Дробны крадзеж, здзейснены ў дачыненні прыватнай асобы



Дата канвертавання27.07.2016
Памер15.59 Kb.

У залежнасці ад ступені цяжкасці здзейсненага неправамернага ўчынку наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. Калі твае ўчынкі не нясуць небяспеку грамадству ў цэлым, а таксама маюць лёгкую ступень цяжкасці, у адносінах да цябе наступае адміністрацыйная адказнасць, у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.


У 14 гадоў надыходзіць адміністрацыйная адказнасць за пэўныя віды права-парушэнняў (арт.4.3 КаАП):

  • наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання, якое не выклікала часо-вую недзеяздольнасць чалавека (гузак, драпіна і інш.);

  • дробны крадзеж, здзейснены ў дачыненні прыватнай асобы;

  • наўмыснае вынішчэнне ці пашкоджанне маёмасці ў дробных памерах, здзейснены ў дачыненні прыватнай асобы;

  • парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках;

  • распальванне вогнішчаў у забароненых месцах;

  • парушэнне правілаў карыстання і правілаў бяспекі руху на чыгуначным ці грамадскім транспарце;

  • пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў;

  • парушэнне вайсковых могілак і правядзення пошукавых работ;

  • незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, пры ўмове адсутнасці нанясен- ня шкоды маёмасці або здароўю чалавека.

Пры здзяйсненні правапарушэнняў на цябе могуць накласці наступныя віды спагнання:



  • папярэджанне;

  • папраўчыя работы, якія для цябе з’яўляюцца пасільнымі, на працягу 1-2 месяцаў у вольны ад вучобы час. Працягласць дадзенага віду пакарання не можа перавышаць трох гадзін на дзень і трох дзён на тыдзень.

На цябе не могуць накласці наступныя віды пакарання:



  • адміністрацыйны арышт (да дасягнення табой 18 гадоў);

  • штраф (за выключэннем выпадкаў, калі ты маеш асабісты заробак, сты-пендыю ці іншы прыбытак, арт. 4.6 КаАП).


У 16 гадоў за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства на цябе могуць накласці наступныя віды пакарання (у дадатак да вышэйназваных):

  • штраф;

  • пазбаўленне спецыяльнага права (напрыклад, права вадзіць матацыкл).

: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка