Дырэктар Жодзінскай Гімназыі №1 Генадзь Каршун, кіраўнік Жодзінскага гаа яўген Гарыд, кіраўніца Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, прадстаўніца выканкаму Вэргель В. В. вул



Дата канвертавання19.07.2016
Памер81.59 Kb.


КОПІЯ
Вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

г.Жодзіна, Менская вобласьць

Х. т.: 8 017-34970

У Менскі абласны суд,

Менск, вул. Сьвярдлова, 3;


Зыскадаўцы: Бацькі Янкі Лапіцкага,

Аляксей Лапіцкі, Сьвятлана Лапіцкая

________________________________

Адказчык: старшыня Жодзінскага выканкаму Грышчанка В.І.,

вул. 40 год кастрычніку д. 7, г.Жодзіна, 222160;


Суадказчыкі, зацікаўленыя асобы: дырэктар Жодзінскай Гімназыі №1 Генадзь Каршун, кіраўнік Жодзінскага ГАА Яўген Гарыд, кіраўніца Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, прадстаўніца выканкаму Вэргель В. В.

вул. 40 год Кастрычніку д. 7, г.Жодзіна, 222160.


На Рашэньне Жодзінскага суду ад 11.02.2010 на нашу пазоўную заяву аб парушэньні права на адукацыю й дыскрымінацыі па нацыянальна-моўных і палітычных прыкметах.

КАСАЦЫЙНАЯ СКАРГА

(дадатковая)
22.02.2010 намі пададзена касацыйная скарга на пастанову суда г.Жодзіна, у якой суд адмовіў нам у разглядзе пазоўнай заявы ад 28.12.2009 па сутнасьці пастаўленых у ёй патрабаваньняў аб спыненьні дыскрымінацыі й узнаўленьні права на адукацыю, што зроблена з спасылкаю на пропуск працэсуальнага тэрміну для падачы скаргі на дзеяньні службовых асобаў, якімі парушаюцца правы грамадзянаў.
Азнаёміўшысь з пратаколам судовага паседжаньня 26.02.2010, лічу неабходным дапоўніць гэтую скаргу новымі абставінамі, а таксама неабходнай для разуменьня нашай пазыцыі аргумэнтацыяй.
І. З пастановаю суда г.Жодзіна ад 11.02.2010 мы зусім не згодныя. Бо яна вынесена без уліку таго, што мы падавалі заяву з пазоўнымі патрабаваньнямі ад 28.12.2009, у якой:

1) прыводзілі факты й дакумэнтальныя доказы парушанага права на выбар тыпу й мовы адукацыі для нашага беларускамоўнага сына, які з 08-09.09.2009 быў фактычна пазбаўлены магчымасьці працягваць навучаньне па гімназычнай праграме ў памяшканьні Гімназыі №1 горада Жодзіна;

2) прасілі суд

- вывучыць адзначаемыя намі абставіны й факты парушэньня права, якімі ствараліся й працягваюць стварацца непераадольныя перашкоды ў працягу паўнавартаснага гімназычнага беларускамоўнага навучаньня нашага сына ў Жодзіне;

- узнавіць парушанае права на бясплатнае й безперашкоднае атрыманьне гімназычнай адукацыі на роднай дзяржаўнай мове ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.
ІІ. Нашая пазоўная заява была прынятая й кваліфікаваная ў далейшым няправільна, як скарга на адзін з дакумэнтаў, на адно з шматлікіх неправамерных дзеяньняў службоўцаў, якімі было парушана й працягвае сёньня парушацца гэта нашае права.


  1. Нашу пазоўную заяву ад 28.12.2009 з самага пачатку прыймалі й рэгістравалі адказныя за гэта супрацоўнікі суда, якія прапанавалі нам аплаціць суму дзяржпошліны ў 35 тыс. BYR. Вызначаную такім чынам суму дзяржпошліны мы ў той жа дзень аплацілі, і па прад’яўленьні квітанцыі заява была зарэгістраваная.




  1. У далейшым, судзьдзя нейкім незразумелым нам чынам цалкам падмяніла нашае патрабаваньне ўзнавіць парушаемае права неабходнасьцю разглядаць на прадмет правамернасьці толькі адзін з фігуруемых у звароце актаў парушэньня нашага права на адукацыю, а менавіта – Рашэньне №928 Жодзінскага выканкаму.

І замест таго, каб прапанаваць нам даплаціць неабходную суму дзяржпошліны й далей разглядаць нашу заяву як пазоў па аднаўленьні парушаемага права, ігнаруючы сутнасьць нашых патрабаваньняў – вырашыла лічыць пазоўную заяву скаргаю, з усімі вынікаючымі з гэтага адмоўнымі для нас наступствамі.

Падмену тэрмінаў удалося заўважыць, разглядзець і асэнсаваць толькі пасьля вынесенага 11.02.2010 адмоўнага рашэньня.


  • Пы гэтым, нават у такіх абставінах, судом зусім не разглядаліся й такім чынам былі цалкам праігнараваныя даказаныя дакумэнтальна акты парушэньня нашага права:

  • як заяўленыя ў нашым звароце ў суд ад 28.12.2009 года,

  • гэтак і новыя, трапіўшыя ў справу на судовым паседжаньні 10.02.2010

(гл. сытуацыю з зьнікненьнем з справы ліста-патрабаваньня ад Т.Данілевіч, якое было зафіксаванае 26.02.2010).


  1. Такім чынам, у штучна створанай сытуацыі, у судовым працэсе замест пазначаных у нашым пазове фактаў парушэньня нашага права й патрабаваньня па ягоным узнаўленьні (што мы неаднаразова й акцэнтавана пацьвердзілі на судовым паседжаньні) – разглядалася толькі сама прыймальнасьць альбо непрыймальнасьць (магчымасьць) разгляду нашага звароту па абарону права ў Жодзінскім судзе.

Бо з незаўважнай падменаю тэрмінаў і перакваліфікацыяй пазову ў скаргу быў абраны зусім іншы прадмет даказваньня, адсутны ў нашым пазове. А ўсе выкладзеныя ў ім факты грубага парушэньня нашага права з дакумэнтатльнымі доказамі, а таксама патрабаваньні ўзнавіць парушаемае права – аказаліся зусім праігнараванымі.


У гэтай штучна змадэляванай сытуацыі, па фактычным указаньні судзьдзі, у спадзяваньні вярнуцца да разгляду ў судзе нашых пазоўных патрабаваньняў, мы былі вымушаны напісаць дадатковую заяву аб аднаўленьні (быццам прапушчанага намі) тэрміну для звароту ў суд. Хоць зусім не лічылі й не пагаджаліся з тым, што тэрмін для нашага звароту ў суд для аднаўленьня парушаемага права нейкім чынам страчаны.


  • Так, у судзе адбылася маніпуляцыя тэрмінамі й адзначанымі намі абставінамі, якая прывяла да неразгляду нашага звароту па сутнасьці й вынясеньня па ім неабгрунтаванага рашэньня.




  • А нас – абсалютна незаконна пазбавілі правоў зыскадаўцаў (пазаўнікоў ці заяўнікоў па пазове).


ІІІ. Дзеяньні судзьдзі (як у судовым працэсе, гэтак і ўчасе складаньня пратаколу судовага паседжаньня, фармаваньня выніковых матэрыялаў справы) былі скіраваныя не на належны разгляд, а на спыненьне разгляду справы па сутнасьці заяўленых намі фактаў парушэньня права й адпаведных пазоўных патрабаваньняў аб узнаўленьні гэтага права.


  • Адбыўшаяся падмена фармулёвак і статусу нашага звароту – зьмяніла ўвесь ход судовага працэсупераўтварыла нашу пазоўную “заяву” ў “скаргу” зь несувымерна большымі абмежаваньнямі нашага права (як пацярпелых грамадзянаў) на зварот у суд дзеля эфэктыўнай абароны парушаемага права. Што дазволіла вынесьці зусім неабгрунтаванае адмоўнае рашэньне без фактычнага разгляду пазоўнай заявы па сутнасьці выкладзеных у ёй патрабаваньняў.




  • Дадзеная перакваліфікацыя й дзеяньні ў адзначаемых намі ўмовах разглядаюцца намі як нічым неабгрунтаваная адмова разглядаць наш пазоў па сутнасьці заяўленых у ім фактаў і патрабаваньняў, што раўназначна адмове ў прадстаўленьні пацярпелым права на эфэктыўную судовую абарону для ўзнаўленьня парушаемага права ў максымальна кароткія тэрміны, якія б выключалі далейшае ўскладненьне неправамернай сытуацыі й аказаньне дыскрымінацыйнага ўціску з нанясеньнем яшчэ большых стратаў пацярпелым у выніку адзначаемых імі неправамерных дзеяньняў службовых асобаў.


Сапраўды ж, прынятая судом пастаноўка пытаньня й далейшая штучная перакваліфікацыя пазову ў скаргу цалкам адпавядала інтарэсам толькі аднаго з бокоў у судовым працэсе – боку адказчыку. Бо адказчыкам быў высунуты толькі адзін аргумэнт – пропуск пацярпелымі тэрміну для звароту ў суд. Што можна было зрабіць толькі разглядаючы пазоў як звычайную скаргу на дзеяньні-бязьдзеяньне службовых асобаў і Рашэньне жодзінскага выканкаму №928!
Пры гэтым, абсалютна не ўлічвалася, што было рэальна заяўлена намі як пацярпелымі ад парушэньня права. А менавіта тое, што:

  • нам важна было ўзнавіць права, якое рэальна парушана й працягвае парушацца;

  • нашае права парушана й працягвае парушацца не аднім, а цэлым шэрагам неправамерных актаў і дзеяньняў службоўцаў, дакумэнтальна адзначаных намі ў пазоўнай заяве, у тым ліку – далучаемых да справы ў судовым працэсе (парушаючае нашае права пісьмовае патрабаваньне кіраўніцы ГУА Менаблвыканкаму Т.Данілевіч да кіраўніцтва Жодзінскага выканкаму аб закрыцьці беларускае клясы – гл. у дадатку да Асноўнай Касацыйнай скаргі)…


ІV. Скаардынаванае ЗЬНІКНЕНЬНЕ адзначанага вышэй ПРАЦЭСУАЛЬНАГА ДАКУМЭНТУ ЯК З МАТЭРЫЯЛАЎ СПРАВЫ, ГЭТАК І З ВЫНІКОВАГА ПРАТАКОЛУ … ТОЛЬКІ ЗАЛІШНІ РАЗ ДАКАЗВАЕ МЭТАНАКІРАВАНЫ ХАРАКТАР ТЫХ СУР’ЁЗНЫХ ПАРУШЭНЬНЯЎ ПРАВА, ВЫНІКАМ ЯКІХ У ЖОДЗІНСКІМ СУДЗЕ СТАЛАСЯ ВЫНЕСЕНАЕ ІМ неабгрунтаванае рашэньне ад 11.02.2010,

якім фактычна зроблена адмова разглядаць заяўленыя факты парушэньня права й узнаўляць парушанае права па адзначаным у звароце ў суд патрабаваньні пацярпелых.
ТАК, 26.02.2010, пасьля прагляду далучанага да справы №2-200-2010 пратаколу, які не адпавядае патрабаваньням артыкулаў 174-175 ГПК Рэспублікі Беларусь, карыстаючыся артыкуламі 176 ГПК мы ўнесьлі свае заўвагі.
Пратакол судовага паседжаньня быў падпісаны на момант разгляду справы аднаасобна судзьдзёй Т.Трацюк і прадстаўлены для азнаямленьня толькі праз 4 дні пасьля падачы нашай асноўнай касацыйнай скаргі ад 22.02.2010. У пратаколе адзначалася, што ёй складзены 19.02.2010. Але рэальна на момант падачы Асноўнай касацыйнай скаргі, 22.02.2010 у 17-45, пратаколу ў справе яшчэ не было. Яго не прадставілі для азнаямленьня па запатрабаваньні.
ПРЫ ГЭТЫМ, учасе знаёмства з пратаколам 26.02.2010 у памяшканьні канцылярыі суда г.Жодзіна, БЫЛІ ВЫЯЎЛЕНЫ звышардынарныя абставіны маніпуляцыяў фактамі й працэсуальнымі дакумэнтамі ў справе ...

ТАК:

  1. Да моманту нашага азнаямленьня з пратаколам 26.02.2010 з матэрыялаў справы зьнік важны працэсуальны дакумэнт (!?), на які ў касацыйнай скарзе ад 22.02.2010 рабіліся адпаведныя спасылкі, а копія самаго дакумэнту прыкладалася намі дадаткам да скаргі (гл. Дадатак №1 да асноўнай касацыйнай скаргі ад 22.02.2010).




  1. З самаго пратаколу таксама зьнік факт далучэньня дадзенага дакумэнту да справы (!) прадстаўніцаю адказчыку В.Вэргель, гэтак як і факт спасылкі на гэты дакумэнт у прадстаўленых суду ейных тлумачэньнях.




  1. Да моманту напісаньня дадатковай касацыйнай скаргі (16.03.2010) нам да канца не вядомы лёс усіх заўвагаў, зробленых намі да пратаколу. Аднак вядома, што ня гледзячы на некаторыя выпраўленьні з падпісаньнем пратаколу, істотныя нашыя заўвагі па ім усё ж – не прынятыя судом і не далучаныя да матэрыялаў справы (гэта стала вядомым пасьля ўдакладненьня інфармацыі па тэлефоне ў судзьдзі Т.Трацюк).

Не вядомы нам і лёс зробленых намі заяваў пра дадзены звышардынарны факт парушэньня заканадаўства па нашай справе ў судзе горада Жодзіна (заявы адпраўляліся да старшыні Жодзінскага суда ды ва Ўпраўленьне Юстыцыі па Менскай вобласьці пасьля азнаямленьня з пратаколам 26.02.2010, апошнюю гл. у дадатку).


  • У сувязі з гэтым адзначаем сваю нязгоду з пасьлядоўным ігнараваньнем і скажэньнем нашай пазыцыі (выкладзенай у пазоўнай заяве ды ў судовым паседжаньні 10.02.2010), якія сталі падставамі пры вынясеньні неабгрунтаванага такім чынам рашэньня суда, зь неправільнай і недакладнай фіксацыяй ў пратаколе нашай пазыцыі й заяўленых патрабаваньняў, а таксама важных працэсуальных дзеяньняў, што адбываліся ў судзе, у тым ліку абставінаў, зьвязаных з далучэньнем да справы зьніклага ў далейшым зь яе важнага працэсуальнага дакумэнту (гл. дадатак №1).




  • Мы лічым, што суд абавязаны быў разглядзець наш зварот ад 28.12.2009 належным чынам, усе заяўленыя намі абставіны, а таксама новыя (стаўшыя вядомымі ў ходзе судовага разьбіральніцтва) факты парушэньня нашага права ў сукупнасьці ды прыняць рашэньне аб спыненьні неправамерных дзеяньняў і нацыянальна-моўнай дыскрымінацыі … (якія на сёньняшні дзень працягваюцца):

  • прызнаць парушаным нашае права на выбар тыпу й мовы адукацыі;

  • узнавіць гэтае права ў поўным аб’ёме для безперашкоднага працягу навучаньня нашага беларускамоўнага непаўнагадовага сына, Яна Лапіцкага, на роднай мове па мінулай гімназычнай праграме ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.


У сувязі з адзначаным, улічваючы выкладзеныя намі тут новыя факты й дадатковыя акалічнасьці ў сукупнасьці з адзначанымі ў асноўнай Касацыйнай скарзе ад 22.02.2010 і нашых Заўвагах на пратакол судовага паседжаньня (гл. дадатак №2) ПРОСІМ:

  1. прыняць пастанову, згодна з выкладзенымі ў асноўнай Касацыйнай скарзе нашымі прозьбамі:

адмяніць рашэньне Жодзінскага суда ад 12.02.2010 як неабгрунтаванае;

скіраваць справу на новае разьбіральніцтва ў новым складзе судзьдзяў;



  1. прыняць належныя захады па фактах грубых працэсуальных парушэньняў, якія былі дапушчаны ў межах справы №2-200-2010 (гэткія як: тэндэнцыйная маніпуляцыяў тэрмінамі, заяўленымі фактамі й патрабаваньнямі, запісамі ў пратаколе; зьнікненьне важкага працэсуальнага дакумэнту з справы, парушэньні пры складаньні выніковага пратаколу …);


ДАДАТКІ КОПІЯЎ ДАКУМЭНТАЎ на 8 аркушах:

  1. Копія дакумэнту, які зьнік з справы (як і ўзгадка пра яго ў пратаколе) – 1 арк.;

  2. Копія заўвагаў да пратаколу – 5 арк.;

3) Копія заявы ва Ўпраўленьне Юстыцыі па Менскай вобласьці – 2 арк.

17.03.2010

_____________Аляксей Лапіцкі

_________ Сьвятлана Лапіцкая
: wp-content -> uploads -> 2010
2010 -> У. Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка
2010 -> Справаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
2010 -> Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 кастрычніка 2010 года ў 12. 30
2010 -> Маладзёжны адукацыйны клуб ”newline“ Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” дуа “Гімназія №10 г. Маладзечна”
2010 -> Дзеннае аддзяленне 7 верасня
2010 -> Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека Червень-лістапад, 2010 Школа правоў чалавека для адукатараў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка