Цікавыя навіны сакавіка



Дата канвертавання30.06.2016
Памер29.99 Kb.
Цікавыя навіны сакавіка

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына “Няхай кніга заўсёды дорыць радасць”. Удзельнікі вечарыны, вучні 10 “А” класа СШ №1, падрыхтавалі ўрыўкі з твораў М.Багдановіча, Р.Раждественскага, Н.Гілевіча. Вядучыя расказалі рабятам аб таленавітых і знакамітых людзях у галіне літаратуры – ураджэнцах хоцімскай зямлі. Адным са старэйшых пісьменнікаў быў Якаў Раманавіч Брайцаў. У нас нарадзіўся выдатны паэт – Аляксей Зарыцкі. Лічым сваім земляком і народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Ведаюць многія хацімчане і аб паэце-земляку Міхаіле Карпенка. Бібліятэкары расказалі аб іх жыццёвым і творчым шляху. З гутаркай аб ролі і значнасці чытання выступіла былая настаўніца З.А.Бубель. Яна расказала аб яшчэ адным таленавітым паэце Мікалаі Саўчанка, які хоць і ўраджэнец Віцебскай вобласці, але ўсё жыццё працаваў настаўнікам у школах Хоцімска.

Сярод арганізацыйных мерапрыемстваў да Году кнігі - семінар бібліятэчных работнікаў “Работа бібліятэк па захаванню і распаўсюджванню традыцыйных метадаў папулярызацыі чытання і кнігі”. У час семінара былі разгледжаны асноўныя накірункі бібліятэчнай работы ў Год кнігі, прапанаваны новыя формы прыцягнення да кнігі і чытання. Асаблівая ўвага надавалася пытанню “Чытанне літаратуры на роднай мове як фактар захавання і развіцця нацыянальнай культуры”. У Год кнігі лозунг “Чытайце беларускае!” павінен стаць дэвізам для ўсіх. Вялася гаворка і аб прэстыжнасці чытання такога літаратурнага часопіса, як “Маладосць”. Задача бібліятэк зрабіць так, каб тыя, хто ўпершыню адкрые часопіс “Маладосць” захацелі ўзяць яго ў рукі зноў.

На семінары былі аб’яўлены ўмовы конкурсу прафесійнага майстэрства сярод бібліятэк аграгарадкоў на лепшае мерапрыемства, прысвечанае Году кнігі - “Чытанне – карыснае захапленне”.

Усё пачынаецца з дзяцінства, і чытач таксама. Далучаць дзяцей да чытання трэба з ранняга ўзроста, тады яны з радасцю становяцца пастаяннымі чытачамі бібліятэк. Пасвячэннем у чытачы “Падарожжа ў кніжную краіну” быў адкрыты Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў дзіцячай бібліятэцы. Яе чытачамі ў гэты дзень сталі першакласнікі СШ №2. Для іх была падрыхтавана цікавая тэатралізаваная праграма. На сустрэчу з дзецьмі прыйшла Кніга. Яна, разам з бібліятэкарамі, напомніла рабятам правілы акуратных чытачоў. Новым чытачам былі адрасаваны і тэлеграмы ад казачных герояў –Майдадыра, Карлсана, Калабка. Захапіліся дзеці і разгадваннем загадак аб кнізе з “чароўнай срыні”.

У знак таго, што першакласнікі цяпер не толькі вучні, але і чытачы, кожны атрымаў значок “Чытач дзіцячай бібліятэкі” і памятныя закладкі.


Не меней цікавым было і літаратурнае падарожжа «Завецца кнігай сябар твой». Аб кнізе, як аб цудзе, ішла гаворка ў час мерапрыемства. Вельмі цікавай і ўражлівай стала размова аб нашай беларускай кнізе. Дзеці ўспомнілі тых, хто стаяў ля яе вытокаў, а з сучаснымі аўтарамі пазна ёміла ў сваёй гутарцы бібліятэкар Н.Д.Ермакова. Працягам літаратурнага падарожжа стала віктарына і прагляд казкі У. Караткевіча “Чортаў скарб”.
Яшчэ адзін дзень Тыдня быў прысвечаны юбілею вядомага дзіцячага часопіса “Вясёлка”. А прайшоў ён урокам-знаёмства “Падарожжа з “Вясёлкай”. Гэта выданне для дашкалят і школьнікаў малодшага школьнага ўзросту. “Вясёлка” радуе дзяцей багаццем пазнавальнага матэрыялу, прыгажосцю афармлення, цікавымі творчымі заданнямі, гумарам, гульнямі. З ёй можна падарожнічаць па ўсіх краінах свету. Дзеці даведаліся аб назве часопіса, што змяшчаецца на яго старонках і які герой з твораў беларускіх пісьменнікаў можа сустрэцца ў кожным нумары. Гэты персанаж завітаў на сустрэчу з рабятамі – Вася Вясёлкін. Цікавай адбылася сустрэча, з гульнямі, гумарыстычнымі вершамі, забаўлянкамі, смяшынкамі і неверагодзіцамі.

Да Году кнігі ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Россыпь книжных богатств».


Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Бярозкаўскай СБ адбылося гадзінай знаёмства «Мы з кнігай одкрываем свет». У гульнявой форме рабятам былі прапанаваны самыя цікавыя і новыя выданні беларускіх аўтараў.

Конкурс знаўцаў «С книгой через века» прайшоў у В-Ліпаўскай СБ, літаратурнае свята «Свет ведаў адкрывае кніга» - у Ельнянскай СБ.
: modules -> document -> file
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
file -> У дзень сям’і
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь»
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир” 14 лютага
file -> Цікавыя навіны лютага
file -> Цікавыя навіны мая
file -> “Жамчужыны восеньскага саду”
file -> Цікавыя навіны красавіка 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка