Далёка ад Сібіры Беларусь, Ды думкі прамільгнуць па-над зямлёю, За ўсіх сяброў казаць тут не бярусь



старонка1/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.22 Mb.
  1   2   3   4   5   6


Далёка ад Сібіры Беларусь,
Ды думкі прамільгнуць па-над зямлёю,
За ўсіх сяброў казаць тут не бярусь,
А я з Радзімай любаю сваёю.
Уладзімір Сілін











Уладзімір Сілін
С І Б І Р С К І

Д А Л Я Г Л Я Д

ВЕРШЫ

г. Новасібірск

2008

БКК 84 Р-7

С 36

Силин В. Н.

С 36 Сiбiрскi далягляд. Вершы. – Новосибирск: Ново- сибирское книжное издательство, 2008.176 с.


ISBN 978-5-7620-1302-04
В этой, первой самостоятельной, книжке автор предлагает уже известные читателю по коллективному сборнику ”Мая Радзіма”, изданному в Новосибирске, и по публикациям в альманахе “Мир наций”, а также новые стихотворения.
© Силин В. Н., 2008

Вместо предисловия
* * *

Владимир Силин пишет стихи на двух родных языках — белорусском и русском. Двуязычие в поэзии довольно редко. Но интересно и другое: так называемый лирический герой проявляет себя по-разному, в зависимости от того, на каком языке он говорит.

В белорусских стихах Владимир Силин, прожив долгие годы вдали от родных мест, отдает дань традиции — воспевает и очень трогательно свою родину. Белоруссия для него — это жизнь, сердце, мама, лес, река. И, разумеется, аист. Кстати, у него “свой” бусел — гуляющий в красных ботах по берегу реки (“На реке”). Непосредственность чувств, добрая улыбка, сдержанная печаль чувствуется в стихах автора. Обобщает “вечные” темы образ сада, контрастирующий с разрухой войны. Далёкое время войны передается своеобразно и естественно — сын просит прощения у матери, которая пережила большую войну. И еще интересно — Владимир Силин смотрит на родину издалека — из Сибири, поверх Уральских гор. И сборник называется “Сібірскі далягляд”. Какое объемное слово: “далягляд”! В одном слове целый поэтический мир. (Языку, родному слову посвящаются стихи).

Владимир Силин — человек военный и, разумеется, он не обходит стороной войну, переживая эту беду через память родных и близких. Непостижимо, но факт — многие военные сочиняют стихи. Пишут по-разному. Но сам факт! Или действительно люди в России и в Белоруссии да и в других славянских странах так устроены?

В стихах автора я услышала и почувствовала народные мотивы. Характерно стихотворение ”В тайге” (это уже из русского цикла стихов).
Все шумит тайга, ветер тучи рвет,

Клочья их несет над верхушками,

А внизу медведь по тропе идет,

Да трясет кедрач сверху шишками.


Я бы ”да” превратила в ”аж” — тогда, на мой взгляд, было бы точнее и яснее. Огрехи огрехами, но интонация, ритм, рифма с ”выкрутасом” (верхушками/шишками) — всё это по-мужски обаятельно и окрашено подлинным чувством. И главное — слышатся отклики русской былины.

Поэта, даже самодеятельного, судят и определяют по его лучшим стихам.


Галина Шпак, поэт,

член Союза писателей России
* * *

Стихи Владимира Силина знакомы мне по коллективному сборнику ”Мая Радзіма”, изданному в Новосибирске, и по публикациям в альманахе “Мир наций”.

В этой, первой самостоятельной книжке автор предлагает и уже известные читателю, и новые стихотворения.

Мне, родившейся, как и Владимир Силин, в Беларуси, конечно же близок главный мотив книги — воспоминания о нашей исторической Родине. К тому же выяснилось, что оба мы — из Могилевщины, а его родной Горецкий район и мой районный городок Кировск совсем недалеко друг от друга, потому и природа, и речки, и реки — Березина и Днепр, о чем с такой любовью пишет автор, мне тоже хорошо знакомы и дороги. И под окнами моего родительского дома тоже цвели яблони и вишни, и до сих пор помню их майский одуряющий аромат.

Думаю, вспомнят об этом и многие из тех читателей, кто возьмет в руки книжку Владимира Силина. Вместе с автором старшее поколение вспомнит, а юное узнает и о военном лихолетье, и о послевоенной разрухе, и о всех этапах нелегкого пути, что прошли белорусы вместе со всей нашей многонациональной страной.

Владимир Силин, как я понимаю, свою книжку адресует прежде всего соотечественникам, проживающим в Сибири, которая стала для них второй Родиной. Потому-то большая часть стихотворений написана на белорусском языке. Именно на этой, родной для автора белорусской мове, мне кажется, получились самые пронзительные стихи, связанные с детством, образом бабушки, что сумела уберечь всех детей и вывести в люди, матери с ее “последним листопадом”. Равно как и воспоминания автора в прозе с жуткими, впечатляющими эпизодами: еще долго после войны, уже в мирное время в полях и лугах подрывались на минах и люди, и скот. В моем послевоенном детстве на таких же коварных минах и снарядах подрывались и мои ровесники.

Конечно, некоторые стихи Владимира Силина далеки от совершенства. Возможно, иногда не соблюдены и нормы белорусского литературного языка — ведь со времени, когда автор его изучал в школе, многое изменилось, да и что-то подзабылось.

Всё это, разумеется, не смогут не заметить главные критики — сибирские белорусы, когда будут читать книжку. Но они же, хочется верить, будут и благодарны автору за то, что пробудил в них самое дорогое — Память. И потому закончить мне хочется когда-то прочитанными строчками (имя автора не помню): “наше общее детство прошло на одних букварях, потому ничего никому объяснять и не надо”.



Людмила Белявская,

член Союза журналистов России


Ад аўтара
Зямля, на якой нарадзіўся, людзі, побач з якімі рос, набіраўся сіл… Памяць аднаўляе яркія малюнкі дзяцінства, юнацтва, падзей, якія там адбываліся. І чым далей ад гэтага па часу, тым больш яскрава і з заміраннем сэрца іх бачыш. Праяўляюцца самыя дробныя дэталі і рысы. А ўжо шмат гадоў прайшло, як я пакінуў родныя мясціны, дарагую майму сэрцу Беларусь. З 1973 года, пасля заканчэння Мінскага радыётэхнічнага інстытута, жыў, праходзіў вайсковую службу далёка ад Радзімы, у тым ліку і на Далёкім Усходзе, у Забайкаллі, Сібіры. Закончыў я, таксама, і камандны факультэт Ваеннай акадэміі сувязі ў горадзе Ленінградзе. Вершы пачаў пісаць яшчэ са школьнай пары. І цяпер часценька бываюць такія хвіліны, калі хочацца ў вершах выразіць свае адчуванні, звязаныя з роднымі мясцінамі, адносіны да тых, ці іншых падзей.

Нарадзіўся я ў Магілёўскай вобласці, у вёсцы Сахараўка Горацкага раёна. Вучыўся ў сельскай школе, і я вельмі ўдзячны сваім настаўнікам пачатковай і сярэдняй школы, што яны прывівалі нам любоў да роднай мовы і добра нас ёй вучылі. Гэта бачна і па тым, што за столькі гадоў жыцця ў адрыве ад Радзімы мову я не забыў. Сказалася і тое, што жыў у вёсцы, і ад маці, бабулі яшчэ з калыскі чуў тую мову Магілёўшчыны, якой ужо многiя стагоддзі. А можа вытокі яе ідуць і з язычніцкіх часоў, бо мая бабуля 1900 года нараджэння (яна, таксама, як і яе продкі, усё жыццё пражыла ў адной мясцовасці), так і сыпала назвамі розных язычніцкіх багоў і бажкоў, хаця сама была праваслаўнай, глыбока веруючай жанчынай. У беларускай мове, таксама, як і ў другіх мовах, могія словы маюць свае сінонімы. Я выкарыстоўваю тыя, якія мне бліжэй, з якімі я вырас, якія пазнаў у свой час, калі вучыўся і жыў у Беларусі.

У Новасібірску, дзе я цяпер жыву, ёсць даволі спрыяльныя умовы для творчасці беларусаў, якія тут знаходзяцца. Іх аб’ядноўвае беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія, а таксама беларускі культурна-асветніцкі цэнтр (БКПЦ) у імя святой Ефрасінні Полацкай, які стварыў, спансіруе і узначальвае беларус з вёскі Лелікава Брэсцкай вобласці Іван Паўлавіч Панасюк. Яму дапамагаюць дырэктар цэнтра Аляксандр Сцяпанавіч Лагуценка і намеснік па культуры Людміла Іванаўна Счаслівенка.

Вырашыўшы ў 2004 годзе выдаць зборнік вершаў сібірскіх беларусаў, у якім з’явіліся і мае вершы, Іван Паўлавіч прыдаў новы імпульс для маёй творчасці. Без гэтага не было б і кніжкі, якую Вы трымаеце ў сваіх руках. У цэнтры выдаюцца зборнікі вершаў, песень, другіх твораў сібірскіх беларусаў. Я выказваю Івану Паўлавічу Панасюку шчырую падзяку за тое, што паспрыяў маёй творчасці, якой я займаўся раней ужо даволі рэдка.

Раздзел кнiжкi “Сябрам”, у асноўным, прысвечаны беларускай дыяспары Новасiбiрскай вобласцi, БКПЦ.

Аўтар спадзяецца, што хоць некалькi вершаў з гэтай кніжкi крануць душу чытача, прымусяць хутчэй бiцца яго сэрца.



Уладзімір Сілін


У сэрцы Радзіма жыве




Д А Л Ё К А Я І Б Л І З К А Я…
Далёка занёс лёс ад дому
Далёка занёс лёс ад дому —

Сабе і ўявіць я баюсь.

Цяпер дзе, табе невядома,

Адзін із сыноў, Беларусь.


Між намі сцяпныя прасторы,

Зялёныя хвалі тайгі,

Сівыя Уральскія горы,

І велічных рэк берагі.


Байкальскія чыстыя воды,

Бялёсыя спіны хрыбтоў

Са скарбамі рэдкай пароды.

Мядзвежых таемства кутоў.


Між намі заводы і шахты,

Дарогі, нізіны, масты.

Стаяць на нядрэмлючай вахце

Там сіл стратэгічных пасты.

Пасевы цаліннага хлеба,

На рэках — цянучкі плытоў.

Пранізваюць стрэламі неба

Маршруты транзітных бартоў.


Абсягаў не змерыць Расіі,

Іх сілай, красой ганарусь —

Сястрой з Украінай, Расіяй

З вытокаў была Беларусь.




Мая старонка
Знаёмыя клічуць мясціны —

Рачулкі, лясы і палі,

Заўсёды са мною часцінка

Святой беларускай зямлі.


Вось вёсачка, як на далоні,

У лёгкім тумане плыве,

За выганам пасвяцца коні.

Матуля у вёсцы жыве.


Хаваецца хата у садзе,

І кветкамі прызба гарыць,

Гняздо сваё бусел зноў ладзіць

На ветках бярозы ўгары.


Кашлаценькі клёнік прыгожы

Шапоча пра штосьці сваё,

Даўгі журавель дапаможа

Напоўніць вядро да краёў.

За вёскаю лес недалёка

Над полем сцяною ідзе,

У плыні стагоддзяў глыбокай

Адвечную песню вядзе.


Рачулка ніжэй працякае,

Ляжаць дыванамі лугі.

Стары Гарадзец толькі дбае

Пра годы былое тугі.


Дубы на гары таямнічай

Магутныя, з цёмнай ліствой,

А ў нізе чакаюць крыніцы

З сцюдзёнаю, чыстай вадой.


Юнацтва далёкае — побач,

Мой першы таемны уздых,

Спатканне пад ліпамі ў ночы,

І водары кос залатых.

Нясмелыя, шчырыя словы.

Трапяткі, хвалюючы час,

Пяшчотнаю, ціхаю мовай,

І мроямі хутае нас.


А ночка ўступае у сілу,

Мільгаюць нам зоркі ярчэй.

Чароўны ідзе свет ад мілых,

Глыбокіх і дзіўных вачэй.

Вы родныя сэрцу, мясціны —

Рачулкі, лясы і палі!

З сыноўняй любоўю к адзінай,

Святой беларускай зямлі!



Дарога з дому
Адлічваюць стыкі калёсы,

Імкліва мільгаюць слупы.

За вокнамі позняя восень

І лесу далёкага дым.


А неба і ніжэй, і ніжэй,

Б’юць кроплі касыя па шкле.

Маркотныя думкі калыша

Чыгунка ў маёй галаве.


Хвалююсь за родных, за маці,

За ціхую вёску маю.

Ўсё мосцяцца, сцеляцца гаці,

Спявае самотна баюн.


Вось я і наведаў Радзіму,

У хаце бацькоў пабываў,

Ды хутка ляцелі гадзіны,

І час развітання настаў.


Цяпер да наступнага году

За тысячы вёрстаў мне жыць

Ад іх і ад нашай прыроды.

Цягнік ўсё бяжыць і бяжыць.

Чыгунка працуе, гамоніць,

Радзіма далей і далей.

Зайграй жа ты песню, гармонік,

Каб сэрцу было весялей.


Сцямнела, і ноч надыходзіць,

Крыштальны ідзе перазвон.

А там, на Далёкім Усходзе,

Чакае мяне гарнізон…


* * *

Раніцай над пожняю і лесам

Азарыўся золатам Усход,

Доўжыцца у часе бесканечным

Завядзёны Богам карагод.

І ўстае над роднаю старонкай

Майскі, ясны, сонечны дзянёк,

А жаўрук вітае песняй звонкай

Матчын, даражэнькі мне куток.

Абуджае ўсходзячае поле,

Яблыняў квітнеючых сады,

Дарыць ён напевы наваколлю,

Аддае запал свой малады.

Росанькі брыльянтамі на травах

Адыходзяць — сонейка вышэй.

Гоманам напоўнены дубравы,

А дзянёчак цёплы і яскравы.

Я раблюсь чысцей тут і дужэй.

* * *

Мая радзімая старонка,

Мне без цябе так цяжка жыць.

Ты для душы маёй скарбонка.

Цябе ж, як можна не любіць?
На зары Айчыны
З часоў глыбокае даўніны

На нашых прашчураў зямлі

Лясы шумелі, а ў далінах

Прывольна рэкі ў ніз цяклі.


Адны на Поўнач няслі воды

Да мора Балцкага свайго,

Другія з Поўднем мелі згоду —

Збіраў асілак іх Дняпро.


Плямёны нашых слаўных продкаў

(Таму й славяне, мо, яны)

Ці пехатою, ці на лодках,

Спазналі цяжкасцей зямных.


Радзімічы ў басейне Сожа

Свой род ад прашчураў вялі,

Дрыгвіч на Поўдні яго множыў,

Паўночней крывічы былі.


Вакол мясціны абжывалі,

Лясы, балоты, ды лугі,

І добра тут дапамагалі

Ім іх, язычнікаў, багі.


Сам Род (багам тым Бацька, Маці),

Сварог (дзядуля-Бог стары),

Зямлю рашылі гэту даці,

Жылі каб людзі і звяры.


Сварожычы з нябёс глядзелі:

Дажджбог, Агуня і Пярун —

Каб працавалі, пілі, елі,

У багну каб не гнаў вядун.


Ахвяр за гэта продкі неслі

У круг, на капішча, багам,

Агні палілі, пелі песні,

Пакуль стаялі на нагах.


Другіх багоў таксама трэба

Было прывеціць і змякчыць,

А іх вялось даволі многа,

Што цяжка нават падлічыць.


Ды ўжо не зробіш тут нічога,

Залежыў цалкам чалавек

Ад сіл прыроды — больш нікога.

Кароткім быў ягоны век.

Таму знаходзілісь у родаў

(Зрабіць каб некалькі шагоў)

На з’яву кожную прыроды

Адзін, ці некалькі багоў.


Гады ж цяклі, дзесяцігоддзі,

За векам зноў змяняўся век,

І час другі сюды прыходзіў,

Рабіўся іншым чалавек.


З вараг вялікі шлях у грэкі

Ляжаў на русічаў зямлі,

Дапамагалі ў гэтым рэкі,

Стасункі з Захадам вялісь.


Дзяржава тут узнікла, княствы,

І Русь Вялікі Князь хрысціў,

Каб праваслаўнай стала паства,

Каб Бог адзіны ёй свяціў.


Малілісь доўга ж яшчэ продкі

Багам Хрысту і Пяруну,

Бо Веру ім было не проста

Змяніць на новую, адну.


І хоць з зары Айчыны многа

Вады у мора уцякло,

Заўжды указвае дарогу

Адтуль нам прашчураў святло.



Матулі
Мая мілая, родная маці!

Жыццё дарыць такія імгненні,

Каб душой, ўсёй істотай спазнаці —

На Зямлі я тваё прадаўжэнне.


Твой працяг і малодшы мой брат,

Ад цябе мае родныя сёстры,

А чым больш адзначаецца дат,

Адчуваем мы гэта больш востра.


Ты ўсіх нас каля сэрца насіла,

Сцерагла ад нягод, ад сухоты,

Гадавала, вучыла, расціла,

Што ні дзень — хваляванні, турботы.


Мы ў далёкім дзяцінстве таксама,

Не заўсёды былі паслухмяны.

Ды трывала ўсё гэта ты, мама,

З печы хлебам часціла духмяным.


Як усе паўзраслі, пасталелі,

Разляцелісь, бы птушкі, па свеце.

І тады ўсіх да болю жалела,

Калі дзьмухаў нам шквалісты вецер.


Ты дзяўчынкай вайну перажыла,

Бедавала па жудасных стратах,

Надрывала на пахаце жылы,

І бярвенні цягала для хаты.


Многа сіл маладых палажыла,

Як зямля адраджалася наша,

Як на працу ў калгасе хадзіла,

Каб дабром напаўнялася чаша.


Безупынна цячэ жыцця час.

Вельмі ўдзячны табе я і Богу,

Што ты вывела кожнага з нас

На шырокую к свету дарогу,


Што вучыла з дабром к людзям жыць,

І каб голаў сваіх мы не гнулі.

Ты ад шчырага сэрца прымі ж

Паклон сына к радзімай матулі!


2004 год



Апошні яе лістапад

Светлай памяці мамы
Аблокі ахуталі землі,
Ў тумане і хата, і сад.

Самотна і сцішана дрэмле

Апошні яе лістапад.

Жыцця яе месяц апошні,

І вечнай пачатак начы,

Што зімы, і леты, і вёсны

Матулі усе падлічыў.
Сваю зноў наведала хату,

Таксама ў апошні ўжо раз,

Журботная, чорная дата —

Навекі наш светач пагас.


З ёй побач і дзеці, і ўнукі,

Знаёмыя, родныя тут.

Прыглушаны ў хаце ўсе гукі,

Таемна адсвечвае кут.


Малітвы да Госпада словы,

Душы супакой што дае,

Схіляем мы нізка галовы

Прад памяццю светлай яе.


Мне меньш будзе яснага свету.

Ой, сэрца маё, ты трывай!

Хвіліны ж як цяжкія гэты,

Бывай, наша мама, бывай!


Аблокі ахуталі землі,
Ў тумане і хата, і сад.

Жалобна у памяці дрэмле

Апошні яе лістапад.

2006 год

Даўно Беларусь я пакінуў
Даўно Беларусь я пакінуў,

Лясы і палеткі яе,

Далёка ад маці-Радзімы

Праходзілі годы мае.


Ды не, праляталі, як кулі —

Бы ўчора стаяў маладым

На ростанях з роднай матуляй,

З тым часам сваім залатым.


І хоць не заўсёды прывольна

Ў дзяцінстве, юнацтве жылось,

Але я да працы быў здольны,

Якую рабіць давялось.


У вёсцы, у полі, у лесе

Прыроды часцінкаю быў,

Дагэтуль сказанняў і песняў,

І мовы бацькоў не забыў.


Даўно Беларусь я пакінуў,

У розных мясцінах служыў,

Ды ростаняў сум той не згінуў —

Заўсёды па ёй я тужыў.


Ты ў сэрцы, Радзіма, маiм
Як лёс ад Радзімы закіне далёка,

Спазнаць давядзецца усiм

Слоў сутнасць усю патаемных, глыбокіх:

“Ты ў сэрцы, Радзіма, маiм!”


Ці песню пра край наш пачуць давядзецца,

Ці весткі з экрана глядзім,

На струнах душы зноў і зноў адзавецца:

“Ты ў сэрцы, Радзіма, маiм!”


І хоць аж да склону гадоў зямных нашых

Дзяцiнства не бачым мясцін,

З нас большасць з дрыготай у голасе скажа:

“Ты ў сэрцы, Радзіма, маiм!”


І ў шэрых, нялёгкiх штодзённых турботах,

І ў светлыя радасці днi —

Жыве разам з намі, хвалюе: “Заўсёды,

Ты ў сэрцы, Радзіма, маiм!”




Б А Ч У М А Л Ю Н А Ч К І Д З І Ў Н Ы Я

Радзіме
Добрая, светлая, мілая!

Мне як жа цябе не стае,

Вабяць таемнаю сілаю

Блакітныя вочы твае.


Вабяць дубровы цяністыя,

Смалісты сасонніка бор,

Хвалі рачулак ігрыстыя,

Зялёных палетак прастор.


Нівы дзе спеюць жытнёвыя,

Рамонкі цвітуць, васількі,

Песцяць іх промні паўднёвыя,

Рэзвяцца кругом матылькі.


Сінню шаўковую сцеліцца

За рэчкаю льноў палатно,

Пухам таполі мяцеляцца,

Крынічанькі булькае дно.


Травы аж млеюць паспелыя,

Іх з раніцы стануць касіць.

Нікнуць ракіціны белыя,

Над пожняю бусел ляціць.


Маняць сунічкі чырвоныя

Паўней назбіраць кузавок,

А пад бярозкай зялёнаю

З зямелькі вылазіць грыбок.


Поўна прырода ідыліі
Ў ціхіх мясцінах такіх,

Проні басейна, ці Віліі —

Чароўных куточках маіх.
Бачу малюначкі дзіўныя,

Як быццам усе наяве,

Гэта старонка радзімая

Заўсёды у сэрцы жыве.


На справы вялікія здольная,

Квітней, прыгажэй, Беларусь,

Шчырая, гордая, вольная,

Мая родная Белая Русь!



Раніцай
Над роднай старонкай світае,

Звініць над зямлёй цішыня,

Рой зорак бясследна знікае,

Святлее нябёс вышыня.

Вось сонца Усход азарае,

Брыльянтамі грае раса,

І працу сваю пачынае

Кляпаная ўчора каса.


Ніц хіляцца, падаюць травы —

Шырокі і чысты пракос!

Тут вырасце з часам атава

Пад восеньскі новы пакос.


Бягуць, хутка пяткі мільгаюць

Па сцежцы на луг хлапчукі,

Іх з вудамі ў нізе чакаюць

Зацішныя месцы ракі.


А гукаў ўсё болей і болей,

Звон дойні па вёсцы чуваць,

Сялянская цяжкая доля —

На працу, чуць свет, уставаць.


Спадыня ж рупліва прымае

Свой ранішні добры надой,

Рыпіць журавель, падымае

Вядро з ледзяною вадой.


Вышэй узнімаецца сонца,

Гарачы дзянёчак ідзе,

Люстэркамі свецяць ваконцы

І к выгану статак брыдзе.



Летні вечар
Не спыніцца нябеснаму колу,

Новы з кветак пляцецца вянок.

Вось скаціўся з узвышша да долу

І яшчэ адзін летні дзянёк.


Дагарае зара, пунсавее,

Сонца тоне, агнём небасхіл,

Асалодай і свежасцю вее,

Зноў зямля набіраецца сіл.


Ад спякоты паніклыя травы,

Перасмаглае вецце лазы,

Шапатлівы падлесак, дубравы,

Ажываюць, п’юць кроплі расы.


Меркнуць далі, больш сонца садзіцца,

І на захадзе слабне пажар,

Па-над рэчкай, над цёплай вадзіцай,

Падымаецца, клубіцца пар.


Засынаюць жытнёвыя нівы,

Апусціўшы ніц краскі свае,

Не чуваць жаўрука пераліваў,

Белы дым з лядаў полем плыве.


Дзе ля ўзлесся над вогнішчам дзівы,

А ў балоце нячысты жыве —

Усхрапне раптам конік пуглівы,

Што пасецца ў начным табуне.

Сонца села і зарыва тухне,

Цішыня ў наваколлі стаіць,

Толькі ў лесе далёка хтось вухне,

Ды ў пацёмцы кажан праляціць.



Жаўрук
Прыгожа ў небе песня льецца,

Чароўныя палоняць пералівы,

І хутка ў далячынь яна нясецца,

Вітаючы вясеннія разлівы.

З вясёлым шчэбетам шпакоў

Ў садочку песня сутыкнецца,

Над крыкам-карканнем гракоў

Званочкам срэбраным пральецца.


І слухаць хочацца бясконца

Прыемны, звонкі галасочак,

Як ён лунае ў промнях сонца,

Маленькі будзіць як лясочак.


Ды хто ж цудоўна так спявае

Над долам, рэчкаю і полем,

І радасць хто ўсім навявае,

Чаруе наша наваколле?

То прыляцеў жаўрук звонкагалосы,

З далёкіх, цёплых, сонечных краёў,

Пяе, звініць ад ранку і да ночы,

Стаў лепшым песняром нашых палёў.



Сасна
Ветрык вее, калышуцца хвалі

Сінявокага ў полі ільна,

Ціха дрэмлюць у марыве далі,

Адзінока стаіць там сасна.


І не ведама, як давялося

У палях ёй адной узрасці:

Ці ад лесу тут што засталося?

Ці з зярнятка у гору пайсці?


Карані яе плуг аб’язджае,

Таму стала дзірванам зямля,

Часта тут на траве спачываюць

Каля моцнага ў нізе камля.


Адусюль сасна бачна далёка

Тым, хто ў полі шырокім ідзе,

Вабіць кожнага ў сцюжу, у спёку,

Яна бачыла многа падзей.


Гладзіў, пэўна, даўно яшчэ прадзед

У смале і шурпацці кару,

Ну, а дзед мой касу сваю ладзіў,

Сустракаючы раннем зару.


Каля поля акопы на ўзлессі

І траншэі травой параслі.

Гром вайны пахаваны у лесе,

Баі жорсткія тут ў ім ішлі.


Многа знішчыла страшная сіла

Людзей, ёлак, бяроз і асін.

Сасна раны таксама гаіла

З тых далёкіх і горкіх часін.


Пад карою у жывіцы кулі

Яна шэпча да гэтай пары,

Каб і нервы яе іх не чулі,

Не пайшоў бы які з іх нарыў.


У палоне жыла ўся у скрусе,

Вецер горкую песню ёй пеў,

А як крочыў з задання да лесу,

Партызан тут аднойчы прысеў.


У змаганнях быў вораг разбіты.

Хоць і цяжка спачатку было,

Поле бульбу радзіла і жыта,

Лягчэй людзям з гадамі жылось.


А цяпер вось шаўкамі ахутаў

Сасну лён сінявокі кругом,

Даўгунец наш, у свеце славуты,

Лета цэлае б’е ёй чалом.


Лён збяруць, прыйдзе восень на поле,

За зімою наступіць вясна,

Толькі будзе — такая ўжо доля,

Адзінока стаяць там сасна.



: files -> files
files -> Прэйскурант на паслугі Музея гісторыі беларускага кіно
files -> Праграма прагляду дакументальных фільмаў студыі «летапіс» выпуска 2011 года
files -> Фізічны факультэт: фрагменты з гісторыі
files -> Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу
files -> Научные издания (монографии)
files -> Статьи в научных, научно-методических журналах, утвержденных вак республики Беларусь
files -> Моўны турнір Мэта
files -> Тэма: “Падагульненне вывучанага аб арфаграфічных нормах”


  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка