Дарогамі герояў Перамогі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер65.96 Kb.
Аўтапрабег “Дарогамі герояў Перамогі”

Каля пяці дзесяткаў актывістаў – вучняў трох гарадскіх школ, гімназіі і ліцэя – прынялі 8 мая ўдзел у традыцыйным аўтапрабегу “Дарогамі герояў Перамогі”, прысвечаным 66-годдзю Вялікай Перамогі. Разам з моладдзю у патрыятычнай акцыі ўдзельнічалі  і ветэраны Узброеных Сіл.
Аўтапрабег стартаваў ад помніка ваінам-вызваліцелям ў гарадскім скверы, да якога падчас урачыстага мітынгу на плошчы Свабоды ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі.

Патрыятычная акцыя “Дарогамі герояў Перамогі” сустрэла шырокую падтрымку сярод моладзі раёна. На працягу ўсяго маршруту аўтапрабегу да шчучынцаў далучаліся мясцовыя актывісты. У Ражанцы, Ашмянцах, Жалудку, Скрыбаўцах, Васілішках таксама прайшлі ўрачыстыя мітынгі і адбылося ўскладанне кветак.



Навуковая канферэнцыя ў Шчучыне

6-7 мая ў дзяржаўнай гімназіі г. Шчучына прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя вучняў, прысвечаная 250-годдзю выдатнага вучонага-натураліста Станіслава Баніфацыя Юндзіла.

Два дні Шчучын прымаў гасцей з Мінска, Гродна, Астраўца, Ваўкавыска, Воранава, Маладзечна, Мастоў, Іванава. Нават з польскага горада Люблін прыехаў на канферэнцыю выкладчык універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры  Марыуш Ауш, удзел якога надаў канферэнцыі статус міжнароднай.

У канферэнцыі, якая, дарэчы, праходзіла пад назвай “Прырода і адукацыя: праблемы ўстойлівага развіцця”, прынялі ўдзел навукоўцы, якія даўно займаюцца вывучэннем дзейнасці Юндзіла. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт сталічнага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва А.Л. Кіштымаў, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі БДП імя М. Танка А.Т. Федарук па крупінках збіралі звесткі пра нашага знакамітага земляка і ахвотна падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў.

Не магла не прыняць запрашэнне ўдзельнічаць у канферэнцыі Н.М. Луніна, кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік, прадстаўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН  Рэспублікі Беларусь. Са Шчучынскай гімназіяй яе звязваюць даўнія сяброўскія сувязі. Менавіта Наталля Міхайлаўна дапамагла гімназістам даведацца аб тым, якія расліны напаўнялі батанічны сад Юндзіла на Шчучыншчыне.

І, безумоўна, у мерапрыемстве прыняла ўдзел навуковы кіраўнік рэспубліканскага інавацыйнага праекта гімназіі г. Шчучына С.Б. Савелава, дацэнт кафедры кіравання ў сферы адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кіраўнік міжнароднага адукацыйнага клуба NEWLINE, афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай ініцыятывы Хартыя Зямлі ў Беларусі.

Школьнікі стараліся не адставаць ад сваіх старэйшых сяброў. На пасяджэннях секцый “Біялогія”, “Экалогія” і “След чалавека – след жыцця” яны прадставілі вельмі цікавыя і разнастайныя даследчыя работы, якія былі адзначаны дыпломамі.

З наваселлем!

Будынак былой канторы быткамбіната мяняўся на вачах. Спачатку ад яго засталіся толькі сцены і дах  – бо новы гаспадар хацеў бачыць зусім іншае архітэктурнае рашэнне. І вось, нарэшце, аб’ект здаецца пад ключ. Гэтага моманту прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне чакала доўга.

Урачыстасць шчучынскіх “страхавікоў” раздзялілі госць са сталіцы – генеральны дырэктар Белдзяржстраху, прадстаўнікі раённай улады, будаўнікі МПМК-166, якія рэканструявалі аб’ект. Дарэчы, у аднаўленне будынка было ўкладзена больш за 1,5 млрд. рублёў, якія выдзеліў Белдзяржстрах.

Як падкрэсліў у віншавальнай прамове генеральны дырэктар Белдзяржстраху Анатоль Іосіфавіч Сверж, прывабнасць гораду надаюць не толькі новыя, але і рэканструяваныя будынкі. І гэта той самы выпадак. А супрацоўнікі Белдзяржстраху будуць камфортна адчуваць сябе ў новых кабінетах, ветліва сустракаць наведвальнікаў і прапаноўваць ім свае паслугі.

І вось урачысты момант – начальнік МПМК-166 У.У. Пісаркоў уручае сімвалічны ключ дырэктару прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне М.Ф. Бекішу, які шчыра дзякуе будаўнікам за прыгожы будынак. А перарэзаць чырвоную стужачку даверылі А.І. Свержу і У.У. Пісаркову.

Удзельнікам урачыстасці ўручылі сувеніры і запрасілі ў новы будынак. Прасторныя вестыбюлі, утульныя кабінеты з сучаснай офіснай мэбляй, канешне, радуюць вока. Дарэчы, работнікі паспелі аздобіць інтэр’ер кветкамі і рознымі сімпатычнымі дробязямі, што вельмі ажывіла кабінеты. І ўсё гэта для вас, паважаныя жыхары Шчучына і раёна. Каб не трывожыцца за сваю маёмасць, здароўе, нядаўна зроблены рамонт, пры часе наведайцеся ў будынак па вуліцы Леніна, 63 і аформіце страхавы дагавор на ваш выбар.



Наша мяжа празрыстая для сумленных грамадзян

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва з жыхарамі вёскі Першамайская сустрэўся намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік В.П. Гарбаценка.

Васіль Пятровіч Гарбаценка, ў прыватнасці, адзначыў, што 12 тысяч пагранічнікаў нясуць службу па ахове дзяржаўнай мяжы. Іх колькасць адпавядае міжнародным стандартам. Сёння пагранічная зона наблізілася на 10 кіламетраў да мяжы, што дазволіла грамадзянам і замежным гасцям свабодна перамяшчацца па краіне, наведваць гістарычныя і культурныя помнікі.

Прыняты закон Рэспублікі Беларусь і зроблена ўсё, каб з першага ліпеня запрацаваў малы прыгранічны рух жыхароў у 50-кіламетровай зоне. Гэта дазволіць па спрошчанай сістэме наведваць сваякоў за мяжой і абменьвацца культурнымі  візітамі з суседнімі краінамі.

На дзяржаўнай мяжы пастаўлена надзейная заслона наркотыкам – іх увозу, распаўсюджванню і транзіту. Толькі ў студзені гэтага года ў Астравецкім раёне была затрымана партыя наркотыкаў – амаль сем кілаграмаў гераіну.

Спынены ўвоз у краіну зброі і боепрыпасаў. За мінулы год затрымана больш за 150 адзінак сучаснага ўзбраення. Прынята рашэнне інфармаваць насельніцтва аб такіх злачынствах, каб людзі ведалі, хто ў нас не хоча жыць мірна і каму гэта выгадна.

Зараз пагранічнікі супрацьстаяць гандлю людзьмі,  нелегальнай міграцыі. Зусім нядаўна на ўзбраенне пагранічнікаў паступілі пяць новых аўтамабіляў, якія аснашчаны самым сучасным радыёметрычным абсталяваннем. Кошт кожнага – адзін мільён долараў. Такую дапамогу аказала нам Японія.


В.П. Гарбаценка падрабязна спыніўся на сітуацыі, якая склалася ў краіне на спажывецкім і валютным рынках.

Ён запэўніў прысутных, што кіраўніцтвам дзяржавы хутка будуць прыняты канкрэтныя рашэнні па стабілізацыі абстаноўкі.


У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама М.І. Міхно, начальнік Лідскага пагранічнага атрада палкоўнік М.А. Кукін.
Каникулы – только с пользой!

Считанные дни остались до наступления летних каникул. Как смогут провести в этом году лето дети?

Будут работать пришкольные лагеря, детский оздоровительный лагерь «Космодром» с круглосуточным пребыванием, различные трудовые бригады и звенья. Учащиеся городских школ смогут выехать на полевые работы в совхоз «Большое Можейково».

В РОВД создан клуб «Подросток», который и в летнее время будет действовать. Ребята, посещающие клуб, – заядлые футболисты. Например, 13 мая, в преддверии Дня семьи, на стадионе «Олимп» была проведена встреча по футболу между детьми и их родителями.

При районном комитете ОО «БРСМ» создан клуб «Выбор» – добровольная организация несовершеннолетних, состоящих на учете в ИДН и внутришкольном контроле. Во время летних каникул здесь также пройдут различные мероприятия.

К сожалению, не все подростки отдыхают с пользой для себя. Уже в этом году задержано 37 подростков за распитие алкогольных, слабоалкогольных напитков и пива в общественных местах или появление в пьяном виде в общественных местах, четверо – за совершение мелкого хулиганства. Несовершеннолетними и с их участием совершено 4 преступления.

Летом резко увеличивается число несовершеннолетних нарушителей ПДД. Они садятся за руль транспортных средств, не имея права на управление, в состоянии алкогольного опьянения, двигаются по проезжей части дороги в темное время суток без светоотражающих элементов, переходят, перебегают улицы в неустановленных местах, не думая о своей безопасности. Так, в прошлом году 15-летний подросток, житель г. Гродно, управлял мотоциклом в Берштах в ночное время, наехал на заборное ограждение, опрокинулся и погиб.

Вызывает обеспокоенность гибель детей и подростков по причине несчастных случаев: утопления, отравления суррогатами алкоголя, поражения молнией, падения с высоты, ДТП. А виной всему – беспечность и несоблюдение элементарных норм личной безопасности.

Всем ребятам летом необходимо отдохнуть, а самое главное, 1 сентября здоровыми вновь сесть за парты.


Вестник культуры.

15 мая 2011 года проведены мероприятия к международному дню семьи: на базе Василишковского ЦК и Д прошел конкурс многодетных семей «Всему начало – отчий дом», в котором приняли участие семьи: Кушнеревич из г.п. Острино, Жданович из г. Щучин, Яцевич из д.Головичполье, Федюк из г.Щучин, Ковальчук из д.Василишки. Семьи показали свои визитные карточки, творческое мастерство, эрудицию. Ни одна семья не осталась без внимания, все получили подарки. 1-е место заняла семья Кушнеревич. В Щучинской ДБ проведен час семейного отдыха «Разам пачытаем, разам пагуляем». На очередном заседании Клуба Неравнодушных Мам Остринской ДБ проходила заинтересованная беседа о роли семьи в нашем государстве, о роли книги в воспитании детей и более теплых отношениях в семье.

19.05.2011г. звание “народный” успешно подтвердили коллективы района: народный ансамбль народной песни “Сябрына” Желудокского ГДК, фольклорный любительский коллектив “Вяргіня” Раковичского СДК, народный ансамбль народной песни “Медуницы” РДК, народный хор польской песни “Промень” РДК.

В рамках благотворительной акции “Ангел в твоем сердце” 19 мая 2011года в РЦР для детей социально-педагогического центра д. Руткевичи показано выступление театра “Батлейка” и проведена экскурсия в выставочном зале, дети получили сувениры изготовленные мастерами РЦР. Работа в рамках акции продолжается.



С 15.05.2011 по 20.05.2011г. все учреждения культуры приняли участие в акции «Окружи заботой»

22 мая 2011 года в РДК прошел конкурс красоты “Мисс Щучин - 2011”
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка