Даследчы праект як від літаратурнай дзейнасці



Дата канвертавання16.05.2016
Памер13.39 Kb.
Метадычная запіска

Дадзены занятак праводзіцца ў рамках праграмы “Даследчы праект як від літаратурнай дзейнасці”, прапанаванай Нацыянальным інстытутам адукацыі.



Паводле канцэпцыі вучэбнага прадмета беларуская літаратура – гэта прадмет, які адыгрывае культуратворчую і нацыятворчую функцыі, утварае аснову культурацэнтрычнай сістэмы адукацыі. Паводле таго ж дакумента адной з мэт вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” з’яўляецца развіццё грамадзянскай культуры вучняў, у тым ліку на аснове дасягненняў культуры, духоўных і мастацкіх каштоўнасцей беларускага народа.

У адпаведнасці з з вышэйсказаным была пастаўлена задача пазнаёміць вучняў з дасягненнямі сучаснага беларускага мастацтва і з яго прадстаўнікамі праз паглыбленае вывучэнне праграмнага матэрыялу па беларускай літаратуры, у прыватнасці па тэме “Жыццё і дзейнасць Еўфрасінні Полацкай”

У сувязі з тым, што 2012 год у нашай краіне аб’яўлены Годам кнігі, абрана форма прэзентацыі даследчага праекту – паседжанне рэдкалегіі па выданні кнігі, а прадуктам праекту стане даведнік “Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве , складзены з вучнёўскіх работ. Прадметам доследу з’яўляецца вобраз Еўфрасінні Полацкай, 910 – годдзе якой таксама адзначаецца сёлета.

Занятак уяўляе сабой прэзентацыю вучнямі сваіх даследчых работ “Вобраз Еўфрасінні ў сучаснай беларускай публіцыстыцы”, “Вобраз Еўфрасінні ў сучаснай мастацкай літаратуры”, “Вобраз Еўфрасінні ў сучасным выяўленчым мастацтве”, “Вобраз Еўфрасінні ў скульптуры”, “Вобраз Еўфрасінні ў іканапісе”, “Вобраз Еўфрасінні ў сучасным ювелірным мастацтве”, “Вобраз Еўфрасінні ў сучаснай беларускай паэзіі” членам рэдкалегіі, якія прымаюць рашэнне аб публікацыі прадстаўленага матэрыялу. Прадуктам занятку з’яўляецца выдадзены даведнік, які сёння захоўваецца ў школьнай бібліятэцы.



Электронны варыянт даведніка прадстаўлены ў дадатку.
: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка