Чумакова Таццяна Сяргееўна Слайд 1 28 ліпеня 2008 года быў прыняты закон



Дата канвертавання17.06.2016
Памер120.25 Kb.
ТыпЗакон
Жлобінскі аддзел адукацыі

Гомельскай вобласці

Змены ў правапісе правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

Склаў: настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі

СШ №13 г. Жлобіна

Чумакова Таццяна Сяргееўна

Слайд 1

28 ліпеня 2008 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Гэты закон з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якая ўступіла ў дзеянне з 1 верасня 2010 года.

Зафіксаваныя ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” змены даўно наспелі, ляжалі, так бы мовіць на паверхні, вымагалі афіцыйнага прызнання. У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя ў нашу мову праніклі і ўваходзяць цяпер шмат лексічных запазычанняў. Тыя ж сродкі масавай інфармацыі пачалі называцца “медыямі”. Адразу ж узнікае пытанне, як пісаць новыя словы, ды і даўно вядомыя:

трыё,трыо ці трыа?

Таму ўзнікла патрэба прыглядзецца да працэсаў, што закранулі мову.

Увядзенне ў дзеянне закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” павінна садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларуская мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў, забяспечыць пераемнасць і захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьнай адукацыі, што ў выніку павысіць у грамадстве прэстыж беларускай мовы як дзяржаўнай мовы у Рэспубліцы Беларусь.

Падрыхтаваная новая рэдакцыя ”Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца найбольш аптымальнай у сённяшніх умовах і адпавядае патрэбам сучаснай моўнай практыкі. Прапанаваныя змены і ўдакладненне не закранаюць асноўных палажэннеў і прынцыпаў беларускай арфаграфіі і забяспечваюць традыцыі пераемнасці пісьмовай беларускай мовы.

Змены у новай рэдакцыі”Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” у асноўным зводзяцца да наступнага:

1.У адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі, удакладнены многія фармулёўкі правіл.

2.Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для засваення.

3.Абноўлены і актуалізаваны ілюстрацыйны матэрыял.



Правапіс галосных

Слайд 2

§1 пункт 4,рэгламентуецца напісанне кропак над літарамі «ё» і «і».

Абавязковасцю беларускага правапісу з’яўляецца тое, што пастаноўка кропак над «ё »абавязковая ва ўсіх выпадках без выключэння, ва ўсіх тыпах пісьмовых тэкстаў. Адсутнасць кропкі над «і» дапускаецца толькі ў адным выпадку – над літарай I (и) вялікае ў друкаваных тэкстах, у тым ліку і калі ўвесь тэкст надрукаваны вялікімі літарамі (ФЕСТЫВАЛЬ МУЗЫЗІ І ПЕСНІ)

Адхіленне ад гэтай нормы з’яўляецца памылкай і ўплывае на ацэнку ведаў вучняў па беларускай мове.

Слайд 3

§ 2 Правіла аб напісанні літары «о» (п.1) застаецца фактычна без змен, але зараз гэтае правіла не мае выключэнняў. Словы з ненаціскным канцавым «о» трыо Ватэрлоо

адажыо партфоліо

Токіо і іншыя

перастаюць быць выключэннямі і будуць пісацца з «а»



трыа партфоліа

адажыа Ватэрлоа

Токіа

Заўвага. Імя Эміліа, Атавіа - асоба м. р.

Эмілія, Атавія - асоба ж. р.

Слайд 4

Літара «ё» пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- и ёт-:



ёдапірын

ётацыя

ётаванне

Літара «ё» пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-



радыёстанцыя

радыёграма

радыёантэна

«ё» з’яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна.

Каліж першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара «е», якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыеметрычны



радыеізатоп

У першым жа складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца «я» радыяметрыя



радыяхімія

Слайд 5

Правіла напісання літар «э» «е» на канцы іншамоўных слоў раней не было сфармулявана (было два варыянты: купэ, купе). Зараз на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя «л» «к»,пішацца «э»:купэ, рэзюмэ, галіфэ, дэкальтэ, Струвэ, Хасэ, але: філе камюніке, піке, нэцке, сальта-мартале (выключэнні).



Слайд 6

Напісанне літар «э»,«е» у сярэдзіне іншамоўных слоў пасля губных і «з»,«с»,«н» залежыць ад вымаўлення і вызначаецца па слоўніку.



Слайд7

Перадача акання на пісьме

Ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як



-аль, -ар:

шніцэль – шніцаль

камп’ютэр – камп’ютар

лідэр - лідар

шпатэль – шпаталь

Ненаціскныя фіналі -эль, - эр ва уласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна:Одэр, Пітэр, Ландэр, Юпітэр.



Слайд 8

Што датычыцца перадачы якання на пісьме , змены закранулі толькі чатыры словы і вытворныя ад іх:



дзевяты - дзявяты

дзесяты - дзясяты

семнаццаты – сямнаццаты

васемнаццаты – васямнаццаты

пяцідзясяты, паўдзясятка, шасцідзясяты, (але шасцідзесяці) васьмідзясяты (але восемдзесят, васьмідзесяці).



Правілы правапісу галосных «а»,«э»,«о» ў складаных словах у асноўным адпавядае “Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 1959 г., удакладненні датычацца толькі напісання асобных слоў і груп слоў. Асноўным застаецца прынцып, што напісанне галосных «о»,«а»,«э» ў першай частцы складанага слова залежыць ад месца націску ў другой частцы і колькасці асноў у складаным слове.

Слайд 9

Згодна з новым правілам захоўваецца нязменнае напісанне «о» у словах



слова-

што-

фота-

мота-

калі яны з’яўляюцца першай часткай складаных слоў незалежна ад месца націску.



штодзённы

штомесяц

фотаздымак

фотакамера, але фатаграфія і вытворныя ад яго;

мотагонкі

мотаспорт, але матавоз

матацыкл і вытворныя ад іх.

Таксама гэтаму правілу падпарадкоўваюцца словы проці-



контр-

Слайд 10

Згодна з новымі првіламі, у складаных словах лічэбнік сто заўсёды мае форму ста



стогадовы - стагадовы

стократ - стакрат

стоножка - станожка

Слайд 11

Правілы правапісу спалучэнняў галосных ў запазычаных словах

Невялікія змены адбыліся ў правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як у словах уласнабеларускіх: а) на пачатку слова:

Іофе – Ёфе

Нью-Йорк - Нью-Ёрк

б) пасля галоснага ў сярэдзіне слова :

Айунскі - Аюнскі

Гійом - Гіём

в) пасля галоснага на канцы слова:

Агайо -Агаё

Гюйо- Гюё

секвойя –секвоя

(У асноўным усе гэтыя словы былі выключэннем.)



Слайд 12

Правапіс зычных

Змены, якія адбыліся ў перадачы на пісьме зычных гукаў, закранаюць наступныя правілы:



  1. правапіс некаторых спалучэнняў зычных

  2. правапіс нескладовага «ў »і «у» складовага

У асобных словах(словы выключэнні былі раней, ці выносіліся як заўвага) адбылося спрашчэнне групы зычных:

гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:



баластны –баласны

кантрастны- кантрасны

маніфестны - маніфесны, але віскнуць, націскны (выключэнні) Слайд 13

Правапіс ў і у

Правілы правапісу «ў» засталіся тыя ж, аднак іх дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання, якія паводле дзеючых правіл былі выключэннямі.



  1. Так, згодна з новым правапісам адбываецца чаргаванне [у] з [ў] у словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэта чаргаванне не назіралася (не пад націскам) .

для уніята – для ўніята

ва універсітэце – ва ўніверсітэце

пасля урагану – пасля ўрагану.

Слайд 14


  1. «ў» нескладовае пішацца і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней пісалася «у» складовае, а таксама ў новых запазычаннях, правапіс якіх яшчэ не знайшоў замацавання ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы.

раунд – раўнд

фауна – фаўна

сауна – саўна

ноутбук – ноўтбук; але: траур.

  1. У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне «у» складовага:

а) пад націскам: да у´рны

насілі у´нты

ау´л

б) у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус ( а таксама

вытворных ад іх): прэзідыум, кансіліум, акварыум, лінолеум, анчоус, страус.

Слайд 15

в) на канцы запазычаных слоў, у тым ліку і складаных слоў, якія пішуцца праз злучок фрау, ток-шоу, Шоу, Ландау , ноу-хау. (Правілаў - выключэнняў адносна напісання на канцы запазычаных нязменных слоў літар «у» ці «ў», а таксама фіналяў - ум, - ус у запазычаных словах не было сфармулявана у правапісе 1957 г.)



Слайд 16

§16 Змякчальны мяккі знак

У правапіс мяккага знака ўведзена толькі адно ўдакладненне, якое ўніфікуе правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на нь. Згодна з новым правапісам мяккі знак не пішацца ў прыметніках, ўтвораных ад кітайскіх назваў (было выключэннем).

чань-чуньскі - чань-чунскі

цянь-шаньскі – цянь-шанскі.



Слайд 17

§ 20 Правапіс абрэвіятур

Змены, якія адбыліся ў напісанні абрэвіятур, датычацца толькі аднаго пункта правілаў іх правапісу і аднаго ўдакладнення правапісу няўласнабеларускіх абрэвіятур.



  1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах (раней ў некаторых складана-скарочаных словах пад націскам магло аднаўляцца этымалагічнае о, якога ў поўным слове не бывае:

райко´м райка´м

нарко´м нарка´м

выканко´м выканка´м

прафко´м прафка´м



  1. Напісанне няўласнабеларускіх абрэвіятур вызначаецца па слоўніку (раней рэкамендацыі аб напісанні няўласнабеларускіх абрэвіятур не было): заўгас, завуч, спецназ.

Слайд 18

Правапіс марфем

  1. У іншамоўнай прыстаўцы дыз- згодна з новымі правіламі літара «з» пішацца перад галоснымі, «с» – перад зычнымі (глухімі і звонкімі ):

дызасацыяцыя дысгармонія

дыз’юнкцыя дыспрапорцыя.

Слайд 19

  1. З ліку прэфіксоідаў, пасля якіх захоўваецца напісанне літары «і». Калі з яе пачынаецца аснова слова, выключаюцца прыстаўкі суб- і дэз-

дэзінфармацыя – дэзынфармацыя

субінспектар- субынспектар.

Слайд 20

  1. У новых “ Правілах” захоўваецца існуючая норма правапісу прыстаўкі з- у словах, корань якіх пачынаецца з галосных «а»,«у»,«э», або нінаціскнога і, якое пераходзіць у ы. У гэтых выпадках замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-

сарганізаваць

сумысна

сэканоміць; але: зымправізаваць

зыначыць

Да слоў у якіх пішацца прыстаўка з-, неабходна дадаць словы:



зымшыць

зымітаваць.

Правапіс вялікай і малой літары

Змены, якія адбываюцца ў напісанні вялікай і малой літары, датычацца толькі асобных правіл, якія маюцца ў трох новых параграфах:



1. - правілы напісання вялікай і малой літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў.

Слайд 21

З вялікай літары пішуцца:

а) найменні найвышэйшых божастваў у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф, Божы Сын, Прасвятая Дзева Марыя, Усявышні;



Слайд 22

б) прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) храм, Божая міласць;

в) імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў (Антэй, Венера, Жыжаль, Цмок), але як агульныя назвы пішуцца з малой літары: пярун- удар грому

цмок- змей

іуда- здраднік ;

г) уласныя назвы ўяуных і казачных істот, герояў літаратурных твораў (Папялушка, Баба Яга, Дзед Мароз,але



дзед-мароз – ёлачнае ўпрыгожванне

баба-яга – агідная старая);

д) агульныя назвы істот, а таксама з´яў і прадметаў, калі яны выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (Мядзведзь, Каза-дзераза, Крыўда).



Слайд 23

З малой літары пішуцца:

а) слова бог ва ўстойлівых выразах, звязанных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі:



  • бог яго ведае

  • не давядзі бог

  • божа збаў;

Слайд 24

б) слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным значэннем у родным склоне



бог сонца Дажджбог

Сварог- бог неба;

в) агульныя назвы ўяўных істот:



архангел фея

анёл муза

херувім здань

Слайд 25

2. Правілы напісання вялікай і малой літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.

З вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў :



Дзень Канстытуцыі

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Радаўніца

Вялікая субота

Каляды

Крыжовы паход.

  1. Правілы напісання вялікай і малой літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэнняў

Слайд 26

З вялікай літары пішуцца:

- словы, або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў, але

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь;

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Слайд 27

  • у неафіцыйным ужыванні словы:

прэзідэнт

міністр

старшыня.

Пішуцца з малой літары (Выступае прэзідэнт суседняй краіны), але Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Слайд 28

Перанос слоў

Змены, якія адбыліся ў правілах пераносу слоў з аднаго радка на другі, датычацца толькі асобных слоў са спалучэннямі зычных. У новых правілах дапускаецца пераносіць слова, не ўлічваючы пры гэтым яго марфемную будову і падзел на склады.



  • Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка.

калоссе: ка-лоссе бяскрыўдна: бя-скрыўдна

кало-ссе бяс-крыўдна

калос-се бяск-рыўдна

бяскрыўдна: бя-скрыўдна падкрэсліць: пад-крэсліць

бяс-крыўдна па-дкрэсліць

бяск-рыўдна падк-рэсліць

падкрэ-сліць

падкрэс-ліць

Слайд 29

Пунктуацыя

Правілы пунктуацыі амаль не змянілісь.



§ 43 п.2

Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар, або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак.



Жнеі спяваюць у полі, жыта густое жнучы (М.Танк).

Слайд 30




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка