Дацэнт Бут-Гусаім С. Ф пытанні да экзамену па сінтаксісе сучаснай беларускай мовы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер85.81 Kb.
Дацэнт Бут-Гусаім С.Ф

Пытанні да экзамену

па сінтаксісе сучаснай беларускай мовы

для студэнтаў ІV курса спецыяльнасці

Беларуская мова і літаратура”

1. Прадмет і задачы сінтаксісу. Сістэма сінтаксічных адзінак: словазлучэнне, просты сказ, складаны сказ, складанае сінтаксічнае цэлае.

2. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Адрозненне словазлучэння ад слова і сказа.

3. Класіфікацыя словазлучэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры.

4. Сінтаксічная сувязь кампанентаў словазлучэння: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. Размежаванне слабага і моцнага кіравання.

5. Асаблівасці і нацыянальная адметнасць дапасавання і кіравання ў беларускай літаратурнай мове.

6. Тыпалогія семантыка-сінтаксічных адносін паміж кампанентамі словазлучэння: аб’ектныя, суб’ектныя, атрыбутыўныя, акалічнасныя, камплетыўныя.

7. Сказ як камунікатыўная адзінка сінтаксісу. Дыферэнцыяльныя прыметы сказа.

8. Класіфікацыя сказаў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры.

9. Галоўныя і даданыя, марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа.

10. Тыпы дзейніка і спосабы яго выражэння ў сучаснай беларускай мове.

11. Выказнік, яго тыпы і спосабы выражэння.

12. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

13. Дапаўненне як даданы член сказа. Тыпы дапаўненняў (прыдзеяслоўныя, прыйменныя і прыадвербіяльныя, прамыя і ўскосныя).

14. Азначэнне як даданы член сказа. Тыпы азначэнняў.

15. Прыдатак як тып азначэння.

16. Акалічнасці ў сучаснай беларускай мове і спосабы іх выражэння.

17. Класіфікацыя аднасастаўных сказаў. Крытэрыі іх размежавання.

18. Дзеяслоўна-адвербіяльныя (выказнікавыя) сказы: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя.

19. Структурна-семантычныя асаблівасці безасабовых сказаў. Разнавіднасці інфінітыўных сказаў паводле мадальных значэнняў.

20. Субстантыўныя (дзейнікавыя) сказы: намінатыўныя, назыўныя, вакатыўныя, генітыўныя, канструкцыі з “назоўным уяўлення”.

21. Сінтаксічна непадзельныя сказы (сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя, эмацыянальныя, пабуджальныя). Спосабы іх выражэння.

22. Няпоўныя сказы. Разнавіднасці няпоўных сказаў.

23. Сказы з аднароднымі членамі: арганізацыя, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж кампанентамі аднароднага рада, функцыі аднародных членаў сказа.

24. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

25. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

26. Сказы з адасобленымі членамі сказа. Умовы адасаблення членаў сказа: семантычныя, граматычныя, камунікацыйныя.

27. Адасобленыя ўдакладняльна-паясняльныя члены сказы.

28. Адасобленыя абмежавальна-вылучальныя і далучальныя члены сказа.

29. Знакі прыпынку пры адасобленых (дапасаваных і не дапасаваных) азначэннях.

30. Знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках.

31. Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях.

32. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях і далучальных членах сказа.

33. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Структура, тыпы, значэнне, функцыі параўнальных зваротаў у сказе.

34. Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.

35. Сказы з пабочнымі каструкцыямі. Іх значэнне, структура, функцыі.

36. Знакі прыпынку пры пабочных словах, спалучэннях слоў, сказах.

37. Размежаванне пабочных слоў і членаў сказа.

38. Сказы з устаўнымі канструкцыямі. Іх структура, функцыі.

39. Знакі прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях, сказах.

40. Сказы са звароткам. Структура, функцыі і значэнне зваротка ў сказе. Знакі прыпынку пры зваротку.

Літаратура

1. Беларуская граматыка: у 2 частках / М.В.Бірыла [і інш.]; Акад. навук БССР; Ін-т мов-ва імя Я.Коласа; пад рэд. М.В.Бірылы, П.П.Шубы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – Ч.2: Сінтаксіс. – 327 с.

2. Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. А.М. Адамовіча. – Мінск: Выш. шк., 1989. – 303 с.

3. Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэб. дапам. / З.І. Бадзевіч [і інш.]; пад рэд. З.І.Бадзевіч. – Мінск: Юніпрэс, 2005. – 592 с.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Рэдкал.: Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1994. – 655 с.

5. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л.І. Бурак. – Мінск: Універсітэцкае, 1987.

6. Кечык, С.Я. Моўны разбор у ВНУ і ў школе: Схемы, узоры, заданні / С.Я. Кечык, В.І. Рагаўцоў. – Мінск: Выш. шк., 1988. – 127 с.

7. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2-х ч. / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – Ч.2: Сінтаксіс. – 240 с.

8. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапам. / Т.Р. Рамза. – 2-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мінск: БДУ, 2006. – 214 с.

9. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

10. Цыбульская. С.І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С.І. Цыбульская, І.У. Каліценя. – Мінск: ТетраСистемс, 2006. – С.211-216.

11. Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы: Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб.дапам. / Н.М. Чалюк; пад рэд. Г.М. Малажай. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2004. – 208 с.

12. Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мінск: Аверсэв, 2006. – 286 с.
Дацэнт Бут-Гусаім С.Ф.

ІІІ (ІV) курс АЗН “Беларуская мова і літаратура”
Кантрольная праца

для студэнтаў ІV курса спецыяльнасці

Беларуская мова і літаратура”



Зімовая сесія 2015-2016 навучальнага года

Заданне 1

1. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні і зрабіце іх сінтаксічны разбор. Парадак і ўзор разбору гл. у дапаможніку: Кечык С.Я., Рагаўцоў В.І. “Моўны разбор у ВНУ і школе” (Мн., 1988).

Вераванні, заснаваныя на ўяўленнях пра магутнасць выказанага, існавалі сярод розных народаў на розных этапах іх культурнага развіцця. Так, якуты верылі, што кожнае слова ператвараецца ў вешчую птушку, а ў Кабале наогул сцвярджаецца, што быццам бы любое слова становіцца анёлам. Цікава, што лятучасць маўленчых адзінак ахвотна прызнавалася і славянскімі варажбітамі. Яны меркавалі, што словы можна “пускаць па ветры”, хоць гэта і не зусім зручна, бо заўсёды ёсць верагоднасць таго, што яны трапяць “не на адрас” і ўвесь іх негатыўны зарад будзе страчаны дарма.

Такая найбольш важная ў жыцці чалавека разнавіднасць слова, як асабовае імя, здаўна ўспрымалася як своеасаблівы масток паміж асобай і яе лёсам. На нашу думку, гэтыя ўяўленні спарадзілі пашыраны на Кіеўскай Русі звычай, што прымушаў дзяўчат разам са зменай свайго сацыяльнага статусу (з прычыны шлюбу) змяняць і ўласнае імя. Відаць, тое рабілася, каб належным чынам падкрэсліць, што з замужжам пачынаецца новае жыццё і дзверы ў вольніцу дзявоцтва зачыняюцца назаўжды. Не выйшла з-пад улады гэтай традыцыі і Рагнеда – славутая полацкая князёўна. Стаўшы жонкай кіеўскага князя Уладзіміра, яна назвалася Гарыславаю.

Сувязь імені асобы з яе лёсам здавалася і здаецца настолькі відавочнай, што рэдка якія бацькі адважваюцца даць нованароджанаму імя нядаўна памерлага родзіча ці знаёмага, асабліва калі смерць была пакутніцкай.

(Паводле А. Пачкоўскай)


Заданне 2

Выпішыце прыведзеныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў. Выдзеліце выказнікі, вызначце іх тыпы: 1) просты дзеяслоўы; 2) састаўны дзеяслоўны; 3) састаўны іменны; 4) ускладнены; 5) складаны.

1. І доўжыцца, доўжыцца Вечнасць – зялёнае Дрэва жыцця (І. Тварановіч). 2. Маўчанне адназначным не бывае (У. Караткевіч). 3. Жанчыны ўмеюць хаваць свае пачуцці. Нічога не зразумееш! (І. Мележ) 4. Навука – свет, які выклікае павагу (І, Мележ). 5. Адны трымаюць нос высока, другія ў дол спускаюць вока (Я. Колас). 6. Проці цячэння вады зможа толькі жывое паплыць, хвалі ж ракі заўсягды тое цягнуць, што скончыла жыць (М. Багдановіч). 7. Чалавек павінен умець не толькі стрымліваць свае пачуцці. Ён павінен умець і абурацца, пратэставаць, калі гэта трэба (І. Шамякін).



Заданне 3

Спішыце тэкст, расставіўшы знакі прыпынку. Растлумачце іх пастаноўку. Адзначце (падкрэсліце і назавіце) у тэксце кампаненты, якія ўскладняюць сказ (аднародныя, адасобленыя члены сказа, пабочныя і ўстаўныя каструкцыі, параўнальныя звароты, звароткі).
Валачобнікі удзельнікі штогадовага традыцыйнага абходу на Вялікдзень з велічальна-віншавальнымі валачобнымі песнямі і музыкай. Валачобнікі прыносілі ў кожны двор радасную вестку пра пачатак вясны пра пачатак Новага года ён у старажытнасці пачынаўся з веснавога раўнадзенства. Звычай валачобнага абходу быў распаўсюджаны па ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў у тым ліку і на тых яе частках што знаходзяцца зараз за межамі Беларусі Віленшчыне Беласточчыне Чарнігаўшчыне Смаленшчыне Пскоўшчыне. Валачобны гурт захоўваў прыметы сакральнасці паводзіў сябе рытуальна годна бо нёс выключна добрыя весткі падтрымліваў жыццёвы аптымізм у грамадстве падаваў радасную перспектыву заняткаў чалавека на цэлы год. Звычай навагодняга абходу цягнецца з сівой даўніны і знаходзіць як адзначаюць этнографы аналагі ў іншых індаеўрапейскіх народаў. Напрыклад у хетаў цар мусіў кожны год аб’язджаць падданыя яму гарады пацвярджаючы сваё права на іх і падтрымліваючы лад у дзяржаве. Беларускія валачобнікі таксама садзейнічалі культурнай і моўнай інтэграцыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі абыходзячы кожную сялібу кожную сям’ю злучаючы ўсіх нябачнай але вельмі адчувальнай повяззю. Кожны год надыходзіў Вялікдзень і людзі на ўсёй Беларусі атрымлівалі неацэнны зарад цеплыні і падтрымкі слухаючы выдатныя эпічна-велічныя песні на роднай мове песні у якіх факусіравалася ўсё іх жыццё мары надзеі на лепшае. Валачобнікі былі не толькі спевакамі але і добрымі варажбітамі-чараўнікамі нібы даўнейшыя валхвы. Не выключана што тэрмін “валхвоўнікі” стаў асновай для з’яўлення тэрміна “валачобнікі”. Валачобніцтва яскравая гучная аптымістычная і высакародная з’ява а выканаўцы-валачобнікі гэта своеасаблівыя магі носьбіты дабрыні святла веры ў лепшую будучыню.

(Л. Салавей)



Заданне 4

Выпішыце з прыведзеных тэкстаў аднасастаўныя сказы ці прэдыкатыўныя часткі складаных сказаў, якія маюць будову аднасастаўных. Выдзеліце іх граматычныя асновы, вызначце тып аднасастаўнага сказа.
На дварэ было свежа і ціха. Лёгка мяло.

Ганна абышла школу сцежкай, пратаптанай малымі, выбралася за сяло.

Бель і цішыня. Толькі наводдаль вятрак круціць крылы. Вецер свежы і незласлівы.

Ад загумення проста да шляху – дарога, вылізаная саннымі палазамі. Снег, пабіты капытамі коней. І каляіны, і сляды капытоў ледзь прыцярушаны снегам.

Ішла каляінамі. Ісці было лёгка, як па падлозе, толькі ногі часам паслізгваліся. За тым толькі і сачыць трэба было. Тут, у полі, светла было на душы.

Злева сярод поля цямнеў гаёк. Ганна ўспомніла: яго звалі, як вёску, Глінішчы. Далей, сярод аднастайнай белай роўнядзі, доўгі, са шчарбінамі, значыўся строй старых бяроз. Здалёк заўважыла: насустрач, з-за бяроз выкаўзнуліся сані. Дробны конік трушком хутка набліжаў кагосьці. Яна насцярожана ўгледзелася.

(Паводле І. Мележа)

Заданне 5

Зрабіце поўны сінтаксічны аналіз простых сказаў. Парадак і ўзор разбору гл. у дапаможніку: Кечык С.Я., Рагаўцоў В.І. “Моўны разбор у ВНУ і школе” (Мн., 1988).

1. Божа, адвядзі ад Беларусі здраду, вераломства і бяду (Г. Бураўкін). 2. Асіліць не магу на тройку з мінусам адзін прадмет – жыццё (М. Танк). 3. Свет не толькі бязлітасны і жорсткі. Ён яшчэ ласкавы і ясны (К. Чорны). 4. Спакой і вытрымка бяруць верх над крыкам і самаўпэўненасцю (К. Чорны).


1. Беларуская граматыка: у 2 частках / М.В.Бірыла [і інш.]; Акад. навук БССР; Ін-т мов-ва імя Я.Коласа; пад рэд. М.В.Бірылы, П.П.Шубы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – Ч.2: Сінтаксіс. – 327 с.

2. Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. А.М. Адамовіча. – Мінск: Выш. шк., 1989. – 303 с.

3. Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэб. дапам. / З.І. Бадзевіч [і інш.]; пад рэд. З.І.Бадзевіч. – Мінск: Юніпрэс, 2005. – 592 с.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Рэдкал.: Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1994. – 655 с.

5. Бурак, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І. Бурак. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1980.

6. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л.І. Бурак. – Мінск: Універсітэцкае, 1987.

7. Кечык, С.Я. Моўны разбор у ВНУ і ў школе: Схемы, узоры, заданні / С.Я. Кечык, В.І. Рагаўцоў. – Мінск: Выш. шк., 1988. – 127 с.

8. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2-х ч. / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – Ч.2: Сінтаксіс. – 240 с.

9. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова: Лінгвістычны кампендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск, 2003. – 671 с.

10. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапам. / Т.Р. Рамза. – 2-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мінск: БДУ, 2006. – 214 с.

11. Рагаўцоў, В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні: дапам. / В.І. Рагаўцоў. – Мінск: Універсітэцкае, 2001. – 199 с.

12. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

13. Цыбульская. С.І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С.І. Цыбульская, І.У. Каліценя. – Мінск: ТетраСистемс, 2006. – С.211-216.

14. Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы: Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб.дапам. / Н.М. Чалюк; пад рэд. Г.М. Малажай. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2004. – 208 с.



15. Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мінск: Аверсэв, 2006. – 286 с.
: sites -> default -> files -> philolog
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)
philolog -> Дацэнт Бут-Гусаім С. Ф пытанне да заліку па рыторыцы для студэнтаў 5 курса
philolog -> Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
philolog -> Прарэктар па вучэбнай працы Кансультацыі напярэдадні экзамену – 13. 30
philolog -> Пытанні да экзамену г. Брэст Па курсе: “Гісторыя беларускай журналістыкі”
philolog -> Прарэктар па вучэбнай працы Кансультацыі напярэдадні экзамену – 13. 30




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка