Цябе не спыталі! Але цябе падставілі!



Дата канвертавання31.12.2016
Памер31.78 Kb.
ЦЯБЕ НЕ СПЫТАЛІ! АЛЕ ЦЯБЕ ПАДСТАВІЛІ!

Трэцяга кастрычніка патаемна былі зацверджаныя праўкі ў законы пра грамадскія аб’яднанні, партыі і ў Крымінальны кодэкс, а таксама прапанаваныя змены ў закон аб дзяржслужбах. Зараз усе прапановы чакаюць на подпіс А.Г. Лукашэнка.

ТЫ МАЕШ ПРАВА ВЕДАЦЬ, ШТО РОБІЦЦА Ў ТВАЁЙ КРАІНЕ І АД ТВАЙГО ІМЯ!

Калі пад праўкамі з’явіцца подпіс А.Г. Лукашэнкі,

супрацоўнікі КДБ будуць мець надзвычайныя паўнамоцтвы і ніякай адказнасці,

дзейнасць недзяржаўных арганізацыяў і партыяў у межах закона стане проста немагчымай,

а звычайных людзей канчаткова пазбавяць канстытуцыйнага права выказваць сваё меркаванне.



ПАВОДЛЕ НОВАГА ЗАКОНАПРАЕКТА

супрацоўнікі ворганаў дзяржбяспекі не нясуць адказнасці за шкоду, нанесеную ў выніку ўжывання фізічнай сілы, спецсродкаў, баявой і спецтэхнікі, выкарыстання зброі, калі дзейнічалі ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі альбо скрайней неабходнасці”.

Апроч таго пазначана, што супрацоўнікі ворганаў дзяржбяспекі не нясуць адказнасці ў выпадках, калі не перабольшаныя ліміты неабходнай абароны альбо захады, неабходныя “для прысячэння і затрымання асобаў, а таксама калі яны дзейнічалі дзеля выканання абавязковага загаду альбо распараджэння”.

А падставы для ўжывання спецсродкаў могуць “вызначацца Прэзідэнтам”.



Ва ўмовах нізкай праўнай культуры і несамастойнасці судовай сістэмы, гэтыя змены, папросту, –

ЛІЦЭНЗІЯ НА ЗАБОЙСТВА!

Беларускія заканадаўцы АБАВЯЗАНЫЯ выконваць ВАШУ волю і прымаць законы, накіраваныя на абарону ВАШЫХ інтарэсаў. Прапанаваныя змены аддаляюць Беларусь ад развітага свету і вяртаюць нас у 1937 год



НАША ЗБРОЯ – АДСУТНАСЦЬ СТРАХУ І адкрытае абмеркаванне ўсяго, што адбываецца ў краіне!

>}

Заява лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі

Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, лічым, што заканадаўчыя акты, якія цяпер разглядаюцца і прымаюцца ў парламенце Рэспублікі Беларусь, маюць відавочна антыправавы характар, скіраваныя на празмернае абмежаванне правоў і свабод грамадзянаў, перашкаджаюць нармальнаму грамадскаму дыялогу і распальваюць канфрантацыю ў Беларусі.

1. Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”  зрабіўся прадметам абгрунтаванай крытыкі з боку грамадскасці, аднак быў прыняты 3 кастрычніка бягучага года Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях у выглядзе, які парушае права грамадзянаў на мірныя сходы, гарантаванае як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і базавымі нормамі міжнароднага права, уводзіць адміністратыўную адказнасць грамадзянаў за невіноўныя дзеянні і бяздзеянне.

2. Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь” быў распрацаваны, унесены ў парламент і прыняты 3 кастрычніка бягучага года Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях, без публічнага абмеркавання. Гэты закон стварае новыя падставы для крымінальнага пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і ўдзельнікаў мірных масавых акцый, парушае свабоду выказвання, свабоду сходаў, свабоду аб’яднанняў.

3. Трывогу і абурэнне выклікае таксама ўнесены ў парламент праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменнаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, які значна пашырае паўнамоцтвы спецслужбаў, робіць іх бескантрольнымі і фактычна ставіць іх па-над законам.

Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, лічым, што гэтыя праекты актаў заканадаўства супярэчаць міжнародным прававым абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека, з’яўляюцца неканстытуцыйнымі і палітычна шкоднымі для краіны.



Мы таксама лічым, што прыняццё гэтых дакументаў скіраванае на запалохванне беларускай грамадскасці, якое ставіць пад пагрозу вяртанне краіны на шлях нармальнага развіцця і заганяе яе ў стан самаізаляцыі. Прыняццё такога рэпрэсіўнага  заканадаўства будзе азначаць легалізацыю гвалтоўных метадаў барацьбы з палітычнымі апанентамі,  створыць у краіне атмасферу страху, падштурхне грамадства да радыкалізму і зробіць немагчымым канструктыўны грамадскі дыялог. На ініцыятарах прыняцця гэтых законапраектаў, а таксама на іх распрацоўшчыках, дэпутатах Палаты прадстаўнікоў і членах Савета Рэспублікі палягае адказнасць за такія наступствы неабдуманай заканатворчай дзейнасці.

(скарочана, поўны тэкст з подпісамі і патрабаваннямі на сайце праваабарончага цэнтру “Вясна” (http://spring96.org/be/news/46482) і на сайтах незалежных СМІ і недзяржаўных арганізацыяў)

>}





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка