Добрая навіна



Дата канвертавання19.07.2016
Памер10.59 Kb.
ДОБРАЯ НАВІНА
Алесь захварэў і доктар прадпісала зрабіць абследаванне. Сказала, што ад яго вынікаў будзе залежаць, ці неабходна будзе Алесю ісці ў бальніцу на аперацыю або хопіць толькі лекаў. Вынікаў трэба было чакаць тыдзень. Алесь дрэнна сябе адчуваў. Ляжаў у ложку і думаў, што гэта будзе, калі вынікі будуць дрэннымі. Яму нічога не хацелася рабіць: не цікавілі яго ні здымкі з любімых фільмаў, ні камп’ютэрныя гульні, ні тэлевізійныя праграмы. Апетыту таксама не было. Мама перажывала, бо нават любімы йогурт не здаваўся яму смачным. Чаканне вынікаў для яго было вельмі складаным.

На шосты дзень мама вярнулася ад урача і, не здымаючы плашча, увайшла ў пакойчык Алеся.



Гэта была, сапраўды, добрая навіна. У Алеся адразу з’явілася ахвота да забавы, да чытання, і нават есці яму захацелася...

У суботу Алеся наведаў дзядзька – ксёндз Андрэй. Дзядзька быў яшчэ ў калідоры, а Алесь ужо закрычаў:



  • Дзядзечка! Дзядзечка! Добрая навіна! Мне не будуць рабіць аперацыю!

Дзядзька сардэчна абняў яго і спытаўся:

  • А ведаеш, як па-грэчаску будзе ДОБРАЯ НАВІНА?

Алесь, здзіўлены, пакачаў галавой.

  • Па-грэчаску ДОБРАЯ НАВІНА гэта ЕВАНГЕЛЛЕ, - сказаў дзядзька.

  • ЕВАНГЕЛЛЕ? – здзівіўся Алесь. – Такое, якое чытаюць у час Святой Імшы?

  • Так, менавіта такое. А як думаеш, чаму так называюцца кнігі Святога Пісання?

Алесь задумаўся.

Можа, ты дапаможаш яму адказаць?




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка