Да ведама аўтараў Пры накіраванні рукапісу ў рэдакцыю просьба прытрымлівацца наступных правіл



Дата канвертавання19.07.2016
Памер34.19 Kb.

ДА ВЕДАМА АЎТАРАЎ


Пры накіраванні рукапісу ў рэдакцыю просьба прытрымлівацца наступных правіл:
1. Артыкул на беларускай або рускай мове падаецца ў рэдакцыю часопіса на электронным носьбіце і ў двух якасна надрукаваных (на аркушах фар­мата А4) экзэмплярах. Аб’ём артыкула павінен складаць не менш чым 0,35 аўтарскага ар­куша, г. зн. 14 000 дру­каваных зна­каў, куды ўключаны прабелы паміж словамі, знакі пры­пын­ку, лічбы і г. д., як правіла, не менш чым 5,5 (але не больш за 8) старонак тэкс­ту, на­друкаванага праз 1,5 інтэр­валу шрыфтам Times New Roman вышынёй 14 пунктаў у тэкставым рэ­дактары MS Word. У да­дзе­ны аб’ём уваходзяць тэкст, табліцы, рысункі і спіс літаратуры, якія павінны быць выкананы ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:

  • матэрыял артыкула павінен знаходзіцца ў адным файле; дыскета не павінна ўтрымліваць пабочных файлаў, што не маюць дачынення да прадстаўляемых у рэдакцыю матэрыялаў;

  • назва файла, які ўтрымлівае тэкст артыкула, павінна супадаць з першымі 8 літарамі проз­вішча аўтара па-англійску і мець стандартнае расшырэнне DOC або RTF;

  • дыяграмы (якія павінны быць выкананы ў рэдактары MS Excel у чорна-белым ва­ры­ян­це), малюнкі і схемы павінны быць выкананы ў чорна-белым варыянце і ў фармаце, які забяс­печ­вае выразнасць перадачы ўсіх дэталей і размешчаны ў асобных радках паміж абзацамі ў плоскасці тэксту пасля першай спасылкі на іх; арыгіналы малюнкаў і схем павінны мець адно з наступных расшырэнняў: CDR, VSD, TIFF, JPG, WMF, EMF; формулы павінны быць набраны ў рэдактары формул. Не рыхтаваць ілюстрацыі ў рэдактары WinWord, Paint і не ўключаць іх у тэкст рукапісу;

  • неабходна імкнуцца да максімальнай прастаты набору і пазбягаць залішняга вылучэння тэксту прапіснымі літарамі, падкрэсліваннем, курсіўным або паўтлустым выдзяленнем, а таксама прымянення розных відаў фармаціравання абзацаў.

2. Патрабаванні да афармлення артыкула:

  • у артыкуле ўказваюцца ініцыялы і прозвішча, вучоная ступень і званне аўтара (аўтараў), арганізацыя, якую ён (яны) прад­стаўляе (напрыклад, І.І. Пятроў, кандыдат … навук, дацэнт кафедры … БДПУ);

  • назва артыкула павінна адлюстроўваць яго змест, быць па магчымасці лаканічнай, утрымліваць ключавыя словы, што дазволіць індэксаваць артыкул;

  • змест артыкула павінен складацца з лагічна завершаных раздзелаў і ўтрымліваць наступныя часткі: уводзіны, асноўную час­тку, заключэнне.

Ва ўводзінах даецца кароткі агляд літаратуры па праблеме, указваюцца нявырашаныя раней пытанні, фармулюецца і аб­грун­тоўваецца мэта, падаюцца спасылкі на працы іншых аўтараў за апошнія гады, а таксама на зарубежныя публікацыі.

Асноўная частка ўключае апісанне методыкі, тэхнічных сродкаў, аб’ектаў і зместу даследаванняў, праведзеных аўта­рам (аўта­ра­мі). Атрыманыя рэзультаты павінны быць абмеркаваны з пункту гледжання іх навуковай навізны і супастаў­лены з адпаведнымі вядомымі данымі. Асноўная частка можа дзяліцца на падраздзелы з паясняльнымі падзагалоўкамі.

У заключэнні ў сціслым выглядзе павінны быць сфармуліраваны атрыманыя рэзультаты з указаннем іх навізны і магчымасцей прымянення вынікаў даследавання на практыцы;



  • спіс цытуемых крыніц і літаратуры размяшчаецца ў канцы тэксту, спасыл­кі нумаруюцца ад­паведна парадку іх цытавання ў тэксце. Парадкавыя нумары спасылак пішуцца ў квад­ратных дужках па схеме: [1, c. 25–31];

  • спіс літаратуры афарм­ляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАКа, змешчанымі ў Інструкцыі па афармленні дысертацый, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацый (зацверджана пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22.02.2006. № 2);

  • размернасць усіх велічынь, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце, павінна адпавядаць Міжна­род­най сістэме адзінак вымярэння (СІ);

  • у формулах і тэксце паказчыкі ступені і індэксы, а таксама надрадковыя знакі памячаць дугой  (для верхняга індэкса) і дугой  (для ніжняга).

3. Да артыкула з пазначаным індэксам УДК павінны быць прыкладзены рэкамендацыя ка­федры і рэцэнзія спецыяліста ў пэўнай галіне, анатацыя на мове артыкула (100–150 слоў) і на ан­глійскай мове.

4. Артыкулы, прадстаўленыя аспірантамі, дактарантамі або суіскальнікамі ў год заканчэння навучання, друкуюцца ў першую чаргу.

5. Аўтары нясуць адказнасць за накіраванне ў рэдакцыю артыкулаў, апублікаваных раней, або прынятых да друку іншымі выданнямі.

6. Асноўным крытэрыем мэтазгоднасці публікацыі з’яўляюцца профільнасць, навізна і навуковасць артыкула. Калі па рэкамендацыі рэцэнзента артыкул вяртаецца аўтару на дапрацоўку, то дапра­ца­ваны рукапіс зноў разглядаецца рэдкалегіяй і датай паступлення лічыцца той дзень, калі рэдакцыя атрымала яго канчатковы варыянт.



7. Рэдакцыя часопіса не ўтрымлівае плату з аўтараў за публікацыі навуковых артыкулаў і не выплачвае аўтарскіх ганарараў.
УВАГА!

  1. Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў матэрыялы да публікацыі не прымаюцца.

  2. Рэдкалегія пакідае за сабой права канчатковага рашэння аб публікацыі артыкула і перапіскі па матывах адхілення матэрыялаў не вядзе. Рукапісы аўтарам не вяртаюцца.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка