«да пытання аб палеска-арыйскіх (інда-іранскіх) сувязях»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер39.17 Kb.
КЛІМЧУК Ф.Д.

«ДА ПЫТАННЯ АБ ПАЛЕСКА-АРЫЙСКІХ (ІНДА-ІРАНСКІХ) СУВЯЗЯХ»

[Арэалогія. Праблемы і дасягненні. Тэзісы дакладаў міжнароднай навуковай канферэнцыі 25—27 траўня. -- Мінск, 1993. -- C. 34—35]

Адна з дыялектных груп Брэсцка-Пінскага Палесся — тараканскія гаворкі. Размешчаны яны невялікімі астравамі ў Драгічынскім, Іванаўскім, Маларыцкім, Кобрынскім, Пінскім раёнах. Найбольш яркая іх асаблівасць — пераход *е (< *е,*ь) > [а] пераважна ў націскной пазіцыі: дань ‘дзень’, стáлыцца ‘сцелецца’ , на зáмню ‘на зямлю’ , нáбо ‘неба’,

сáрцэ ‘сэрца’, алá ‘але’ , трáба ‘трэба’, мад ‘мёд’, бáруг ‘бераг’, вáчур ‘вечар’, пáршы ‘першы’, цáбыр ‘цэбар’, гáто ‘гэта. У Славіі пераход *е > [а], *ь > [а] ці гук блізкі да [а] (еа, ае і інш. ) характэрны некаторым украінскім гаворкам (сярэднябужскім, надсанскім, гуцульскім, некаторым валынска-палескім), гаворкам сярэднеславацкім, сербскахарвацкім, славенскім, некаторым лужыцкім.

Гэтая рыса знаходзіць аналогіі і ў арыйскіх (іранскіх і індаарыйскіх) мовах. Прывядзём прыклады з моваў авестыйскай (скарочана авест.), санскрыцкай (скарочана санскр. ), старажытна-персідскай (скарочана ст.-перс.) скіфскай (скарочана скіф.), а таксама з заходнепалескіх гаворак вв. Субаты Драгічынскага раёна (скарочана Сб. ) і Парэ Пінскага раёна (скарочана Пр.).



bhaurja ‘бярозавы’ санскр. — барáзына ‘бяроза’ Пр.; -dа ‘дзе’ авест. — да ‘дзе’ Сб, Пр.; -dhāra ‘трыманне’ санскр, dar авест., dār- скіф., dāraya ст.-перс. ‘трымаць’ — вдáржу ‘утрымаю’ Сб., Пр.; dāru ‘дрэва’ санскр., dārava, dārva ‘драўляны’ санскр. — дáрво ‘дрэва’ Сб., дáрыво, дáраво ‘дрэва’ Пр.; dáçán санскр., dasa авест., скіф, ‘дзесяць’, dasama- ‘дзесяты’ авест. — дáсыть ‘дзесяць’ Сб.; dvār, dvāra санскр., dvar, dvara, dvarδ авест., dvara скіф. ‘дзверы’ — дваáрэ ‘дзверы’ Сб; pati zamas / pati zamā ‘на зямл'і’ авест. -- на зáмню ‘на зямлю’ Сб.; mádhu санскр., madu- авест., madu скіф. ‘мёд’ — мад ‘мёд’ Сб., Пр.; márta санскр, martya авест. ‘смяротны’, mār ‘забіваць’ скіф. — смарть ‘смерць’, вмар ‘памёр’ Сб., Пр.; markah, markō ‘смерць’ авест. — змáркло ‘змеркла’ Сб.; bhas, nabhasá ‘неба’ санскр. — нáбо, ‘неба’ Сб., Пр.; parva ‘першы ‘ авест., parva ‘папярэдні’ ст.-перс. — пáршы ‘першы’ Сб.; pac ‘пячы’, pakvá ‘печаны’, paktí ‘вараная ежа’ санскр. — спáчаны ‘спечаны’, до пáчэ ‘да печы’ Сб.; taman- ‘цемень’ авест. — тáмный ‘цёмны’ Пр.; ātapa ‘гарачы’, uttapa ‘награваць’
Стар. 34

санскр., tap- ‘цёплы’ авест., tap ‘грэць’ скіф. -- тáплый ‘цёплы’ Пр.; frā-tačarata ‘цякучы’ авест. -- тачá ‘цячэ’ Пр.; catvār, catur ‘чатыры’, caturhá

‘чацвёрты’ санскр. — чáтьворо ‘чацвёра’ Сб.

Як бачым, сустракаецца нямала агульнакаранёвых шырокаўжывальных слоў з пераходам *е,*ь > [а] ў старажытных іранскіх і індаарыйскіх мовах і сучасных тараканскіх гаворках. Якія прычыны такой аналогіі? Хутчэй за ўсё гэта звычайная выпадковасць . Але нельга не ўлічваць наступнага. Ланцужок астравоў і невялікіх масіваў гаворак, якім характэрны пераход *е (<*е,*ь ) > [а] цягнецца ад Брэсцка-Пінскага Палесся да ўкраінскіх і славацкіх Карпат. Продкі сербаў і харватаў (у сербскахарвацкай мове тыповы пераход *ь > [а]), на думку даследчыкау (Л. Нідэрле, Д.П.Джуравіч, С.Б.Бернштэйн), да іх перасялення на Балканы жылі у Карпатах і на поўнач ад іх. На думку А.М.Трубачова, сербы і харваты звязаны з інда-іранскім светам. Даследчык лічыць верагодньм, што этнонім *sьrbъ, *sьrbi ^зьгьь, *_аьгЬі індаарьйокага паходжання, а этнонім *хъrvati — іранскага (Трубачев О.Н. Ранние славянские этнонимы — свндетели миграции славян. // ВЯ, 1974, № 6). На паўднёвым усходзе Буропы (між Каўказам і Волгай) лакалізуецца народ Σέρβοι (паводле Клаўдзія Пталемея, каля 90 — 160 гг. ), Serbi (паводле Плінія Старшага, каля 23/24 — 79 гг.). Даследчыкі збліжаюць гэты неславянскі народ з сербамі-славянамі (Ё.Даброўскі, А.М.Трубачоў). Этнонім *хъrvati збліжацца даследчыкамі (А.Л.Пагодзін, А.М.Трубачоў) з уласным іранскім іменвм Χòρόαφος (надпісы II— III стст. у Танаісе, нізоўі Дона),



Мяркуецца, што існавалі плямённыя саюзы са змешаным славянска-іранскім і славянска-індаарыйскім насельніцтвам, дзе пераважалі славяне, але гегемонія належаяа іранцам або індаарыйцам. Апошнія паступова асіміляваліся. Мова ж асіміляванага насельніцтва магла ускосна паўплываць на славянскія гаворкі, у прыватнасці, паўздзейнічадь на "слабыя" звенні у сістэме славянскіх гаворак. Вядома, што быў час, калі ў "слабым" становішчы ў славянскіх гаворках апынуўся галосны *ь. Затым у адных гаворках ён перайшоу у [е], у другіх -- у [а], нярэдrа падягнуушы за cабою і іншыя гукі.
Стар. 35




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка