Цудоўная краіна Васіля Жуковіча



Дата канвертавання21.06.2016
Памер30.83 Kb.
Літаратурнае знаёмства

Цудоўная краіна Васіля Жуковіча”


Мэта: пазнаёміць з жыццём і творчасцю Васіля Жуковіча; прывіваць цікавасць да беларускай літаратуры, любоў да нашай Бацькаўшчыны ,выхоўваць беражлівыя адносіны да прырроды Беларусі.
Бібліятэкар. Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння ў нас незвычайная сустрэча. Мы з вамі пазнаёмімся з жыццём і творчасцю выдатнага беларускага паэта Васіля Жуковіча, якому ў гэтым месяцы споўнілася 70 год.

Нарадзіўся Васіль Аляксеевіч 7 лістапада 1940 года ў в. Забалацце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і, дзе было восем дзяцей. Яшчэ змалку Васіль любіў пісаць вершы. Ён зачароўваўся прыгажосцю родных мясцін, любіў назіраць за з’явамі прыроды, за жывёламі. а жыў ён недалёка ад Белавежскай пушчы. Усе свае ўраджанні, пачуцці Васіль Жуковіч выказваў у цудоўных вершах.. Аўтар пісаў лірычныя вершы і жартоўныя, байкі і прытчы. Галоўны накірунак дзейнасці паэта – маральна-этычныя праблемы сучаснасці, хараство проднай прыроды, выкрыццё і асуджэнне недахопаў, розных зган у чалавечым характары . Асаблівую ўвагу паэт надаваў творам для дзяцей. Выйшлі ў свет яго кнігі “Цудоўная краіна”, “Свет – дзівосны”



Кніга “Цудоўная краіна”. Дзе ж знаходзіцца яна, цудоўная краіна? Думаеце, недзе за морамі ды за горамі? Не. А можа, хто з вас падумаў, што яна – фантастычная? Не, не фантастычная, а зусім сапраўдная: цудоўная краіна – гэта наша Бацькаўшчына, наша мілая Беларусь. Тут жылі нашы продкі.. Займаліся гаспадаркаю, рознымі рамёствамі, гандлявалі, узводзілі раскошныя замкі і велічныя храмы, будавалі гарады, заводы, друкарні, дарылі свету мудрыя кнігі, складалі добрыя казкі, легенды, меладычныя і сардэчныя песні, стваралі мілагучную музыку. А хіба ж гэта не цудоўна?

У гэтай кнізе, дзеці, вы знойдзеце лірычныя вершы пра Беларусь, яе чароўную прыроду, маляўнічыя краявіды, пра святыні і святых, пра славутых людзей, таленавітых майстроў, ну і, вядома ж, пра дзяцей, іх справы, клопаты, забавы і прыгоды, радасці і засмучэнні, захапленні і здзяйсненні. Вось паслухайце, калі ласка



Раздзел першы.Пра Бацькаўшчыну вершы “Белы ручнік мой, белы абрус…”

Верш “Цудоўная краіна”

Верш “Беларус”

Верш “Сталіца веснавая”. Вершы чытаюць вучні 4 класа

Раздзел другі . Вершы радасці і тугі”Слухай родную прыроду”

Верш “Верабейчык”

Верш “Бярозка”

Верш “Лебедзь”

Верш “Сумна Тузіку”. Вершы чытаюць вучні 2 класа

Раздзел трэці. Пра святыні – дзецям “… Такі гаючы гоман твой!”

Верш “Маці і дзіця”

Верш Свая дапамога”

Раздзел чацвёрты, З мудрых і мужных кагорты “Родныя вобразы”

Верш “Еўфрасіння Полацкая”

Верш “ Францішак Скарына”

Раздзел пяты. Дзецям - пра святы.”Папараць- кветка”

Верш “Мы рыхтуем свята”

Верш “Каляды”

Раздзел шосты. Паэтычныя словы пра майстроў адмысловых, іх занятак няпросты “Хатняя вясёлка”

Верш “Ганчар”

Верш “Паэт”

Раздзел сёмы. Процьма вершаў вясёлых “Казаў дзесь хтось”
Верш “Не ўмею, паспею…”

Верш “Ці чулі?...”

Загадкі:


  1. Цвіту ўсё лета я,

жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае імя.

Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк)


  1. І ў сто гадоў я малады.

Маё насенне – жалуды.


  1. З грывай, а не конь,

з рагамі, а не бык,

з барадой, а не казёл.

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)




  1. З яліны на яліну,

з галіны на галіну

скача агеньчык жывы…

Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка)


  1. Дзетак сваіх не гадуе,

нават гнязда не будуе,

звонка ў лесе гукае.

Што за птушка такая? (Зязюля)


  1. Не мае ні адной нагі

і ні адной рукі,

яшчэ скажу ў дадатак:

па голым полі гоніць статак.

Што за пастух такі? (Вецер)




  1. Лёгкі, але не падняць.

Сцелецца, ды не рагожа…

Бераг, лужок і стажок –

кожны схавацца ў ім можа. (Туман)

Раздзел восьмы. “-Дзе вы, казачкі, сцэнкі?

-Вось мы!...” “Пагамонім ладком”

У гэтым раздзеле вы сустрэнеце цікавыя казкі “Шчорды мужык”, “Як вярнуліся імёны”, сцэнкі “Гаваруны”, “Паляўнічы і рыбак”, “Рассеяныя “. А зараз мы прапануем вашай увазе сцэнку “Хто прыгажэйшы” у выкананні вучаніц 3 класа.



Бібліятэкар. Я спадзяюся што зацікавіла вас. І запрашаю ўсіх ў бібліятэку яшчэ бліжэй пазнаёміцца з творамі Васіля Жуковіча і прпаную яшчэ адну вельмі цікавую яго кнігу “Свет – дзівосны”. Зычу ўсім шчасця, радасці. Да пабачэння!
: files -> 06-3
06-3 -> Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
06-3 -> Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: “Быў. Ёсць. Буду ”
06-3 -> Квадрацік. Гульны “Назаві адным словам”
06-3 -> Ля вытокаў народнай мудрасці (гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў) Трубчанкава Л. Я
06-3 -> Дзяржаўная установа адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
06-3 -> Праграма тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
06-3 -> I “Пазнай казку па пачатку”
06-3 -> I уступная частка
06-3 -> Программа "Недели русского и белорусского языка и литературы" Понедельник. Линейка. Открытие. Интеллектульная игра по русскому языку




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка