Дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі



Дата канвертавання28.06.2016
Памер286.1 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце


_______________ А. В. Данільчанка
__________________________

(дата зацвярджэння)


Рэгістрацыйны № УД-________/вуч.

ДЫСКУРСНЫ АНАЛІЗ СРОДКАЎ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках);

напрамку спецыяльнасцi:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2015 г.


Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарта ОС РБ 1-23 01 10-02-2008 і вучэбнага плана Д 23-007/вуч. ад 25.11.2008 г.
складальнік:

В.І.Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 6 ад 29 .06.2015 г.)

Загадчык кафедры
_______________ В. І. Іўчанкаў

(подпіс)

26.05.2015
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы.

Вучэбны прадмет з’яўляецца неабходнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў і разлічаны на студэнтаў, якія набываюць кваліфікацыю “Літаратурны рэдактар, Журналіст”. Асноўная ўвага ў змесце курса адводзіцца вызначэнню лінгвістычнай прыроды медыятэксту, жанравай спецыфіцы і сітэмна-структурнай арганізацыі. Выкладанне мае планамерны і скіраваны на творчы пошук характар, садзейнічае засваенню студэнтамі асноў абранай спецыяльнасці, замацаванню тэарэтычных ведаў, набыццю прафесійных навыкаў. Выкладанне дысцыпліны забяспечвае асэнсаванне студэнтамі моўнай арганізацыі медыятэксту з гледжання інтра- і экстралінгвістычнай сутнасці і магчымасцей яго літаратурнай апрацоўкі. Тэарэтычны матэрыял згрупаваны па васьмі асноўных блоках, у якіх падаюцца агульныя і прыватныя характарыстыкі медыятэксту (прызначанасць для масавай аўдыторыі, аператыўнасць, перыядычнасць і рэгулярнасць, дубліраванне і валентнасць зместу, калектыўнае аўтарства, інтэртэкстуальнасць), практычны матэрыял базуецца на разглядзе журналісцкіх (у тым ліку ўласных) матэрыялаў і аналізе класічных твораў.

Тэкставая арганізацыя вывучаецца як складаная камунікатыўная з`ява, што ўключае не толькі інтралінгвістычныя фактары пабудовы, а падае даволі разнастайную карціну свету, адлюстроўвае працэс устанаўлення неабходнай сувязі паміж моўнымі выказваннямі (як лінгвістычнымі аб`ектамі) і сацыяльнымі дзеяннямі. Вучэбная дысцыпліна “Дыскурсны аналіз СМІ” з’яўляецца дысцыплінай спецыялізацыі.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана.

Дысцыпліна “Дыскурсны аналіз СМІ” вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці пасля таго, як яны атрымалі базавыя веды па дысцыплінах “Мова і стыль СМК”. “Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту”. Дысцыпліна становіцца грунтоўным падмуркам для вывучэння журналісцкага працэсу ўрэчышчы дыскурснага аналізу СМІ. У аснове навучання максімальная індывідуалізацыя заданняў, дэталёвы кантроль і аналіз работ студэнтаў, падрабязныя кансультацыі па ўсіх пытаннях дзейнасці рэдактар і журналіста.



Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэта курса – вывучэнне дыскурсу як складанай камунікатыўнай з’явы, своеасаблівай іерархіі ведаў, “фрагмента жыццёвай прасторы”, адлюстраванага ў медыятэкстах. Дасягненне мэты забяспечваецца рэалізацыяй агульных і прыватных задач: раскрыць прынцыпы і метады вербальнай арганізацыі тэксту, які ўтрымлівае ў сабе экстралінгвістычную інфармацыю, што выражаецца ў мікра- і макрастратэгіях прэзентацыі карціны свету; выявіць крытэрыі адбору маўленчых сродкаў у выданнях.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. У выніку вывучэння дысцыпліны “Дыскурсны аналіз СМІ” студэнт павінен:

ведаць:

– прынцыпы і метады дыскурснага налізу (дыскурс-аналізу) СМІ, у прыватнасці медыятэксту, які ўрымлівае ў сабе мікра- і макрастратэгіі прэзентацыі карціны свету;

– асновы дыскурснага аналізу паводле ўстанаўлення карэляцыі паміж медыяпадзеяй і вербальным выражэннем яе ў сацыяльнай прасторы;

– дэфінітыўны апарат дыскурснага аналізу СМІ;

– крытэрыі крытэрыі рэальнасці/ірэальнасці медыяпадзеі .

умець:


  • вызначаць кагнітыўны аспект ірэальнай “падзейнасці” медыядзеяння на падставе экстралінгвістычных характарыстык СМІ;

  • праводзіць дыскурсны аналіз медыятэкстаў тэкстаў;

  •  ствараць свае тэксты і аналізаваць іх з гледжання правамернасці іх арганізацыі;

  • даваць абгрунтаванне інтэрпрэтацыі публіцыстычнага тэксту як дыскурсу

  • аналітычна прачытваць тэксты інтэрнэт-СМІ з гледжання сукупнасці прадстаўленай у іх інфармацыі і камунікатыўнай зададзенасцю;

  • аперыраваць тэрміналогіяй дысцыпліны;

  • рабіць прагма-кагнітыўны аналіз публіцыстычнага тэксту як дыскурсу;

  • апісваць канцэпты “чалавека” як сукупнай моўнай асобы ў публіцыстычным дыскурсе;

  • ахарактарызаваць складнікі публіцыстычнага тэксту (тэма топік фрэйм);

  • аналізаваць фрэймавыя структуры як прэзентацыюэпізадычнай памяці;

  • асэнсоўваць лакутыўна-ілакутыўна-перлакутыўны працэс у тэкстах СМІ.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Вывучэнне дысцыпліны забяспечваецца выкарыстаннем наступных метадаў: дыскурснага аналізу, кантэнт-аналізу, дэскрыптыўнага, лексіка-семантычнага кампанентнага аналізу, семантычнай ідэнтыфікацыі, а таксама прыёмаў статыстычнага і аналізу сацыяльнага, прагматычнага, кагнітыўнага кантэкстаў.

Дыскурсны аналіз прымяняецца з мэтай устанаўлення сувязі паміж вербальнай камунікатыўнай падзеяй і сацыяльным кантэкстам жыццёвага ўладкавання носьбіта мовы (журналіста, пісьменніка) і канцэнтравана – для выяўлення разумення працэсаў вытворчасці і выкарыстання тэксту. Кантэнт-аналіз дазволіць сістэматызаваць у канкрэтных маўленчых сітуацыях вылучыць дамінантныя кампаненты (кампазіты) і распрацаваць методыку мэтанакіраванага адбору тых тэкставых паказчыкаў, на якіх грунтуюцца канвенцыянальныя веды, правесці інтэрпрэтацыю формы і зместу інфармацыйнай крыніцы. Лексіка-семантычны ў спалучэнні з дэскрыптыўным метадам дазволіць апісаць семную нагрузку аднаго з дамінантных элементаў семемнай парадыгмы тэксту. Ідэнтыфікацыя тэматычнай і гіпера-гіпанімічнай парадыгмы тэксту праводзіцца метадам кампанентнага аналізу. Выкарыстанне прыёмаў аналізу калектыўнага, сацыяльнага і прагматычнага кантэксту дазволіць, па-першае, выявіць канвенцыянальную прыроду кампазіта “характэрнага” для грамадства, па-другое, далучыць да дыскурснага аналізу апісанне скандэнсаваных у памяці чалавека маўленчых сітуацый у працэсе пэўных ілакутыўных актаў.



У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Дыскурсны аналіз СМІ” адведзена 86 гадзін, у тым ліку аўдыторных – 36, з іх 20 – лекцыйныя заняткі, 12– практычныя заняткі, 4 – КСР. Выкладанне дысцыпліны праводзіцца на вочнай форме навучання і разлічана на дзявяты семестр IV курса. Форма кантролю ведаў па дысцыпліне – залік.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

  1. Дыскурсны аналіз СМІ і кагнітыўная апарцоўка дыскурсу

Падзейнасць” публіцыстычнага тэксту рэальнасць / ірэальнасць. Вызначэнне рэальных працэсаў пры дапамозе якіх выводзяцца макраструктуры дэталізацыя стратэгій што прымяняюцца для эфектыўнай апрацоўкі аб’ёмных інфармацый эксплікацыя розных тыпаў інфармацыі выкарыстаных у макрастратэгіях дэталізацыя абмежаванняў памяці на макрастратэгіі характарыстыка спосабаў рэпрэзентацыі семантычных макраструктур у памяці і іх адносін да іншых дыскурсных або эпізадычных рэпрэзентацый вылучэнне тыпаў ведаў і стратэгій неабходных для прымянення макраправіл і стратэгій вытлумачэнне ролі макраструктур і макрастратэгій у кагнітыўнай мадэлі лакальнай звязанасці высвятленне значнасці макраструктур у працэсе падсвядомых аперацый і запамінання вытворчасці і аднаўляльнасці тэксту.

  1. Кагнітыўны аспект ірэальнай “падзейнасці” медыядзеяння

Камунікатыўная сітуацыя, “рэпертуара тэм” якія вынікаюць з сацыяльнай памяці чалавека і абмяжоўваюцца нормамі культуры паводзін сацыяльнай сітуацыяй спецыфікай камунікатыўнай падзеі сацыяльнымі параметрамі (ролямі становішчам статусам палавымі і ўзроставымі) а таксама асобаснымі характарыстыкамі – мэтамі цікавасцямі устаноўкамі інтэлектуальнай здольнасцю псіхалагічным складам – асобай спажыўца медыяпадзеі

  1. Інтэрпрэтацыя публіцыстычнага тэксту як дыскурсу

Канцэпты “чалавека” як сукупнай моўнай асобы Найважнейшы аспект нтэрпрэтацыі дыскурса – спецыфіка якая задаецца ў яго рамках Разбурэнне камунікацыі паміж і суб'ектамі Сітуацыя акумулявання разумення/адсутнасці камунікацыі і дыскурсы ўзаемадзеючых суб'ектаў Дэмаркацыя маўлення Фарміраваннем калектыўнай ідэнтычнасці і яе канструяванне пры дапамозе моўных сродкаў якія ўключаюць у сябе агульныя калектыўныя самавызначэнні уяўленні пра сацыяльнае асяроддзе мэты погляды на магчымасці і абмежаванні калектыўных дзеянняў Стратэгіі першай інтэрпрэтацыйнай групы: “чалавека ўспрымаючага” “чалавека думаючага” “чалавека дзеючага” Скажэнне камунікатыўных адносін. “Ннебяспека” спараджэння канфрантацыі паміж суб’ектамі камунікацыі – СМІ і рэцыпіентам

  1. Складнікі публіцыстычнага тэксту тэма топік фрэйм

Здольнасць носьбіта мовы сцісла выразіць складаныя інфармацыйныя тэксты ў выглядзе рэзюмэ-заключэння – тэмы топіка Афармленне тэм як асабога віду макраструктуры глабальнага ўтварэння якія з’яўляюцца семантычнымі рэферэнцыяльнымі Семема ў лексічным (лексічная сінтагматыка) і граматычным (марфалагічная стратыфікацыя) афармленні як сістэмны канструкт цэласнага фрагмента кампанентнага адрэзку дыскурсу Вылучэнне пэўных топікаў і інтэрпрэтацыя іх у катэгарыяльным комплексе сукупнай моўнай асобы (SMA) выражанай канцэптуальным “чалавекам” (“думаючы” “дзеючы” “успрымаючы” і “пішучы” “сацыяльны” “прыватны”) і кантэкстуальных макрастратэгіях

  1. Фрэймавыя структуры як прэзентацыя эпізадычнай памяці.

Эпізадычныя мадэлі як від структурнай арганізацыі ведаў/памяці, іх уплыў на канструяванне журналістам “наваколля”. Фрэймавыя структуры дынамічныя і статычныя (першыя праяўляюцца ў разнавіднасцях сцэнарыяў і планаў што складаюцца з паслядоўнасці элементарных дзеянняў другія – з аналагаў лінгвістычных структур сінтаксічных семантычных тэматычных і абагульняльных) Задачы сцэнарыяў: апісаць стандартныя тыповыя сітуацыі рэальнасці (сітуацыя роля агенса ці пацыенса ў ёй імёны пералік прычын узнікнення сітуацыі набору сцэн дзе кожная з іх апісана як сума элементарных дзеянняў) Планы і прычынна-выніковыя звязкі паміж сцэнарыямі стандартная паслядоўнасць дзеянняў чалавека ў сітуацыі: эпізадычныя мадэлі.

  1. Дыскурсны аналіз у лінгвістыцы публіцыстычнага тэксту

Парадыгма камунікацыі як інтэграваны падмурак дыскурснага аналізу і лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. Выяўленне масавага інфармацыйнага прадукта пра прызму яго сацыяльнага дзеяння сацыяльнага ўздзеяння кагнітыўнай сутнасці ўплыў інтралінгвістыкі і экстралінгвістычных фактараў на тэксты СМІ “Філасофія свядомасці” і “філасофія камунікацыі” ад сацыялогіі мэтарацыянальнага дзеяння да сацыяльнай тэорыі камунікатыўнага дзеяння

  1. Прагма-кагнітыўны аналіз публіцыстычнага тэксту як дыскурсу

Фарміраванне прагматыкі як галіны лінгвістычных даследаванняў. Ідэі ЧПірса логіка-філасофскія тэорыі маўленчых актаў Дж Осціна Дж Сёрля З Вандлера прагматычная тэорыя значэння П Грайса тэорыі рэферэнцыі Л Лінскага П Стросана Шматпланавыя па сваёй пабудове і вытворчасці маўленчыя дзеянні (лакуцыі) якія выступаюць у якасці носьбітаў вызначаных пэўнымі ўмовамі камунікатыўных заданняў (ілакуцый) і накіраваны на дасягненне камунікатыўна-ўплывовага эфекту (перлакуцый) Прапазіцыянальныя акты якія падзяляюцца на акты рэферэнцыі (адносіны да свету) і акты прэдыкацыі (выказванні пра свет) Класіфікацыя Д Сёрля асертывы (рэпрэзентатывы) задача якіх паведаміць пра становішча спраў і падаць мяркуемую ісцінасную ацэнку дырэктывы як пабуджэнне адрасатаў да пэўных дзеянняў камісівы як паведамленне пра ўзятыя на сябе пэўныя абавязацельствы экспрэсівы як выражэнне пэўнай псіхічнай пазіцыі ў адносінах да канкрэтнай сітуацыі дэкларатывы задача якіх паказаць на ўстанаўленне новага становішча спраў Прамыя (першасна перфарматыўныя) і непрамыя (пабочныя) маўленчыя акты Пранікненне пазнавальных маўленчых тэорый у практыку дыскурснага аналізуФарміраванне прагматыкі як галіны лінгвістычных даследаванняў. Ідэі ЧПірса логіка-філасофскія тэорыі маўленчых актаў Дж Осціна Дж Сёрля З Вандлера прагматычная тэорыя значэння П Грайса тэорыі рэферэнцыі Л Лінскага П Стросана Шматпланавыя па сваёй пабудове і вытворчасці маўленчыя дзеянні (лакуцыі) якія выступаюць у якасці носьбітаў вызначаных пэўнымі ўмовамі камунікатыўных заданняў (ілакуцый) і накіраваны на дасягненне камунікатыўна-ўплывовага эфекту (перлакуцый) Прапазіцыянальныя акты якія падзяляюцца на акты рэферэнцыі (адносіны да свету) і акты прэдыкацыі (выказванні пра свет) Класіфікацыя Д Сёрля асертывы (рэпрэзентатывы) задача якіх паведаміць пра становішча спраў і падаць мяркуемую ісцінасную ацэнку дырэктывы як пабуджэнне адрасатаў да пэўных дзеянняў камісівы як паведамленне пра ўзятыя на сябе пэўныя абавязацельствы экспрэсівы як выражэнне пэўнай псіхічнай пазіцыі ў адносінах да канкрэтнай сітуацыі дэкларатывы задача якіх паказаць на ўстанаўленне новага становішча спраў

  1. Лакутыўна-ілакутыўна-перлакутыўны працэс у публіцыстычным тэксце

Медыяпадзея і лакутыўна-ілакутыўна-перлакутыўныя “збоі”. Прагматычны фокус як антрапацэнтр дыскурсу, звязуючы ланцужок паміж “палюсамі публіцыстычнага тэксту” – аўтарам і чытачом а) стаўленнем журналіста да рэчаіснасці і да таго што і як ён адлюстроўвае – яго прыйманне непрыйманне захапленне іронія агіда б) стаўленнем чытача да тэксту – тлумачэнне яго як аб’ектыўнага існага або як падманлівага іранічнага парадыйнага”. Прагматычны фокус як выява паспяховасці і эфектыўнасці камунікацыі мадэлі пабудовы меркаванняў рэлевантныя апасродкаванаму кантэксту пэўнай камунікацыі.

Вучэбна-метадычная карта

Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) аняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

1.

Дыскурсны аналіз СМІ і кагнітыўная апарцоўка дыскурсу. Падзейнасць” публіцыстычнага тэксту рэальнасць / ірэальнасць.

2

2










Дыскусія


2.

Кагнітыўны аспект ірэальнай “падзейнасці” медыядзеяння.

2

2










Дыскурс-аналіз

3.

 Інтэрпрэтацыя публіцыстычнага тэксту як дыскурсу Канцэпты “чалавека” як сукупнай моўнай асобы

2

2










Аналіз сітуацый

4.

Складнікі публіцыстычнага тэксту тэма топік фрэйм.

4













Дыскурс-аналіз

5.

Фрэймавыя структуры як прэзентацыя эпізадычнай памяці.

2

2







2

Дыскурс-партрэт

6.

Дыскурсны аналіз у лінгвістыцы публіцыстычнага тэксту.

2

2










Тэст

7.

Прагма-кагнітыўны аналіз публіцыстычнага тэксту як дыскурсу.

2

2










Выступленне

8.

Лакутыўна-ілакутыўна-перлакутыўны працэс у публіцыстычным тэксце.

4










2

Рэферат, мікразалік




Усяго:

20

12







4




ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

І.ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. Барт Р. Избранные работы. Семиотика. Поэтика. – М.: Прогресс, 1994. С.535-540.

  2. Барт Р. Нулевая степень письма // Семиотика. – М.:Радуга, 1983.– 636 с.

  3. Бремон К. Структурное изучение повествовательных текстов после В. Проппа // Французская семиотика: От структурализма к постструктурализму. – М.: Прогресс, 2000. 536 с.

  4. Дейк ван Т. А. Язык. Познание. Коммуникация: Пер. с англ. / Сост. В.В. Петрова; под ред. В.І.Герасимова; Вступ. ст. Ю.Н.Караулова и В.В.Петрова. – М.: Прогресс, 1989. – 312 с.

  5. Ивченков, В.И. Журналистика и дискурсный анализ СМИ как сферы научного познания / В. И. Ивченков // Журналістыка – 2013: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы XIV Міжнар. наук.-практыч. канф., 5-6 снежня 2013 г., Мінск. – Вып. 15. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 201 – 205.

  6. Ивченков, В.И. Медиадискурс современности: новые ценностные ориентации и картина мира / В. И. Ивченков // Журналістыка – 2012: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы XIV Міжнар. наук.-практыч. канф., 6-7 снежня 2012 г., Мінск. – Вып. 14. – Мінск: БДУ, 2012. – С. 247 – 251. / 0,2друк. арк.

  7. Ивченков, В.И. Медиатекст в когнитивной обработке / В. И. Ивченков // Вторая международная научная конференция «Стилистика сегоня и завтра: медиатекст в прагматическом, риторическом и лингвокультурологическом аспектах». Пленарные доклады. – М.: МедиаМир, 2012 – 216 с.+CD [Материалы конференции. – 469 с.]. – С. 58 – 65.

  8. Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  9. Ивченков, В.И. Медийные процессы современности: просветительский ресурс и коммуникативные ожидания / В. И. Ивченков // Средства массовой информации в современном мире. Петербургские чтения. СПб, 2012. - С.29-32. / 0,3 друк. арк.

  10. Іўчанкаў, В. І. Медыйныя працэсы сучаснасці: рызыкі невербальнага дзеяння ў праекцыі на рытарычны ідэал Сакрата-Платона / В. И. Ивченков // Жыццём і словам прысягаючы…: да 90-годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага: зб. навук. прац / пад агул. рэд. д-ра філал. навук, праф. В. І. Іўчанкава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012. – С.243 – 252. / 0,3 друк. арк.

  11. Іўчанкаў, В. І. Вербальныя стратэгіі ў СМІ і іх роля ў фарміраванні грамадскай думкі / В. І. Іўчанкаў // Идеология белорусского государства в процессе формирования личности специалиста: сб. статей / Под ред. О. Г. Слуки (гл. ред.) [и др.] – Минск: БГУ, 2012. – С.48 – 59. / 0,2 др. арк.

  12. Іўчанкаў, В. І. Дыгласія і функцыянальная стратыфікацыя мовы СМІ: інтэрферэнцыя праявы / В. І. Іўчанкаў // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования: материалы V Междунар. науч.-метод. конф., брест, 24 – 25 няб. 2011 г. В 2 ч. Ч 1./ М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос.ун-т им. А. С. Пушкина; редкол.: С. А. Королевич [и др.]: под общ. ред. О. Б. Переход. – Брест: Альтернатива. 2012. – С. 3 – 8. / 0,2 друк. арк.

  13. Ивченков, В.И. Медиатекст в когнитивной обработке / В. И. Ивченков // Вторая международная научная конференция «Стилистика сегоня и завтра: медиатекст в прагматическом, риторическом и лингвокультурологическом аспектах». Пленарные доклады. – М.: МедиаМир, 2012 – 216 с.+CD [Материалы конференции. – 469 с.]. – С. 58 – 65.

  14. Ивченков, В.И. Медиадискурс современности: новые ценностные ориентации и картина мира / В. И. Ивченков // Журналістыка – 2012: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы XIV Міжнар. наук.-практыч. канф., 6-7 снежня 2012 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 14. – Мінск: БДУ, 2012. – С. 247 – 251. / 0,2друк. арк.

  15. Іўчанкаў, В. І. Інтэрпрэтацыя СМІ як дыскурсу ў кантэксце поліэтнічнасці міжнародных зносін (тэарэтычны аспект) / В. І. Іўчанкаў // Международная журналистика – 2013: глобализация регионализация информационного пространства: материалы Второй Междунар. науч.-практ. конф., 20 февр. 2013 г., Минск / под общ. ред. Т. Н. Дасаевой; сост. Б. Л. Залесский. – Минск: Изд. центр БГУ, 2013. – С.124 – 129.

  16. Іўчанкаў, В. І. Беларускія СМІ ў сітуацыі білінгвізму: рэтраспектыва і тэндэнцыі развіцця медыямаўлення / В. І. Іўчанкаў // Гісторыя журналістыкі: урокі мінулага і практыка сучасных СМІ : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 19-20 крас. 2013 г., Мінск / пад агул. рэд. канд. філал. навук дац. П.Л.Дарашчонка. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2013. – С. 124 – 130.

  17. Ивченков, В.И. Речевая деятельность в современном обществе: смена парадигм / В. И. Ивченков // Текст. Язык. Человек : сборник научных трудов. В 2 ч. Ч. 1. УО МГПУ им. И.П.Шамякина ; редкол.: С.Б.Кураш (отв. ред.) [и др.]. Мозырь, 2013. С. 206-208.

  18. Іўчанкаў, В. І., Мова і сродкі масавай камунікацыі: ад штампа да аўтарскага “я” журналіста / В. І. Іўчанкаў // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф.М.Янкоўскага): зб. навук.арт. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя Максіма Танка ; рэдкал. : Г.Ф.Андарала, Д.В.Дзятко (адк. рэд), Н.П.Лобань і інш. – Мінск: БДПУ, 2013. С.318 – 322.

  19. Ивченков, В.И. Журналистика и дискурсный анализ СМИ как сферы научного познания / В. И. Ивченков // Журналістыка – 2013: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы XV Міжнар. навук.-практыч. канф., 5-6 снежня 2013 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 15. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 201 – 205.

  20. Іўчанкаў, В. І. Слова ў сістэме каардынат журналістыкі: ад стылю да дыскурсу // Слова ў кантэксце часу : зб. навук. прац. – У 2 т. Т.1. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2014. – С. 163-167.

  21. Ивченков, В.И. Медиалингвистика: роль стилистики в изучении языкового факта как социального действия / В. И. Ивченков // Медиалингвистика : сб. статей / под ред. Л.Р.Дускаевой. – СПб : С.-Петербург. гос.. ун-т, Высш.шк. журн. и мас. коммуникаций, 2014. – С. 25-28.

  22. Ивченков, В.И. Публицистический стиль, текст и дискурс / В. И. Ивченков // Дискурс и стиль: теоретические и прикладные аспекты : колл. монография / под редакцией Г.Я.Солганика, Н.И.Клушиной, Н.В.Смирновой. – М. : ФЛИНТА : Наука, 2014. – С. 197-206.

  23. Ивченков, В.И. Жанр как отражение «образа времени»: объективные и субъективные факторы производства медиатекста / В. И. Ивченков // Медиалингвистика. Вып.3. Речевые жанры в массмедиа : сб. статей / под ред. Л.Р.Дускаевой. Отв.ред. Н.С.Цветова. – СПб : С. -Петерб. гос. ун-т, Ин-т “Высш.шк. журн. и мас. коммуникаций”, 2014. – С. 25-28.

  24. Ивченков, В.И. Стилистические процессы через призму дискурсного анализа СМИ / В. И. Ивченков // Стилистика сегодня и завтра. Часть 1. – М.: Факультет журналистики МГУ, 2014. – С. 73-78.

  25. Іўчанкаў, В. Медыядыскурс сучаснасці: унутраныя і знешнія тэкстаўтваральныя фактары/ В. Іўчанкаў // Слова ў кантэксце часу : да 85-годдзя прафесара А.І.Наркевіча : пленарныя даклады / пад агул.рэд. В.І.Іўчанкава. – Мінск : Выд. Цэнтр БДУ, 2014. – С. 64-69.

  26. Іўчанкаў, В. Вэбалізацыя ці медыятызацыя грамадства: вербальныя парадоксы / В. Іўчанкаў // Журналістыка – 2014: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 16-й Міжнар. навук.-практыч. канф., 4-5 снежня 2014 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 16. – Мінск: БДУ, 2014. – С. 305 – 308.

  27. Іўчанкаў, В. Мяккая, як падушка. Як трэба заахвочваць вывучэнне роднай мовы / Іўчанкаў В. // Народная газета. – 2015. – 30 студзеня. – С.7.

  28. Іўчанкаў, В. Медыялінгвістыка як інтэрпрэтацыйная мадэль дыскурснага аналізу СМІ / В. Іўчанкаў // Визуально-мемантические средства современной медиаиндустрии : материалы Респ. науч.-практич. конф., 20-21 марта 2015 г., Мінск / редкол.: С. В. Дубовік (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Изд. Центр БГУ, 2015. – С. 81 – 83.

  29. Іўчанкаў, В. Канцэпт медыя: семантычная структура і арталагічны аспект / В. Іўчанкаў // Усходнеславянскія мовы ў сучаснай лексікаграфіі зб. навук.арт. / рэдкал. : Д.В.Дзятко [і інш.]; навук. рэд. Д.В.Дзятко, адк. рэд. В.В.Урбан. – Мінск: БДПУ, 2015. – С.160 – 164.

  30. Іўчанкаў, В. Медыятэкст як каталізатар моўных тэндэнцый і заканамернасцей / В. Іўчанкаў // Stylistyka.– XXIV. – Opole - Poland, 2015. – C. 347-355.

  31. Іўчанкаў, В. Рытарычныя перадумовы ўзнікнення журналістыкі: docere, movere, delectare / В. Іўчанкаў // Международная журналистика – 2016: турбулентность межгосударственных отношений и медиа : материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 18 февр. 2016 г. / сост. Б.Л.Залесский; под. общ. Ред.. Т.Н.Дасаевой. – Минск: Изд. центр БГУ, 2016. – С.142-149.

  32. Кара-Мурза Е.С. Прикладные задачи диагностики политического дискурса: постановка вопроса и предыстория // Стилистика завтрашнего дня / Сборник статей к 80-летию профессора Г.Я. Солганика. – М., Медиамир, 2012. – С. 85-109

  33. Краснова Т. И. Другой голос: анализ газетного дискурса русского зарубежья 1917-1920(22) гг. / под ред. Л. Р. Дускаевой. СПб.: Издательство "Северная звезда", 2011. 588 с., ил.

  34. Кристева Ю. Бахтин, слово, диалог и роман // Французская семиотика: от структурализма к поструктурализму. – М.: Издательская группа “Прогресс”, 2000. – С.427-457.

  35. Пропп В.Я. Морфология сказки. – М.: Наука, 1969.

Дадатковая

  1. Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста. В творческой лаборатории Владимира Короткевича. – Мн.: БГУ, 2002. – 211 с.

  2. Ивченков В.И. Лингвостилистика тропов Юрия Казакова. – Мн.: “Пачатковая школа”, 2002. – 112 с.

  3. Методология исследований политического дискурса: Актуальные проблемы содержательного анализа общественно-политических текстов / Под общ. ред. И.Ф.Ухвановой-Шмыговой. – Минск: БГУ, 2000. – Вып. 2. – 479 с

  4. Методология исследований политического дискурса: Актуальные проблемы содержательного анализа общественно-политических текстов / Под общ. ред. И.Ф.Ухвановой-Шмыговой. – Минск: БГУ, 2003. – Вып. 3. – 360 с.

  5. Мисонжников Б.Я. Феноменология текста (соотношение содержательных и формальных структур печатного издания). – СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2001. – 490 с.

  6. Орлова О.В. Дискурсивно-стилистическая эволюция медиаконцепта: жизненный цикл и миромоделирующий потенциал: монография. Томск: Изд-во Том. гос. пед. ун-та, 2012. 354 с.

  7. Серажим К Дискурс як соціолінгвальне явище методология архітектоніка варіативність [на матеріалах сучасноï газетноï публіцістики] Монографія – Киïв нац ун-т ім Тараса Шевченка 2002 – 392 с

  8. Солганик Г.Я. Стилистика текста: Учебное пособие. – М.: Флинта, Наука, 1997. – 256 с.

  9. Соссюр Ф. Заметки по общей лингвистике: пер. с фр. Общ. ред., вступ. ст. и коммент. Н.А.Слюсаревой. – М.:Прогресс, 1990. – 280 с.

  10. Цікоцкі М.Я.Стылістыка публіцыстычных жанраў. – Мінск: Вышэйшая школа, 1971. 288 с.


ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з медыятэкстамі інтэрнэт-СМІ. Прадугледжваецца выкарыстанне разнастайных заданняў на падставе матэрыялаў друкаваных і электронных СМІ (айчынных і замежных), накіраваных найперш на разуменне асаблівасцей арганізацыі тэксту ў традыцыйных і новых медыя. У якасці самастойнай працы прапануецца выканананне дыскурснага аналізу канкрэтнай медыяпадзеі, стварэнне дыскурс-пратрэтаў выданняў. Даюцца індывідуальныя заданні з гледжання замацавання праблематыкі і яе далейшай рэфератыўнай распрацоўцы .


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для кантролю якасці адукацыі, у тым ліку пры прымяненні камп’ютарнага тэсціравання, і для дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:



  • тыпавыя заданні; вусныя формы: гутаркі, калёквіумы і інш.;

  • пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па лабараторна-практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;

  • тэсты па асобных раздзелах і дысцыпліне ў цэлым;

  • вуснае апытанне падчас заняткаў;

  • напісанне рэфератаў па асобных раздзелах дысцыпліны;

  • выступленне студэнтаў на семінарах;

  • падрыхтоўка прэзентацый па асобных раздзелах дысцыпліны.

ІV. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

  1. Дыскурсны аналіз СМІ і кагнітыўная апарцоўка дыскурсу.

  2. Падзейнасць” публіцыстычнага тэксту рэальнасць / ірэальнасць.

  3. Кагнітыўны аспект ірэальнай “падзейнасці” медыядзеяння.

  4. Камунікатыўная сітуацыя “рэпертуара тэм”.

  5. Інтэрпрэтацыя публіцыстычнага тэксту як дыскурсу.

  6. Канцэпты “чалавека” як сукупнай моўнай асобы

  7. Разбурэнне камунікацыі паміж і суб'ектамі

  8. Сітуацыя акумулявання разумення/адсутнасці камунікацыі і дыскурсы ўзаемадзеючых суб'ектаў

  9. Дэмаркацыя маўлення

  10. Фарміраваннем калектыўнай ідэнтычнасці і яе канструяванне пры дапамозе моўных сродкаў.

  11. Стратэгіі першай інтэрпрэтацыйнай групы: “чалавека ўспрымаючага” “чалавека думаючага” “чалавека дзеючага”

  12. Скажэнне камунікатыўных адносін.

  13. “Небяспека” спараджэння канфрантацыі паміж суб’ектамі камунікацыі – СМІ і рэцыпіентам

  14. Складнікі публіцыстычнага тэксту тэма топік фрэйм.

  15. Здольнасць носьбіта мовы сцісла выразіць складаныя інфармацыйныя тэксты ў выглядзе рэзюмэ-заключэння – тэмы топіка

  16. Афармленне тэм як асабога віду макраструктуры глабальнага ўтварэння.

  17. Семема ў лексічным (лексічная сінтагматыка) і граматычным (марфалагічная стратыфікацыя) афармленні кампанентнага адрэзку дыскурсу

  18. Топікі і інтэрпрэтацыя іх у катэгарыяльным комплексе сукупнай моўнай асобы.

  19. Фрэймавыя структуры як прэзентацыя эпізадычнай памяці.

  20. Эпізадычныя мадэлі як від структурнай арганізацыі ведаў/памяці.

  21. Фрэймавыя структуры дынамічныя і статычныя.

  22. Задачы сцэнарыяў, планы і прычынна-выніковыя звязкі паміж сцэнарыямі. Дыскурсны аналіз у лінгвістыцы публіцыстычнага тэксту.

  23. Парадыгма камунікацыі як інтэграваны падмурак дыскурснага аналізу і лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту.

  24. Выяўленне масавага інфармацыйнага прадукта пра прызму яго сацыяльнага дзеяння.

  25. “Філасофія свядомасці” і “філасофія камунікацыі”.

  26. Ад сацыялогіі мэтарацыянальнага дзеяння да сацыяльнай тэорыі камунікатыўнага дзеяння

  27. Прагма-кагнітыўны аналіз публіцыстычнага тэксту як дыскурсу.

  28. Фарміраванне прагматыкі як галіны лінгвістычных даследаванняў.

  29. Прамыя (першасна перфарматыўныя) і непрамыя (пабочныя) маўленчыя акты Пранікненне пазнавальных маўленчых тэорый у практыку дыскурснага аналізу

  30. Фарміраванне прагматыкі як галіны лінгвістычных даследаванняў.

  31. Прапазіцыянальныя акты якія падзяляюцца на акты рэферэнцыі (адносіны да свету) і акты прэдыкацыі (выказванні пра свет)

  32. Лакутыўна-ілакутыўна-перлакутыўны працэс у публіцыстычным тэксце.

  33. Медыяпадзея і лакутыўна-ілакутыўна-перлакутыўныя “збоі”.

  34. Прагматычны фокус як антрапацэнтр дыскурсу.

  35. Прагматычны фокус як выява паспяховасці і эфектыўнасці камунікацыі.



ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА

Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Медыярыторыка

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр.№10 ад 26.05.2015

Мова і стыль інтэрнэт-выданняў

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр.№10 ад 26.05.2015






































































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


НА / НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


(пратакол № ад 200 г.)



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

______________________ ______________________ ___________________

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Дэкан факультэта

______________________ ______________________ ___________________



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)



: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка