Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер24.02 Kb.
1 клас

Тэма ўрока: Састаў ліку 10.

Мэты ўрока:

- ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы;

- выхоўваць акуратнасць, уседлівасць, матывацыю да ўроку;

- карэкціраваць лагічнае мысленне.


Ход урока:
1.Арганізацыйны момант.

Празвінеў ужо званок

і пазваў нас на ўрок.

Будзем дружна працаваць,

будзем веды набываць.
2.Настрой на ўрок.

Псіхалагічны момант: выбар карткі , на якой адлюстраваны малюнак, што адпавядае настрою вучняў.



Картачка размяшчаецца на лесвіцы, якая намалявана на дошцы, самімі вучнямі ў залежнасці ад іх настрою.

Паясняюць: “У мяне сёння ... настрой, таму я хачу на ўроку навучыцца ... (варыянты адказаў дзяцей: рашаць задачы, рашаць прыклады і г.д.)”

- Дзеці, да нас сёння прыйшлі госці, паглядзіце на іх зараз, каб потым не адхіляцца ад урока і не паварочвацца.


3.Знаёмства з тэмай урока. (слайд 1)

Пастаноўка мэт урока.


4.Карэкцыйная хвілінка.

Заданне:


а) Расставіць лікі ў парадку ўзрастання (работа па картках).

Давайце зараз праверым. (слайд 2).

б) Вусны лік:


  • Палічыце, калі ласка, ад 10 да 0.

  • Скажыце, які лік стаіць пасля ліка 2. А пасля 5? Пасля 7?

  • Які лік стаіць перад лікам 8? Перад 5? Перад 1?

  • Скажыце, калі ласка, якая лічба стаіць перад 9. (слайд 3)

  • А зараз скажыце, што стаіць пасля 9? (слайд 4)

5.Гульнявы момант.

Гульня “Лішняя ягадка”. лайд 5)

Заданне: Закрый лішнюю ягаду. Сума лікаў, якія засталіся, павінна быць роўная 10.

Умова: кожнай з парт даецца 1 блюда, 1 парта з найбольш моцнымі вучнямі – на кантролі і выпраўленні памылак. Апладысменты за кожны верны адказ.
6.Фізкультмінутка.
7.Рашэнне задачы (слайд 6):

Давайце дапаможам нашай птушачцы раскласці кветкі ў два кошыкі. Колькі ў яе рамонкаў? (10) Правільна, а цяпер давайце вачыма перакладаць па адной з кветак у другі кошык.


8.Падрыхтоўка да пісьма.

Гімнастыка для пальцаў рук (звязана з птушкамі).

Хвілінка чыстапісання: напісаць лік 10 (слайд 7); ч.2, с.3, №4.
9.Выкананне задання ў сшытках. (ч.2, с.4, №1, слупок 1)
10.Гімнастыка для вачэй: сачыце вачыма за рамонкам. (слайд 8)
11.Працяг работы ў сшытках. (ч.2, с.4, №1, слупок 2)
12.Гульня “Размесцім лічбы ў акенцы”. (слайд 9)

Запіс састава ліку 10 пры дапамозе прыкладаў на складанне (любыя 4 прыклады з таго ж слайда).


13.Фізкультмінутка (пры неабходнасці).
14.Самастойнае састаўленне задачы (слайд 10):

- стандартная задача;

- адваротныя задачы.
15.Падвядзенне вынікаў урока.

Каб падвесці вынік працы на ўроку, прапануецца гульня “Адкрыты мікрафон”. Кожны вучань пачне сваё выказванне са слоў:

“ Я хачу сказаць, што сёння ў мяне лепш за ўсё атрымлівалася... Але мне трэба папрацаваць над ... “

- Хто стаў больш упэўнены ў рашэнні прыкладаў і задач?


16.Рэфлексія.

Значкі з настроем вучні прымацоўваюць на патрэбную вышыню дошкі, дзе намалявана лесвіца.



(слайд 11)
: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
gallery -> План мерапрыемстваў у 6-ы школьны дзень на III чвэрць 2015/2016 навучальнага года




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка