Цясленка алена Сямёнаўна (1934 г р.) І Іван Якаўлевіч (1934 г р.), ураджэнцы І жыхары вёскі Сышчыцы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер14.56 Kb.
ЦЯСЛЕНКА Алена Сямёнаўна (1934 г.р.) і Іван Якаўлевіч (1934 г.р.), ураджэнцы і жыхары вёскі Сышчыцы:

Мы з мужам – узнікі Азарыцкага лагера. Там у мяне пагібла сястра Вольга. Папалі мы туды ў марці 1944 года. Спачатку былі ў бежанцах у Парослішчы Акцябрскага (а тады Даманавіцкага) раёна. Туды немцы сагналі людзей з многіх деравень. Тры месяцы жылі мы ў былой калхознай канюшні. Дак ета яшчэ павязло, бо некаторыя жылі прама на сотках, на зямле, пад адкрытым небам. А ў хаты нікога не пускалі, бо па хатах жылі самі немцы. Потым прыехалі машыны, немцы з сабакамі, і сталі заганяць людзей на машыны. А хто быў слабейшы – пагналі пяшком, што б быстрэй кончылісь. А тыя, хто ў машынах, сядзелі і калаціліся, бо невядома было, куды вязуць. І вот да лагера кілометраў 20 ішлі пяшком. А яшчэ адбіралі малых дзяцей, мо на кроў ці што. Дык дзед Касьян з нашага сяла закруціў мяне ў трапкі і паклаў пад галаву, так я ўратавалася.

Гналі, ужо сцямнела. Адзін з канваіраў ударыў сястру, маці выскачыла наўстрэчу машыне. Яна стала, і нас падабралі. У лагеры ні вады, ні яды – нічога не было. Ляжалі і стаялі прама на мокрай зямле… А калі рускія асвабадзілі, дак па сцежцы ішлі 5 кіламетраў цэлы дзень – так сілы не было, да яшчэ замініравана кругом усё было. А тады к ночы дайшлі да Холмы (цяпер вуліца Зінаіды Самсонавай у г.п. Азарычы – А.В.), да ў нейкай хаце сталі. Да салдат нейкі прынёс капусты, па шчапотцы даваў…

Як мы прыйшлі ў Сышчыцы ў сваю хату, яна стаяла напалавіну разабраная: падлогі не было і крышы. Багата хат разабралі ўжэ рускія, бо доўга хронт стаяў, а яны бліндажы рабілі. Людзі, хто астаўся, прасілі: салдацікі, не разбірайце хат. Адно хат 7 спалілі немцы. У аднаго чалавека запалілі хлеў, бо ішоў нямецкі абоз у цемнаце цераз балоцістую рэчку, і яны так свяцілі дарогу.



Як хронт стаяў, людзі жылі ў зямлянках. Дык мо ў дзве зямлянкі кінулі па гранаце і пабілі людзей. Сапоненка Хведар з жонкаю і дзецьмі так загінулі, і Ярашэнка Павел з сям’ёй – і пабіло і раненыя былі. Сапоненка Грышу раніла, ён потым у Азарычах жыў. А так немцы нашы Сышчыцы ў вóйну не палілі…
Их слова подтверждает Чумак Анастасия Яковлевна (1930 г.р.), уроженка и жительница Сыщиц.



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка