Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання14.07.2016
Памер222.69 Kb.
Дадатак 1

да пісьма Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

№__
Аналітычная даведка па выніках конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2013 г. № 11-01-12/4000/дс/2) і палажэннем аб правядзенні конкурсаў Акцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі» (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 02.03.2015 г. № 10-21/66667/дс) былі праведзены конкурсы: юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь», краязнаўчай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь», творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар», аграбіялагічнага конкурсу «Юны натураліст», творчых работ «Наш падарунак Перамозе». Творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ адбылася ў НДЦ «Зубронак».

У рэспубліканскіх этапах Акцыі прынялі ўдзел 778 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў краіны. Найбольшая колькасць удзельнікаў рэспубліканскага этапа конкурсаў Акцыі ў Гродзенскай вобласці – 142 удзельніка, Брэсцкай – 130 удзельнікаў.

Па выніках рэспубліканскіх этапаў конкурсаў лепшыя паказчыкі ў Мінскай вобласці –(6 дыпломаў I ступені, 4 дыплома II ступені, 10 дыпломаў III ступені, 7 дыпломаў лаўрэата) і Гродзенскай вобласці (5 дыпломаў I ступені, 6 дыпломаў II ступені, 2 дыплома III ступені, 8 дыпломаў лаўрэата).

Па агульнай колькасці прызёраў і лаўрэатаў лідэрам з’яўляецца Мінская вобласць (27 дыпломаў). У прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці – 21 дыплом, Віцебскай – 19 дыпломаў, Магілёўскай – 17 дыпломаў, г. Мінска – 16 дыпломаў. Удзельнікі Брэсцкай вобласці атрымалі 13 дыпломаў, Гомельскай – 10 дыпломаў (гл. Табліцу 1).

Табліца 1. Паказчыкі конкурсаў Акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», 2015 год



  1. Конкурсы

    вобласць


    (кольк.

    удзельнікаў)



    МЕСЦА, СТУПЕНІ

    Конкурс юных экскурсаводаў

    «Мая радзіма – Беларусь»

    (44)


    Краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

    Аграбіялагічны конкурс

    «Юны натураліст»



    Конкурс «Наш падарунак Перамозе»

    конкурс творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар»

    Конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь»

    КОЛЬКАСЦЬ ДЫПЛОМАЎ

    Агульная колькасць дыпломаў

    Намінацыі

    Намінацыі

    Намінацыі

    Намінацыі

    «Магілёўская

    вобласць» (22)



    «Гомельская

    вобласць » (17)



    «Віртуальная экскурсія ў куток жывой

    прыроды”»47)



    «Падарожжа ў краіну зёлак» (39)

    «Сад гурманаў» (33)

    “ «Незвычайныя расліны”» (15)

    «Сады Перамогі» (48)

    (12)

    «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны”» (47)

    «Творцы сучаснай гісторыі”» (36)

    « Мая радзіма» (62)

    «Прырода і я» (54)

    «Анімацыйны фільм» 6)

    «70 гадоў міру» (26)

    «Гульнёвы фільм»(2)

    Брэсцкая

    (130 удз.)



    I

    II

    III



    лаўр.

    -

    -

    1



    1

    -

    -

    -



    -

    -

    1

    1



    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    1

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    1

    1



    3

    1

    -

    1



    1

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -

    -

    2

    1

    4

    6


    13

    Віцебская

    (108 удз.)



    I

    II

    III



    лаўр.

    -

    -

    2



    1

    -

    1

    1



    -

    -

    -

    -



    -

    1

    -

    1



    -

    -

    -

    1



    -

    1

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    1

    1

    -



    -

    -

    1

    -



    4

    -

    -

    1



    1

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -

    -

    3

    4

    6

    6


    19

    Гомельская

    (63 удз.)




    I

    II

    III



    лаўр.

    -

    -

    1



    -

    -

    -

    1



    -

    -

    -

    -



    1

    -

    -

    -



    -

    1

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    1



    -

    -

    -

    -



    3

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    1



    -

    -

    -

    -

    -

    1

    1

    4

    4


    10

    Гродзенская

    (142 удз.)



    I

    II

    III



    лаўр.

    1

    2

    -



    1

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    1

    -

    1



    5

    -

    1

    -



    2

    2

    1

    1



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    1

    -


    -

    -

    -

    -

    5

    6

    2

    8


    21

    Магілёўская

    (101 удз.)



    I

    II

    III



    лаўр.

    -

    1

    1



    1

    1

    -

    -



    1

    -

    1

    1



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    1

    1



    -

    -

    -



    3

    -

    -

    -



    1

    1

    -

    -



    -

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    2


    -

    -

    -

    -

    2

    6

    3

    6


    17

    Мінская

    (125 удз.)



    I

    II

    III



    лаўр.

    1

    1

    2



    -

    -

    -

    1



    1

    1

    -

    1



    1

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    1



    -

    1

    1

    1



    -

    -

    1

    1



    -

    1

    -

    -



    -

    1

    1

    1



    3

    -

    -

    -



    2

    1

    -

    1



    -

    -

    -

    1



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -

    -

    6

    4

    10

    7


    27

    г. Мінск

    (109 удз.)



    I

    II

    III



    лаўр.

    1

    1

    1



    1

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    1



    1

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    1

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    3

    1

    -

    -



    3

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    -



    -

    -

    -

    1



    -

    -

    -

    -

    -

    2

    3

    2

    9


    16
    Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма - Беларусь».

Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма - Беларусь» праводзіўся з 20 лютага па 15 ліпеня 2015 года з мэтай духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, развіцця творчых здольнасцей і камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці.

На абласныя і Мінскі гарадскі этапы конкурсу было прадстаўлена 358 работ юных экскурсаводаў, на разгляд рэспубліканскага журы – 44 справаздачы з усіх рэгіёнаў краіны з тэкставым апісаннем экскурсіі.

Юныя экскурсаводы (прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў) паказалі журы творчыя прэзентацыі завочных экскурсій па Беларусі падчас правядзення рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў-патрыётаў, актыўных удзельнікаў Акцыі, ў рамках рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Тэматыка экскурсіі навучэнцамі выбіралась адвольна. На рэспубліканскі этап конкурсу юнымі краязнаўцамі былі прадстаўлены прэзентацыі экскурсіі, звязаныя з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны, з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця, са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны і славутымі родамі Беларусі, з аб’ектамі страчанай спадчыны, з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі, з помнікамі і традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай, з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д. Навучэнцы самастойна выбіралі тэрытарыяльную частку Беларусі і колькасць экскурсійных аб’ектаў, неабходных для правядзення экскурсіі.

Кожная прэзентацыя экскурсіі падавалася з выкарыстаннем розных мастацкіх і тэхнічных сродкаў. Пры гэтым навучэнцы паказалі здольнасць і ўменне працаваць з аўдыторыяй, адказваць на дадатковыя пытанні, звязаныя з выбранай тэмай экскурсіі, прадэманстравалі лепшыя якасці сапраўднага экскурсавода.

Выступленні юных экскурсаводаў былі выкананы на высокім узроўні і засведчылі грунтоўную папярэднюю працу навучэнцаў. Члены рэспубліканскага журы адзначылі не толькі высокі ўзровень ведаў матэрыялу экскурсіі навучэнцамі, але і іх артыстызм і добры ўзровень дыкцыі.

Найбольшую колькасць прызавых месцаў атрымалі навучэнцы г. Мінска, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

У ходзе конкурсу навучэнцамі даследаваны цікавыя гісторыка-культурныя і прыродныя аб’екты населеных пунктаў розных регіёнаў краіны, створаны цікавыя краязнаўчыя маршруты па гэтых аб’ектах, а таксама падрыхтаваны юныя экскурсаводы ў рэгіёнах.



  1. Рэспубліканская краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Рэспубліканская краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзілася ў мэтах далучэння моладзі да пазнання гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь, пашырэння і паглыблення ведаў аб гісторыі і культуры краю, папулярызацыі матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёнаў сродкамі турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці для садзейнічання развіццю ўнутранага турызму.

У 2015 годзе праходзіў заключны (трэці) этап акцыі, дзякуючы якому навучэнцы наведалі Магілёўскую і Гомельскую вобласці.

Юныя канкурсанты наведвалі не менш 3-х з прапанаваных або выбраных па жаданні населеных пунктаў Магілёўскай (гарады Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі) ці Гомельскай (гарады Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) абласцей і стваралі відэафільмы пра ўбачаныя дастапомнасці, у якіх выказвалі ўласныя ўражанні і давалі кароткія апісанні прадстаўленых аб’ектаў.

На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 39 работ пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў па намінацыях: «Магілёўская вобласць» – 22 работы, «Гомельская вобласць» –17 работ.

У конкурсных работах ацэньваліся змястоўнасць і інфармацыйная напоўненасць, лагічнасць і завершанасць, мастацкая прываблівасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу, якасць відарыса, ступень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі. Членамі журы асаблівая ўвага надавалася магчымасці практычнага выкарыстання відэафільмаў для папулярызацыі і прапаганды адметнасцей рэгіёнаў у адукацыйным працэсе. Конкурсныя работы змяшчалі і кароткае апісанне прэзентаваных у відэафільмах аб’ектаў. Члены рэспубліканскага журы адзначылі не толькі высокі ўзровень ведаў аб выбраных населеных пунктах, але і добры ўзровень падачы матэрыялу.

Найбольш высокі ўзровень творчых работ паказалі ўстановы адукацыі Магілёўскай і Мінскай абласцей.




  1. Рэспубліканскі конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».

Конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь» праводзіўся па пяці намінацыях: «Мая радзiма», «Прырода і я», «Анімацыйны фільм», «Гульнёвы фільм» і «70 гадоў міру» ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 гадоў уключна. Намінацыя «Мая радзiма» пазнаёміла з вiдэазамалёўкамі пра горад, вёску, дзе жывуць аўтары, пра мясцовыя гістарычныя і культурныя выдатнасці. Намінацыя «Прырода і я» была прысвечана экалагічным праблемам у рэгіёне і ролі моладзі ў іх вырашэнні. Мультыплікацыйныя гульнёвыя фільмы былі прадстаўлены ў намінацыях « Гульнёвы фільм »і «Анімацыйны фільм». У намінацыі «70 гадоў міру» былі прадстаўлены відэапраекты, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс набыў вялікую папулярнасць сярод моладзі. Было даслана 150 відэафільмаў, прынялі ўдзел 123 установы адукацыі.

Найбольш высокі ўзровень творчых работ паказалі ўстановы адукацыі Магілёўскай і Гродзенскай абласцей.


  1. Рэспубліканскі конкурс творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар».

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Мае землякі – мой гонар» садзейнічаў фарміраванню ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю; развіццю творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннню іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы; папулярызацыі імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці.

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 47 работ ў намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» (творчыя работы) і 36 работ ў намінацыі «Творцы сучаснай гісторыі» (відэаролікі).

Творчыя работы былі прысвечаны землякам, якія маюць розныя прафесіі. Сярод іх дзеячы літаратурнай творчасці (паэты, пісьменнікі, журналісты, публіцысты, драматургі), архітэктар, дыпламат, дырэктар музея, майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці, мастакі, механізатары, старшыні СВК, педагогі, дзеячы тэатральнага мастацтва, дзеячы кінамастацтва, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы, геолагі, лекары, вайскоўцы, святары, даяркі, прадстаўнікі музычнага мастацтва (музыкі, выканаўцы, дырыжоры), навукоўцы, будаўнікі, археолагі.

Навучэнцы прадэманстравалі творчы падыход, цікавасць да дадзенай тэмы, паказалі, што сучаснае пакаленне неабыякава ставіцца да гісторыі Радзімы і дасягненняў сваіх землякоў. Як адзначана ў іх работах, удзельнікі конкурсу «рады і ганарацца тым, што змаглі дакрануцца да гісторыі свайго краю і жыцця землякоў. Кожны з нас – звяно ў бесперапынным ланцугу жыцця, які цягнецца з мінулага ў будучыню – ад нашых продкаў да нашых нашчадкаў».

Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчых задум і іх ўвасабленне ў работах, цікавасць і разнастайнасць дадатковага матэрыялу, магчымасць дальнейшага выкарыстання конкурсных работ.

Найбольш высокі ўзровень творчых работ паказалі ўстановы адукацыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.




  1. Рэспубліканскі аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст».

У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай, сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 11 – 16 гадоў. Конкурс праходзіў па пяці намінацыях: «Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды», «Падарожжа ў краіну зёлак», «Сад гурманаў», «Незвычайныя расліны», «Сады Перамогі».

У намінацыі «Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды» былі прадстаўлены відэаролікі – прэзентацыі куткоў жывой прыроды ва ўстановах адукацыі. У работах паказана разнастайнасць відаў і парод жывёл, птушак, насельнікаў акварыумаў. У конкурсных работах членамі журы ацэньваліся арыгінальнасць сюжэту, тэхнічная якасць, ідэя, стыль, рэжысура, гукавое суправаджэнне, інфармацыйна-эмацыянальная ўспрымальнасць. На абласны этап конкурсу было прадстаўлена 92 работы, на рэспубліканскі – 47. У асноўным відэафільмы юных вандроўнікаў былі выкананы на высокім узроўні і засведчылі грунтоўную папярэднюю працу навучэнцаў. На рэспубліканскі этап конкурсу трапілі і такія работы, якія адлюстроўвалі вандроўку ў прыродзе, а не па кутку жывой прыроды, што не адпавядала ўмовам конкурсу.

У намінацыі «Падарожжа ў краіну зёлак» былі прадстаўлены праекты аптэкарскіх агародаў і ўчасткаў лекавых раслін. На абласны этап конкурсу было даслана 92 работы, на рэспубліканскі – 39.

У намінацыі «Сад гурманаў» прадстаўлены эколага-біялагічныя праекты па стварэнні на агародзе калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур у выглядзе садзіка з гародніны, градкі-кветніка. Дэкаратыўны агарод выкананы ў рэгулярным стылі з выкарыстаннем традыцыйных, малараспаўсюджаных, востраводарных і іншых агароднінных культур, памерам не менш за 10 м2. На абласны этап конкурсу было прадстаўлена 72 работы, на рэспубліканскі – 33.

Намінацыя «Незвычайныя расліны» прадугледжвала навукова-даследчы праект па вырошчванні травяністай гародніннай ці кветкавай расліны, якая штучна створана рукамі юнага даследчыка метадам прышчэпкі. Гыта была самая цяжкая ў выкананні, але і самая цікавая па атрыманым вынікам намінацыя. На абласны этап конкурсу было даслана 35 работ, на рэспубліканскі – 15.

Намінацыя «Сады Перамогі» прысвечана фотаздымкам, якія адлюстроўвалі квітнеючыя яблыневыя сады, якія сімвалізуюць Перамогу савецкага народа ў Вялікай айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў. На конкурс прадстаўлены фотаработы квітнеючых пладовых садоў устаноў адукацыі і творчае апісанне саду, у якім адлюстравана гісторыя яго стварэння, асартымент раслін, якія вырошчваюцца, іх гаспадарчае выкарыстанне. На папярэдні этап конкурсу было прадстаўлена 90 творчых работ. У выніковы тур дапушчана 48 работ.

Найбольш высокі ўзровень творчых работ паказалі ўстановы адукацыі Мінскай і Віцебскай абласцей.


  1. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе».

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе» праводзіўся з 16 лютага па 14 верасня 2015 года. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу сталі:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, павагі да гістарычнай спадчыны і адказнасці за яе захаванне праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй народа, грамадзянскую адказнасць за свае ўчынкі і актыўную стваральную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне мясцовых помнікаў гісторыі, імёнаў славутых землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

далучэнне навучэнскай моладзі сродкамі публіцыстычнай дзейнасці да работы па добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурных аб’ектаў сваёй мясцовасці, мемарыяльных комплексаў;

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне, праз разуменне механізмаў глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе» выявіў вялікую зацікаўленасць навучэнцаў і іх педагогаў да вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы, а таксама да літаратурнай дзейнасці і журналістыкі.

На першы (папярэдні) тур конкурсу былі прадстаўлены 324 творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх распавядаецца пра канкрэтныя справы і ўчынкі падлеткаў, накіраваныя на захаванне гістарычнай спадчыны, дзейнасць пошукава-даследчых атрадаў, дзіцячых і маладзёжных арганізацый, краязнаўчых гурткоў, пра сапраўдны клопат, павагу і дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пра ўдзел у рабоце па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных і сацыяльных аб’ектаў сваёй мясцовасці, па ўшанаванні подзвігаў і імёнаў славутых землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.



Найбольш высокі ўзровень творчых работ паказалі ўстановы адукацыі Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
: uploads -> docs
docs -> Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Умовы правядзення конкурсаў у рамках рэспубліканскай
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Міністэрства культуы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь №
docs -> Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра турызму i краязнаўства С. С. Мітраховіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка