Цобкала Анатолій Канстанцінавіч



Дата канвертавання27.12.2016
Памер45.59 Kb.
Цобкала Анатолій Канстанцінавіч

Нарадзіўся 14 снежня 1923 года ў в. Пагарэлка, Стаўбцоўскага павета, Наваградскага ваяводства (Карэліцкі р-н, Гродзенскай вобласці).

Месца працы: да вайны - навучэнец; 1946 -1948 гг. - Навагрудскае педвучылішча, студэнт Мінскага дзяржаўнага педінстытута, настаўнік у Навагрудскім раёне, нам. дырэктара Навагрудскага педвучылішча, дырэктар Уселюбскай сярэдняй школы, з 1956 - 1987 гг. дырэктар Мірскай сярэдняй школы ім І. А. Сташэўскай.

Узнагароды: ордэн «Чырвонай Зоркі», два медалі «За адвагу», медалі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені»;

Працоўныя: ордэн Леніна, медаль «За доблесную працу»;

Знакі: «Выдатнік народнай адукацыі», «Заслужаны настаўнік школ БССР».

Дэлегат 30-га Усебеларускага з’езда.

Уласевіч Марыя Канстанцінаўна



Нарадзілася 7 студзеня 1959 года.

Адукацыя вышэйшая: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў

1981 г.; настаўнік французскай і англійскай мовы; вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя

Працавала дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Ярэміцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа ім. В. А. Калесніка»

Дасягненні:

1991 - Ганаровая грамата упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама;

1993 г. - Ганаровая грамата аддзела народнай адукацыі Карэліцкага райвыканкама;

1996 г. - Грамата Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь;

1999 - Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

2000 - прысвоена званне “ Педагог - майстар 2000 года”.

2005 - Ганаровая грамата упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама;

2007 - Падзячны ліст прэзідыума Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў і

раённага выканаўчага камітэта;

2009 - Падзячны ліст Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;

2010 - Занесена на раенную Дошку Гонару;

2010 - Ганаровая грамата Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта;

2011 - Падзячны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дэлегат IV Усебеларускага народнага сабрання.



Сэй Марыя Аляксандраўна

Нарадзілася ў 1931 годзе ў вёсцы Лукі.

Першы клас Марыя Аляксандраўна закончыла яшчэ ў польскай школе. У 1940 годзе ў Луках была пабудавана новая школа, у ёй Марыя Аляксандраўна атрымала сямігадовую адукацыю. У 1946 годзе паступіла вучыцца ў Мірскую сярэднюю школу. У 1949 годзе паступіла вучыцца ў двухгадовы Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. У 1951 годзе на выдатна закончыла інстытут, прыехала працаваць у свой Мірскі раён. Год адпрацавала ў Радунскай сярэдняй школе, потым перавялі ў Турэцкую сярэднюю школу. Паступіла завочна ў Мінскі педагагічны інстытут, які выдатна закончыла ў 1958 годзе па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”. З 1957 года Марыя Аляксандраўна стала працаваць у роднай Лукскай сярэдняй школе. Была завучам, а з 1963 года і да выхаду на пенсію выкладала рускую мову і літаратуру. Марыя Аляксандраўна была ўзнагароджана шматлікімі граматамі, у тым ліку Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР – у 1968 і 1970 гадах. У 1970 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанай настаўніцы БССР, а ў 1979 годзе – настаўнік-метадыст.

Дэлегат VI з’езда настаўнікаў БССР.



Грэмяка Уладзімір Уладзіміравіч

Настаўнік фізічнай культуры ДУА “Лукская сярэдняя школа”

Педагог-майстар 2009 года

Дэлегат ІІ з’езда БПСМ.



Мыслівец Раіса Барысаўна

Нарадзілася 27 лістапада ў 1950 г. у г.Гродна. У 1968 г. скончыла сярэднюю школу № 10 г. Гродна. У 1978 г. паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Атрымала дыплом па спецыяльнасці настаўнік матэматыкі. З 1972 г. па 1978 г. працавала настаўнікам матэматыкі Смольчыцкай сярэдняй школы. З 1978г. па 1983г. - працавала настаўнікам матэматыкі Мінакоўскай базавай школы. З 1983г. - у Жухавіцкай сярэдняй школе.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі з 1995 г., настаўнік-метадыст, Дэлегат I Беларускага з'езда настаўнікаў. Узнагароджана Ганаровай граматай МА РБ, Ганаровай граматай Карэліцкага райвыканкама.

Мыслівец Іван Іванавіч

Нарадзіўся 21 ліпеня 1950 г. у в. Дорагава, Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці. Скончыў у 1967г. Варанчанскую сярэднюю школу, служыў у савецкай арміі з 1969 па 1972 год. Скончыў БДУ ім. У.І. Леніна ў 1978 г. па спецыяльнасці - выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. З 1972 па 1978 гг. - настаўнік гісторыі Смольчыцкай СШ. З 1983 - дырэктар Жухавіцкай сярэдняй школы. Дэлегат V Усесаюзнага з'езда настаўнікаў, удзельнік ВДНГ. Узнагароджаны Ганаровай граматай МА БССР, граматай Гродзенскага аблвыканкама, значком «Выдатнік народнай адукацыі»



Кергет Мікалай Іванавіч

У 1994 годзе дырэктарам Турэцкай СШ прызначаны Кергет Мікалай Іванавіч, 1949 года нараджэння, выпускнік Турэцкай СШ 1967 года, закончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры ў 1972 годзе, выкладчык фізічнай культуры. У Турэцкай СШ з лістапада 1987 года.



Дэлегат настаўніцкага з'езда.

Жыгало Зінаіда Фадзееўна
Дэлегат I з’езда настаўнікаў.
: guhovichi -> library
library -> Экскурсія “з гісторыі праса”
library -> Мікалай Мітрафанавіч Спадар
library -> План правядзення прадметнага тыдня на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі дуа “Жухавіцкая сярэдняя школа”
library -> Падарожжа па роднаму краю
library -> План-канспект урока працоўнага навучання 4 клас Настаўнік: Арцюх Л. М. Тэма ўрока: Канструяванне дынамічнай цацкі з кардону
library -> Анатолій Іванавіч Бабкоў Ураджэнец в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
library -> Ляксандр Сафронавіч Долбік Ураджэнец хутара Сенніца Слуцкага павета Мінскай губерніі
library -> Ікалай Мікалаевіч Бурак
library -> Ладзімір Рыгоравіч Лецка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка