Ці магчымы поўны давер паміж бацькамі і дзецьмі?” Дыскусія



Дата канвертавання24.12.2016
Памер63.96 Kb.

Дыстанцыйны курс “Медыяадукацыя ў школе”


Ці магчымы поўны давер паміж бацькамі і дзецьмі?” Дыскусія.

Распрацавана и праведзена ў межах дыстанцыйнага курса. Прыводзім арыгінал справаздачы.
Модуль 4. Творчае заданне ўдзельніку дыстанцынага курса

Імя, Прозвішча: Таццяна Барткевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Глыбокае.


1. Выберыце адзін з сцэнарыяў, прапанаваных у 4-м модулі ці распрацуйце самастойна выхаваўчае мерапрыемства з медыяадукацыйным зместам, правядзіце яго і запоўніце наступную табліцу.



Што патрэбна зрабіць




Запішыце тып і тэму мерапрыемства, якое Вы абралі (напрыклад, інфармацыйная гадзіна “Навіны музыкі”)

Дыскусія “Ці магчымы поўны давер паміж бацькамі і дзецьмі?”

Апішыце мэтавую групу, для якой ладзілася мерапрыемства (узрост, клас, асаблівасці аўдыторыі…)

9 клас. Ідэя правесці гэту дыскусію ўзнікла падчас правядзення мерапрыемстваў да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. Калі вучні гэтага класа былі запрошаны для ўдзелу ў шэрагу акцый, дыспута, “суда”, дзе ім трэба было выказваць свае меркаванні адносна грамадзянскіх шлюбаў, ранніх палавых сувязей і іншых далікатных пытанняў, дзе адказ на пытанні зводзіўся да высновы: калі каханне, можна ўсё. ( Праект быў арганізаваны актыўнымі бацькамі )

Вы самастойна распрацавалі мерапрыемства, ці адаптавалі адзін з прапанаваных сцэнарыяў? Калі нешта мянялі ў сцэнарыі, напішыце што.

Мерапрыемства было распрацавана з апорай на прапанаваны дыдактычны матэрыял, які мне вельмі спадабаўся і на аснове якога ўжо праведзена не адно пазакласнае мерапрыемства. Яго карысць безумоўная.

Запішыце, якія медыя-інфармацыйныя кампетэнцыі Вы планавалі фармаваць у вучняў. Як сфармулявалі мэту мерапрыемства?

Уменне анлізаваць медыятэкст, крытычна ацэньваць медыяпрадукт.

Мэта. Садзейнічаць развіццю медыяграматнасці вучняў, развіццю ўмення аналізаваць мастацкі тэкст, умення дэкадаваць тэксты сацыяльных медыя.



Укажыце, якія медыя і сродкі вы выкарысталі. Дайце на іх спасылкі.

https://www.google.by/search?

q=день+борьбы+со+спидом+плакаты&espv=

2&biw=1347&bih=615&tbm=isch&imgil=sutLcy

E9GaTAAM%253A%253BKVwT4



https://www.livelib.ru/book/486573/editions (В. Гапееў. Урокі першаза кахання. Зборнік аповесцей)
http://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/segodnya_mezhdunarodnyy_den_borby_so_spidom/

Напішыце, як вы стваралі асяроддзе, спрыяльнае для навучання.

Найперш – гэта даверлівыя адносіны, якія складваліся гадамі. Вучні ведаюць, штомаюць права свабодна выказаць сваё меркаванне і не будуць за гэта раскрытыкаваныя, прыніжаныя і т.п.

Напішыце як вы паведамілі вучням пра мэту мерапрыемства і як яны адрэагавалі.

Ініцыятыва правядзення дыскусіі ўзнікла з падачы саміх жа вучняў, бо некаторыя з іх былі супраць рэкламы выкарыстання прэзерватываў як сродку барацьбы, а некаторыя якраз і ўдзельнічалі актыўна ў гэтым праекце. Кожны гатовы быў адстойваць сваю правату. Таму вырашылі папярэдне прачытаць аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання” , адшукаць у інтэрнэце матэрыялы, якія будуць пацвярджаць уласнае меркаванне. Акрамя таго, неабходна было ўсім прааналізаваць плакаты ( таксама з інтэрнэта) па барацьбе са СНІДАам, пастарацца дэшыфраваць іх.

Коратка апішыце, план і ход мерапрыемства: што і ў якой паслядоўнасці адбывалася, што рабілі вучні, што настаўнік?

На мерапрыемства запрасілі святара, але не для таго, каб ён сваім аўтарытэтам на пачатку спыніў дыскусію, а каб, выслухаўшы ўсе довады, меркаванні, прывёў свае. А так як ён часты госць у нашай навучальнай установе, то вучні не адчувалі сябе няёмка, тым больш што цяперашніх вучняў лёгка не спужаеш. Гутарку пачыналі з абмеркавання праблем, якія ўздымаюцца ў творы.

На абмеркаванне выносіліся наступныя пытанні:



  • Што аб’ядноўвае ўсіх бацькоў, герояў аповесці?

  • Чаму дзеці прыходзяць да высновы, што “ўсе яны аднолькавыя”?

  • Чаму дзеці негатыўна адрэагавалі на Дзень прафілактыкі СНІДу?

  • Як раскрываюцца маральныя якасці юнакоў і дзяўчат у час незвычайнага ўрока?

  • Ці апраўданы недавер да маладых людзей з боку дарослых?

Падчас і пасля абмеркавання вучні выказвалі сваё меркаванне адносна медыйных сродкаў барацьбы са СНІДам.

Дзеці выказвалі свае меркаванні. Дзейнасць настаўніка заключалася ў вядзенні дыскусіі.



Апішыце, як вучні успрынялі заданні, якую рэакцыю і эмоцыі у іх выклікалі заданні настаўніка, ці рабілі яны па ходу высновы. Прывядзіце 2-3 яскравыя цытаты вучняў.

Вучні гэтага класа з задавальненнем выказваюць сваё меркаванне ( у большасцісваёй. Ёсць, канешне, і такія, што за ўрок не вымавілі і слова). Па ходу дыскусіі рабілі высновы. Вельмі эмацыянальна абмяркоўвалі паводзіны бацькоў у творы, стараліся зразумець іх. Некаторыя рэзка асуджалі, і тады святар сказаў ім: “Пачакайце, шаноўныя, таго часу, калі вашы дзеці-дзесяцікласнікі патэлефануюць вам сярод ночы і скажуць:”Не хвалюйцеся, мы тут тэарэтычныя веды па прафілактыцы СНІДу падмацоўваем практычнымі заняткамі”. Толькі тады вы ў поўнай ступені зможаце зразумець рэакцыю бацькоў. Я не ведаю, што рабіў бы, што думаў, каб мне патэлефанаваў вось так сын”.

Дзеці сцвярджалі:”Бацькі павінны давяраць сваім дзецям. Яны самі прайшлі праз усё гэта і выраслі нармальнымі людзьмі”. Згаджаліся з аўтарам, што прафілактыка СНІДу не ў плакатах, дзе прапагандуецца выкарыстанне прэзерватыва і наяўнасць надзейнага палавога партнёра, а ў выхаванні духоўнасці, адносін да сям’і як адной з асноўных каштоўнасцей грамадства.



Як Вы думаеце, ці дасягнулі Вы мэты, якую ставілі? Чаму Вы так лічыце? Якія факты гэта пацвярджаюць?

Цяжка казаць, ці дасягнута асноўная мэта. Гэта паказаць можа толькі жыццё. Аднак зроблены пэўныя крокі да развіцця медыйнай граматнасці вучняў. Мне здаецца, што некаторыя ўсё ж задумаюцца, ці трэба ім быць “усяеднымі”, калі маюць справу са сродкамі інфармацыі.

Адшукалі ў інтэрнэце матэрыял, які расказвае пра амерыканскі вопыт такой барацьбы, і чым ён закончыўся, колькі зарабілі пэўныя кампаніі на сродках прафілактыкі, якія ад “Хваробы паводзін” насамрэч не аберагаюць.



Апішыце свае ўражанні. Ці Вам усё ўдалося, што запланавалі? Што не ўдалося? Ці прыйшлося імправізаваць? Што б Вы зрабілі інакш?

Мне дыскусія спадабалася. Дакладна ведаю, што тыя дзеці, якія не прачыталі твор, прачыталі яго пасля. Без прымусу. Усё запланаванае не ўдалося ажыццявіць, бо гэта не гатовы сцэнар з вядомымі адказамі. Часу аказалася мала. Імправізацыя была па ходу ўсяго дзеяння. Часам было вельмі складана, бо трэба было вытрымаць такія пытанні і адказы, што вырашалася: ці пан, ці прапаў.

Якія высновы Вы для сябе зрабілі?

Трэба вучыцца самой і дзяліцца ведамі з дзецьмі. Гэта праўда, што настаўнік сёння не крыніца інфармацыі, але крыніцамі інфармацыі трэба ўмець карыстацца, як і лекавымі сродкамі. Інакш бяда.


Каментар ментара.

Мне вельмі прыемна каментаваць Вашу грунтоўную справаздачу па чацвёртаму выхавальніцкаму модулю. Вы выбралі вельмі важную для падлеткаў тэму “Ці магчымы поўны давер паміж бацькамі і дзецьмі?” Вельмі ўдала абрана форма правядзення класнай гадзіны: аргументаваная дыскусія. Гэта распрацоўка яшчэ раз даказвае, што што Вы, Таццяна, умееце выклікаць цікавасць вучняў, выконваць ролю дарадчыка ў класе, ствараць атмасферу, якая спрыяе выхаванню. “Найперш – гэта даверлівыя адносіны, якія складваліся гадамі. Вучні ведаюць, штомаюць права свабодна выказаць сваё меркаванне і не будуць за гэта раскрытыкаваныя, прыніжаныя і т.п.” Гэтыя словы дарагога каштуюць…

Тое, што дыскусія сыходзіла ад саміх вучняў, забяспечыла іх матываванасць і актыўнасць. Вы арганізавалі работу так, каб вучні пачулі розныя меркаванні. Параўналі розныя крыніцы ведаў. Класны прыклад: “Адшукалі ў інтэрнэце матэрыял, які расказвае пра амерыканскі вопыт такой барацьбы, і чым ён закончыўся, колькі зарабілі пэўныя кампаніі на сродках прафілактыкі, якія ад “Хваробы паводзін” насамрэч не аберагаюць”. Гэта і ёсць сапраўдная медыяадукацыя! Спадарыня Таццяна, па-мойму Вам удалося па-майстэрску ажыццявіць тыя медыяадукацыйныя мэты, што Вы ставілі на гэтым мерапрыемстве: “Садзейнічаць развіццю медыяграматнасці вучняў, развіццю ўмення аналізаваць мастацкі тэкст, умення дэкадаваць тэксты сацыяльных медыя”.

Мне вельмі падабаліся Вашы высновы: “Гэта праўда, што настаўнік сёння не крыніца інфармацыі, але крыніцамі інфармацыі трэба ўмець карыстацца, як і лекавымі сродкамі”.

Я лічу вельмі важна, што на класнай гадзіне выхаваўчыя мэты засталіся галоўнымі, а медыяадукацыя была як сродак іх дасягнення. Не было медыя дзеля медыя. Выказванні дзяцей моцны таму доказ. І выступленне святара не навучае, а звяртае ўвагу на іншую кропку гледжання.

Вялікі дзякуй Вам за справаздачу. Мы ўсе пераконваемся, што робім добрую справу і атрымліваем добрыя вынікі. Поспехаў у якасці медыястваральніка!



Інтэрнэт-курс „Медыяадукацыя ў школе”, http://www.nastaunik.info/moodle

РГА “Таварыства беларускай школы”


: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка