Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аддзел навуковага выкарыстання



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2   3   4


Дэпартамент па архівах і справаводству

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Аддзел навуковага выкарыстання

дакументаў і інфармацыі
КАЛЯНДАР

знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

на 2012 год

Мінск, 2011

1150гадоў назад (862) у летапісах упершыню ўпамінаецца Полацк (Полотеск, Полотьск, Полтеск)
1020гадоў з часу стварэння (992) Полацкай епархіі
945гадоў назад (1067) у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск)
945гадоў назад (1067) у летапісах упершыню ўпамінаецца Орша (Рьша)
915гадоў назад (1097) у летапісах упершыню ўпамінаецца Пінск (Пинеск, Пиньск)
910гадоў назад (1102) заснаваны Барысаў (паводле вызначэння В.М. Тацішчава)
885гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Гродна (Городень)
885гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Клецк (Клеческ)
870гадоў назад (1142) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Гомель (Гомий) і Рагачоў
865гадоў назад (1147) у летапісах упершыню ўпамінаецца Брагін (Брягин)
860гадоў назад (1152) у Полацку пачалося будаўніцтва Спаса-Ефрасіньеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (заказчыца Ефрасіння)
760гадоў назад (1252) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Навагрудак (Новгородок), Слонім (Услонім), Ваўкавыск (Волковыескъ) і Здзітаў (цяпер вёска ў Бярозаўскім раёне)
745гадоў назад (1267) заснаваны Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі, іншыя дакументы адносяць заснаванне Магілёва да 1320 г.)
725гадоў назад (1287) у летапісах упершыню ўпамінаецца Кобрын
705гадоў з часу ўваходжання (1307) Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі паводле дагавора – “ряда”
650гадоў назад (1362) войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам разграмілі аб’яднаныя сілы Залатой Арды на р. Сінія Воды
625гадоў назад (1387) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Бабруйск (Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) і Ігумен (з 1923 г. Чэрвень)
605гадоў назад (1407) заключаны гандлёвы дагавор паміж Полацкам і Рыгаю
605гадоў назад (1407) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Докшыцы
565гадоў назад (1447) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра Радашковічы
560гадоў з часу першага ўпамінання (1452) у пісьмовых крыніцах Драгічына (спачатку меў назву Давячоравічы)
535гадоў з часу першага ўпамінання (1477) у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (спачатку вёска ў Слонімскім, затым Кобрынскім паветах, да 1940 г. Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза)
525гадоў назад (1487) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын)
500гадоў назад (1512) упершыню ўпамінаюцца Хойнікі як вёска так званага Брагінскага графства ў Вялікім княстве Літоўскім
495гадоў з пачатку выдавецкай дзейнасці (1517) Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі)
490гадоў з часу стварэння (1522) Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кнігі”
485гадоў з дня нараджэння Астрожскага Канстанціна Васіля (1527 – 1608), палітычнага і культурнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
460гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах горада Паставы
460гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (зараз гарадскі пасёлак у Пінскім раёне)

460гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка

Ружаны (зараз гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне)


450гадоў з часу выдання (1562) Сымонам Будным у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіса”
450гадоў назад нарадзіўся Макоўскі Тамаш (1562 або 1575 – 1630), беларускі картограф, гравёр, друкар
445гадоў назад (1567) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Міёры (Мёры)
435гадоў з дня нараджэння Сматрыцкага Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) (1577 – 1633), беларускага і ўкраінскага пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча
435гадоў з часу атрымання (1577) гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гарадскі пасёлак у Полацкім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права
425гадоў назад (1587) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
415гадоў назад (1597) Віцебск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
415гадоў назад нарадзіўся Філіповіч Афанасій (1597 – 1648), беларускі пісьменнік-публіцыст, грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч
395гадоў з часу заснавання (1617) гімназіі ў Слуцку, адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі (з 1788 г. публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. павятовае вучылішча, з 1827 г. гімназія, у 1868 – 1918 гг. класічная гімназія)
370гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора (1642 – 1707), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
360гадоў назад (1652) мястэчкі Капыль і Жыровічы (зараз вёска, цэнтр сельсавета ў Слонімскім раёне) атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
345гадоў з часу адкрыцця (1667) першага ў Беларусі міждзяржаўнага паштовага маршрута: Вільня – Мінск – Магілёў – Смаленск – Масква
295гадоў назад (1717) заснавана Налібоцкая шкляная мануфактура (вёскі Налібакі і Янкавічы Стаўбцоўскага раёна), адна з буйнейшых шкляных мануфактур у Беларусі ў XVIIIXIX cт. (існавала па 1866 г.)
275гадоў назад (1737) заснавана шкляная мануфактура ў мястэчку Урэчча (зараз у Любанскім раёне, існавала па 1846 г.)
270гадоў з часу заснавання (1742) Свержанскай фаянсавай мануфактуры (мяст. Свержань Навагрудскага павета, зараз вёска Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, існавала па 1760 г.)
260гадоў назад (1752) заснавана Нясвіжская суконная мануфактура (існавала па 1867 г.)
250гадоў назад (1762) мястэчкі Бобр (зараз гарадскі пасёлак у Крупскім раёне), Стары Мядзел (зараз частка горада Мядзел) і горад Шклоў атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
250гадоў назад (1762) у Гродне заснавана балетнае вучылішча (існавала да 1785 г.)
245гадоў назад нарадзіўся Кажынскі Мацей (1767 – 1823), спявак, акцёр, рэжысёр і антрэпрэнёр, стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове)
240гадоў з часу ўтварэння (1772) Магілёўскай губерні (існавала ў 1772 – 1778 гг. і 1802 – 1919 гг.)
235гадоў назад нарадзіўся Аляшкевіч Іосіф Іванавіч (1777 – 1830), беларускі жывапісец-партрэтыст
235гадоў назад (1777) пачалося будаўніцтва Гомельскага палаца-паркавага ансамбля
235гадоў назад (1777) заснавана Слонімская друкарня (існавала па 1782 г.)
225гадоў назад (1787) у Полацку пачала дзейнічаць друкарня пры Полацкім езуіцкім калегіуме (існавала па 1820 г.)
215гадоў назад (1797) распрацаваны першы праектны план забудовы Мінска
215гадоў назад (1797) заснавана Мінская губернская друкарня (існавала па 1917 г.)
215гадоў назад (1797) заснавана Віцебская губернская друкарня (існавала па 1917 г. з перапынкам у 1812 – 1815 гг.)
215гадоў назад (1797) пачалося будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны рэк Днепр і Заходняя Дзвіна (будаўніцтва скончана ў 1805 г.)
200гадоў назад (1812) у Полацку пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта, існавала па 1820 г.)
170гадоў з часу заснавання (1842) у Лагойскім замку братамі К. і Я. Тышкевічамі першага ў Беларусі гісторыка-археалагічнага музея (музея старажытнасцей)
160гадоў назад (1852) тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сялянка” (“Ідылія”) (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага, лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча)
150гадоў з часу выдання (1862) беларускага буквара (выдадзены ў Варшаве А.У. Аскеркам)
150гадоў з часу выдання (1862) нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай, першай беларускамоўнай газеты “Mużyckaja prauda” (“Мужыцкая праўда”). Выдавалася ў 1862 – 1863 гг. К. Каліноўскім, Ф. Ражанскім, С. Сангіным (Сонгіным), В. Урублеўскім
150гадоў з часу заснавання (1862) Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (існаваў па 1903 г.)
150гадоў з пачатку заснавання (1862) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі (у 1964 – 1988 гг. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Нёман”, цяпер рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”)
140гадоў з часу адкрыцця (1872) Полацкай настаўніцкай семінарыі (з 1912 г. імя Я.П. Кульнева, існавала па 1918 г.)
140гадоў з часу адкрыцця (1872) у Мінску адзінага ў Беларусі вучылішча арганістаў (існавала па 1897 г.)
140гадоў з пачатку вытворчасці (1872) паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы (з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат, цяпер філіял “Добрушская фабрыка “Герой працы” адкрытага акцыянернага таварыства “Беларускія шпалеры”)
140гадоў назад (1872) заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі
135гадоў з часу заснавання (1877) Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода (з 1922 г. імя Камінтэрна, у 1940 г. на базе завода створаны Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “ВІСТАН”)
130гадоў назад (1882) пачалося будаўніцтва чыгункі Пінск – Жабінка
125гадоў назад (1887) завершана пракладка чыгуначнай лініі Гомель – Бранск Палескай чыгункі
120гадоў назад (1892) у Пінску заснавана запалкавая фабрыка “Прагрэс – Вулкан” (у 1959 г. на базе фанернага завода і запалкавай фабрыкі створаны фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. у вытворчым аб’яднанні “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”)
120гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1892) у Мінску трамвая-конкі
120гадоў назад (1892) пачала сваю работу першая на тэрыторыі Расійскай Імперыі Віцебская акулярная фабрыка (дзейнічала да 1941 г.)
120гадоў назад нарадзіўся Бразер Абрам Маркавіч (1892 – 1942), беларускі скульптар, жывапісец і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
115гадоў з часу заснавання (1897) у Віцебску школы-майстэрні Ю. Пэна (існавала па 1918 г.)
115гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек
115гадоў з часу заснавання (1897) Магілёўскага царкоўна-археалагічнага музея (існаваў па 1918 г., экспанаты перададзены Магілёўскаму губернскаму музею)
110гадоў назад (1902) у Пецярбургу беларусамі – студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў створана культурна-асветная арганізацыя “Круг беларускай народнай прасветы і культуры” (існавала па 1904 г.)
110гадоў назад (1902) у Барысаве адкрыта папяровая фабрыка “Папірус” (дзейнічала па 1925 г.)
110гадоў назад (1902) у Ваўкавыску створаны чыгуналіцейны завод (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання”)
110гадоў назад (1902) праз Магілёў пракладзена Пецярбургска-Адэская чыгунка
105гадоў назад (1907) у Вільні створана выдавецтва “Нашай Нівы” (існавала па 1914 г.)
105гадоў назад (1907) створана першая беларуская тэатральная трупа Ігната Буйніцкага (існавала па 1913 г.)
105гадоў назад (1907) у Мінску заснаваны лесапільны завод (з 1921 г. механасталярны завод “Дрэваапрацоўшчык”, на базе якога ў 1940 г. створаны радыёзавод, з 1958 г. Мінскі прыладабудаўнічы завод, з 1992 г. Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі “БелВАР”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі прыборабудаўнічы завод”)
105гадоў з часу адкрыцця (1907) Мінскага музычнага вучылішча. Заснавана па ініцыятыве скрыпача Н. Рубінштэйна (існавала па 1915 г.)
100гадоў назад (1912) створаны Мінскі гарадскі музей (існаваў па 1915 г.)
100гадоў з часу выдання (1912) у Пецярбургу літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага альманаха “Маладая Беларусь” (выдаваўся па 1913 г.)
100гадоў назад (1912) ва ўрочышчы Ялізава (цяпер рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці) пабудаваны шклозавод (пасля 1917 г. меў назву “Кастрычнік”, з 2002 г. Беларуска-Аўстрыйскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства “Шклозавод Ялізава”)
95гадоў назад нарадзіўся Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч (1917 – 1942), адзін з арганізатараў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
95гадоў назад нарадзіўся Сурначоў Мікола (Мікалай Мікалаевіч) (1917 – 1945), беларускі паэт
90гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (заснавана як аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, з 1926 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, з 1932 г. імя У.І. Леніна, з 1992 г. сучасная назва)
90гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (заснавана як Беларуская кніжная палата пры Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы, з 1977 г. самастойная ўстанова ў сістэме Дзяржкамдруку Беларусі, да 1992 г. называлася Дзяржаўная кніжная палата Беларусі)
90гадоў з часу заснавання (1922) у Вільні Беларускай драматычнай майстроўні, аматарскай тэатральнай студыі (існавала да 1925 г.)
90гадоў назад (1922) у Мінску адкрылася першая ў Беларусі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі
90гадоў з часу стварэння (1922) сталярнай майстэрні ў Бабруйску (з 1926 г. мэблевая фабрыка ім. С.М. Халтурына, у 1971 – 1990 гг. у вытворчым аб’яднанні “Бабруйскдрэў”, з 1992 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскмэбля”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскмэбля”)
90гадоў з часу заснавання (1922) педагагічнага факультэта БДУ (з 1931 г. Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны істытут, з 1935 г. Мінскі педагагічны інстытут, з 1993 г. Беларускі педагагічны ўніверсітэт, з 1995 г. імя М. Танка)
90гадоў назад (1922) у Радашковічах пачала працаваць беларуская гімназія імя Ф. Скарыны (існавала па 1928 г.)
85гадоў з часу выхаду (1927) першага нумара літаратурна-мастацкага часопіса “Узвышша” (выходзіў у Мінску па 1931 г.)
85гадоў назад (1927) у г.п. Тураве адкрыўся краязнаўчы музей
85гадоў з часу заснавання (1927) Навукова-даследчага санітарна-гігіенічнага інстытута Міністэрства аховы здароўя Беларусі
85гадоў з пачатку будаўніцтва (1927) Асінаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС). Дала першы ток у 1930 г.
85гадоў назад (1927) заснаваны Гродзенскі дзяржаўны заапарк
85гадоў назад (1927) у Слоніме заснавана кардонная фабрыка “Альбярцін” (з 1988 г. народнае прадпрыемства “Альбярцін”, з 1995 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”)
80гадоў з часу стварэння (1932) Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (створаны ў Бабруйску на базе вандроўнай рускай трупы як Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР, з 1955 г. імя М. Горкага, з 1994 г. акадэмічны, з 1999 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага)
80гадоў з часу заснавання (1932) Істытута торфу Акадэміі навук Беларусі (з 1990 г. Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
80гадоў з часу адкрыцця (1932) Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 г. Беларуская акадэмія музыкі)
80гадоў з часу заснавання (1932) у Мінску Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1967 г. на правах навукова-даследчага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
75гадоў назад (1937) пушчана 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната
75гадоў з часу адкрыцця (1937) Мінскага музычнага вучылішча імя М.І. Глінкі (на базе Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікума)
75гадоў назад (1937) створана Беларуская дзяржаўная філармонія
65гадоў назад (1947) уступіў у лік дзеючых Маладзечанскі ліцейна-механічны завод (з 1959 г. станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі станкабудаўнічы завод)
65гадоў з часу заснавання (1947) Мінскага мастацкага вучылішча (з 1969 г. імя А.К. Глебава, цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава)
65гадоў назад (1947) створана Беларускае таварыства “Веды”, грамадская асветная арганізацыя (першапачаткова існавала ў складзе Усесаюзнага таварыства “Веды”)
65гадоў назад (1947) выдаў першую прадукцыю (аўтамабіль МАЗ – 205) Мінскі аўтамабільны завод (з 1975 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “БелаўтаМАЗ”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “МАЗ”)
65гадоў назад (1947) уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната (з 1981 г. Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Сукно”)
65гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж)
65гадоў назад (1947) заснаваны Крычаўскі завод гумавых вырабаў (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Крычаўскі завод гумавых вырабаў”)
65гадоў з часу заснавання (1947) у Скідзелі Беларускага цукровага камбіната (заснаваны на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Беларускага цукровага завода, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”)
60гадоў з часу стварэння (1952) Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча (у 1959 – 1964 гг. Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, з 1965 г. Дзяржаўны народны хор БССР, з 1983 г. акадэмічны, з 1988 г. імя Г.І. Цітовіча, з 1992 г. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, з 2002 г. сучасная назва)
60гадоў з часу выдання (1952) у Мінску літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман”
60гадоў з часу заснавання (1952) Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава (да 1963 г. Інстытут энергетыкі Акадэміі навук Беларусі, з 1963 г. Інстытут цепла- і масаабмену, з 1990 г. Акадэмічны навуковы комплекс “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава)
60гадоў назад (1952) у Мінску адкрыта першая тралейбусная лінія
60гадоў назад (1952) у Рэчыцы заснаваны краязнаўчы музей
60гадоў назад (1952) заснаваны Мазырскі педагагічны інстытут (з 1964 г. імя Н.К. Крупскай, з 2002 г. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 2006 г. імя І.П. Шамякіна)
60гадоў назад (1952) створаны Аршанскі завод швейных машын (з 1968 г. завод лёгкага машынабудавання “Легмаш”, з 1977 г. галаўное прадпрыемства Усесаюзнага вытворчага аб’яднання “Прамшвеймаш”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Завод “Легмаш”)
55гадоў назад (1957) заснаваны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1993 г. імя К. Крапівы)
55гадоў з часу заснавання (1957) Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната (створаны на базе цэментнага і шыфернага заводаў, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Крычаўцэментнашыфер”, цяпер вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Крычаўцэментнашыфер”)
55гадоў назад (1957) выдаў першую прадукцыю Мінскі завод аўтаматычных ліній (з 1976 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску аўтаматычных ліній, цяпер вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М. Машэрава”)
55гадоў з часу выпуску (1957) першай прадукцыі Полацкім заводам шкловалакна (з 1982 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Шкловалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Полацк-Шкловалакно”)
50гадоў з часу стварэння (1962) Беларускага таварыства аховы прыроды

50гадоў з часу стварэння (1962) Саюза кінематаграфістаў Беларусі (створаны на І з’ездзе работнікаў кіно 15 лістапада 1962 г.)
50гадоў назад (1962) выдаў першую прадукцыю (халадзільнік Мінск – 1) Мінскі завод халадзільнікаў (з 1977 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Атлант”, з 1993 г. акцыянернае таварыства “Атлант”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Атлант”)
  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка