Ці магчыма "наты́каць" на 31 бал, або як нараджаюцца міфы



Дата канвертавання22.07.2016
Памер17.13 Kb.


Ці магчыма “наты́каць” на 31 бал,

або як нараджаюцца міфы


Цэнтралізаванае тэсціраванне і ўсё тое, што звязана з гэтай формай уступных іспытаў, турбуе як абітурыентаў, іх бацькоў і настаўнікаў школ, так і розных даследчыкаў. Даследаванні праводзяць не толькі прафесійныя педагогі і сацыёлагі. Стала нейкай модай для тых, хто не з’яўляецца абітурыентам, пайсці на тэсціраванне, каб потым штосьці пацвердзіць альбо абвергнуць.

Самым распаўсюджаным міфам з’яўляецца меркаванне, што можна быць абсалютна недасведчаным у пэўнай галіне ведаў і разам з тым на тэсціраванні “натыкаць” на “мінімальны прахадны бал”.

Вось і рэдакцыя адной маладзёжнай газеты адправіла двух сваіх карэспандэнтаў на рэпетыцыйнае тэсціраванне па хіміі і геаграфіі.

Гэтымі днямі дзяўчаты на старонках свайго выдання размясцілі справаздачу аб выніках “даследавання”. Вядома, нам таксама было цікава з імі пазнаёміцца.

Адразу папярэджу: перш за ўсё, мяне больш здзівілі вывады “абітурыенткі”, якая выконвала тэст па геаграфіі. У сваёй справаздачы яна адзначала, што свядома “тыкала” “чацвёрты варыянт” (патлумачу, што пад чацвёртым варыянтам карэспандэнт мела на ўвазе чацвёрты дыстрактар) у вобласці А, тым самым пацвярджаючы, што, выкарыстоўваючы падобныя прыёмы, можна атрымаць нейкі дастатковы бал для залічэння ва ўніверсітэт.

Калі ж мы праверылі бланк адказу гэтай дзяўчыны, то былі ўражаны падманам свайго кіраўніцтва з боку гэтага карэспандэнта. На самай справе мы не выявілі заяўленай сістэмы “натыкаць чацвёрты варыянт”. Так, у бланку адказаў першы дыстрактар карэспандэнт выбірала 5 разоў (правільныя – 2), другі – 12 (8), трэці – 4 (2), чацвёрты – 13 (1). Як кажуць, стандартная сітуацыя: тэсціруемая выбірала, на яе погляд, правільныя адказы, а не запаўняла бессэнсоўна чацвёрты радок у вобласці А, як было даручана кіраўніцтвам выдання і пацверджана карэспандэнтам. Разам з тым ёсць адказы па ўсіх 12 заданнях вобласці В. На жаль, правільныя з іх толькі 2.

Гэта значыць, што эксперыментатар карпела над кожным заданнем, а не “тыкала” наўгад.

У сваіх каментарыях да вынікаў тэсціравання карэспандэнт падагульняе: “Иногда мне казалось, что сдаю совсем не географию, а какие-нибудь основы животноводческой деятельности, но говорят, так и должно быть”.



Калі ж крытычна паглядзець на гэтае выказванне, то мне, як чытачу гэтага выдання, неяк няёмка за карэспандэнтку, якая ганарыцца тым, што дрэнна ведае не толькі геаграфію, але і тое, што яна вывучае.
М.Фяськоў


: testing -> articles
articles -> Ці павінен настаўнік рыхтаваць сваіх вучняў да цт?
articles -> Традыцыі і навацыі Што дазваляе маленькай краіне трымаць лідарства ў галіне адукацыі
articles -> Мікалай фяськоў: "З матэматыкай "не сябруюць" не толькі беларускія школьнікі "
articles -> Усякі попыт заўсёды нараджае прапанаванне
articles -> Колькі працоўнага імпэту патрэбна настаўніку?
articles -> Ці правяраюць тэсты творчыя здольнасці ў абітурыентаў?
articles -> Хто ў шоку ад pisa?
articles -> Працаваць на тэстамі далей
articles -> Праграмнае забеспячэнне як сродак эфектыўнай падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка