Дырэктару Жодзінскага Гарадзкога Ўнітарнага Прадпрыемства "Аб’яднаньне Жыльлёва-Камунальнае Гаспадаркі"



Дата канвертавання16.07.2016
Памер34.57 Kb.
Дырэктару Жодзінскага Гарадзкога Ўнітарнага Прадпрыемства

“Аб’яднаньне Жыльлёва-Камунальнае Гаспадаркі”,


Вул. Лебядзеўскага, 16,

222160, г. Жодзіна;


Жыхароў “Чарнобыльскага дому”

па пр. Ф.Скарыны 3...,

грамадзянаў РБ,

Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай,

Пр. Ф.Скарыны 3...,

222160, г.Жодзіна, тэл. ...


ЗАЯВА
У сувязі з тым, што Вашай установаю распачатыя працы па цеплавой рэабілітацыі левага тарца нашага будынку па пр. Ф.Скарыны, д.3, але пры гэтым заплянаваныя ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі экспэртных заключэньняў БНТУ і рашэньнем выканкаму працы спыніліся на першай стадыі:

  • уцяплена толькі вонкавая франтальная частка левага тарца будынку, а

  • працы па ўцяпленьні фасадных частак левага тарца нашага дома нават не пачыналіся, акрамя таго

  • таксама па нашай заяве зьмена старой беларускамоўнай шыльды на доме з назвай вуліцы й нумару дома (і дублюючага вялікага надпісу) не зроблена, як мы прасілі таксама па-беларуску,

да таго ж,

улічваючы тыя матывацыі й прозьбы, якія мы рабілі па гэтым пытаньні ў мінулых нашых калектыўных зваротах, а таксама ў звароце ад 13.09.2008 года …


НАСТОЙЛІВА ПРОІМ ВАС,

  1. выканаць неабходныя працы па ўцяпленьні фасаднай часткі левага тарца нашага дому адпаведна прынятых заключэньняў і высноваў, а таксама зробленых намі пісьмовых абяцаньняў – у тэрміновым парадку, што патрабуецца санітарнымі нормамі й правіламі эксплюатацыі жылых памяшканьняў адпаведна існуючых у Рэспубліцы Беларусь нарматываў і нашымі настойлівымі прозьбамі й патрабаваньнямі як спажыўцоў камункальных паслугаў (што надзвычай актуальна – у халодны ацяпляльны пэрыяд!);

  2. дадаць да маючагася зараз расейскамоўнага надпісу новую шыльду й бачны здаля беларускамоўны надпіс (пр.Ф.Скарыны д.3);

  3. спыніць практыку дэбеларусізацыі вонкавага асяродзьдзя (у тым ліку на дамах у горадзе), што дыскрымінуе й зьневажае родную мову ды ейных нозьбітаў (быццам жодзінцы не разумеюць назвы па-беларуску!?), пераўтвараючы горад, ягоныя вуліцы (як дарэчы й школы, бібліятэкі, крамы, установы й прадпрыемствы …у Жодзіне) у цалкам візуальна русіфікаваныя асяродкі, што выглядае, як поўная супрацьлегласьць таму, што зроблена ў Менску, у сталіцы нашай краіны.

ТАКСАМА, у чарговы раз ПРОСІМ:

  1. дадаць адказ на мове звароту, па-беларуску, бо ўстановы

ўлады павінны паказваць прыклад культуры камунікацыяў і не парушаць дзейснае заканадаўства – вучыцца культуры зносінаў і штодня падвышаць узровень уласнай адукаванасьці, імкнуцца да выкананьня правоў грамадзянаў, у тым ліку і ў моўна-культурным аспэкце, што ёсьць наўпростым абавязкам любога дзяржаўнага чыноўніка й суб’екта права ў Беларусі.

27.09.2009г.________________Аляксей Лапіцкі


_____________Сьвятлана Лапіцкая































































































































































































: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка