Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа



Дата канвертавання23.06.2016
Памер273.26 Kb.



  1. АНАТАЦЫЯ


Сапраўдная праграма выхавання з’яўляецца праграмай выхавання дашкольнікаў і школьнікаў ДУА “Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Яна разлічана на 5 гадоў, прадугледжвае ўдзел дашкольнікаў і вучняў 1-11 класаў, рэалізуецца на базе вучэбна-педагагічнага комплексу і ўстаноў соцыуму.

2. АНАЛІЗ СІТУАЦЫІ

Праблемы духоўна-маральнага стану грамадства былі актуальны ва ўсе часы. Не менш важнае значэнне яны маюць і сёння. Рост камфартабельнасці жыцця суправаджаецца знікненнем сэнсу жыцця і маральнай нядобранадзейнасцю шырокіх слаёў насельніцтва, эканамічных прагрэс – маральным рэгрэсам. П’янства, агрэсіўнасць і жорсткасць становяцца абыдзеннасцю ў сямейных адносінах. Павялічваеццца колькасць нядобранадзейных сямей і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Актуальны для нашай краіны таксама праблемы ранняй цяжарнасці і абортаў, скасавання шлюбаў і суіцыдаў.

Актуальнасць выхавання ў дзецях маральнасці і духоўнасці вызначае і аналіз школьнай сацыяльна-педагагічнай сітуацыі. Сярод моладзі школьнага соцыума назіраецца страта маральных ідэалаў і каштоўнасцей, праяўляецца агрэсіўнасць, жорсткасць. Дабрыня, уменне дараваць крыўды, велікадушнасць часта ўспрымаюцца як слабасць, а не дабрадзецель, таму і не з’яўляюцца ўзорам паводзін. Ёсць сем’і, дзе бацькі сваімі паводзінамі калечаць і губяць дзіцячыя душы.

Дадзеныя сацыяльна-педагагічных характарыстык школы з 2004 па 2011 г. сведчаць, што кожны год каля 20-30 % нашых вучняў пражываюць ва ўмовах сацыяльнага дыскамфорта: у няпоўных і малазабяспечаных сем’ях; у сем’ях, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі ці знаходзяцца ў СНС. Прытым, калі колькасць сямей, якія можна аднесці да разраду малазабяспечаных зніжаецца, то колькасць няпоўных сямей, наадварот, павялічваецца, а колькасць сямей, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, зніжаецца неістотна. Па рэзультатах аналізаў, каля 20% бацькоў не цікавяцца ці рэдка цікавяцца школьнымі праблемамі дзяцей, не наведваюць бацькоўскія сходы. Абсалютная большасць бацькоў – рабочыя і калгаснікі сярэдняга ўзроўню. Адукацыйны ўзровень – сярэдняя, прафесійная і сярэдне спецыяльная адукацыя. Псіхолага-педагагічная культура многіх бацькоў не дастаткова развіта, а паводзіны асобных бацькоў нашых вучняў не з’яўляюцца ідэалам маральнасці. Усё гэта адмоўна сказываецца на інтэлектуальна-маральным абліччы дзяцей. Адныя растуць прыніжанымі, другія – азлобленымі і агрэсіўнымі. У гэтай сувязі ўзрастае верагоднасць пападання дзяцей і падлеткаў пад пагубны ўплыў варожых нам субкультур, палітычных рухаў, нефармальных моладзевых аб’яднанняў, члены якіх зачастую далёкія ад захавання агульначалавечых маральных норм і правіл, якія прапагандуюць школа і царква.

Ва ўмовах нашай сельскай мясцовасці педагагічнага патэнцыялу адной школы недастаткова для фарміравання цэласнай асобы. Акрамя таго, мікрараён школы “старэе”, колькасць вучняў зніжаецца. Недастаткова і сіл сям’і. Слаба наладжана сацыяльнае ўзаемадзеянне ў выхаваўчай дзейнасці структур рэгіёна.

Намі вызначаны прыярытэты ў выхаванні, якія сходныя з асноўнымі маральна-рэлігійнымі палажэннямі хрысціянства: абарона правоў і свабод асобы, арыентацыя на здаровы лад жыцця, умацаванне сям’і і сямейных адносін.

Прадаўжаючы работу, якая была пачата ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “ Укараненне мадэлі фарміравання маральнай самасвядомасці асобы вучня” , вучэбна-педагагічны комплекс у пытаннях выхавання стаў актыўна ўзаемадзейнічаць з праваслаўным прыходам храма святога Архістраціга Міхаіла ў в.Цырын. Асновапалагаючым прынцыпам гэтага супрацоўніцтва з’яўляецца права дзіцяці, а таксама бацькоў (або асоб, якія іх замяняюць) на выхаванне дзяцей у адпаведнасці са сваімі перакананнямі і сямейнымі традыцыямі.

Вядома, што ўстановы адукацыі з’яўляюцца неразрыўнай часткай грамадства і вызначаюць сацыяльнае развіццё асобы і яе індывідуальнасць. Установа адукацыі “Цырынскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” працуе над фарміраваннем асобы вучня, заснаванай на ўзаемасувязі дзейнасці ўстановы адукацыі з жыццядзейнасцю вучняў за яе сценамі.

Вядучая ідэя нашай педагагічнай дзейнасці – сацыялізацыя падлетка ў працэсе школьнага жыцця. У сувязі з тым, што ў школе сканцэнтравана значная частка педагагічнага патэнцыялу, адукацыйны працэс арганізаваны з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца дзяржавай, сацыякультурных асаблівасцей рэгіёна, сацыяльных запатрабаванняў бацькоў і саміх вучняў, насельніцтва мікрараёна.

Пагэтаму ва ўмовах аграгарадка асноўнай перспектывай у пытаннях выхавання ўстанова адукацыі вызначае стварэнне выхаваўчай прасторы, для чаго мэтакіравана задзейнічаны не толькі вучні, але і ўстановы соцыума, бацькі, грамадскія аб’яднанні. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на развіцці ўстановы адукацыі як сацыякультурнага цэнтра.

Намі распрацавана выхаваўчая мадэль “Школа аграгарадка як сацыякультурны цэнтр”, рэалізацыя якой будзе садзейнічаць нефармальнай сацыялізацыі дзяцей, падлеткаў, выпрацоўцы ў маладых людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, гатоўнасці да самастойнага жыцця, працы і творчасці.

У аснову пакладзены наступныя ідэі:



  1. Забеспячэнне накіраванасці выхаваўчай сістэмы на прадуктыўныя ўзаемаадносіны школы з сям’ёй.

Згодна Канцэпцыі неперарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, асаблівы прыярытэт выхаваўчай работы – фарміраванне культуры сямейных адносін.

Школа працуе над стварэннем умоў для супрацоўніцтва і партнёрства з сям’ёй як суб’ектам выхавання, каб сумесны станоўчы выхаваўчы патэнцыял быў накіраваны на развіццё асобы вучня.



  1. Вызначэнне пазіцый розных выхаваўчых структур у адносінах да дзяцей.

Зыходзячы з палажэнняў Канцэпцыі, сацыяльнае ўзаемадзеянне – працэс уздзеяння адзін на аднаго суб’ектаў соцыума, у рэзультаце якога фарміруюцца грамадскія і міжасобасныя адносіны, рэалізуецца сумесная дзейнасць.

Місія школы – у педагагізацыі выхаваўчых структур рэгіёна. Гэта дазваляе расшырыць сферу педагагічнай дзейнасці, напоўніць яе новым, запатрабаваным зместам. Задачамі такога ўзаемадзеяння з’яўляюцца: аказанне рознага роду дапамогі дзецям, фарміраванне здаровага мікраклімату ў акружаючым соцыуме, арганізацыя грамадскай значымай дзейнасці па аздараўленні сельскага жыцця, напаўненне яе цікавымі справамі.



  1. Адзінства і пераемнасць ў рэалізацыі зместу выхавання; выкарыстанне дзейснага падыходу да арганізацыі вольнага часу дзяцей.

У аснову дзейнасці па рэалізацыі прынцыпаў адзінства і пераемнасці выхаваўчых намаганняў пакладзена работа па павышэнні ўзроўню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці прадстаўнікоў усіх выхаваўчых структур рэгіёна.

  1. Забеспячэнне асобаснага, індывідуальнага падыходаў у сістэме ўзаемадзеяння, у выніку чаго адбываецца накіраваны “выхад” на асобу ў соцыуме з мэтай садзейнічання яе самарэалізацыі.

Школа прадстаўляе сукупнасць умоў для свабоднага самавызначэння асобы, у аснове чаго ляжыць асэнсаваны выбар дзіцяці. Сацыяльныя сувязі з соцыумам таксама зарыентаваны на развіццё дзіцяці, умацаванне яго фізічнага, маральнага і псіхічнага здароўя.

Актуальнасць распрацоўкі і дзейнасці ва ўмовах аграгарадка мадэлі выхаваўчай сістэмы высокая, таму што сацыяльнае асяроддзе прадстаўляе сабой даволі складаны аб’ект кіравання. Таму работа па павышэнні якасці адукацыі ў сельскай мясцовасці праз максімальнае задавальненне адукацыйных запытаў вучняў, улік іх схільнасцей і інтарэсаў, забеспячэнне канкурэнтназдольнасці сельскіх школьнікаў, без чаго не ўяўляецца іх далейшая запатрабаванасць на рынку працы, - адзін з прыярытэтных напрамкаў у сацыяльнай сферы на сучасным этапе.

Зыходзячы з гэтага, мы лічым неабходным працягваць работу па фарміраванні рэгіянальнай выхаваўчай сістэмы для фарміравання фізічна і інтэлектуальна развітай асобы, грамадзяніна-патрыёта, сем’яніна, працаўніка . Эфектыўнасць будзе дасягнута за лік прымянення комплекснага падыходу, аб’яднання намаганняў рэгіянальных структур у актывізацыі работы сярод вучняў праз рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў соцыума, іх кадраў. Працуючы ў дадзеным напрамку, лічым мэтазгодным:


  1. Працаваць над ўмацаваннем уплыву станоўчых фактараў соцыума і мінімалізацыяй уздзеяння адмоўных.

  2. Сістэматычна працаваць над фарміраваннем у дзяцей і падлеткаў устойлівых станоўчых маральных арыенціраў, каштоўнасных адносін да маральных паводзін, асэнсаванай патрэбнасці прытрымлівацца агульначалавечых маральных норм.

  3. Актывізаваць духоўна-маральнае навучанне бацькоў, садзейнічаць распаўсюджванню станоўчага вопыту сямейнага выхавання на праваслаўных і культурных традыцыях беларускага народа.

  4. Больш рацыянальна выкарыстоўваць выхаваўчы і арганізацыйна-метадычны патэнцыял школы.

  5. Працягваць асваенне і актыўнае ўкараненне сучасных інтэрактыўных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, як у сам выхаваўчы працэс, так і ў кіраванне ім.

Праграма выхавання ДУА “Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс мае значэнне для вырашэння пытання аб развіцці ўстановы адукацыі як сацыякультурнага цэнтра ў рэгіёне, а таксама прызвана аказаць дапамогу ў прадухіленні і пераадоленні такіх негатыўных тэндэнцый соцыума , як:

- рост правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх;

- маральная нядобранадзейнасць сацыяльнага акружэння вучняў;

- распаўсюджванне ў моладзевым і падлеткавым асяроддзі табакакурэння, алкагалізму, наркаманіі;

- узмацненне негатыўнага ўплыву на моладзь чужых нам субкультур са сродкаў масавай інфармацыі, Інтэрнета;

- праблемы маральнага, фізічнага і псіхічнага здароўя школьнікаў;

-распаўсюджванне сямейнай нядобранадзейнасці;

- факты насілля і жорсткасці да дзяцей з боку сям’і, вуліцы.

Для гэтага ў нас маецца сістэма ўнутраных і знешніх сацыяльна-педагагічных умоў, накіраваных на развіццё, самаразвіццё і самарэалізацыю вучня як асобы.

Унутраныя ўмовы стварэння стварэння цэласнага выхаваўчага асяродзя школы і рэалізацыі школьнай Праграмы выхавання наступныя:

1.Прыярытэтнасць выхавання ў дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу.

2.Уключанасць школы ў інавацыйную дзейнасць па пытаннях духоўна-маральнага выхавання школьнікаў. З 2009 па 2011 год вучэбна-педагагічны комплекс з’яўляўся рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па тэме: “Укараненне мадэлі фарміравання маральнай самасвядомасці асобы вучня”.

Праграма прадстаўляе ўсім суб’ектам адукацыйнага працэсу магчымасць пошуку другіх інавацыйных напрамкаў дзейнасці, выбару больш сучасных форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы, прадугледжвае творчы падыход педагагічных работнікаў да яе рэалізацыі з улікам інтарэсаў, патрэбнасцей, індывідуальных асаблівасцей вучняў школы і іх законных прадстаўнікоў.

3. Школа валодае дастатковым метадычным і псіхолага-педагагічным патэнцыялам, які забяспечваецца наяўнасцю ў ёй:

- адукацыйнай прасторы, якая пабудавана на аснове інтэграцыі навучання, развіцця і выхавання з прыярытэтам апошняга;

- благанадзейнага псіхалагічнага клімату ў школе;

- канцэнтрацыі выхаваўчай дзейнасці з прыярытэтам маральнага і духоўна-маральнага выхавання;

- метадычнай вучобы кадраў і метадычнага кіраўніцтва выхаваўчым працэсам ( педсавет, метадычны савет, СППС, метадычныя аб’яднанні);

- псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу;

- сістэмы агульнашкольных і класных традыцый;

- сфарміраванасцю органаў вучнёўскага самакіравання і бацькоўскага сукіравання;

- пярвічных оарганізацый ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”

- сістэмы каардынацыі і кантролю дзейнасці ўсіх структур школьнага калектыву з боку адміністрацыі школы.

4. Маецца адпаведны кадравы патэнцыял:

У школе 24 педагогі, уключаючы 3 члена адміністрацыі. З іх 18 педагогаў (79%) маюць вышэўшую адукацыю, 18 (75%) – вышэўшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, 17 учителей (71%) са стажам педагагічнай работы ад 15 гадоў і болей. Педагогі, якія вядуць факультатывы “Асновы праваслаўнай маралі” і “Азы праваславія” , працавалі ў рамках інавацыйнага праекта.

5. Маецца матэрыяльна-тэхнічная база выхавання:

- музей баявой і працоўнай славы;

- 14 вучэбных кабінетаў;

- майстэрня;

- стадыён і дзіцячая гульнёвая пляцоўка;

- камп’ютарны клас і камп’ютарная сетка ў школе;

- бібліятэка;

- выхад у Інтэрнет;

- мультымедыйнае абсталяванне, музычная апаратура.

6. Атмасфера дэмакратызму, супрацоўніцтва, сатворчасці і падтрымка ў педагагічным калектыве.

7. Прыярытэтнасць выхаваўчых тэхналогій, якія забяспечваюць педагагічную падтрымку і дапамогу сям’і ў выхаванні і развіцці індывідуальнасці дзяцей.

8. Створана і кожны год расшыраецца школьная сістэма дадатковай адукацыі і выхавання, якая забяспечвае магчымасць выявіць і развіваць здольнасці, таленты і пазнавальную актыўнасць вучняў, забяспечыць ім карысную развіваючую дасуговую дзейнасць. Прыярытэтныя напрамкі – удасканаленне грамадзянскага і патрытычнага выхавання, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей, фарміраванне здаровага ладу жыцця, актывізацыя спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы:

- факультатывы па розных вучэбных прадметах у 1-11 класах;

- факультатыў “Асновы праваслаўнай маралі” ў 5 класе;

- факультатыў “Азы праваславія” ў 6 класе;

- клуб старшакласнікаў “Дыялог”;

- клуб сумеснага адпачынку бацькоў і дзяцей “Сем+Я”;

- сістэма спартыўных гурткоў і секцый (АФП, футбол, валейбол, настольны тэніс);

- гурток “Вакальная студыя”;

- школьны аздараўленчы лагер і перасовачны палатачны лагер;

- спартыўныя секцыі ДЗЮСШ.
Да знешніх умоў стварэння цэласнай выхаваўчай прасторы адносяцца:


  1. Сфарміраванасць сацыяльнага партнёрства школы і ўключанасць суб’ектаў выхаваўчага асяроддзя ў рэалізацыю задач выхавання.

  2. Наяўнасць у мікрараёне школы:

  • сельскага Дома культуры - эстэтычна-адукацыйнага цэнтра, дзіцячай школы мастацтваў, сельскай бібліятэкі як рэзэрваў для арганізацыі з вучнямі культурна-масавай работы;

  • Праваслаўнага храма Святога Архістраціга Міхаіла як суб’екта для духоўна-маральнага развіцця вучняў;

  • СВК “Цырын-Агра”, Цырынскага сельскага савета, амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, дзе вучні авалодваюць вопытам ўзаемадзеяння з другімі мікрасоцыумамі, камунікатыўнымі ўменнямі і навыкамі.

3.Падтрымка выхаваўчых прыярытэтаў школы бацькамі вучняў, што забяспечвае дастатковы ўзровень яе канкурэтназдольнасці.

Лічым неабходным імкнуцца да таго, каб усе структурныя элементы выхаваўчай прасторы аказвалі ўплыў на выхаванцаў сістэматычна і мэтанакіравана.




  1. КАНЦЭПТУАЛЬНАЕ АБАСНАВАННЕ

У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь , Канцэпцыяй і Праграмай неперарыўнага выхавання дзяцей у вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь (далей –Канцэпцыя), “адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі з’яўляецца забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі па ажыццяўленні выхавання, у тым ліку па фарміраванні ў дзяцей і вучнёўскай моладзі грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працалюбства, духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця”.

Наша разуменне сутнасці паняцця “выхаванне” мы таксама асноўваем на палажэннях Кодэкса: “Выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання духоўна-маральнай і эмацыянальна-каштоўнаснай сферы асобы навучэнца, які асноўваецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, выражае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы”.

Пытанні аб рашаючай ролі маральнага выхавання ў фарміраванні асобы ставіліся ў педагогіцы з даўніх часоў. Яны звязаны з тым, што толькі маральнае выхаванне забяспечвае фарміраванне ў асобы дабрадзейнага характару і добразычлівых адносін да людзей. Швейцарскі педагог-дэмакрат Генрых Песталоцці маральнае выхаванне лічыў галоўнай задачай дзіцячай выхаваўчай установы, так як яно фарміруе дабрадзейны характар і спагадлівыя адносіны да людзей. Вельмі высока ацэньваў маральнае выхаванне Л.М.Талстой: “З усіх навук, якія павінен ведаць чалавек, самая галоўная ёсць навука аб тым, як жыць, робячы як мага менш зла і як мага больш дабра”.

Духоўнасць у работах псіхолагаў Л.С.Выгоцкага, С.Л.Рубінштэйна, В.А.Панамарэнкі, М.В.Мар’ясавай і др. прадстаўлена як праграма паводзін, якая вызначае прыярытэт вышэйшых духоўных каштоўнасцей, перавагу духоўных, маральных і інтэлектуальных інтарэсаў над матэрыяльнымі. Гэта самы высокі ўзровень самасвядомасці чалавека, які нельга падмяніць інтэлектам і эрудыцыяй. Духоўна-маральнае выхаванне накіравана на “станаўленне чалавечнага ў чалавеку” (У.І.Слабодчыкаў), і без яго, па нашым меркаванні, нельга прадставіць ніякую сістэму школьнага выхавання.

Іменна пагэтаму тэарэтычныя ідэі, якія былі заложаны інавацыйнай дзейнасцю па духоўна-маральным выхаванні, паложаны намі ў аснову школьнай Праграмы выхавання на 2012-2015 гады:

- узаемасувязі грамадства і асобы, суадносін выхавання асобы і працэсу сацыялізацыі (філосафы С.Ф.Анісімаў, Я.А.Ануфрыеў, В.Р.Афанасьеў, сацыёлагі М.І.Бобнева, Р.Г.Гурава, М.Я.Карнееў,В.П.Кузьмін);

- метадалагічныя асновы тэорыі маральнага выхавання школьнікаў сярэдняга звяна (Б.Т.Ліхачоў, А.С.Макаранка, В.А.Сухамлінскі, І.Ф.Харламаў, С.Т.Шацкі і др.);

- тэарэтычныя і метадалагічныя аспекты фарміравання маральнасці (М.Д.Вінаградава, А.Ю.Гордзін, Л.В.Колесаў, В.С. Ляднёў,А.А.Люблінская і др.);

- псіхолага-педагагічныя праблемы маральнага выхавання (Ш.А.Амонашвілі, В.С.Багданава, В.В.Зайцаш, Н.А.Кудрова і др.);

Метадалагічную аснову сістэмы выхавання школы складаюць:

- агульнафіласофскія прынцыпы сістэмнасці, усебаковасці, канкрэтнасці, аб’ектыўнасці;

- разуменне важнасці работы па духоўна-маральным фарміраванні культуры сям’і як неабходнага аксеалагічнага кампанента і прызнанне яе важнай ролі ў развіцці сістэмы адукацыі і выхавання школьнікаў.

Яшчэ адным важным для нас пастулатам з’яўляецца адзінства грамадства і сям’і.

Мы нацэлены на стварэнне і развіцці школы як адкрытай выхаваўчай сістэмы, гуманнай, дэмакратычнай, маральнай, асобасна-арыентаванай і ажыццяўляем ідэалагічную і выхаваўчую работу “у сферы міжведамаснага супрацоўніцтва і сацыяльнага партнёрства, актыўнага ўзаемадзеяння школы з сям’ёй і соцыумам у адпаведнасці з мэтамі і інтарэсамі нашага грамадства, а таксама з улікам інтарэсаў і асаблівасцей усіх суб’ектаў выхаваўчай сістэмы”.
Канцэптуальныя палажэнні асобасна-арыентаванага выхавання:

сінергетычны падыход – школа прадстаўляе сабой самаарганізаваную сацыяльна-педагагічную сістэму, якая развіваецца на аснове сваіх магчымасцей, рэсурсаў акружаючага асяроддзя і забяспечвае ўмовы для самавызначэння і самаразвіцця настаўнікаў і вучняў;

гуманітарна-культуралагічны падыход – адукацыя – не сукупнасць мерапрыемстваў па навучанні, выхаванні і развіцці, а адзіная сістэма падтрымкі індывідуальнасці дзіцяці і развіцці яго здольнасцей праз работу школы ў першай і другой палове дня;

асобасна-дзейнасны падыход – прыярытэтнасць асобасна-сэнсавай сферы школьніка, уключэнне яго асабістага вопыту ў адукацыйны працэс, пераарыентацыя працэсу адукацыі на пастаноўку і рашэнне самім школьнікам канкрэтных пазнаваўчых, даследчых і другіх задач;

інтэгратыўны падыход – інтэграцыя ўсіх кампанентаў адукацыйнага працэсу для забеспячэння магчымасцей раскрыцця і рэалізацыі асобаснага патэнцыялу кожнага дзіцяці.

Гуманістычную тэхналогію выхаваўчага працэсу школы адлюстроўваюць нашы асноўныя педагагічныя арыенціры і прафесіянальныя ўстаноўкі:

Галоўная каштоўнасць і аб’ект клопату для педагога - дзіця. Адсюль прыярытэты самавыхавання і самаразвіцця дзіцяці ў сям’і і школе:



  • пазнай сябе як асобу інтэлектуальную, гуманную, духоўную, свабодную і творчую праз фарміраванне каштоўнасных адносін да сябе і другіх;

  • знайдзі сябе як чалавека – гуманіста, таланта, творцу, працаўніка праз авалодванне каштоўнасных арыенціраў, пазіцый і вопыту пакаленняў, праз авлодванне рознымі ўменнямі ў пазашкольнай дзейнасці;

  • рэалізуй сябе як сацыяльна мабільны суб’ект – таварыш, сябар, член сям’і, член грамадства, грамадзянін сваёй краіны праз станаўленне сацыяльна актыўнай асабістай, грамадзянскай пазіцыі.


Выхаванне духоўна-маральных каштоўнасцей – галоўная ўмова фарміравання асобы.

Навучаючы, выхоўваць, выхоўваючы, вучыць – формула цэласнасці адукацыйнага працэсу.

Высокая патрабавальнасць да вучня ўключае павагу да яго чалавечай годнасці і ўлік яго ўзроставых, індывідуальных і асобасных асаблівасцей.

Не ўздзеянне, а ўзаемадзеянне, выхаванне без прымусу, псіхічнага і фізічнага насілля.

Педагог, выхаванец, сям’я і соцыум – творчая садружнасць аднадумцаў, якая аб’яднана даверлівымі зносінамі і сумеснай сацыяльна значымай дзейнасцю.

Выхаванне эфектыўнае, калі яно сістэмнае і неперарыўнае.

Зыходзячы з вышэй сказанага, прынцыпы школьнай сістэмы выхавання наступныя:



  1. Прынцып цэласнасці, неперарыўнасці і паслядоўнасці выхавання.

  2. Прынцып сацыяльнага ўзаемадзеяння – адзінства і супрацоўніцтва сям’і, школы, соцыума.

  3. Прынцып дзейнаснага падыхода да выхавання і паспяховасці дзіцяці ў дзейнасці.

  4. Прынцып дабравольнасці ўдзелу ў дзейнасці, дэмакратызму і гуманізму ў зносінах.

  5. Прынцып кампетэнтнасці – стварэнне ўмоў для праяўлення і развіцця асобы дзіцяці ў розных відах дзейнасці.

  6. Прынцып рэальнасці – каардынацыя напрамкаў выхавання з тэндэнцыямі развіцця грамадства для паспяховай адаптацыі дзіцяці ў соцыуме.

  7. Прынцып інфармацыйнасці і адкрытасці выхаваўчай сістэмы школы.



  1. МЭТА

Стварэнне аптымальных умоў для развіцця выхаваўчага асяроддзя і выхаваўчай прасторы, накіраванай на развіццё, самаразвіццё і самарэалізацыю асобы вучня - асобы псіхічна і фізічна здаровай, гуманнай, духоўнай і свабоднай, сацыяльна мабільнай, запатрабаванай у сучасным грамадстве.

ЗАДАЧЫ ПА РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Першы ўзровень: Аптымізацыя арганізацыі адукацыйнага працэсу



  1. Расшырэнне саставу суб’ектаў выхавання ў выхаваўчым прастранстве школы і ўдасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння з імі.

  2. Працяг работы па духоўна-маральным выхаванні вучняў, распачатай інавацыйным праектам.

  3. Далейшае ўдасканаленне арганізацыйнай культуры кіравання школай і працэсам выхавання на прынцыпах дэмакратыі і гуманнасці, уключаючы ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы і навукова-метадычнага забеспячэння.

  4. Актывізацыя ўкаранення новых выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій і развіццё інфармацыйнага асяроддзя праз выкарыстанне рэсурсаў Інтэрнета.

  5. Фарміраванне станоўчага іміджа школы, прэзентацыя яе дасягненняў, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі педагогаў і навучэнцаў праз публікацыі і конкурсную дзейнасць.

  6. Расшырэнне сеткі пазаўрочнай занятасці навучэнцаў і забеспячэнне такім чынам кожнаму вучню магчымасці праяўлення і развіцця творчай індывідуальнасці і пазнаваўчай актыўнасці.

  7. Удасканаленне сістэмы псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.

Другі ўзровень: Дасягненне змяненняў у развіцці асобы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу




  1. Садзейнічаць выпрацоўцы ва ўсіх ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу:

  • устойлівых духоўна-маральных арыенціраў, паводзін, здольнасці прымаць асэнсаваныя рашэнні ў сітуацыях маральнага і палітычнага выбару, адстайваць сваю пазіцыю ва ўмовах асацыяльнага ціску, а таксама нясці адказнасць за свае паводзіны перад грамадствам і дзяржавай;

  • патрыятызму, грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, разумення правоў свайго народа і другіх народаў свету;

  • актыўнай жыццёвай пазіцыі асобы, гатоўнасці да сацыяльна значымай дзейнасці і асэнсаванай патрэбнасці ў ёй;

  • каштоўнасных адносін да свайго здароўя і жыцця, прадухілення шкодных залежнасцей і суіцыдальных паводзін;

  • маральнай, эстэтычнай, экалагічнай, прававой, палітычнай, інфармацыйнай культуры, культуры сямейных адносін.

  1. Наладзіць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з сем’ямі вучняў, павысіць ролю сям’і ў выхаваўчым працэсе і кіраванні школай.

  2. Садзейнічаць сацыялізацыі, самарэалізацыі і самаразвіццю вучняў праз дзейнасны падыход да выхавання.

  3. Развіваць працоўныя навыкі дзяцей і падлеткаў, выхоўваць каштоўнасныя адносіны да грамадска карыснай працы і патрэбнасці ў ёй.

  4. Стымуляваць праяўленне ініцыятывы і творчасці з боку ўсіх суб’ектаў выхавання і на гэтай аснове ўдасканальваць сістэму школьнага сама- і сукіравання, актывізаваць дзейнасць школьных дзіцячых і моладзевых арганізацый.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ВЫХАВАННЯ

Праграма выхавання ДУА “Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа” прадугледжвае выхаваўчую работу з навучэнцамі па ўсіх напрамках, якія вызначаны Праграмай неперарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 годы, а таксама Комплекснай праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Карэліцкім раёне на 2011-2015 гады: грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне; ідэалагічнае выхаванне; маральнае выхаванне; эстэтычнае выхаванне; выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы;выхаванне культуры здаровага ладу жыцця; гендэрнае выхаванне; сямейнае выхаванне; працоўнае і прафесіянальнае выхаванне;экалагічнае выхаванне; выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці; выхаванне культуры быта і вольнага часу.

Намі яны аб’яднаны ў 6 выхаваўчых модулей (Табліца 1.), кожны з якіх рэалізуецца ў супрацоўніцтве з установамі соцыума: сельскім Домам культуры - эстэтычна-адукацыйным цэнтрам, дзіцячай школай мастацтваў, сельскай бібліятэкай, праваслаўным храмам, СВК “Цырын-Агра”, Цырынскім сельскім саветам, амбулаторыяй урача агульнай практыкі,партнёрскімі школамі, грамадскімі арганізацыямі, ДЗЮСШ, і адлюстроўвае выхаваўчы прыярытэт школы - развіццё ўстановы адукацыі як сацыякультурнага цэнтра ў рэгіёне.

Акрамя таго, у рамках рэалізацыі Праграмы арганізуецца работа з педагогамі, бацькамі, падтрымка, умацаванне і фарміраванне традыцый школы.



Табліца 1. Напрамкі выхавання навучэнцаў

Модуль

Дэвіз

Змест работы

Я і мая Радзіма


Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

Развіццё грамадзянскай і нацыянальнай самасвядомасці, інфармацыйнай і прававой культуры; выхаванне патрыятызму і інтэрнацыяналізму; прывіццё павагі да Радзімы, яе гісторыі, законаў; далучэнне да духоўных, культурных, нацыянальных, рэлігійных і працоўных традыцый краіны; фарміраванне гатоўнасці працаваць на карысць свайго народа на аснове супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, Цырынскім сельскім саветам, СВК “Цырын-Агра”

Я і мая сям’я


Мая сям’я – мой гонар

Выхаванне гендэрнай культуры вучняў і бацькоў, падрыхтоўка школьнікаў да будучага сямейнага жыцця, супрацоўніцтва школы і сям’і, пераадоленне негатыўных тэндэнцый у выхаванні, арганізацыя сумеснага адпачынку і духоўных зносін бацькоў і дзяцей, распаўсюджванне станоўчага вопыту сямейнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа

Я і людзі


Мы такія розныя

Развіццё этычных навыкаў і камунікатыўнай культуры, фарміраванне праваслаўнага разумення жыцця і каштоўнасных адносін да яго праз вывучэнне факультатываў “Асновы праваслаўнай маралі”, “Азы праваславія”, духоўна-маральныя чытанні і супрацоўніцтва з праваслаўным храмам, выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі.

Я і свет вакол мяне


Як не любіць мне гэтую зямлю

Экалагічная і краязнаўчая работа, грамадска карысная, працоўная, валанцёрская дзейнасць, цімураўскі рух, прафарыентацыя, работа па добраўпарадкаванні школы і аграгарадка.

Я і маё здароўе


У здаровым целе – здаровы дух

Работа па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, прадухіленне шкодных залежнасцей і палавое выхаванне школьнікаў у супрацоўніцтве з амбулаторыяй ўрача агульнай практыкі і праз дзейнасць агітбрыгады; папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, фізкультурна-спартыўная дзейнасць, аздараўленне школьнікаў.

Я і мая школа


Прыгожае побач

Эстэтычнае выхаванне школьнікаў; развіццё культуры быта і вольнага часу дзяцей і бацькоў, творчай актыўнасці, пазнаваўчых інтарэсаў праз школьную сістэму дадатковай адукацыі, гурткавой і клубнай работы, сістэму пазашкольнай занятасці, супрацоўніцтва з сельскім Домам культуры - эстэтычна-адукацыйным цэнтрам, дзіцячай школай мастацтваў, сельскай бібліятэкай, парнёрскімі школамі; культурна-масавая работа, творчая дзейнасць, работа школьнага самакіравання.

Работа з педагогамі:

  • прадаўжэнне работы па духоўна-маральным выхаванні вучняў; далейшае авалодванне і прымяненне перадавых тэхналогій выхавання;

  • спалучэнне традыцыйных форм выхавання з інавацыйнымі, авалодванне рэфлексійна-камунікатыўнымі навыкамі;

  • аптымізацыя педагагічнай самадукацыі педагогаў;

  • дыферэнцыяцыя метадычнай вучобы кадраў;

  • удасканаленне інфармацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу і работы з кадрамі праз стварэнне школьнага медыяцэнтра;

  • апора на спаборніцтва ў выхаваўчай дзейнасці (конкурсы і агляды педагагічнага майстэрства, метадычных распрацовак, брашур і г.д.);

  • удасканаленне сістэмы стымулявання педагагічных кадраў;

  • забеспячэнне сістэмнасці, рэгулярнасці, своечасовасці павышэння кваліфікацыі педагогаў і адміністрацыйнага кантролю выхаваўчага працэсу;

  • аптымізацыя дзейнасці СППС школы па арганізацыі псіхолага-педагагічнага суправаджэння выхаваўчага працэсу.


Работа з бацькамі:

  • адзінства патрабаванняў і ўзгодненасць дзеянняў педагогаў і бацькоў у працэсе выхавання, размеркаванне абавязкаў і адказнасці за рэзультат сумеснага ўздзеяння на дзіця;

  • работа дыферэнцыраванага педагагічнага ўсенавуча для бацькоў па павышэнні іх педагагічнай культуры, культуры быту і вольнага часу;

  • прыцягненне спецыялістаў рознага профілю (медыкаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, псіхолагаў і др.), бацькоў, якія маюць станоўчы вопыт сямейнага выхавання, да работы бацькоўскага ўсенавуча;

  • арганізацыя сумеснага школьнага дасуга дзяцей і бацькоў;

  • прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў добраўпарадкаванні школы, агульнашкольных справах;

  • сацыяльна-педагагічная падтрымка і спіхалагічная дапамога сем’ям вучняў праз работу СППС школы.


Супрацоўніцтва з установамі соцыума

Прыцягненне прадстаўнікоў соцыума да:



  • арганізацыі выхаваўчай дзейнасці па розных напрамках выхавання;

  • удзелу ў традыцыйных агульнашкольных выхаваўчых справах і дасуговых мерапрыемстваў сярод вучняў, бацькоў і педагогаў.

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫХАВАННЯ

якія рэалізуюцца з улікам ўзроставых асаблівасцей асобаснага развіцця навучэнцаў на кожнай ступені адукацыі:



  • адпаведнасць зместу, форм і метадаў выхавання яго мэтам і задачам;

  • сістэмнасць і адзінства педагагічных патрабаванняў;

  • пераемнасць, неперарыўнасць і паслядоўнасць рэалізацыі зместу выхавання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;

  • стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, уключэнне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.


ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ АСПЕКТЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Метады: дыягнастычны; наглядна-інфармацыйны: псіхолага-педагагічная, духоўна-маральная асвета дзяцей і бацькоў; дзейнасны; выхаванне на станоўчым прыкладзе; творчы; дыялагічны.

 Выкарыстоўваемыя выхаваўчыя тэхналогіі і методыкі:

  • тэхналогія супрацоўніцтва (камандная, групавая работа);

  • асобасна-арыентаваная тэхналогія;

  • гульнёвыя тэхналогіі (ролевыя, дзелавя, інтэрактыўныя і другія гульні);

  • інтэрактыўныя тэхналогіі;

  • методыка калектыўнай творчай дзейнасці;

  • здароўезберагаючыя тэхналогіі;

  • інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі;

  • праектная тэхналогія;

  • тэхналогія “Дэбаты”;

  • тэхналогія мадэліравання;

  • тэхналогія самаразвіцця асобы;

  • гуманітарная тэхналогія (дыялагічны метад, метады самааналіза і самаацэнкі).


Арганізацыйныя формы выхаваўчай работы:

Адкрытыя, інтэрактыўныя, клубныя, гурткавыя, інтэгратыўныя, індывідуальныя, гульнёвыя, тэатральныя, дыскусійныя, сітуацыйна-творчыя.


Формы выхаваўчай работы з вучнямі і бацькамі:

  • гурткавая і клубная работа, у тым ліку духоўна-маральнай накіраванасці;

  • удзел у раённых фестывалях, аглядах, конкурсах па ВР;

  • культурна-масавая, спартыўная, мастацка-эстэтычная, краязнаўчая, сацыяльна значымая дзейнасць навучэнцаў;

  • фарміраванне маральна-прававых норм шляхам стварэння сітуацыі выбару, правядзення маральных трэнінгаў і практыкумаў;

  • гульні (дыдактычныя, ролевыя, рухомыя, спартыўныя, інтэрактыўныя);

  • экскурсіі, паходы;

  • тэматычнае кіна- і відэалекторыі;

  • стварэнне і ўдзел у творчых і сацыяльных праектах;

  • актыўныя і інтэрактыўныя выхаваўчыя мерапрыемствы, у тым ліку духоўна-маральнай накіраванасці ( святы, ранішнікі, канцэрты, ток-шоу, дэбаты, дыспуты, дыскусіі, часы зносін, практыкум і інш.);

  • сямейныя святы ;

  • дыферэнцыраваны педагагічны ўсенавуч для бацькоў;

  • духоўна-маральныя чытанні з удзелам настаяцеля праваслаўнага храма;

  • выпуск школьнай газеты «Школьны веснік»;

  • тэматычныя інфармацыйныя акцыі і творчыя выставы;

  • працоўныя і валанцёрскія акцыі;

  • тэматычныя тыдні з уключэннем мерапрыемстваў духоўна-маральнай накіраванасці;

  • інфармацыйныя стэнды, брашуры, памяткі, лістоўкі ;

ВЫНІКІ І РЭЗУЛЬТАТЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Рэалізацыя Праграмы дазволіць:



  • актуалізаваць духоўна-маральны патэнцыял адукацыйнага працэсу і ўзмацніць арыентацыю навучэнцаў на духоўна-маральныя каштоўнасці;

  • аптымізаваць выхаваўчую работу з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;

  • ажыццявіць ідэалагічнае суправаджэнне працэсу выхавання;

  • забяспечыць пераемнасць і бесперапыннасць выхавання;

  • укараніць у практыку выхаваўчай работы школы дасягненні інавацыйнай і праектнай дзейнасці ў духоўна-маральным выхаванні школьнікаў і правесці якаснае пераўтварэнне зместу школьнага працэсу выхавання;

  • сфарміраваць індывідуальны вобраз школы і кожнага класнага калектыву;

  • расшырыць і ўдасканаліць сетку сацыяльнага партнёрства школы і задаволіць інтарэсы навучэнцаў у сферы пазаўрочнай занятасці;

  • умацаваць сувязі сям’і і школы, развіваць і ўдасканальваць школьнае сама- і сукіраваннепедагогаў, дзяцей і бацькоў;

  • стварыь эфектыўную сістэму псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі бацькоў, накіраванай на развіццё іх духоўна-маральнай і педагагічнай культуры;

  • павысіць якасць выхавання навучэнцаў;

  • удасканаліць механізмы кіравання працэсам выхавання;

  • стварыць цэласную выхаваўчую прастору школы.


МАНІТОРЫНГ ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ


Аспекты вывучэння

Дыягнастычныя сродкі

Вывучэнне розных аспектаў асобаснага росту школьнікаў

Дыягностыка каштоўнасных арыентацый;

Вывучэнне матываў вучэбнай дзейнасці;

Ацэнка асобаснага росту;

Вывучэнне творчых здольнасцей і адоранасці

Вывучэнне маральнай накіраванасці ;

Дыягностыка інтарэсаў і схільнасцей;

Дыягностыка акцэнтуацыі характара;

Дыягностыка самаацэнкі




Маральна –псіхалагічны клімат

Вывучэнне псіхалагічнага клімату калектыву

Сфарміраванасць вучнёўскага калектыву

Вызначэнне індэкса групавой згуртаванасці Сішора

Задаволенасць станам жыццядзейнасці ў школе

Вывучэнне адносін вучняў да школы

Задаволенасць вучняў арганізацыяй жыццядзейнасці ў школе

Задаволенасць бацькоў арганізацыяй жыццядзейнасці ў школе

Задаволенасць педагогаў арганізацыяй жыццядзейнасці ў школе

Арганізацыйна-выхаваўчая дзейнасць

Аналіз занятасці вучняў у сістэме дадатковай адукацыі

Вызначэнне ўзроўню развіцця самакіравання

Аналіз вынікаў комплекснага медагляду вучняў

Аналіз уключанасці вучняў у работу дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў

Эфектыўнасць работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў


Аналіз сацыяльна-педагагічнага пашпарту

Дыягностыка ўзроўню школьнай трывожнасці Філіпса

Ацэнка нервова-псіхічнага напружання вучняў

Аналіз колькасці і прычын пропускаў заняткаў вучнямі

Аналіз колькасці правапарушэнняў і злачынстваў

Адкрытасць выхаваўчай сістэмы

Эфектыўнасць выкарыстання выхаваўчай прасторы соцыуму

Узровень узаемадзеяння з зацікаўленымі структурамі, калектывамі ў інтарэсах выхавання





: cirin -> library
library -> Гісторыя школы ў вёсцы Цырын
library -> Удзел у фестывалі- конкурсе творчасці дзяцей і моладзі "Вянок славы" выцякае
library -> Конкурсная праграма праходзіла паміж дзвюма камандамі: "Кадзеты" Лукскай сш І "Памяць" Цырынскай сш-сада. Фотарэпартаж з вечара
library -> Студзень 2015г.№5 Фотарэпартаж з конкурсу вядучых
library -> Навагодні квз снежань 2014г., №4 Вясёлым, іскрыстым на гумар І смех атрымаўся навагодні баль у старшакласнікаў
library -> Урок матэматыкі ў 3 класе па тэме: " табліца множання ліку 8 І на лік 8"
library -> Вучнёўскага актыву; план работы калектыву па важнейшаму накірунку
library -> Урок (занятак), тэма Клас Выхавацель, настаўнік 10. 02 Урок беларускай мовы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка