Дакраніся да міласэрнасці (цэлебрацыя для моладзі) І. Уступ



Дата канвертавання03.07.2016
Памер80.32 Kb.


ДАКРАНІСЯ ДА МІЛАСЭРНАСЦІ

(цэлебрацыя для моладзі)


І. Уступ

У час спеву на ўваход адбываецца ўрачыстае ўнясенне (адкрыццё) абраза Ісуса Міласэрнага, размяшчэнне яго ля алтара (лепш за ўсё ў акружэнні мноства маленькіх свечак), акаджэнне. Пасля знака крыжа і прывітання пачынаецца каментар вядучага (чытаемы спакойным, амаль манатонным голасам).


Цэлебрант: Раней мы спрабавалі зведаць Божую Міласэрнасць. Мы давяраліся Богу з нашымі ранамі, праблемамі, грахамі. Хацелі заглыбіць усё гэта ў агонь Божай Міласэрнасці, затапіць у моры Божай Любові. Цяпер мы вяртаемся да гэтай тэмы. Я хацеў бы, каб кожны з нас сёння дакрануўся да Божай Міласэрнасці. Паслухаем Евангелле.
Усе сядаюць. Вызначаны чалавек пачынае чытанне - спакойным, амаль манатонным голасам - прыпавесці пра блуднага сына (Лк 15, 11...). Калі лектар дойдзе да дваццатага верша, вядучы раптам перарывае чытанне крыкам СТОП. (“Устаў і пайшоў да бацькі свайго” - СТОП - Лк 15, 20а).
Цэлебрант (больш жывым, дынамічным голасам): Навошта чытаць Евангелле, якое мы добра ведаем? Навошта вяртацца да тэксту, які некаторыя могуць расказаць на памяць? Мы ж ведаем, як усё гэта закончыцца, як бацька прывітае сына. Ведаем гэты “хэпі энд”. Аднак тое, што дакранаецца да нашага розуму, не заўсёды дакранаецца да сэрца. Ведаць штосьці не значыць перажыць. Мы павінны быць практыкамі Божай Міласэрнасці, а не толькі тэарэтыкамі. Сёння мы хочам дакрануцца да Божай Міласэрнасці.

Як мы гэта зробім? Каб зразумець і адчуць гэтую вядомую прыпавесць, давайце паспрабуем уявіць сабе іншыя заканчэнні расказанай гісторыі. Бо кожны ж дзень які-небудзь сын выпраўляецца з дому, пакідае бацьку, каб паспрабаваць жыць за свой кошт. Бывае, што страчвае ўсё, што атрымаў ад бацькі, і з пустымі рукамі вяртаецца дадому. Наш людскі вопыт вучыць нас, што такія вяртанні не заўсёды маюць шчаслівыя канцоўкі. Давайце паглядзім некалькі сцэнак. Гэта не будзе тэатр, таму давайце ўстрымаемся ад апладысментаў. Давайце лепш пастараемся быць у цэнтры тых здарэнняў і адчуць іх сваім сэрцам. Пасля кожнай сцэнкі я скажу некалькі слоў каментару. Прашу ўсіх аб увазе і сканцэнтраванасці.



Сцэнкі іграюцца чатырма акцёрамі (Бацька, Сын, Слуга І, Слуга ІІ). Прыведзеныя сцэнарыі - гэта толькі прыклад, якога не трэба трымацца літаральна. На базе “Драмы ў катэхэзе”, з якой пачэрпнута канцэпцыя ўсёй цэлебрацыі, удзельнікі імправізуюць без аніякай падрыхтоўкі, маючы ў сваім распараджэнні лісцік з апісаннем сітуацыі ў адным сказе. Замест доўгачасовага прыгатавання роляў, лепш знайсці двух чалавек, якія на падставе свабодна складзенай схемы і агаворанага фіналу кожнай сцэнкі не будуць баяцца спантаннасці. Не патрэбна ніякае убранне - лепш за ўсё, калі ўдзельнікі апрануты ў чорныя штаны і чорныя гольфы. Кола сцэны вельмі ўмоўнае - асветлены фрагмент касцёла, лесвіца прэсвітэрыя і г.д.).

СЦЭНКА І

Агульная сітуацыя. Сын вяртаецца, стукае ў дзверы; просіць, умольвае. Ніхто яму аднак не адчыняе, ніхто яму не адказвае; адыходзіць (за яго могуць заступацца слугі).

Сцэнарый. Бацька сядзіць на крэсле. У аддаленні слугі. Набліжаецца сын, спыняецца ўжо здалёк.
Сын: Бацька..., бацька, гэта я. Я вярнуўся.

Бацька: ...

Сын: Тата, адчыні, прашу цябе! Гэта я, твой сын!

Бацька: ...

Сын: Тата, малю цябе... Адчыні мне. Я галодны.

Слуга І: Гаспадар, гэта твой сын, мне адчыніць?

Бацька (круціць галавой): ...

Слуга ІІ: Прабач яму, гаспадар!

Бацька (круціць галавой): ...

Сын: Бацька, не маўчы, не стаўся да мяне так! Я правініўся, ведаю гэта. Я ўсё зразумеў, ты мне патрэбны!!!

Бацька: ...

Сын (падае на калені): Тата, я паміраю!!! Адчыні мне!!! Малю цябе! Тата...

(Падымаецца..., адыходзіць..., затрымліваецца..., паварочваецца; шэпча): Тата...

адыходзіць; пакіданне кола сцэны з’яўляецца сігналам для пакідання яе іншымі удзельнікамі (і так у кожнай сцэнцы).
Каментар цэлебранта: Так бывае ў жыцці. Гэта вялікае няшчасце, калі сын зведае такое стаўленне з боку свайго бацькі. Аднак большае няшчасце, калі чалавеку здаецца, што такі і Бог. А Бог зусім іншы.
СЦЭНКА ІІ
Агульная сітуацыя. Сын вяртаецца. Бацька не дазваляе яму і слова сказаць; ён раз’юшаны, нагадвае ўсё змарнаванае; у канцы загадвае слугам кінуць сына ў сутарэнне.

Сцэнарый. Бацька сядзіць на крэсле. Набліжаецца сын.
Сын: Бацька..., можна мне ўвайсці?

Бацька (зрываецца): Прыйшоў, расцяпа! Торба пустая, дык вяртаецца да таты!

Сын: Тата, паслухай мяне.

Бацька: Не перабівай мяне, смаркач. Я цяжка працаваў, каб мець усё, а ты ўсё гэта змарнаваў! Не шануеш ні мяне, ні маёй працы!

Сын: Тата, прабач мне, я дрэнна зрабіў.

Бацька (перадражнівае яго): Прабач, прабач. Ты не заслужыў гэтага.

Сын: Бацька, прашу!

Бацька: Слугі! (Уваходзяць слугі). Схапіце яго! У сутарэнне яго!

Сын: Бацька!!!

Бацька: Я не твой бацька.

(Слугі цягнуць яго ў сутарэнне).

Сын: Бацька!!!
Каментар цэлебранта: Так бывае ў жыцці. Бывае, што бацька адракаецца ад свайго сына. Большае аднак няшчасце, калі чалавеку здаецца, што такі і Бог, што Бог можа адрачыся ад свайго дзіцяці. А бог зусім іншы.
СЦЭНКА ІІІ

Агульная сітуацыя. Сын вяртаецца; апраўдваецца; але бацька з усмешкай да ўсяго ставіцца, як да дробязі - нічога страшнага, нічога не здарылася.

Сцэнарый. Бацька сядзіць на крэсле. Чытае газету.
Сын: Бацька..., можна мне увайсці?

Бацька (раздзяляе ўвагу між сынам і газетай): О, ты прыйшоў.

Сын: Я вярнуўся. Прабач мне.

Бацька: Вельмі прыемна, але, сапраўды, нічога не здарылася. А так, між іншым, доўга цябе не было?

Сын: Тры гады.

Бацька (здзіўлены): Глядзіце, глядзіце, як час бяжыць.

Сын: Тата, я хачу табе ўсё растлумачыць.

Бацька: Але сапраўды не трэба. Ты дарослы, і робіш, што хочаш. Хочаш - прыходзіш, хочаш - адыходзіш.

Сын: Тата, пагавары са мной, мы не бачыліся тры гады.

Бацька: Пазней, сыне, пры выпадку. Цяпер я хацеў бы скончыць газету. Ты ж разумееш?

Сын адыходзіць.
Каментар цэлебранта: Так бывае ў жыцці. Бывае, што бацька з абыякавасцю стваіцца да свайго дзіцяці - калі ёсць, то ёсць, а калі няма - таксама невялікая праблема. Аднак большае няшчасце, калі чалавеку здаецца, што такі і Бог - абыякавы да лёсу сваіх дзяцей. А Бог зусім іншы.
СЦЭНКА ІV

Агульная сітуацыя. Сын вяртаеццк; бацька з суровым выразам твару слухае яго; згаджаецца яго прыняць, але пры выкананні вельмі цяжкіх умоў (падаць, якіх).

Сцэнарый. Бацька сядзіць на крэсле.
Сын: Бацька, я вярнуўся.

Бацька: Я ж бачу. Табе ёсць, што мне сказаць?

Сын: Прабач мне, тата, я дрэнна зрабіў, адышоўшы.

Бацька: І ты, можа, думаеш, што твайго “прабач” дастаткова? Памыляешся, мой даражэнькі. Што ты зрабіў з грашыма?

Сын: Тата, я нічога не маю.

Бацька (пачынае знервавана хадзіць): Нічога не маю, нічога не маю. Як гэта лёгка сказаць. А цяпер ён прыходзіць да бацькі, а той павінен мець і на адзежу, і на хлябок для сыночка-растратчыка. Ці ты думаеш, што ў мяне грошы з неба падаюць?

Сын (з апушчанай галавой): ...

Бацька: Усё адпрацуеш. Будзеш гарбаціцца і ў святы і ў будні, без ніводнага дня адпачынку, па дванаццаць гадзін. Аддаш мне кожны рубель. Я навучу цябе шанаваць працу і шанаваць бацьку. Будзеш жыць у хлеве. Калі аддаш мне усё, тады зможаш перабрацца ў дом. Не раней.

Сын адыходзіць.
Каментар цэлебранта: Так бывае ў жыцці. Бывае, што бацька загадвае плаціць за вяртанне - аддай тое, што павінен. Аднак большае няшчасце, калі чалавеку здаецца, што такі і Бог, што прабачае, але толькі тады, калі чалавек гэта заслужыць, калі запрацуе гэта. А Бог зусім іншы.
СЦЭНКА V

Агульная сітуацыя. Сын вяртаецца; хоча быць адным са слуг. Стаўленне бацькі заключаецца ў словах: “Калі ласка, можаш быць слугой, абы цябе вочы мае не бачылі”

Сцэнарый. Бацька сядзіць на крэсле.
Сын: Можна мне ўвайсці?

Бацька (раздзяляе сваю ўвагу між сынам і газетай): ???

Сын: Я не варты быць тваім сынам.

Бацька: Гэта праўда, ты запляміў маё прозвішча. Пакрыў ганьбай усю сям’ю.

Сын: Бацька, я нічога не маю. Мне няма, куды дзецца, няма што есці.

Бацька: Маеш тое, што заслужыў.

Сын: Дазволь мне быць хаця б тваім слугой.

Бацька (задумваецца і гаворыць слугам): Дайце яму каморку на даху. Апраніце яго як-небудзь і пакажыце яму яго абавязкі. Хоча быць слугой - хай будзе. (Праз хвіліну).

І яшчэ адно. Ты не маеш права прыходзіць сюды, не маеш права пераступаць парог гэтага дома. Гэта не твой дом, ты яго не варты.



Сын адыходзіць.
Каментар цэлебранта: Так бывае ў жыцці. Бывае, што бацька не можа прабачыць і ніколі ўжо не будзе так, як даўней. Аднак большае няшчасце, калі чалавеку здаецца, што такі і Бог. Яму здаецца, што ёсць такія грахі, якія назаўсёды захлопнуць дзверы бацькавага дома. Так думаюць, а Бог зусім іншы.
ІІ. Дакрананне

Цэлебрант: Бог зусім іншы. Маем пра Яго розныя ўяўленні, думаем пра Яго розныя рэчы. Часта гэта вынік жыццёвага вопыту. Тое, што мы перажылі, тое, што бачылі, кідаем на вобраз Бога. Бывае, што гэты вобраз абсалютна хворы, скажоны ці напрамую несапраўдны. Трэба яго выраўніваць ці ствараць нанова на падставе Бібліі. У Бібліі Бог раскрывае нам сябе, ісціну пра сябе. Паспрабуем яе пачуць.
Лектар чытае далейшы працяг прыпавесці (пачынаючы з 17-га верша і заканчваючы 24-тым).
Цэлебрант: Мы пачулі гэтую ісціну, але ці ёсць яна ўжо ў нашым сэрцы? Каб нам гэта палегчыць, паспрабуем цяпер дакрануцца да яе.
Мінітстранты ставяць перад алтаром две лаўкі ці крэслы (сімвалічныя дзверы). Трэба іх паставіць у такім месцы, каб яны знаходзіліся перад удзельнікамі дзеяння, але адначасова каб за імі была дастатковая прастора перад алтаром для змяшчэння ўсіх удзельнікаў.
Цэлебрант: Я хацеў бы, каб кожны з нас адчуў вяртанне ў дом бацькі. Прастора між лаўкамі - гэта дзверы дома. Калі я стану ў гэтых дзвярах, буду бацькам, які чакае твайго вяртання. Хай кожны увойдзе ў ролю блуднага сына. Падумай, што ты меў ўсё і ўсё страціў. Падумай пра сваё жыццё, пра свае адыходы, грахі, упадкі, раны, слабасці. Праз хвіліну, калі сам вырашыш, устань са свайго месца і прыйдзі да мяне. Я цябе прывітаю і ўвяду ў дом. Тыя, што ўжо там будуць, таксама няхай вітаюць тых, хто ўваходзіць. Давайце абдымем адзін аднаго, абмяняемся усмешкай і добрым словам.

І давайце будзем памятаць пра наступныя рэчы: хай перад дзвярыма не стаіць чарга, не будзем рухацца да дзвярэй, калі хтосьці ўжо ўстаў і ідзе перад намі. Адначасова хай не будзе занадта вялікіх перапынкаў. Вельмі хацеў бы таксама, каб да дома прыйшоў кожны. Можаш мець розныя дурныя думкі, можа, табе не будзе хацецца або не будзеш адчуваць сябе вартым. Праігнаруй гэтыя думкі і проста прыйдзі. Калі я стану ў дзвярах і пачуеце музыку, пачынём наша вяртанне.


Цэлебрант становіцца ў “дзвярах”, уключаецца музыка. Кожнаму, хто прыходзіць, ён працягвае руку, усміхаецца, пяшчотна прытуляе і шэпча на вуха ( на выбар - імправізацыя ці прыслухоўванне да Святога Духа...): я чакаў цябе; я ведаў, што ты прыйдзеш; хутчэй адзень самае прыгожае адзенне, пярсцёнак на руку і сандаліі на ногі; я так цешуся; я люблю цябе; кожны дзень я выглядваў тваё вяртанне. Потым уводзіць яго ў дом, перадаючы удзельніка наступным дамашнім. Калі ўсе ўжо будуць у “доме”, цэлебрант працягвае.
Цэлебрант: Я хацеў, каб кожны з нас сёння дакрануўся да Божай Міласэрнасці. Не толькі пачуў пра яе, але таксама, хоць трошкі, адчуў, якая яна на смак. Мы ўсе так блізка да абраза Ісуса Міласэрнага. Думаю, што гэта добры повад, каб цяпер, менавіта перад гэтым абразом, даверыцца Божай Міласэрнасці. Запрашаю ўсіх некалькі хвілін памаліцца асабіста ў цішыні.
Пасля малітвы ўсе вяртаюцца на свае месцы.
Цэлебрант: Сёння, каб адчуць, чым з’ўляецца Божая Міласэрнасць, мы далі волю фантазіі, уяўляючы, што было б, калі б гісторыя блуднага сына мела іншы канец. У завяршэнне дазволім сабе яшчэ адну фантазію. Блудны сын вяртаецца дадому, ён прыняты бацькам, які дае яму самае прыгожае адзенне, пярсцёнак на руку і сандаліі на ногі. Усе цудоўна бавяць час на прывітальным піры. Праз некалькі дзён, тыдняў ці месяцаў сын зноў бярэ частку маёнтка і зноў пакідае дом. Гісторыя паўтараецца. Сын губляе ўсё і ў патрэбе вяртаецца дадому. Ці прыме яго бацька? Напэўна, так. А ў трэці раз? Дзесяты? Соты? Давайце выйдзем пасля гэтай сустрэчы з моцнай верай, што любоў, міласэрнасць і прабачэнне Бога не маюць межаў. Заўсёды можам вярнуцца, дзверы Божага Дома ніколі не будуць перад намі зачынены.
Цэлебрацыя заканчваецца бласлаўленнем і супольным спевам.
: images -> stories -> files -> credo -> teatr
teatr -> Знойдзеныя мары … аповед пра Божае Нараджэнне, якое працягваецца Героі
teatr -> К вифлеему не очень далеко” “Да Бэтлеема не вельмі далёка” Лектар 1
teatr -> Калі мы бачылі Цябе, Пане?
teatr -> У цэнтра сцэны крыж. Голас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла Ціхая музыка
teatr -> Батлейка без слоў – музычная батлейка Час каля 20 хвілін Героі
teatr -> Цемра, фанаграмма –гадзіннік, мелодыя – amomentLost Адвэнт – чаканне Голас аўтара
teatr -> Батлейка з нашых часоў музычная батлейка Героі: Юзаф
teatr -> Дары Артабана (сцэнка на Божае Нараджэнне)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка