Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста



Дата канвертавання07.01.2017
Памер16.4 Kb.
Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста
ПАВАЖАЮЧЫ сваю прафесію і ўсведамляючы яе вялікую грамадскую значнасць;
КІРУЮЧЫСЯ намерам умацоўваць давер грамадства да сродкаў масавай інфармацыі як аднаго з найбольш важных дэмакратычных інстытутаў;
ПРЫЗНАЮЧЫ Дэкларацыю Міжнароднай федэрацыі журналістаў аб прынцыпах паводзін журналістаў як стандарт прафесійных паводзін журналіста падчас атрымання, захоўвання, распаўсюду і каментавання інфармацыі;
РАЗУМЕЮЧЫ, што прафесія накладае на журналістаў асаблівую адказнасць,
сябры грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" дэкларуюць, што яны будуць прытрымлівацца наступных прынцыпаў прафесійнай этыкі:
ПАВАЖАЦЬ права грамадства ведаць праўду, памятаючы пры гэтым, што ніхто не можа трымаць манаполіі на ісціну.

АБАРАНЯЦЬ права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, свабоду выказвання.

ІМКНУЦЦА да максімальнай дакладнасці інфармацыі, глыбіні і праўдзівасці аргументаў падчас выказвання сваіх поглядаў, пазіцый і меркаванняў.

ПРЫЗНАВАЦЬ адкрыта і сумленна ўласныя памылкі.

ЛІЧЫЦЬ недапушчальным плагіят, свядомае скажэнне фактаў, заведама недакладныя каментары, неабгрунтаваныя абвінавачванні, атрыманне незаконнага ўзнагароджання за распаўсюд або адмову ад распаўсюду інфармацыі.

ПАВАЖАЦЬ іншыя погляды і меркаванні, спрыяць шырокай грамадскай дыскусіі ў сродках масавай інфармацыі.

НЕ ДАПУСКАЦЬ дыскрымінацыі паводле расавай прыналежнасці, нацыянальнасці, спавяданай рэлігіі, полу, сексуальнай арыентацыі, палітычных і іншых поглядаў і г.д.

ЗАХОЎВАЦЬ правы і законныя інтарэсы трэціх асоб падчас пошуку, захавання і распаўсюду інфармацыі.

АБАРАНЯЦЬ канфідэнцыйнасць крыніц інфармацыі.

НЕ ДАГАДЖАЦЬ тым, хто пры ўладзе, памятаць, што кантроль за дзейнасцю ўладаў з'яўляецца адной з найважнейшых функцый сродкаў масавай інфармацыі.



ВЫКАЗВАЦЬ салідарнасць з калегамі, якія пераследуюцца за прафесійную журналісцкую дзейнасць.

ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА юрысдыкцыі журналісцкай супольнасці і канфлікты з калегамі старацца вырашаць без умяшання з боку ўладаў.
: ld
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Сармацкае кадзіла
ld -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
ld -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
ld -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
ld -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010
ld -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка