Для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск бду



Дата канвертавання03.01.2017
Памер305.58 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай літаратуры і культуры

Сучасныя праблемы беларускай літаратуры
Вучэбная праграма

для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія


Мінск

БДУ

2013

УДК


ББК
С


Складальнік



А. І. Бельскі, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар

Рэцэнзенты:


І. В. Жук, прафесар кафедры беларускай літаратуры УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», доктар філалагічных навук, дацэнт;

І. Э. Багдановіч, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ 24.05.2011 г., пратакол № 11.

Ухвалена Навукова-метадычным саветам філалагічнага факультэта БДУ 26.05.2011 г., пратакол № 6.

Зацверджана дэканам філалагічнага факультэта БДУ 16.09.2011 г, рэгістрацыйны № 1703.



Адказны за выпуск: А. І. Бельскі

Тлумачальная запіска


Пра літаратуру гавораць як пра падручнік жыцця, таму выкладанне літаратуры — гэта і ёсць выкладанне жыцця, інакш кажучы, працэс пазнання навакольнай рэчаіснасці і сэнсу існавання ды прызначэння на зямлі, важных праблем грамадства, сутнасці часу, псіхалогіі чалавека, яго радасці і трагізму быцця. Такім чынам, сучасныя праблемы беларускай літаратуры можна разглядаць як праблемы сённяшняга жыцця: найперш сацыяльныя і маральна-этычныя, аднак і бытавыя ў тым ліку. Пафас беларускай літаратуры, якая вырашае надзённыя пытанні чалавека і грамадства, скіраваны супраць разбуральных сіл, супраць жорсткасці, насілля, войнаў, маральнай і духоўнай дэградацыі. Такім чынам, сучасныя праблемы — гэта сукупнасць надзвычай актуальных, надзённых пытанняў сацыяльна-эканамічнага і духоўнага жыцця, вырашэнне якіх з’яўляецца неадкладнай патрэбай грамадства, чалавечай цывілізацыі.

У зменлівым постсавецкім грамадстве кола гэтых праблем пры-кметна пашырылася: пагаршэнне ўмоў жыцця людзей, рэзкі сацыяльны падзел грамадства, змена шкалы каштоўнасцей, дэградацыя вёскі, дэмаграфічны спад, сіроцтва дзяцей (часта пры жывых бацьках) і інш. На сёння многія праблемы набылі глабальны характар, агульнапланетарны маштаб: праблемы экалогіі, выдаткаў навукова-тэхнічнага развіцця, вайны і міру, росту насельніцтва, голаду, галечы і інш. Да таго ж заўсёды ў грамадстве мелі выключную важнасць анталагічныя і аксіялагічныя ідэі, маральна-этычныя і філасофскія праблемы. Большасць глабальных і агульнанацыянальных праблем, вострых пытанняў маралі і ўзаемаадносін паміж людзьмі знайшлі сваё адлюстраванне ў сучаснай беларускай літаратуры. Шэраг сучасных праблем мае аб’ектыўны характар, асобныя ўзніклі ў выніку нечаканых сацыяльных катаклізмаў, чалавечага фактару, навукова-тэхнічных пралікаў, яны набылі дынаміку, ускладняюцца, а таму іх вырашэнне патрабуе хуткага рэагавання і пэўнага часу, новых падыходаў, вымагае не толькі дзяржаўнага клопату, калектыўных намаганняў, але і разумення, зацікаўленасці канкрэтнай групы людзей і асобна ўзятага чалавека. Літаратура разглядае любую сучасную надзённую праблему ў маральнай, гуманістычнай праекцыі, так ці інакш зводзіць яе да асобы чалавека, яго поглядаў і перакананняў, яго светаадчування і стану душы.

Яшчэ К. Г. Юнг адзначаў, што «сучасная праблема — гэта пытанне, якое толькі што ўзнікла, а адказ на яго пакуль што знаходзіцца ў будучым» («Праблема душы сучаснага чалавека»). Літаратура, утрымліваючы ў сабе мадэлі сучаснай рэчаіснасці, тыповых сітуацый, канфліктаў, акурат і дае магчымасць чытачу ўжо сёння разам з пісьменнікамі шукаць шляхі вырашэння надзённых праблем, адказы на хвалюючыя пытанні грамадскага жыцця.

Курс «Сучасныя праблемы беларускай літаратуры» арыентуе студэнтаў на асэнсаванне ідэйна-праблемнага зместу беларускай літаратуры канца ХХ — пачатку ХХІ ст., яе светапоглядных асноў, канцэпцый, мадэляў, прыёмаў у пазнанні і адлюстраванні рэчаіснасці, на спасціжэнне гуманістычнай філасофіі ў яе сувязі з духоўнымі традыцыямі літаратурнай думкі і засваенне агульначалавечых каштоў-насцяў, якія закладзены ў творах народных пісьменнікаў і выдатных сучасных майстроў слова. Вывучэнне матэрыялу гэтага курса скірава-на на тое, каб забяспечыць фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы, яе светапоглядных пазіцый, каштоўнасных арыентацый, выхаванне грамадзянскіх і маральных якасцяў маладога спецыяліста-філолага. Патрыятычныя пачуцці, высокія маральна-этычныя прынцыпы і перакананні выхоўваюцца ў арыентацыі на станоўчыя прыклады.

Сучасныя праблемы беларускай літаратуры — праблемы ўласна літаратуры, яе мастацкага развіцця, праблема ўплыву літаратуры на грамадства і, наадварот, грамадства на літаратуру, праблема чытача, запатрабаванасці беларускай кнігі, праблема перакладу і прэзентацыі нацыянальнай літаратуры ў свеце. Актуальнымі праблемамі беларускай літаратуры з’яўляюцца эстэтычныя праблемы яе развіцця на розных узроўнях — зместу, творчага метаду, жанру, стылю. Па гэтай прычыне мастацкія творы разглядаюцца ў адзінстве зместу і формы, інакш кажучы, сэнсавай і выяўленчай сувязі, суадносінах розных аспектаў аналізу твора: сацыяльна-маральнага і эстэтычнага, герме-неўтычнага і стылістычнага. Актуальных праблем, якія датычаць стану беларускай літаратуры, нямала, і кожная з іх у рознай ступені заслу-гоўвае пільнай, засяроджанай увагі. Шэраг з пазначаных праблем будуць больш грунтоўна разгледжаны пазней у курсе «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ—ХХІ ст.: сучасны перыяд».

На лекцыйных і практычных занятках студэнты пашыраюць і па-глыбляюць веды па беларускай літаратуры, яе праблематыцы (сацыяльнай, экалагічнай, маральна-этычнай і інш.), спасцігаюць агульна-

значныя каштоўнасныя сэнсы, ментальную прастору пісьменніка, асэнсоўваюць літаратуру як высокамастацкую, эстэтычную з’яву, важную грамадскую справу, адзначаюць яе жывую, чуйную сувязь з сучаснасцю. На разгляд выносяцца ў першую чаргу літаратурныя творы, якія вылучаюцца сваёй актуальнасцю, востра сучасным зместам, глыбокім бачаннем дня сённяшняга. «Аднак відавочна і тое, што прызначэнне літаратуры — не толькі адгукацца на хуткаплынныя рэаліі бягучага часу, але і аналізаваць падзеі ў маштабным агульнакультурным, агульнагістарычным працэсе» (П. Васючэнка). Зварот пісьмен-нікаў да сучасных актуалій і рэалій нашага часу абнаўляе змест беларускай літаратуры, сведчыць пра мабільнасць мастацтва слова, яго пазнавальныя магчымасці, праблемнасць, сацыяльна-духоўную значнасць. Асвятленне той ці іншай праблемы прапануецца на аснове гістарыясофскага падыходу, які ўлічвае дыялектычныя супярэчнасці ў развіцці соцыуму. Асноўная ўвага пры аналізе твораў павінна быць скіравана на самыя істотныя, вызначальныя моманты ў жыцці грамадства, унутраны стан чалавека, прыярытэтныя агульначалавечыя духоў-ныя і маральныя каштоўнасці.

У ходзе вывучэння курса прадугледжана выкананне студэнтамі самастойных заданняў і творчых работ, а гэта дазволіць павысіць узровень іх прафесійных кампетэнцый, паглыбіць уменні аналізу паэтыкі мастацкіх твораў, паспрыяе актывізацыі даследча-пошукавай дзейнасці.



Мэта курса — даць студэнтам-філолагам уяўленне пра актуальныя праблемы беларускай літаратуры (сацыяльныя, маральныя, экалагічныя, уласна эстэтычныя), яе вызначальныя ідэі, канцэпцыі сучаснай рэчаіснасці, а таксама створаныя пісьменнікамі характары і тыпы літаратурных персанажаў — прадстаўнікоў сённяшняга соцыуму, носьбітаў пэўных традыцый, поглядаў, перакананняў.

Задачы курса — сфарміраваць у студэнтаў погляд на беларускую літаратуру як з’яву эстэтычна рухомую, дынамічную, мабільную, крыніцу каштоўнага зместу пра сучаснасць і сучаснага чалавека, раскрыць яе чуйную сувязь з жыццём грамадства, сучаснай цывілізацыі з яе глабальнымі праблемамі і надзённымі пытаннямі.

Месца курса ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў-філолагаў. Курс разлічаны на студэнтаў ІV курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» дзённай формы навучання філалагічнага факультэта БДУ. У пэўнай ступені ён можа разглядацца як дадатковы да асноўнага курса гісторыі беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. На вывучэнне матэрыялу запланавана 34 аўдыторныя гадзіны, з іх: лекцыі — 26 гадзін, практычныя заняткі — 4 гадзіны, КСР — 4 гадзіны. Гэты курс пасля пераструктуравання матэрыялу можа быць прапанаваны студэнтам V курса завочнай формы навучання (у адпаведнасці з адведзенай колькасцю гадзін), а таксама ў якасці спецкурса для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

Патрабаванні да кампетэнцый. У выніку вывучэння дысцып-ліны студэнты павінны в е д а ц ь:

 сучасную актуальную праблематыку беларускай літаратуры, яе ідэйна-сэнсавыя дамінанты ў духоўным спасціжэнні рэчаіснасці, жыцця соцыуму;

 найбольш значныя мастацкія дасягненні і набыткі ў літаратуры пра сучаснасць;

 розныя мастацкія канцэпцыі сучаснай рэчаіснасці і літаратурных персанажаў з улікам аўтарскай пазіцыі;

 актуальныя праблемы жанру і стылю ў беларускай літаратуры;

 спецыфіку розных тыпаў творчасці — рэалістычнага і постмадэрнісцкага;

 шляхі аналізу твораў, іх жанравыя і стылёвыя асаблівасці.

Студэнты павінны ў м е ц ь:

 вызначаць праблемна-тэматычны змест літаратуры, асноўную праблематыку твора, яго актуальнасць і пафас;

 характарызаваць найбольш значныя эстэтычныя праблемы развіцця сучаснай літаратуры на ўзроўні зместу, жанру, стылю;

 аналізаваць твор з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці і аўтарскай пазіцыі, самастойна ацэньваць прачытаныя творы і абгрунтоўваць гэтую ацэнку, весці дыялог, улічваць іншы пункт гле-джання;

 выяўляць сродкі адлюстравання жыцця і спосабы паказу чалавека ў творах, асноўныя адметнасці стылю пісьменніка;

 рыхтаваць даклад (выступленне) на літаратурную тэму, пісаць водгук (рэцэнзію) на самастойна прачытаную кнігу;

 карыстацца літаратуразнаўчымі крыніцамі і даведачнымі матэрыяламі (манаграфіямі, зборнікамі навуковых прац, энцыкла-педыямі, даведнікамі і інш.).



ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Сучасныя праблемы беларускай літаратуры: агульная характарыстыка

Тэма — праблема — ідэя — канцэпцыя і іх суадносіны. Праблемы глабальныя і рэгіянальныя (нацыянальныя) у сучасным свеце. Пашырэнне праблем сучаснага грамадства, іх актуальнасць і вастрыня гучання ў літаратуры. Літаратура і СМІ, іх рэакцыя на жыццё і праблемы грамадства. Літаратура і публіцыстыка. Роля літаратурных выданняў і СМІ ў аператыўным, своечасовым з’яўленні вострасучасных, праблемных твораў, прыцягненні ўвагі да іх чытачоў. Праблемнасць мыслення сучасных пісьменнікаў, іх здольнасць аналізаваць рэчаіснасць, жыццёвыя супярэчнасці. Пашырэнне і разнастайнасць праблематыкі ў сучаснай беларускай літаратуры. Гендарныя праблемы ў беларускай літаратуры на сучасным этапе. Праблема чалавека ў літаратуры постмадэрнізму. Актуальныя праблемы эстэтычнага развіцця сучаснай беларускай літаратуры (метад, жанр, стыль).



Духоўныя і культурныя праблемы сучаснасці

ў асэнсаванні беларускіх пісьменнікаў

Духоўныя праблемы ў кантэксце глабалізму. Духоўныя запаветы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, актуальнасць і значнасць іх ідэй для сучаснага жыцця. Праблема адраджэння нацыянальнай і гістарычнай свядомасці ў асэнсаванні беларускіх літаратараў. Клопат пісьменнікаў пра захаванне роднай мовы, самабытнай нацыянальнай культуры, спадчыны, духоўных здабыткаў беларускага народа (П. Панчанка, Н. Гілевіч, І. Шамякін і інш.). Роднае слова, песня, радзіма ў духоўным свеце беларускіх пісьменнікаў. Сувязь асабістага і агульназначнага, агульнанароднага і яе арганічнае выяўленне ў мастацкай творчасці. Сцвярджэнне ў літаратуры традыцыйных народных каштоўнасцяў, высокіх ідэалаў духоўнасці і маральнасці. Пісьменнікі пра неабходнасць духоўнага ўзбагачэння і ўдасканалення чалавека, грамадства. Праблема гістарычнай памяці ў сучасным грамадстве і яе актуалізацыя ў творах беларускіх пісьменнікаў. Роля У. Караткевіча і яго паслядоўнікаў у адраджэнні беларускай гісторыі. Мінулае як неад’емны складнік сучаснага.



Сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы ў беларускай літаратуры

канца ХХ — пачатку ХХІ ст.

Пісьменнік і час, пісьменнік і эпоха. Грамадзянская пазіцыя пісьменніка ва ўмовах дэструкцыі, страты маральных арыенціраў. Мастакоўская звышзадача і яе рэалізацыя ў літаратуры. Пастаноўка аўтарам праблемы як умова актуальнасці твора, яго сучаснага гучання. Імкненне пісьменнікаў даваць адказы на вострыя пытанні часу і эпохі, вырашаць надзённыя праблемы жыцця грамадства. Сацыяльныя праблемы ў беларускай літаратуры савецкага і постсавецкага часу. Лёс, стан жыцця і праблемы беларускай вёскі ў адлюстраванні сучаснай беларускай паэзіі і прозы (Я. Янішчыц, А. Дудараў, Л. Галубовіч, Я. Міклашэўскі, М. Пазнякоў, А. Кудравец, А. Жук, А. Федарэнка і інш.). Сучасныя праблемы ўрбанізаванага жыцця ў паказе беларускіх пісьменнікаў (А. Глобус, А. Асташонак, А. Казлоў і інш.). Паказ у сучасных творах негатыўных працэсаў і іх уплыву на маладое пакаленне, стан грамадскага жыцця (П. Панчанка, У. Рубанаў, І. Жарнасек, Р. Баравікова, А. Брава, В. Гапееў і інш.). Маральна-этычныя праблемы як агульназначныя, вечныя, непераходныя. Этычна-філасофскія погляды і шуканні П. Панчанкі, В. Быкава, І. Шамякіна і інш. Сацыяльна-філасофская глыбіня асэнсавання сучаснасці ў творах гэтых пісьменнікаў.



Праблема гуманізму ў класічнай і сучаснай беларускай літаратуры

Роля класікаў у станаўленні гуманістычных асноў беларускай літаратуры. Змаганне пісьменнікаў у пасляваенны час за аднаўленне гуманістычных традыцый. Праблемы дабра і зла, граху і сумлення ў сучасных мастацкіх творах. Духоўная актыўнасць беларускай літаратуры на сучасным этапе. Супрацьстаянне гуманізму і дэструкцыі, маралі і цынізму. Арыентацыя сучаснай літаратуры на гуманістычны ідэал, агульначалавечыя каштоўнасці. Слова беларускіх пісьменнікаў у абарону гуманізму і чалавечнасці, маральных асноў светаўладкавання. Гуманістычны пафас і агульначалавечыя матывы ў творчасці В. Быкава, І. Шамякіна, М. Танка, П. Панчанкі, В. Зуёнка і інш. Маральныя імператывы як вызначальныя ў наладжванні гарманічнага жыцця ў грамадстве. Гуманізм аўтарскай пазіцыі ў творах пра сучаснасць.



Біблейскія матывы і хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай літаратуры

Праблема рэлігійнай свядомасці і міжканфесійных адносін у сучасным свеце. Біблія, хрысціянства і іх уплыў на беларускую літаратуру. Адраджэнне рэлігійна-духоўнай традыцыі ў сучаснай беларускай літаратуры, яе арыентацыя на хрысціянскія духоўныя каштоўнасці. Паглыбленне рэлігійнага зместу сучаснай літаратуры. Скіраванасць думак-памкненняў сучасных паэтаў да Бога, выяўленне ў іхніх творах рэлігійнага светаразумення (Р. Барадулін, Зьніч, Д. Бічэль і інш.). Біблейскія алюзіі і хрысціянска-гуманістычныя матывы (пошуку праўды, любові, дабрыні, міласэрнасці і інш.) у сучаснай беларускай паэзіі. Роздум пра вечнае і вечнасць, сэнс чалавечага існавання. Паэтычныя малітвы і філасофскія медытацыі М. Танка, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Н. Мацяш і інш. Трансфармацыя біблейскіх вобразаў у паэмах В. Віткі «Каін», В. Лукшы «Шлях на Галгофу» і інш. Суадносіны рэлігійнага і свецкага ў мастацкай творчасці. Спалучанасць хрысціянскага гуманізму з традыцыямі класічнай літаратуры.



Праблемы экалогіі ў беларускай літаратуры

Разуменне экалогіі ў шырокім сэнсе слова: экалогія прыроды, экалогія чалавека, экалогія мовы, экалогія душы, экалогія літаратуры. Абвастрэнне экалагічных праблем у сучасным свеце. Экалогія і літаратура. Выступленні пісьменнікаў у абарону ландшафту, беларускай прыроды. Сцвярджэнне ў нацыянальнай літаратуры высокага экалагічнага ідэалу. Чалавек і нацыянальны космас, чалавек і сусвет, адлюстраванне гэтых прасторавых каардынатаў у літаратуры. Дом як топас. Дом у прасторава-часавым адлюстраванні беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў (Я. Купала, Я. Колас, А. Куляшоў, К. Камейша, М. Мятліцкі і інш.). Экалагічныя праблемы ў адлюстраванні беларускай паэзіі і прозы. Экалагічны гуманізм і яго выяўленне ў творах М. Танка, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, В. Казько, А. Наварыча і інш.



Міфатворчасць і яе роля ў тлумачэнні сучаснасці

Узмацненне ў канцы ХХ ст. цікавасці да міфа, старажытных народных уяўленняў і поглядаў. Нацыянальны міф у літаратуры і яго роля ў духоўным адраджэнні грамадства. Міф як мастацкая мадэль свету. Роля міфа ў мастацкім светапазнанні. Міфалагічная свядомасць і яе выяўленне ў сучасным грамадстве і сучаснай літаратуры (М. Танк, Р. Барадулін, Л. Дайнека, Л. Рублеўская і інш.). Міфалагізацыя прыроды і гісторыі. Міфасімволіка зямлі і сонца ў беларускай паэзіі. Вобраз-архетып Дрэва ў сучаснай паэтычнай свядомасці (Р. Барадулін, А. Разанаў і інш.). Міфатворчасць В. Казько і А. Сыса. Эсхаталагічныя ўяўленні сучасных паэтаў.



Чарнобыль і праблема яго наступстваў у беларускай літаратуры

Чарнобыльская катастрофа і праблема нацыянальнага выжывання. Вастрыня і надзённасць узнятых пытанняў беларускімі пісьменнікамі А. Адамовічам, В. Казько, Б. Сачанкам, І. Пташнікавым, С. Законнікавым, М. Мятліцкім і інш. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на актывізацыю мастацкага мыслення. Эвалюцыя чарнобыльскай тэмы ў літаратуры. Тэматычна-праблемная навізна зборнікаў «Зорка Палын» і «Прайсці праз зону». Асноўныя матывы ў паэзіі пра Чарнобыль. Феномен чарнобыльскага пейзажу ў літаратуры. Чарнобыльскі міф як адлюстраванне разбурэння духоўнай еднасці чалавека і прыроды. Сувязь міфатворчасці з фальклорнай і біблейскай сімволікай. Вобразы-сімвалы Чорнага Бога, зоркі Палын, Апакаліпсісу, Галгофы, крыжа, чоўна Харона і інш. Матывы і міфалагемы нядолі, гора, бяды, ліха, смерці ў паэзіі М. Мятліцкага. Індывідуальна-адметнае ўспрыманне і асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі.


Праблема вайны і міру ў сучаснай літаратуры

Ваенныя канфлікты як глабальная праблема ХХ стагоддзя і сучаснасці. Сіндром вайны ў свядомасці беларусаў. Антываенны пафас беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. А. Адамовіч, В. Быкаў пра вайну як найвялікшае зло і пагрозу ваенных канфліктаў для чалавецтва. Зварот сучасных пісьменнікаў да ваеннага мінулага, значэнне трагічнага вопыту для сучаснага грамадства. Вайна ў Афганістане і літаратура (Я. Янішчыц, А. Вольскі, І. Сяргейчык, М. Чаргінец і інш.). Тэрарызм як новая пагроза сучаснасці. Публіцыстычныя і паэтычныя водгукі на гібель бязвінных людзей у сусветных тэрактах і мінскім метро (С. Алексіевіч, М. Мятліцкі, І. Карэнда, Т. Дзям’янава і інш.). Асуджэнне пісьменнікамі гвалту, насілля, чалавеканенавісніцтва. Сцвярджэнне ў сучаснай беларускай паэзіі ідэй міру, згоды, дружбы і чалавечага братэрства. Творы ў абарону жыцця на Зямлі. Надзеі пісьменнікаў на захаванне спакою і суладдзя ў свеце, мірную стваральную працу, светлую будучыню.



Сучасныя праблемы ў паэзіі П. Панчанкі

П. Панчанка як паэт сучаснасці. Праблемна-тэматычная навізна кніг «І вера, i вернасць, i вечнасць» (1986), «Горкi жолуд» (1988), «Высокi бераг» (1993), «Зямля ў мяне адна» (1996). Матывы віны, дакору і пакаяння ў паэзіі другой паловы 1980-х — 1990-х гг. («Паэма сораму і гневу», «У стылі рок», «Я цяжка захварэў: і грып, і запаленне…», «Не сярдуйце, не крыўдуйце…» і інш.). Пераасэнсаванне мінулага, перажытага і зведанага. Сацыяльная крытычнасць думкі, пачуццёвая рэакцыя паэта на негатыўныя і разбуральныя тэндэнцыі ў жыцці грамадства. Этычная і грамадзянская пазіцыя П. Панчанкi. Канцэпцыя сучаснай рэчаіснасці, хваляванні пра лёс Бацькаўшчыны, будучыню народа. Драматычны пафас, элегічныя матывы ў вершах пра сучаснасць. Непрыманне абсурду рэчаіснасці, бездухоўнасцi. Адкрытая публіцыстычная размова з сучаснікамі пра набалелае ў душы, пра надзённае і вечнае. Прароцтвы і папярэджванні паэта. Развагі пра адраджэнне чалавечага ў чалавеку, пра жыццё, вартае памяцi тых, хто загiнуў на вайне. Думкі пра родную мову, бацькоўскую зямлю, працу, захаванне традыцый народнай этыкі і маралі («Беларуская мова», «Не адцураюся, не адракуся», «Зямля ў мяне адна», «Развітанне» і інш.).

Экалагізм мыслення П. Панчанкi. Асуджэнне варварскіх, бяздумна-спажывецкіх адносінаў да «зялёнага свету», раскрыццё антыэкалагічных паводзінаў чалавека, які душэўна збяднеў, страціў меру разумнасці («Сармацкае кадзiла», «Ветрана i золка...», «Мы пiльней пазiраем на рэкi...», «Замоўкнуў жураўліны скрып калысак…» і інш.). Узмацненне трагедыйнасці гучання вершаў на экалагічную тэматыку пасля чарнобыльскай катастрофы. Вобразы пячоры і ракі нябыту ў вершы «Аб самым смачным…». Абвостранае разуменне страты гармоніі і суладнасці ў сучасным свеце, пазмрачнеласць фарбаў, мінорнасць інтанацый у творах паслячарнобыльскага і постсавецкага часу.

Актуальныя праблемы сучаснасці ў паэзіі М. Танка

Сувязь М. Танка з сучаснасцю і сваёй эпохай. Вострае адчуванне і разуменне праблем часу і жыцця, іх удумлівае асэнсаванне. Рознабаковасць праблематыкі ў паэтычных зборніках канца ХХ стагоддзя «Збор калосся», «Мой каўчэг», «Errata». Сацыяльна-крытычны пафас творчасці паэта, яго скіраванасць супраць дэградацыі грамадства, прымітыўнага прагматызму, фальшывых ідэалаў і іншага негатыву («Трэн пакутны», «Генеалогія», «Фрагмент з апакаліпсіса» і інш.). Імкненне паэта да праблемнай завостранасці слова. Маральна-этычная скіраванасць думкі ў яго творах. Зварот да этычна-духоўнага вопыту свайго народа. Размоўная манера гаворкі, разважанні паэта пра галоўнае, сутнаснае, сапраўдны сэнс чалавечага быцця. Палымяны патрыятызм паэта, адстойванне ім нацыянальных і гуманістычных каштоўнасцяў. Узмацненне драматызму светаадчування пасля чарнобыльскай катастрофы («Пасля аварыі», «Цяпер асцерагайцеся», «Просьба аб дараванні», «Самае доўгае расстанне» і інш.). Экзістэнцыяльныя матывы ў яго паэзіі. Нарастанне экалагічных праблем і рэакцыя на іх М. Танка («Экалогія», «Шмат ты дзяцей узгадавала…», «Сем раз адмер…» і інш.). Асэнсаванне паэтам праблемы стасункаў чалавека і прыроды, негатыўных экалагічных наступстваў. Духоўная еднасць з навакольным светам, нарачанскім краем, захапленне зямной красой. Палымянае змаганне паэта за экалогію прыроды, роднай зямлі. Узмацненне аналітызму і філасафічнасці ў даследаванні праблем сучаснасці.




ТЭМАТЫКА ЛЕКЦЫЙ


  1. Сучасныя праблемы ў адлюстраванні беларускай літаратуры.

  2. Духоўныя і культурныя праблемы сучаснасці ў асэнсаванні беларускіх пісьменнікаў.

  3. Сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы ў беларускай літаратуры канца ХХ — пачатку ХХІ ст.

  4. Праблема гуманізму ў класічнай і сучаснай беларускай літаратуры.

  5. Біблейскія матывы і хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай літаратуры.

  6. Праблемы экалогіі ў беларускай літаратуры.

  7. Міфатворчасць і яе роля ў тлумачэнні сучаснасці.

  8. Чарнобыль і праблема яго наступстваў у беларускай літаратуры.

  9. Праблема вайны і міру ў сучаснай літаратуры.



ТЭМАТЫКА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Сучасныя праблемы ў паэзіі П. Панчанкі


  1. П. Панчанка як паэт сучаснасці. Зварот да актуальных, надзённых праблем.

  2. Характарыстыка этычнай і грамадзянскай пазіцыі паэта. Высокая маральная патрабавальнасць да сябе і сучаснікаў.

  3. Праблемна-тэматычная навізна кніг П. Панчанкi другой паловы 1980-х — 1990-х гг.

  4. Сацыяльная крытычнасць думкі, рэакцыя паэта на негатыўныя і разбуральныя тэндэнцыі ў жыцці грамадства.

  5. Прароцтвы, папярэджванні і гуманістычныя абагульненні паэта.

  6. Родная мова ў духоўным свеце П. Панчанкi. Абарона паэтам духоўных каштоўнасцяў.

  7. Экалагічныя праблемы ў паэзіі П. Панчанкi. Прыродацэнтрычны характар яго творчасці.

  8. Стыль паэта. Зліццё публiцыстычнага і лірычнага пачаткаў.


ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ
Крыніцы тэкстаў

  1. Панчанка, П. Збор твораў: у 4 т. / П. Панчанка. — Мінск: Маст. літ., 1981—1983. — Т. 3. — 351 с.

  2. Панчанка, П. Высокі бераг: вершы, эсэ / П. Панчанка. — Мінск: Маст. літ., 1993. — 239 с.

  3. Панчанка, П. Горкі жолуд: вершы / П. Панчанка. — Мінск: Маст. літ., 1988. — 63 с.

  4. Панчанка, П. Жытнёвы звон: выбр. / П. Панчанка. — Мінск: Маст. літ., 2002. — 335 с.

  5. Панчанка, П. Зямля ў мяне адна: паэзія розных гадоў / П. Панчанка. — Мінск: Маст. літ., 1996. — 158 с.

  6. Панчанка, П. І вера, і вернасць, і вечнасць: вершы / П. Панчанка. — Мінск: Маст. літ., 1986. — 111 с.


Літаратура пра творчасць пісьменніка
Асноўная

  1. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2005. — 352 с.

  2. Бельскі, А. Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 237 с.

  3. Бечык, В. Прад высокаю красою…: літ.-крытыч. арт. / В. Бечык — Мінск: Маст. літ., 1984. — 271 с.

  4. Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту: літ.-крытыч. арт. / Д. Бугаёў. — Мінск: Маст. літ., 1980. — 315 с.

  5. Бугаёў, Д. Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Д. Бугаёў. — Мінск: Маст. літ., 2003. — 380 с.

  6. Бярозкін, Р. Кніга пра паэзію: выбр. / Р. Бярозкін. — Мінск: Маст. літ., 1974. — 446 с.

  7. Гарэлік, Л. Кантрасты і парадоксы жыцця: духоўныя арыенціры ў паэзіі П. Панчанкі // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 22—26.

  8. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларус. паэзію / У. Гніламёдаў. — Мінск: Маст. літ., 2001. — 244 с.

  9. Гніламёдаў, У. В. Пімен Панчанка / У. В. Гніламёдаў // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі; Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — Т. 4, кн. 1: 1966—1985. — С. 521—573.

  10. Гурская, А. Паэтычная споведзь сумлення: штрыхі да творч. партр. П. Панчанкі / А. Гурская // Роднае слова. — 1992. — № 7—8. — С. 35—46.

  11. Майсейчык, А. З прыродай зліўшыся душою: экалагічныя клопаты паэзіі / А. Майсейчык // Беларус. мова і літ. у шк. — 1989. — № 6. — С. 27—31.


Дадатковая

  1. Аўрамчык, М. Дзёрзкае праўдалюбства / М. Аўрамчык // Знаёмыя постаці: нарысы. — Мінск: Маст. літ., 2004. — С. 137—149.

  2. Барадулін, Р. Парастак радка, галінка верша: арт., эсэ / Р. Барадулін. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 348 с.

  3. Бельскі, А. Свет ад травы да зор: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Нар. асвета, 1998. — 238 с.

  4. Бур’ян, Б. І толькі надпіс…: арт. і эсэ / Б. Бур’ян. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 224 с.

  5. Бярозкін, Р. Пімен Панчанка: крытыч.-біягр. нарыс / Р. Бярозкін. — Мінск: Беларусь, 1968. — 231 с.

  6. Гапава, В. І. Пімен Панчанка / В. І. Гапава // Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1941—1980 / пад рэд. М. А. Лазарука і А. А. Семяновіча. — Мінск: Вышэйш. шк., 1983. — С. 257—287.

  7. Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі: арт., нарысы, старонкі ўспамінаў / У. Гніламёдаў. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 288 с.

  8. Лазарук, М. А. Пімен Панчанка: літ.-крытыч. нарыс / М. А. Лазарук. — Мінск: Дзяржвыд. БССР, 1959. — 143 с.

  9. Панчанка, П. Думаю, думаю…: дзённікі / П. Панчанка // Полымя. — 1998. — № 5—9.

  10. Панчанка Пімен // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўнік: у 6 т. / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мінск: БелЭн, 1994. — Т. 4: Лазарук — Перкін. — С. 455—475.

  11. Шпакоўскі, І. С. Самаўдасканаленне. Ідэйна-стылявая эвалюцыя паэзіі Пімена Панчанкі // Мішчанчук, М. І., Шпакоўскі, І. С. Беларуская літаратура ХХ ст.: вучэб. дапам. — Мінск: Вышэйш. шк., 2001. — С. 315—323.



Актуальныя праблемы сучаснасці ў паэзіі М. Танка


  1. Сувязь М. Танка з сучаснасцю, водгук паэта на праблемы часу і жыцця.

  2. Разнастайнасць праблематыкі ў паэтычных зборніках М. Танка канца ХХ стагоддзя.

  3. Разважанні М. Танка на сучасныя тэмы. Праблемная і палемічная завостранасць думкі паэта. Сацыяльна-крытычны пафас яго творчасці.

  4. Узвышэнне паэтам ідэалаў народнай этыкі, хрысціянскай маралі і гуманізму.

  5. Багацце духоўнага свету паэта. Патрыятычны пафас творчасці.

  6. Чалавек — прырода — экалогія ў паэзіі Максіма Танка.

  7. Чарнобыльскае светаадчуванне ў творах паэта.

  8. Узмацненне аналітызму і філасафічнасці ў даследаванні паэтам праблем сучаснасці.



ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ
Крыніцы тэкстаў

Танк, М. Збор твораў: у 13 т. / М. Танк. — Мінск: Беларус. навука, 2006—2008. — Т. 5. — 448 с.; — Т. 6. — 454 с.
Літаратура пра творчасць пісьменніка
Асноўная

  1. Арочка, М. М. Максім Танк / М. М. Арочка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2001. — Т. 3. — С. 312—348.

  2. Арочка, М. Максім Танк: жыццё ў паэзіі / М. Арочка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1984. — 272 с.

  3. Бельскі, А. Галасы і вобразы: літ.-крытыч. арт. / А. Бельскі. — Мінск: Лит. и Искусство, 2008. — 288 с.

  4. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2005. — 352 с.

  5. Бугаёў Д. Паэзія Максіма Танка / Д. Бугаёў. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2003. — 311 с.

  6. Гарэлік, Л. «Зямля мая, любоў мая…»: развагі пра творчасць М. Танка / Л. Гарэлік // Роднае слова. — 2002. — № 9. — С. 5—10.

  7. Зуёнак, В. Прадмова. Пад нарачанскім знакам / В. Зуёнак // Танк, М. Збор твораў: у 13 т. — Мінск: Беларус. навука, 2006. — Т. 1. — С. 7—24.

  8. Калеснік, У. Максім Танк: нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. — Мінск: Маст. літ., 1981. — 189 с.

  9. Лойка, А. Галгофа: кн. лёсаў / А. Лойка. — Слонім: Слонімская друкарня, 2001. — С. 157—160.

  10. Мікуліч, М. На зломе часу: старонкi, iнтэрв’ю, дыялогi / М. Мiкулiч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 158 с.

  11. Мікуліч, М. Паэзія рэчаіснасці: у свеце Максіма Танка / М. Мікуліч. — Мінск: Маст. літ., 2001. — 126 с.


Дадатковая

  1. Гарадніцкі, Я. А. Думка і вобраз: праблема інтэлектуалізму ў сучас. беларус. лірыцы / Я. А. Гарадніцкі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 120 с.

  2. Ліс, А. На разломе эпохі / А. Ліс // Полымя. — 2000. — № 9. — С. 164—182.

  3. Мікуліч, М. Максім Танк: на скразняках стагоддзя / М. Мікуліч. — Мінск: Маст. літ., 1999. — 254 с.

  4. Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура ХХ ст.: вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мінск: Вышэйш. шк., 2001. — 352 с.

  5. Рагойша В. Шлях да Максіма Танка / В. Рагойша // Полымя. — 1999. — № 9. — С. 159—176.

  6. Танк М. Збор твораў: у 13 т. / М. Танк. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 10: Дзённікі (1960—1994). — 919 с.

  7. Танк Максім // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўнік: у 6 т. / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мінск: БелЭн, 1995. — Т. 6: Талалай — Яфімаў / Дадатак. — С. 8—55.

  8. Танк М. «Я пакладаю надзею на час…»: [гутарка] / М. Танк // Роднае слова. — 1999. № 9. — С. 211—218.

  9. Чабан, Т. К. Сучасная паэзія і фальклор /. Чабан, Т. К., Гарадніцкі, Я. А. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 128 с.

  10. Часопіс «Крыніца» за 1995, № 10 (артыкулы В. Віткі, Г. Кісліцынай, Л. Дранько-Майсюка і інш.).


Рэцэнзіі на зборнікі «Мой каўчэг» і «Errata»

  1. Пяткевіч, А. Падрахункі, развітанні / А. Пяткевіч // Полымя. — 1998. — № 1. — С. 278—283.

  2. Гніламёдаў, У. Паэт і час / У. Гніламёдаў // Полымя. — 1995. — № 1. — С. 242—245.

  3. Дзівіна, Н. Талент — як каўчэг / Н. Дзівіна // Першацвет. — 1995. — № 4. — С. 93—95.

  4. Раманчук, А. «Лістаю рэшткі дзённіка…» / А. Раманчук // ЛіМ. — 1997. — 16 мая. — С. 7.

  5. Міхайлава, І. Сіла натхнення, або Шлях да майстэрства / І. Міхайлава // Першацвет. — 1997. — № 9. — С. 110—114.



Тэматыка КСР

Праблемы Чарнобыля ў беларускай паэзіі


  1. Чарнобыльская аварыя як катастрофа свядомасці. Першыя паэтычныя водгукі на чарнобыльскую бяду.

  2. Гуманітарныя праблемы чарнобыльскай аварыі ў адлюстраванні беларускай паэзіі.

  3. Праблема нацыянальнага выжывання ў паэзіі пра Чарнобыль.

  4. Праблема дзяцінства і будучыні ў чарнобыльскай паэзіі.

  5. Чарнобыльская міфатворчасць у беларускай паэзіі.

  6. Экалагічныя вынікі і наступствы пасля Чарнобыля ў адлюстраванні беларускай паэзіі.

  7. Чарнобыльскі пейзаж: адметнасць паэтыкі.

  8. Асаблівасці твораў пра чарнобыльскую зону, страчаную радзіму: драматычны і трагічны пафас, эмацыянальная насычанасць, дакументальнасць, публіцыстычнасць, зварот да малітоўных інтанацый і інш.



ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ
Крыніцы тэкстаў

  1. Зорка Палын: творы беларус. паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю / уклад. А. І. Бельскага. — Мінск: Маст. літ., 1993. — 255 с.

  2. Прайсці праз зону: проза, паэзiя, публiцыстыка / уклад. І. Бутовiч. — Мінск: Маст. літ., 1996. — 543 с.


Літаратура па тэме
Асноўная

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 1999—2003. — Т. 4, кн. 2. — 974 с.

  2. Афанасьеў, І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры / І. Афанасьеў. — Мінск: Беларус. навука, 2001. — 206 с.

  3. Бельскі, А. Галасы і вобразы: літ.-крытыч. арт. / А. Бельскі. — Мінск: Лит. и Искусство, 2008. — 288 с.

  4. Бельскі, А. І. Жывая мова краявідаў: пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. — Мінск: БГАКЦ, 1997. — 136 с.

  5. Бельскі, А. Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 237 с.

  6. Бельскі, А. Сучасная літаратура Беларусі: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2000. — 127 с.

  7. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларус. паэзію / У. Гніламёдаў. — Мінск: Маст. літ., 2001. — 244 с.

  8. Заяц, Н. В. Мастацкае асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным ліра-эпасе / Н. В. Заяц // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка. — 2009. — № 1. — С. 36—39.

  9. Тычына, М. Лекі ад амнезіі: сучас. тэматыка ў сучас. літаратуры / М. Тычына // Роднае слова. — 1994. — № 4. — С. 6—10.


Дадатковая

  1. Адамовіч, А. Апакаліпсіс па графіку / А. Адамовіч; пер. з рус. М. Тычыны. — Мінск: Беларусь, 1992. — 159 с.

  2. Бараноўская, Л. Сэнсавая аб’ёмнасць паэмы «Одзіум» Янкі Сіпакова / Л. Бараноўская // Роднае слова. — 2003. — № 12. — С. 21—22.

  3. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2005. — 352 с.

  4. Бельскі, А. Пакуль баліць душа: літ.-крытыч. арт. / А. Бельскі. — Мінск: Полымя, 1995. — 96 с.

  5. Бельскі, А. Свет ад травы да зор: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Нар. асвета, 1998. — 223 с.

  6. Козько, В. Зона, земля незнаёмая…: [размышления автора о трагических последствиях аварии на ЧАЭС] / В. Козько // Дружба народов. — 2006.— № 4. — С. 148—154.

  7. Мятлiцкi, М. Чарнобыльская драма / М. Мятлiцкi // Полымя. — 2004. — № 4. — С. 3—7.

  8. Шапашнікава, А. Боль зямлі беларускай / А. Шапашнікава // Роднае слова. — 2001. — № 2. — С. 78—81.



Маральна-этычныя праблемы

сучаснага грамадства ў прозе І. Шамякіна

(на матэрыяле аповесцяў «Крывінка», «У засені палаца»)


  1. І. Шамякін як летапісец і даследчык сучаснасці. Агульная характарыстыка сучаснай праблематыкі ў яго творчасці канца ХХ — пачатку ХХІ ст.

  2. Сацыяльна-маральныя, гуманістычныя шуканні І. Шамякіна. Этычная пазіцыя пісьменніка.

  3. Праблема бацькоў і дзяцей у аповесці «Крывінка».

  4. Паказ сучаснасці у аповесці «У засені палаца». Моладзевыя і іншыя жыццёва важныя праблемы ў творы.

  5. Герой і антыгерой у творах І. Шамякіна пра сучаснасць.

  6. Асноўныя выяўленчыя і стылёвыя адметнасці твораў «Крывінка», «У засені палаца».


Літаратура па тэме
Крыніцы тэкстаў

  1. Шамякін, І. Збор твораў / І. Шамякін; прадм. Алеся Марціновіча Издано в: Мінск: Маст. літ., 2003—2005. — Т. 5. — 447 с. (аповесць «Крывінка»).

  2. Шамякін, І. Палеская мадонна: аповесці / І. Шамякін. — Мінск: Юнацтва, 1998. — 590 с. (аповесць «Крывінка»).

  1. Шамякін, І. Пошукі прытулку: аповесці / І. Шамякін. — Мінск: Юнацтва, 2001. — 350 с. (аповесць «У засені палаца»).


Літаратура па тэме
Асноўная

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 1999—2003. — Т. 3. — 950 с.: — Т 4, кн. 1. — 926 с.; — Т. 4, кн. 2. — 974 с.

  2. Афанасьеў, І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры / І. Афанасьеў. — Мінск: Беларус. навука, 2001. — 206 с.

  3. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2005. — 352 с.

  4. Бельскі, А. Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 237 с.

  5. Гніламёдаў, У. Пісьменнік дзвюх эпох / У. Гніламёдаў // Шамякін, І. Збор твораў: у 23 т. — Мінск: Маст. літ., 2010. — Т. 1. — С. 3—44.

  6. Марціновіч, А. «З цэлым народам гутарку весці…» / А. Марціновіч // Полымя. — 2001. — № 1. — С. 230—243.

  7. Іван Шамякін: вядомы і невядомы: успаміны, эсэ, аповесць / уклад. Т. Шамякінай. — Мінск: Літ. і Мастацтва, 2011. — 272 с.


Дадатковая

  1. Каваленка, В. А. Іван Шамякін: нарыс жыцця і творчасці / В. А. Каваленка.— Мінск: Нар. асвета, 1980. — 207 с.

  2. Локун, В. Легенды і праўда жыцця / В. Локун // Полымя. — 1996. — № 1. — С. 341—371.

  3. Міжнародныя Шамякінскія чытанні «Пісьменнік — Асоба — Час»: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мазыр, 19–20 ліст. 2009 г. / рэдкал.: А. У. Сузько (адк. рэд.) [і інш.]. — Мазыр, 2009. — 240 с.

  4. Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2010. — 382 с.

  5. Часопіс «Крыніца». — 1998. — № 1 (артыкулы І. Афанасьева, П. Васючэнкі, Г. Кісліцынай і інш.).



ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

1. Разнастайнасць праблем сучаснага грамадства, іх актуальнасць і вастрыня гучання ў беларускай літаратуры.

2. Сучасныя сацыяльныя і духоўныя праблемы ў асвятленні беларускай літаратуры. Даследаванне пісьменнікамі падзей і склада-ных працэсаў у жыцці грамадства.

3. Літаратура і час, літаратура і соцыум. Лёс роднай мовы, культу-ры, спадчыны беларускага народа ў сучаснай паэзіі і публіцыстыцы.

4. Праблема гістарычнай памяці ў сучасным грамадстве і яе актуалізацыя ў творах беларускіх пісьменнікаў.

5. Праблема гуманізму ў класічнай і сучаснай беларускай літаратуры, сцвярджэнне ў ёй агульначалавечых каштоўнасцей.

6. Праблемы чалавека і веры ў беларускай літаратуры мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў. Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай паэзіі.

7. Сучасныя экалагічныя праблемы ў беларускай літаратуры.

8. Гуманітарныя праблемы Чарнобыля ў адлюстраванні бела-рускай літаратуры.

9. Міф у літаратуры і яго роля ў пазнанні сучаснай рэчаіснасці. Чарнобыльская міфатворчасць у беларускай паэзіі.

10. Праблемы вайны і міру, тэрарызму ў творах беларускіх пісьменнікаў. Грамадзянскасць сучаснай паэзіі.

11. Моладзевыя праблемы ў сучаснай беларускай прозе.

12. Гендарныя праблемы ў сучаснай беларускай літаратуры.

13. Праблемы жыцця сучаснай вёскі ў беларускай літаратуры.

14. Праблемы ўрбанізацыі і сучаснага горада ў беларускай літаратуры.

15. Грамадзянская і этычная пазіцыя пісьменніка ў творах пра сучаснасць (на прыкладзе двух-трох аўтараў).

16. Актуальныя праблемы сучаснасці ў паэзіі П. Панчанкі. Адмет-насць аўтарскага стылю.

17. Сувязь М. Танка з сучаснасцю і сваёй эпохай. Паэтычныя жанры, віды і формы верша ў яго творчасці.

18. Праблема чалавека і прырода ў паэзіі П. Панчанкі і М. Танка.

19. Праблемна-тэматычная навізна кніг І. Шамякіна пра сучас-насць.

20. Маральна-этычныя праблемы ў прозе І. Шамякіна пра сучас-насць (на матэрыяле двух-трох твораў).

21. Сучасная беларуская літаратура і рэцыпіент.



22. Праблемы эстэтычнага развіцця беларускай літаратуры на сучасным этапе.

спіс ЛІТАРАТУРы
Аўтарскія працы лектара

  1. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. І. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2005. — 271 с.

  2. Бельскі, А. Галасы і вобразы: літ.-крытыч. арт. / А. Бельскі. — Мінск: Лит. и Искусство, 2008. — 288 с.

  3. Бельскі, А. І. Жывая мова краявідаў: пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. — Мінск: БГАКЦ, 1997. — 136 с.

  4. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2005. — 352 с.

  5. Бельскі, А. Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 237 с.

  6. Бельскі, А. Пакуль баліць душа: літ.-крытыч. арт. / А. Бельскі. — Мінск: Полымя, 1995. — 96 с.

  7. Бельскі, А. Свет ад травы да зор: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Нар. асвета, 1998. — 223 с.

  8. Бельскі, А. Сучасная літаратура Беларусі: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск: Аверсэв, 2000. — 127 с.

  9. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.) / А. І. Бельскі. — Мінск: Нар. асвета, 1997. — 254 с.


Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 1999—2003. — Т. 3. — 950 с.; — Т. 4, кн. 1. — 926 с.; — Т. 4, кн. 2. — 974 с.

  2. Афанасьеў, І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры / І. Афанасьеў. — Мінск: Беларус. навука, 2001. — 206 с.

  3. Бечык, В. Выбранае / В. Бечык. — Мінск: Маст. літ., 1989. — 476 с.

  4. Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту: літ.-крытыч. арт. / Д. Бугаёў. — Мінск: Маст. літ., 1989. — 315 с.

  5. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць / А. Верабей. — Мінск: Беларус. навука, 2005. — 269 с.

  6. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларус. паэзію / У. Гніламёдаў. — Мінск: Маст. літ., 2001. — 244 с.

  7. Грамадчанка, Т. К. Сучасны беларускі раман: дынаміка жанру / Т. К. Грамадчанка. — Мінск: БДПУ, 2006. — 234 с.

  8. Друк, Г. У храме Слова: міфатворчасць Віктара Казько / Г. Друк. — Мінск: Беларус. навука, 2005. — 182 с.

  9. Козіч, В. І. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе / В. І. Козіч. — Мінск: Беларус. навука, 1998. — 94 с.

  10. Лаўшук, С. С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. С. Лаўшук. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 410 с.

  11. Лойка, А. Галгофа: кн. лёсаў / А. Лойка. — Слонім: ГАУПП «Слонім. друкарня», 2001. — 283 с.

  12. Тычына, М. Лекі ад амнезіі: сучас. тэматыка ў сучас. літаратуры / М. Тычына // Роднае слова. — 1994. — № 4. — С. 6—10; — № 6. — С. 19—21.

  13. Чабан, Т. К. Сучасная паэзія і фальклор / Т. К. Чабан, Я. А. Гарадніцкі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 127 с.

  14. Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры / М. А. Тычына [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 457 с.

  15. Шамякіна, Т. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Т. Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 389 с.



Дадатковая літаратура

  1. Арочка, М. М. На парозе 90-х: літ. агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — 208 с.

  2. Андраюк, С. Пісьменнікі. Кнігі / С. Андраюк. — Мінск: Маст. літ., 1997. — 317 с.

  3. Бугаёў, Д. Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Д. Бугаёў. — Мінск : Маст. літ., 2003. — 380 с.

  4. Бярозкін, Р. Паэзія — маё жыццё: літ.-крытыч. арт. / Р. Бярозкін. — Мінск: Маст. літ., 1989. — 399 с.

  5. Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі: арт., нарысы, старонкі ўспамінаў / У. Гніламёдаў. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 288 с.

  6. Каваленка, В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1981. — 320 с.

  7. Каваленка, В. Прага духоўнасці: літ.-крытыч. арт. / В. Каваленка. — Мінск : Маст. літ., 1975. — 254 с.

  8. Кісліцына, Г. Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры / Г. Кісліцына. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. — 169 с.

  9. Конан, У. Выбранае / У. Конан. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 536 с.

  10. Дзюбайла, П. Панарама сучаснай беларускай прозы: літ.-крытыч. арт. / П. Дзюбайла. — Мінск: Маст. літ., 1986. — 192 с.

  11. Драздова, З. У. Мастацкія варыянты дыялагізму: на матэрыяле класічнай і сучаснай літаратуры / З. У. Драздова. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 284 с.

  12. Дуктава, Л. Г. Мастацкая анімалістыка ў беларускай літаратуры другой паловы XX ст. / Л. Г. Дуктава. — Мінск: МДУ імя А. А. Куляшова, 2009. — 184 с.

  13. Калеснік, У. Усё чалавечае: літ.-крытыч. арт. / У. Калеснік. — Мінск: Маст. літ., 1993. — 379 с.

  14. Літаратура пераходнага перыяду: тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу / М. А. Тычына [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 2007. — 361 с.

  15. Лойка, А. Паэзія і час: літ.-крытыч. арт. / А. Лойка. — Мінск: Маст. літ., 1981. — 254 с.

  16. Матыўная прастора беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя: манагр. / І. В. Жук [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2009. — 255 с.

  17. Мішчанчук, М. І. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: жанрава-стылявая разнастайнасць сучас. беларус. лірыкі / М. І. Мішчанчук. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 187 с.

  18. Тарасава, Т. М. Духоўны досвед беларускай прозы XX ст. і еўрапейскі кантэкст / Т. М. Тарасава. — Мінск: БДПУ, 2009. — 178 с.

  19. Тарасюк, Л. К. Вернасць вытокам: фальклорныя традыцыі ў сучас. беларус. паэзіі / Л. К. Тарасюк. — Мінск: Універсітэцкае, 1985. — 125 с.

  20. Тычына, М. Ісці ў свет — і не губляць сябе: беларус. проза апошніх гадоў / М. Тычына // Роднае слова. — 1997. — № 7. — С. 12—20; — № 8. — С. 52—64.

  21. Ханеня, С. І. Амплітуда смеласці: умоўнасць у беларус. прозе канца ХХ ст. / С. І. Ханеня. — Гомель, 2001. — 117 с.

  22. Шаўлякова, І. Сапраўдныя хронікі Поўні: арт. і рэцэнзіі / І. Шаўлякова. — Мінск: Літ. і Мастацтва, 2011. — 184 с.

  23. Шматкова, І. Наталіцца роднасцю святлом…: агульнае і адметнае ў творчасці Е. Лось, Н. Мацяш, Г. Каржанеўскай: манагр. / І. Шматкова. — Мінск: Ковчег, 2011. — 148 с.

  24. Шынкарэнка, В. К. Нястомных пошукаў дарога: праблемы паэтыкi сучас. беларус. гiст. прозы / В. К. Шынкарэнка. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 208 с.


ЗМЕСТ

Тлумачальная запіска …………………………………………………….

Змест дысцыпліны ………………………………………………………...

Тэматыка лекцый ………………………………………………………….

Тэматыка практычных заняткаў ………………………………………….

Тэматыка КСР ……………………………………………………………..

Пытанні да заліку …………………………………………………………

Спіс літаратуры ……………………………………………………………



Сучасныя праблемы беларускай літаратуры:

С 00 вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія /

аўт.-склад. А. І. Бельскі. — Мінск: БДУ, 2013 — с.

Праграма складзена на аснове аўтарскіх навуковых напрацовак, з улікам дасягненняў сучаснага беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, методыкі выкладання літаратуры.

Адрасуецца студэнтам ІV курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» дзённай формы навучання філалагічнага факультэта БДУ. Можа быць выкарыстана студэнтамі-завочнікамі пры вывучэнні аналагічнага курса.

УДК


ББК

Вучэбнае выданне

Сучасныя праблемы беларускай літаратуры

Вучэбная праграма

для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія


Складальнік

Бельскі Алесь Іванавіч


Рэдактар А. У. Бельская

Камп’ютарная вёрстка В. У. Кацікаў

Карэктар А. У. Бельская

Падпісана да друку 12.10.2012. Формат 60х84 1/8. Папера афсетная.

Гарнітура Тіmes New Roman. Ум. друк. арк. 0,00. Тыраж 60 экз. Заказ № 153.


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Ліцэнзія ЛВ № 02330/04944425 ад 08.04.2009.


Надрукавана з арыгінала-макета

на капіравальна-множыльнай тэхніцы

філалагічнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.



220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.
: documents -> Кафедра%20гісторыі%20беларускай%20літаратуры -> Папкі%20выкладчыкаў%20кафедры -> Бельскі%20А.І
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
documents -> Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры,7 клас
documents -> Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
Бельскі%20А.І -> Лекцыйны матэрыял па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры хх—ххі ст”
Бельскі%20А.І -> Гісторыя беларускай літаратуры ХХ- пачатку ХІ стагоддзя
Бельскі%20А.І -> Узоры тэстаў Тэст №1




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка