Для паступаючых ў магістратуру па спецыяльнасці



Дата канвертавання13.06.2016
Памер165.76 Kb.


ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

ДЛЯ ПАСТУПАЮЧЫХ Ў МАГІСТРАТУРУ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

1-21 80 06 «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае, мовазнаўства»




1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

1.1 Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны

Дадзеная праграма прызначанана для падрыхтоўкі і здачы ўступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці 1-21 80 06 “Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства”. Экзамен прызваны выявіць кампетэнтнасць паступаючых у магістратуру ў пытаннях, што звязаны з тэарэтычнымі праблемамі навукі пра мову, гісторыяй станаўлення і развіцця лінгвістычнай навукі, метадамі лінгвістычных даследаванняў.

Праграма ўступнага экзамена грунтуецца на тыпавой праграме па “Агульным мовазнаўстве” ( складальнік Н.Б.Мячкоўская. – Мінск, 2005) і адукацыйных стандартах першай ступені вышэйшай адукацыі.

Агульнае мовазнаўства – класічны мовазнаўчы курс, які спрыяе абагульненню ведаў, атрыманых пры чытанні уводных лінгвістычных курсаў і пры засваенні тэарэтычнага матэрыялу ў галіне пэўнага/пэўных прыватных курсаў той ці іншай мовы. Мэта курса – вызначыць спецыфіку мовы як уласцівасці чалавечага грамадства, акрэсліць агульныя і спецыфічныя асаблівасці ўнутранай арганізацыі моў свету, выявіць заканамернасці іх функцыянавання і развіцця.



1.2. Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста

Для сучаснай філалагічнай адукацыі важна таксама падкрэсліць шматаспектнасць бытавання мовы, шырокі спектр функцый, якія яна выконвае ў грамадстве, паказаць яе як адну з найбольш важных семіятычных сістэм, якая не толькі традыцыйна абслугоўвае патрэбы грамадства і індывіда, але і з’яўляецца ў значнай ступені базай або ўзорам для ўзнікнення новых знакавых сістэм, што пашыраюцца ў грамадстве інфармацыйнай эпохі, яе ролю і асаблівасці развіцця ва ўмовах глабальнай інфармацыйнай прасторы і пашырэння розных форм камунікацыі, пры аўтаматызацыі працэсаў пошуку і перапрацоўкі інфармацыі, стварэнні штучнага інтэлекта.

Не менш важная таксама роля курса “Агульнае мовазнаўства” ў пашырэнні як уласна лінгвістычнага, так і агульнанавуковага кругагляду спецыяліста-філолага, азнаямленні як з асноўнымі дасягненнямі мовазнаўства мінулага, так і найбольш актуальнымі праблемамі сучаснай лінгвістыкі, са зместам сумежных лінгвістычных дысцыплін.

Праграма ўступнага экзамена па «Агульным мовазнаўстве» ў першую чаргу арыентуе прэтэндэнтаў у магістратуру на тыя веды, якія яны атрымалі у працэсе вывучэння агульналінгвістычных дысцыплін. Падрыхтоўка да экзамена ў адпаведнасці з дадзенай праграмай будзе садзейнічаць фармаванню моўнай кампетэнцыі як асновы прафесійнай дзейнасці будучых спецыялістаў-філолагаў.



1.3. Сувязь з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плану

З прычыны таго, што мова абслугоўвае амаль усе сферы чалавечай дзейнасці, з’яўляецца ўніверсальным сродкам пазнання навакольнага свету, лінгвістыка як навука пра мову (яе прыроду, функцыі, унутраную структуру, заканамернасці развіцця), мае шырокія сувязі з іншымі дысцыплінамі – гуманітарнымі, прыродазнаўчымі, фізіка-матэматычнымі, тэхнічнымі. На мяжы мовазнаўства з гэтымі навукамі ўзніклі новыя адгалінаванні лінгвістыкі, якія маюць свае метады даследавання моўных катэгорый і з’яў, свой вызначаны аб’ект, мэту і задачы даследавання. Такім чынам, сучаснае мовазнаўства паўстае як разгалінаваная шматаспектная лінгвістыка.



1.4. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны

Уступны экзамен па “Агульным мовазнаўстве” для тых, хто паступае ў магістратуру па спецыяльнасці 1-21 80 06 “Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства”, мае на мэце выявіць агульналінгвістычную падрыхтоўку прэтэндэнтаў у магістратуру, устанавіць ступень іх тэарэтычнай падрыхтаванасці да навуковай працы ў галіне кампаратыўных даследаванняў, азнаёмленасці з асноўнымі дасягненнямі лінгвістычнай навукі, асноўнымі раздзеламі і кірункамі лінгвістыкі, вызначыць іх здольнасць да аналізу фактаў канкрэтных моў у святле агульнатэарэтычных канцэпцый, да пастаноўкі навуковых задач і арыентацыі ў выбары правільных метадаў лінгвістычнага даследавання.



1.5. Патрабаванні да кампетэнтнасці (згодна з адукацыйным стандартам спецыяльнасці)

У выніку падрыхтоўкі да ўступнага экзамена паступаючыя ў магістратуру павінны ведаць асноўныя паняцці і метады агульнай лінгвістыкі, этапы развіцця мовазнаўства як асобнай навуковай дысцыпліны, актуальныя праблемы сучаснай лінгвістыкі; умець аналізаваць адзінкі кожнага ўзроўню мовы (фанетычнага, марфалагічнага, лексічнага, сінтаксічнага), выяўляць адлюстраванне ў мове асаблівасцей маўленчай сітуацыі; выкарыстоўваць метады лінгвістычных даследаванняў пры вырашэнні канкрэтных прыкладных задачаў; валодаць навыкамі комплекснага аналізу тэксту як аб’екта лінгвістычнага даследавання.


2. ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ
УВОДЗІНЫ

Агульнае мовазнаўства як навука. Мова як адна з асноўных адзнак чалавека, яе роля ў ў станаўленні чалавечага грамадства і ў сучасным грамадстве. Структура, мэта і задачы мовазнаўства. Сінхранічнае і дыяхранічнае, агульнае і прыватнае, тэарэтычнае і прыкладное, унутранае і знешняе мовазнаўства. Месца агульнага мовазнаўства ў сістэме мовазнаўчых дысцыплін як сістэмы навуковых ведаў аб мове.

Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі і яго месца сярод іх. Агульныя тэарэтычныя пытанні мовазнаўства і філасофіі, логіка і вывучэнне структуры мовы, псіхалогія і мовазнаўства, узаемаўплыў лінгвістыкі і гісторыі, літаратуразнаўства, тэорыі камунікацыі, семіётыкі. Метады прыродазнаўчых навук у вывучэнні мовы. Фізіка, матэматыка, геаграфія, фізіялогія, неўралогія і мовазнаўства. Сумежныя лінгвістычная дысцыпліны і іх роля ў пазнанні мовы.

2.1. Мова як знакавая сістэма

Паняцце знака. Структура і тыпалогія знакаў. Паняцце знакавай сістэмы. Натуральныя і штучныя знакавыя сістэмы. Адметнасці знакаў, што выкарыстоўваюцца чалавекам ад знакаў іншых біялагічных відаў. Першая і другая сігнальныя сістэмы чалавека, агульнае і спецыфічнае ў іх адлюстраванні і інтэрпрэтацыі навакольнага свету. Умовы распазнавання знакаў. Сацыяльная абумоўленасць знакавых сістэм. Паняцце аб абсалютнай і адноснай матываванасці знака. Віды знакаў паводле ступені матываванасці.

Знакавыя сістэмы. Мова як адметная знакавая сістэма. Месца мовы сярод семіятычных сістэм чалавецтва. Агульнасеміятычныя ўласцівасці моўных знакаў. Розныя тыпы знакаў у структуры мовы.

2.2. Структура і дынамізм моўнай сістэмы

Сістэмнасць як вызначальная характарыстыка мовы. Паняцце аб сістэме. Сістэма і структура. Вучэнне В.Гумбальта аб сістэмнасці мовы. Сістэмны характар мовы і паняцце аб “значнасці” ў мове ў працах Ф. дэ Сасюра. Віды сістэмных сувязяў і адносін у мове. Сінхранія і дыяхранія, статыка і дынаміка ў моўнай сістэме.

Моўная дыхатамія Ф.дэ Сасюра. Трыхатамічная канцэпцыя Л.У.Шчэрбы. Мова і маўленне ў працах мовазнаўцаў 20 ст. Праблема вылучэння адзінак мовы і маўлення. Узроўневая структура мовы. Парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны на розных узроўнях мовы. Узаемасувязі і ўзаемаўплывы моўных узроўняў. Статыка і дынаміка моўных узроўняў.

2.3. Мова як сродак камунікацыі індывіда

Паняцце індывідуальнай моўнай сістэмы і яе суадносіны з сістэмай ідыяэтнічанй мовы. Маўленне як псіхічная рэакцыя на знешнія стымулы.

Псіхалагічны падыход да вывучэння мовы ў працах В.Гумбальта, А.Патабні, Бадуэна дэ Куртэнэ, Л.Шчэрбы, прадстаўнікоў школы младаграматызму. Ўзнікненне псіхалінгвітсыкі, яе асноўная праблематыка. Вывучэнне працэсаў параджэння і ўспрыняцця маўлення, дзіцячага маўлення, моўных афазій, асаблівасцей авалодвання роднай і замежнай мовамі, ідэнтыфікацыя і характарыстыка людзей па іх маўленчых асаблівасцях. Выкарыстанне псіхалінгвістычных метадаў у розных галінах лінгвістыкі. Асацыяцыйныя і частотныя слоўнікі.

Псіхалінгвістычнае і нейралінгвістычнае вывучэнне маўленчай дзейнасці. Асноўныя этапы і падэтапы працэсу параджэння – успрыняцця маўлення і інтэлектуальныя аперацыяі, што іх суправаджаюць. Перадумовы маўленчага акта і ўмовы яго эфектыўнасці. Удзел індывіда ў камунікацыйным акце.

Тыпы маўленчых сітуацый і маўленчыя паводзіны індывіда ў іх. Асаблівасці масавай камунікацыі. Уплыў маўлення СМІ і Інтэрнета на індывідуальныя маўленчыя сістэмы. Уніфікацыйныя працэсы ў сучасных умовах адзінай інфармацыйнай прасторы. Паняцце моўнага ўплыву. Выкарыстанне тэхналогій моўнага ўздзеяння ў сучасных СМІ і палітычнай рэкламе. Паняцце пра нейралінгвістычнае праграмаванне.

Менталінгвістыка як раздзел агульнага мовазнаўства. Розныя трактоўкі суадносін мовы і мыслення ў гісторыі лінгвістыкі Сувязь мовы з свядомасцю, мысленнем і пазнаннем. Генетычныя, псіхафізіялагічныясувязі мовы і мыслення. Прадмет і задачы нейралінгвістыкі. Віды моўных афазій.

Роля мовы ў развіцці пазнання. Тэорыя моўнай адноснасці (гіпотэза Сэпіра – Уорфа).

Асаблівасці чалавечага пазнання навакольнага свету. Пазнанне індывіда і яго адносіны да грамадскіх пазнавальных працэсаў. Віды пазнавальных працэсаў (непасрэднае назіранне, параўнанне, атаесамленне, абагульненне) і іх роля на розных этапах развіцця пазнавальных здольнасцей індывіда. Уплыў мовы на развіццё пазнання і пазнання на развіццё мовы. Мова і навуковае пазнанне. Спецыяльныя навуковыя мовы. Паняцце аб метамове.

Паняцце аб кагнітыўнай лінгвітыцы.Моўная і канцэптуальная карціна свету.

2.4. Сацыяльная прырода і функцыі мовы

Мова як калектываўтваральны фактар. Роля мовы ў працэсе этнічнай ідэнтыфікацыі соцыума. Узаемаўплыў станаўлення і развіцця чалавечага грамадства і станаўлення і развіцця мовы. Мова як адметная форма грамадскай свядомасці і яе суадносіны з іншымі формамі грамадскай свядомасці (міфалогія, рэлігія, мастацтва, навука, ідэалогія і пад.). Сацыялінгвістыка як раздзел мовазнаўства. Паняцце пра форму існавання мовы як адну з канкрэтных формаў яе структурнай арганізацыі і функцыянавання ў чалавечым калектыве. Агульныя прынцыпы вылучэння формаў існавання мовы.

Літаратурная мова як найважнейшая форма існавання нацыянальнай мовы. Характэрныя асаблівасці літаратурнай мовы. Пісьмова-кніжная і вусна-гутарковая разнавіднасці літаратурнай мовы. Літаратурная мова і норма. Моўны узус. Народна-гутарковая мова, яе супрацьпастаўленасць літаратурнай мове. Кайнэ як сродак міждыялектных зносінаў. Прастамоўе, яго характэрныя асаблівасці.

Мова-піджын і крэольская мова. Дыялект як форма існавання мовы. Тэрытарыяльныя і сацыяльныя дыялекты (прафесійная мова, жаргоны, арго, жаргоны дэкласавых элементаў, слэнг).

Моўны стан. Манагласія і дыгласія як варыянты моўнага стану. Варыянты дыгласіі. Білінгвізм і полілінгвізм як варыянты моўнага становішча.

Інтэрлінгвістыка як галіна агульнага мовазнаўства. Мовы міжнародных зносін і іх тыпы. Міжнародныя мовы ААН, сусветныя мовы. Штучныя мовы як спроба стварэння універсальнага сродка міжнароднай камунікацыі. Механізм узаемадзеяння моў. Субстрат, адстрат і суперстрат як формы моўных кантактаў.

Магчымасць свядомага рэгулявання моўных працэсаў. Асноўныя сферы і кірункі свядомага падыходу да мовы: рэформы арфаграфіі і графікі, упарадкаванне і уніфікацыя літаратураных моў, стварэнне штучных тэрмінасістэм і штучных моў, моўная палітыка.

2.5. Тыпалогія моў і лінгвістыка ўніверсалій

Лінгвістычная ўніверсалогія як раздзел агульнага мовазнаўства. Моўныя універсаліі і моўныя адрозненні. Тыпы моўных універсалій: абсалютныя і статыстычныя, сінхронныя і дыяхранічныя, дэдукцыйныя і індукцыйныя, агульнамоўныя і прыватнаўзрозневыя. Праблема класіфікацыі моў і параметры класіфікацыі. Паняцце аб тыпалогіі. Фаналагічная тыпалогія моў свету. Фаналагічныя ўніверсаліі. Тыпы моў паводле суадносін розных тыпаў гукаў. Тыпы моў паводле адметнасцей акцэнтуацыі. Іншыя параметры фаналагічнай тыпалогіі. Марфалагічная тыпалогія. Вучэнне аб марфалагічнай класіфікацыі моў В.Гумбальта. Марфалагічныя універсаліі. Марфалагічныя тыпы моў і іх асаблівасці. Статыстычны падыход да вызначэння ступені аналітычнысці/сінтэтычнасці моў. Сінтаксічныя універсаліі і сінтаксічная тыпалогія. Лексічныя універсаліі і лексічная тыпалогія.



2.6. Мова ў прасторы і часе

Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства 19-20 стст. Прычыны зараджэння параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, этапы яго развіцця. Погляды Я.Грыма, Р.Раска, Ф.Бопа на развіццё індаеўрапейскіх моў. Вучэнне В.Гумбальта аб развіцці мовы і аб моўных антыноміях. Творчая спадчына А.Шляйхера і натуралістычная школа ў лінгвістыцы. Псіхалагічная канцэпцыя развіцця мовы Г.Штэйнталя і А.Патабні. Младаграматычная школа ў мовазнаўстве

Інтралінгвістычныя і экстралінгвістычныя фактары развіцця моў. Дывергенцыя і канвергенцыя моў. Дыяхранічныя універсаліі. Тэорыя стадыяльнасці. Эвалюцыя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі эвалюцыі.

Стыхійны характар развіцця мовы. Моўны закон і яго уплыў на развіццё мовы. Адносны і абсалютны прагрэс у развіцці мовы. Закон эвалюцыйнага развіцця. Закон нераўнамернага развіцця розных узроўняў мовы. Закон кампенсацыі ў развіцці мовы. Закон змяненяў па аналогіі. Прынцып эканоміі моўных сродкаўАсаблівасці развіцця розных моў. Праблема вызначэння “дасканаласці” мовы і ступені яе развітасці.



2.7. Метады даследавання мовы

Паняцце аб навуковым метадзе і метадалогіі. Апісальны, супастаўляльны, гістарычны метады, іх прыёмы і сферы выкарыстання ў лінгвістыцы. Параўнальна-гістарычны метад у вывучэнні статыкі і дынамікі моў і яго прымяненне. Канструкцыйныя і колькасныя метады ў лінгвістыцы. Псіхалінгвістычны метад. Дыстрыбуцыйны метад. Трансфармацыйны метад і метад кампанентавага аналізу.


3. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ І КАМПЕТЭНЦЫІ НА ЎСТУПНЫМ ЭКЗАМЕНЕ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ 1-21 80 06 “ПАРАЎНАЛЬНА-ГІСТАРЫЧНАЕ, ТЫПАЛАГІЧНАЕ, СУПАСТАЎЛЯЛЬНАЕ МОВАЗНАЎСТВА”


10 балаў – дзесяць


  1. Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах курса “Агульнае мовазнаўства”.

  2. Дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пытанні.

  3. Бездакорнае валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач.

4. Здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі.

5. Поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па ўсіх раздзелах агульнага мовазнаўства, якая рэкамендавана праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру.



6. Здольнасць арыентавацца ў лінгвістычных тэорыях, канцэпцыях і накірунках у розных раздзелах агульнага мовазнаўства і даваць ім крытычную ацэнку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні сумежных дысцыплін.

9 балаў – дзевяць


  1. Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах курса “Агульнае мовазнаўства”.

  2. Дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пытанні.

  3. Свабоднае валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. Дапускаецца адна недакладнасць, якая лёгка выпраўляецца самім прэтэндэнтам у магістратуру.

  4. Здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі ў межах праграмы да ўступнага экзамена у магістратуру.

  5. Поўнае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па ўсіх раздзелах мовазнаўства, якая рэкамендавана праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру.

6. Уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і накірунках па розных раздзелах агульнага мовазнаўства і даваць ім крытычную ацэнку.

8 балаў – восем


  1. Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах курса у аб’ёме праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

  2. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пастаўленыя пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы.

  3. Валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне эфектыўна выкарыстоўваць гэты матэрыял у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. У адказе дапускаюцца дзве-тры недакладнасці, якія прэтэндэнт у магістратуру, улічыўшы заўвагу экзаменатара, выпраўляе сам.

  4. Здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для прэтэндэнтаў у магістратуру.

  5. Засваенне асноўнай і часткова дадатковай літаратуры па ўсіх раздзелах агульнага мовазнаўства, якая рэкамендавана праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру.

6. Уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і накірунках па розных раздзелах агульнага мовазнаўства і даваць ім крытычную ацэнку.

7 балаў – сем


  1. Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

  2. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пастаўленыя пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы.

  3. Валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне эфектыўна выкарыстоўваць дадзены матэрыял у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. У адказе дапускаюцца дзве-тры недакладнасці або не больш, чым адна памылка. Паступаючы ў магістратуру ўпэўнена адказвае на дадатковыя пытанні, што звязаны з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі і з’явамі.

  4. Здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

  5. Засваенне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру.

6 балаў – шэсць


  1. Дастаткова поўныя і сістэматызаваныя веды ў аб’ёме праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

  2. Выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, лінгвістычна і лагічна правільныя адказы на пастаўленыя пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы.

  3. Частковае валоданне матэрыялам раздзелаў вучэбных дысцыплін, вынесеных на ўступны экзамен, уменне выкарыстоўваць гэты матэрыял у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. Пры асвятленні пытанняў дапускаюцца памылкі, але падчас адказу на дадатковыя пытанні, што звязаны з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі і з’явамі, дэманструецца поўнае ўзнаўленне патрэбнага праграмнага матэрыялу з неістотнымі памылкамі.

4. Засваенне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.

5 балаў – пяць


  1. Дастатковыя веды ў аб’ёме праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

  2. Пры адказе выяўляецца не заўсёды асэнсаванае ўзнаўленне праграмнага матэрыялу. Доказы або адсутнічаюць, або прыводзяцца фрагментарна, без лагічнай узаемасувязі.

  3. У адказах на дадатковыя пытанні, што звязаны з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі і з’явамі, выяўляюцца пэўныя цяжкасці ў выкарыстанні лінгвістычнай тэрміналогіі.

  4. Засваенне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.

4 балы – чатыры


    1. Дастатковы аб’ём ведаў у межах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

    2. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказаў на пытанні з істотнымі лінгвістычнымі і лагічнымі памылкамі. Адказ падаецца недакладна або схематычна ці на канкрэтных прыкладах.

    3. Не заўсёды правільныя адказы на дадатковыя пытанні, адносна слабая арыентацыя ў вывадах і абагульненнях.

    4. Засваенне толькі часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.

3 балы – тры


      1. Недастатковы аб’ём ведаў у межах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

      2. Частковае веданне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.

      3. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказаў на пытанні з істотнымі лінгвістычнымі і лагічнымі памылкамі.

      4. Няўменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках у межах мовазнаўчых дысцыплін, матэрыял якіх выносіцца на ўступны экзамен у магістратуру.

2 балы – два


        1. Фрагментарныя веды ў межах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру.

        2. Веданне толькі асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных праграмай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.

        3. Няўменне выкарыстоўваць лінгвістычную тэрміналогію, наяўнасць у адказе грубых фактычных, стылістычных і лагічных памылак.

        4. Няздольнасць выправіць памылкі нават з дапамогай рэкамендацый выкладчыка.

1 бал – адзін


Адсутнасць ведаў і кампетэнцыі ў межах праграмы па “Агульным мовазнаўстве” для паступаючых у магістратуру

0 балаў – нуль


Адмова ад адказу. Адсутнасць мінімальных ведаў па дысцыпліне



4. ЛІТАРАТУРА
4.1. Асноўная літаратура:

  1. Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства / Б.А.Плотнікаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1994. – 350 с.

  2. Рагаўцоў, В.І. Агульнае мовазнаўства / В.І.Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2006. – 416 с.

  3. Мечковская, Н.Б. Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / Н.Б. Мечковская, Б.А.Плотников, А.Е.Супрун. – Минск: Вышэйшая школа, 1995. – 336 с.

  4. Лингвистический энциклопедический словарь. – Москва: Советская энциклопедия, 1990. – 686 с.

  5. Языкознание: энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2002. – 709 с.

  6. Общее языкознание. Методы лингвистических исследований / под ред. Серебренникова Б.А. – Москва: Наука, 1973. – 318 с.

  7. Общее языкознание: Хрестоматия. – Минск: Вышэйшая школа, 1987. – 414 с.

  8. Гируцкий, А.А. Общее языкознание / А.А.Гируцкий. – Минск: ТетраСистемс, 2001. - 303 с.

  9. Мечковская, Н.Б. Общее языкознание: Структураня и социальная типология языков / Н.Б.Мечковская. – Москва: Наука, 2007. – 312 с.

  10. Мечковская, Н.Б. Социальная лингвистика: пособие для студ. гуманит. вузов и учащихся лицеев. – М, 2000.

  11. Рагаўцоў, В.І. Гісторыя мовазнаўства. – Магілёў, 2005.

  12. Алпатов В.М. История лингвистических учений: учеб. пособие. – М., 1998.

  13. Герд, А.С. Введение в этнолингвистику. – СПб., 2001.

  14. Рождественский Ю.В. Лекции по общему языкознанию. – М., 2000.

  15. Соколов А.В. Общая теория социальной коммуникации: учеб. пособие. – СПб., 2002.

  16. Залевская, А.А. Введение в психолингвистику. – М., 1999.

  17. Звегинцев, В.А. История языкознания Х1Х-ХХ вв. в очерках и извлечениях: в 2 ч. – М., 1964–1965.

  18. Фрумкина, Р.М. Психолингвистика / Р.М.Фрумкина. – Москва: URSS, 2006. – 352 с.

  19. Общее языкознание: структура языка, типология языка и лингвистика универсалий: учеб.пособ. / Под ред. Супруна А.Е. – Минск.: Выш. шк., 1995. - 336c.


4.2. Дадатковая літаратура:

  1. Ахманова, О.С. Словарь лингвистических терминов / О.С.Ахманова. – Москва: Советская энциклопедия, 1966. – 608 с.

  2. Баранов, А.Н. Введение в прикладную лингвистику / А.Н.Баранов. – Москва: МГУ, 2001. – 360 с.

  3. Васильева, Н.В. Краткий словарь лингвистических терминов / Н.В.Васильева, В.А.Виноградов, А.М.Шахнарович. – Москва: Русский язык, 1995. – 176 с.

  4. Маслова, В.А. Лингвокультурология / В.А.Маслова. – Москва: Academia, 2001. – 208с.

  5. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск, 1990.

  6. Бенвенист, Э. Общая лингвистика / Э.Бенвеніст. – Москва: 1974.

  7. Норманн, Б.Ю. Основы языкознания / Б.Ю.Норманн. – Минск, 1996.

  8. Фоменко, Ю.В. Язык и речь / Ю.В.Фоменко. – Новосибирск, 1990.

  9. Соссюр, Ф. Курс общей лингвистики // Ф. Соссюр. Труды по языкознанию. – Москва, 1977.

  10. Мартынов, В.В. Кибернетика. Семиотика. Лингвистика / В.В.Мартынов. – Минск, 1966.

  11. Аветян, Э.Г. Семиотика и лингвистика / Э.Г.Аветян. – Ереван, 1989.

  12. Кукушкина, Е.И. Познание, язык, культура / Е.И.Кукушкина. – Москва, 1984.

  13. Филатов, В.П. Научное познание и мир человека / В.П.Филатов. – Москва, 1989.

  14. Дейк Ван Т.А. Язык, познание, коммуникация / Т.А.Дейк Ван. – Москва, 1989.

  15. Степанов, Ю.С. Методы и принципы современной лингвистики /АН СССР. Ин-т языкознания. – Москва: Наука , 1975.

  16. Тарланов, З.К. Методы и принципы лингвистического анализа: лексика, морфология, словообразование, фонология: учеб пособие / З.К.Тарланов. – Петразаводск: ПГУ, 1988.

  17. Когнитивно-прагматические аспекты лингвистических исследований. – Калининград: Калининградский гос. ун-т , 2001.



: res -> files
files -> Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці
files -> Зацвярджаю рэктар Я. А. Роўба 15 ліпеня 2011 г. Факультэт мастацтваў
files -> Рэктар А. Д. Кароль “ 16 ” 07 2013 г. Факультэт мастацтваў I дызайну
files -> Рэктар Я. А. Роўба 15 ліпеня 2011 г. Філалагічны факультэт
files -> Парадак дня
files -> Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці
files -> Праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці 1-218016 «айчынная гісторыя» тлумачальная запіска
files -> Ўступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці
files -> Вучэбная праграма ўступных экзаменаў па спецыяльнасці
files -> Ўступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка