Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў школе праведзена дэкада беларускай мовы і літаратуры



Дата канвертавання12.01.2017
Памер30.61 Kb.
Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў школе праведзена дэкада беларускай мовы і літаратуры
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іваненка Н.У. правяла адкрыты ўрок у 8 классе “Форма санета ў творчасці Максіма Багдановіча.”

Вучні пазнаеміліся з жыццёвым і творчым шляхам Максіма Багдановіча.

Максім Багдановіч – гонар і боль нашай літаратуры. Жыццё яго было кароткім, як лістападаўскі дзень, і хмурным,быццам позняя восень. Толькі 25 вёсен сустрэў М.Багдановіч і назаўсёды застаўся для нас маладым. Але ж ён так многа зрабіў… І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Яго імя ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры.

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску ў сям’і педагога, вучонага-этнографа. Будучы паэт гадаваўся ў доме, які стаяў на месцы дома №25 па сённяшняй вуліцы Багдановіча.

Жылі бацькі паэта дружна, у згодзе і каханні. Яднала сям’ю высокая культура, любоў да кнігі, да музыкі і тэатра.

Праз паўгода пасля нараджэння Максіма Адам Ягоравіч захварэў, выявілася хвароба горла. Дактары забаранілі яму настаўніцкую дзейнасць. Давялося пераехаць у Гродна, дзе Адам Ягоравіч стаў працаваць памочнікам бухгалтара ў Сялянскім банку. У Гродна і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. У маі 1896 года ў Марыі Апанасаўны выявіліся хуткацечныя сухоты і ў кастрычніку яна памерла ва ўзросце 27 гадоў.

Адаму Ягоравічу цяжка было заставацца ў Гродна, і ён з дзецьмі (у сям’і акрамя Максіма было яшчэ два сыны: Вадзім і Леў) і сёстрамі выехаў у Ніжні Ноўгарад. Прыблізна ва ўзросце 10 – 11 гадоў Максім упершыню паспрабаваў пісаць на беларускай мове, якую вывучыў самастойна па кнігах з бацькавай бібліятэкі. Адам Ягоравіч шмат увагі надаваў дзецям: развіваў іх назіральнасць, адкрываў багацце і разнастайнасць прыроды, прывіваў любоў да літаратуры. Першапачатковую адукацыю хлопцы атрымлівалі дома. У 1902 годзе Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію. Яго захаплялі замежная мова і літаратура. Чытаў вельмі многа. Родныя далі Максіму мянушку – Кніжнік. У 1907 годзе віленская газета “Наша ніва” апублікавала апавяданне шаснаццацігадовага гімназіста “Музыка”. Гэты год і лічацца пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта.

У 1908 годзе ў сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Максім Багдановіч пераехаў у Яраслаўль, дзе працягваў вучобу ў гімназіі. З вясны 1909 у Максіма стала развівацца захворванне на сухоты.

Пасля заканчэння Яраслаўскай гімназіі летам 1911 года па запрашэнні братоў Луцкевічаў Максім Багдановіч першы раз наведаў Беларусь. З чэрвеня па жнівень паэт жыў у фальварку Ракуцёўшчына (сучасны Маладзечанскі раён) у дзядзькі братоў Луцкевічаў. Тут паэт напісаў 16 вершаў і дзве паэмы. Гэта была паездка-спатканне з Радзімай, радаснае, хвалюючае.

Багдановіч адкрывае для сябе Беларусь не толькі як край народнага гора, але і краіну, якая нарадзіла Францыска Скарыну, на ўсю Еўропу праславіла сябе слуцкімі паясамі.

У канцы 1913 года ў Вільні пабачыла свет адзіная прыжыццёвая кніга паэта – паэтычны зборнік “Вянок”.

Сябры шанавалі Максіма. Калі ў лютым 1917 года рэзка пагоршылася яго здароўе, сабралі сродкі і ўгаварылі яго ехаць лячыцца ў Ялту. У Ялце была вясна. Але яна не прынесла Максіму палёгкі.

Максім Багдановіч памёр у поўнай адзіноце ў Ялце, у ноч з 24 на 25 мая 1917 года. Паэт быў пахаваны на гарадскіх крымскіх могілках.

М.Багдановіч – адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Асноўнай яго заслугай з’яўляецца ўзбагачэнне беларускай літаратуры здабыткамі сусветнай культуры. Ён адзін з першых пачаў распрацоўку складаных вершаваных формаў (санет, актава, трыялет, скерца, ронда), імкнучыся сцвердзіць вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы.

У паэтычным вернісажы “У вянок Максіму Багдановічу” прынялі ўдзел вучні 5- 9 класаў. Настаўнік беларусскай мовы і літаратуры Краўцова А.К. правяла вельмі цікавае пазакласнае мерапрыемства ў школьным музеі.

Вучні пашырылі ўяўленне пра асобу паэта, раскрылі непаўторнасць і шматграннасць таленту М. Багдановіча.

У школьнай бібліятэцы аформлена выстава, прысвечаная

125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча “Максім Багдановіч – непагасная зорка Беларусі!”.



Ніл Гілевіч пра Максіма Багдановіча: “За сваё кароткае жыццё ён зведаў нямала хвілін горкай адзіноты. Але – як гэта нярэдка здараецца з вялікімі – пасля смерці адзінота пакінула яго назаўсёды. Ён жыве сёння ў сэрцах тысяч, у яго – незлічоная кагортаверных і шчырых сяброў не толькі ў роднай Беларусі, але і далёка за яе межамі.”







: Files -> Files -> New
New -> Прэйскурант на паслугі Музея гісторыі беларускага кіно
Files -> Праграма прагляду дакументальных фільмаў студыі «летапіс» выпуска 2011 года
Files -> Фізічны факультэт: фрагменты з гісторыі
Files -> Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу
Files -> Научные издания (монографии)
Files -> Статьи в научных, научно-методических журналах, утвержденных вак республики Беларусь
Files -> Моўны турнір Мэта
New -> «Зямля бацькоý – Зямля святая!»




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка