Дата канвертавання06.07.2016
Памер27.5 Kb.
Чорная гітара

Хлопцу страх як захацелася навучыцца граць на гітары. Ён пайшоў у краму з музычнымі інструментамі, што ў Мінску на плошчы Перамогі. Пахадзіў ён па краме, папрыглядаўся, да коштаў папрымерваўся, але купіць нічога не купіў. На выхадзе з крамы хлопца запыніў мужчына ў чорным кацялку на тонкавусай галаве. Вусаты прапанаваў набыць за невялікія грошы Чорную гітару. Хлопец завагаўся. Чарнавусы паабяцаў навучыць хлопца граць на гітары за адзін урок. Хіба цвярозы ў такое паверыць? Але хлопец пагадзіўся зайсці ў двор і крыху пайграць на Чорнай гітары. Нічога добрага ў хлопца не атрымалася. Тады мужчына паклаў свае пальца на пальцы хлопца і яны зайгралі разам, ды так зайгралі, як мала хто на белым свеце граць умее. Хлопец падзівіўся з самога сябе і сказаў, што сам жа ён не зможа так дзівосна граць. “Зможаш! – Запэўніў тонкавусы. – Набудзеш Чорную гітару і будзеш граць, як сам д’ябал!” Хлопец выграб з кашалька назапашаныя грошы і перадаў мужчыне з блакітнымі ад педантычнага галення шчакамі. Увечары хлопец прыхапіў Чорную гітару і паехаў у Зялёны луг на дзень народзінаў да знаёмай дзяўчыны. У якасці падарунка ён паўвечара граў на гітары. Прысутныя слухалі і наслухацца не маглі. Хлопец граў, граў і граў ажно пакуль на вечарынцы не з’явіўся чарнавусы мужчына ў смокінгу і чорным кацялку. Мужчына вольна хадзіў па дому, але, акрамя маладога гітарыста, яго ніхто, чамусці, не бачыў. Мужчына хадзіў па пакоях і спраўляў малую патрэбу ў келіхі з віном. Хлопец падбег да танкавусага чорта і ўдарыў яго левай рукою, кулаком, у лоб. Ударыў так, што чорны кацялок зляцеў з вострарогай галавы. Ударыў і крыкнуў: “Згінь рагаты!” Чорт прапаў, разам з чортам прапаў і чорны кацялок, а разам кацялком прапала і Чорная гітара. Прысутныя падумалі, што хлопец проста перабраў з алкаголем, і яму прымроіўся чорт. Імянінніца крыху пасуцяшала знерваванага хлопца і выправіла на таксоўцы дамоў, у няблізкую Серабранку.
Вільня і Мінск

   У Вільні снег. У Вільні цішыня.
    У Вільні ўтульна і выдатна спіцца.
    Мне Беларусь заўсёды ў Вільні сніцца
     заможная, свабодная, мая...

     У Мінску дождж. У Мінску мітусня.
     У Мінску тлумна і няма спакою.
     Тут не знаходзіш згоды сам з сабою.
     Ды толькі ў Мінску — на Радзіме я.

Над мікрараёнам лунаў


Напеў электронна-дрогкі;
Лавілі антэнныя рогі
Другі, беларускі канал;
Экранная калыханка
Плыла ў папяровым лесе;
Мігцеў пластылінавы месяц,
Працяты тэлемаланкай.

Гарадскі вецер


Як сцягі альтруізму,
Да крухмальных аблокаў
Вецер кідаў бялізну —
Навальніцу палохаў.
Ён ляцеў на балконы,
Рваў старыя газеты, —
I круціла над светам
Некралогі з партрэтамі.
Вецер нёс інфармацыю
Напалову размытую,
Парушаў пунктуацыю, —
Ўваскрасалі забітыя.
Усміхаліся вусны
На паперы скамечанай,
I здаваліся глупствам
Усялякія сведчанні.
Над крыклівымі гмахамі,
Над маўклівымі блокамі
З друкаванымі птахамі
Вецер знік у аблоках.

Ліст да каханай


Начало формы

Наша сустрэча не за гарамі


He за лясамі твой пачастунак.
He за палямі мой пацалунак.
Наша пяшчота не за марамі.

Хоць і паблытаны словы вятрамі,


Хоць і, забыўшыся на паратунак,
Пані Маркота кратае струны
Стомленай арфы ў колішнім храме.

Сумная поўня нам спачувае —


Вузкія сцежкі асвечвае ўпотай,
Хоць і хмурына поўню хавае.

Абавязкова горыч самоты


Мы да сустрэчы ператрываем,
Хоць і навокал стогнуць балоты.

Квадрат


Начало формы

Як парад без салдат - не парад,


Так квадрат без вуглоў – не квадрат.
Як футболу патрэбны галы,
Так квадрату патрэбны вуглы.

У квадрата чатыры вуглы.


Хай вялікі, ці самы малы,
А ўсё роўна, як ні павярні,-
У квадрата чатыры вуглы.

Ні адзін, і ні тры, і ні пяць…


Можаш плакаць, а можаш скакаць.
Можаш біцца аб стол галавой,-
Ты не зменіш сістэмы старой.

Так вучылі і будуць вучыць.


Ні змяніць, ні стрымаць, ні спыніць
Гэты добраахвотны палон.
Гэты самы грунтоўны закон.

У квадрата чатыры вуглы.


Хай вялікі ці самы малы,
А ўсё роўна, як ні павярні,-
У квадрата чатыры вуглы.

Час ідзе, час ляціць, час імчыць,


Ні стрымаць, ні спыніць, ні разбіць…
Росквіт вызначыць заняпад.
Застанецца нязменны квадрат.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка