Дуа “нпк бастунскія яслі – сад – сярэдняя школа” Класная гадзіна “Гэта быў час, які нельга забыць”



Дата канвертавання03.07.2016
Памер75.78 Kb.
ДУА “НПК Бастунскія яслі – сад – сярэдняя школа”

Класная гадзіна

Гэта быў час, які нельга забыць”



Падрыхтавала:

Юзвік Т.С.,

класны кіраўнік

10 класа

Мэты і задачы: садзейнічаць развіццю інтарэса да гістарычнага мінулага беларускага народа, выклікаць пачуццё павагі да герояў вайны, помнікаў вайны.
Узрост: 10 клас
Месца правядзення: вучэбны кабінет

Гучыць песня “ Эх, дарогі….”


Настаўнік: Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі знішчылі ў Беларусі 2.2 млн. чалавек , выввезлі ў Германію 380 тысяч юнакоў і дзяўчат. Уся Беларусь была пакрыта сеткай канцэнтрацыйных лагероў і турмаў. У час мінулай вайны загінуў кожны чацвёрты беларус.

Вучань:
Кожны чацвёрты быў мёртвы

Мір і спакой ім вечны!

Кожны трэці быў змораны,

скалечаны і знявечаны.

Кожны другі на целе

меў раны, апёкі ці шрамы.

I ўсе мы, усе мы мелі

на душы сваёй раны.


Зеўралі ямы, траншэі,

зеўралі печы ў друзе —

ранай адной страшэннай

на целе маёй Беларусі.


Лічым: чацвёрты кожны.

А можа, кожны трэці?

Голадам падкошаныя,

паміралі дзеці.

Яшчэ мы не ўлічылі

тых, што лячылі раны,

раны не залячылі,

рана паміралі.

Колькі прапала без вестак,

без пахаванняў, памінак!

А колькі потым дзетак

узарвалася на мінах!




Настаўнік: Кожная пядзя беларускай зямлі захоўвае памяць аб гераізме савецкіх людзей у гады вайны. Пра баявую славу партызан, гераізм людзей напісана шмат твораў пісьменнікамі і паэтамі.
( Выстава кніг на ваенную тэматыку)
-Якія творы вы чыталі пра вайну?

- Чым яны вам спадабаліся?

- Чаму вучаць гэтыя творы?

Вучань: Шмат твораў напісана пра вайну, але я з цікавасцю перачытваю кнігу “Ніколі не забудзем”. Чытаеш і слёзы набягаюць на вочы… Вайна – як гэта страшна.. Я хачу зачытаць маленькі расказ з гэтай кнігі…
( Чытанне і абмеркаванне расказа)
Настаўнік: Памяць – гэта, несумненна, самае дарагое, чым узнагародзіла прырода чалавека. Яна непадуладна часу, наадварот, чым далей аддаляюцца ад нас тыя ці іншыя падзеі, тым больш яскравымі і велічнымі робіцца іх сэнс і вага. З аднаго боку – трагічна абарванае жыццё маладых людзей, якія закрывалі сабой амбразуры, ішлі на таран варожых самалётаў ці зусім ціха гінулі ў баях. З другога – веліч учынкаў, маральнасць герояў, вера ў радзіму, яе перамогу…

Наш боль аб паўшых ніколі не сціхне . Памяць аб іх увекавечана ў кнігах, помніках, абелісках.



Прэзентацыя “ У памяці народнай”

(Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Воранаўскага раёна)

Вучань:

Куда б ни шёл, ни ехал ты,

Но здесь остановись,

Могиле этой дорогой

Всем сердцем поклонись.

Кто б ни был ты — рыбак,

шахтёр,

Учёный иль пастух, —

Навек запомни: здесь лежит

Твой самый лучший друг.

И для тебя, и для меня

Он сделал все, что мог:

Себя в бою не пожалел,

А Родину сберёг.


Настаўнік: Гісторыя, калі ты будзеш пераглядаць кнігі мужнасці строгі змест,- не толькі па алфавіту, відаць на першае месца стане горад- герой Брэст.

( на фоне прэзентацыі пра Брэсцкую крэпасць)
Вучань:

Брэсцкая крэпасць – герой…Сюды бясконцым патокам ідуць людзі. На пунсовы асфальт ступаюць асцярожна,быццам баючыся патрывожыць памяць гэтай зямлі аб суровых і жорсткіх баях лета 1941 года.

22 чэрвеня. Яшчэ не ўзышло сонца самага доўгага дня года, а світанне разарвалі залпы гармат.Брэсцкі гарнізон уступіў у няроўны бой з фашызмам…
Вучаніца:

Прикрывая Родину собою,

В 41…летом

В дымной мгле

Вы сражались так,

Что отзвук боя

Вечно будет слышен на земле.

И опешил враг-

Не покорились!-

И учуял:


Этих не согнуть!

В вашем подвиге до дна раскрылись

Наш советский облик , наша суть.

Истекая кровью средь руин,

Вы врастали в землю-

И не с места!

Потому-то первый бой у Бреста

Стал началом битвы за Берлин!


Настаўнік : Мы з вамі наведвалі Брэсцкую крэпасць , раскажыце пра свае ўраджанні?

(адказы вучняў)
(Гучыць песня “Буханвальскі набат”
Вучань: У квецені, у замеці,

Над нівамі, над рэчкамі

Гучы , як сведка памяці,

Званоў Хатыні рэквіем.

Званіце , званы Хатыні,

Зганяйце санлівую стынь:

Хай голас народнай святыні

Да ўсіх краін даляціць

(ГУЧАЦЬ ЗВАНЫ ХАТЫНІ)

Настаўнік : Гучаць званы Хатыні… Звоняць над спаленнымі хатамі, звоняць над брацкімі магіламі аднавяскоўцаў, над магіламі дзяцей.

Звоняць званы над могілкамі 186 вёсак, дзе не засталося жыхароў, дзе не збудавана на папялішчы ні адной новай хаты. Назвы спаленых вёсак засталіся толькі ў памяці народнай, ды на магільных плітах Хатыні- на могільніку вёсак. Я прапаную здзейсніць завочную экскурсію ў Хатынь пры дамамозе відэафільма” Хатынь”



(прагляд відэафільма)


  • Што вы адчувалі, калі глядзелі фільм?

  • Які вывад мы павінны зрабіць для сябе?

  • У адной з перадач , я пачула выказванне вучаніцы з Расіі, якая ў час летніх канікул наведала Хатынь, яна сказала “ Толькі цяпер я зразумела, што вайна – гэта жудасная падзея. Такога жаху я не адчувала ніколі”

  • А як лічыце вы?


(Выказванні вучняў)
Настаўнік: На Беларусі было разбурана і спалена 9200 вёсак. У руінах ляжала 209 гарадоў і пасёлкаў.

Вучань:

Забыць Хатыні мы не мусім:

Дасюль нам сніцца страшны сон,

І над зямлёю Беларусі

Гучыць самотны, дымны звон.
Мемарыялам стала сення Хатынь –

Адна з мільенаў страт.

І каміны званамі звоняць

На месцы спаленых хат.


Нам не забыць цяжкага гора

Усіх паселішч на зямлі,

Дзе кожны камень, нават зоры

Агнем апалены былі.


Тут тры бярозкі бачаць людзі

Нібы свайго жыцця гады.

Чацвертай жа

Няхай не будзе,

Бо стала мертвай назаўжды.
О не, ёй лёс не даў скарыцца

Перад крывавым груганнём, -

Яна змагла ператварыцца

У агонь.


І вечным стаць агнем.
( Фотоздымак Кургана Славы)


Вучань: Стаіць на зямлі Беларусі, падпіраючы сіняе неба, Курган Славы, бачны з усіх бакоў, авяваемы ўсімі вятрамі . І кожны, хто ідзе , або едзе міма, абавязкова схіліць галаву перад подзвігам воінаў- вызываліцеляў. На Кургане Славы зямля прывезена з гарадоў – герояў, са славутай Брэсцкай крэпасці, з усіх памятных мясцін рэспублікі. Першая жменя зямлі легла ў Курган Славы 20 лістапада 1967 года. Сотні тысяч людзей няслі сюды зямлю з родных мясцін, з усіх куткоў Беларусі, палітых крывёю.

“Никто не забыт и ничто не забыто”-

Горячая надпись на глыбе гранита.

Потухшими листьями ветер играет,

Дождём проливным венки поливает,

Но словно огонь у подножья – гвоздика!

Никто не забыт, и ничто не забыто!

Вучань:

Давайте помянем их нашим молчаньем,

Всех тех, кто остался на этих лугах,

Вдоль маленькой речки с красивым названьем,

Травой прорастая в её берегах.
Давайте их вспомним с тоской и любовью

И все помолчим, пусть они говорят,

Как речка текла человеческой кровью,

Мостя переправы из наших солдат.


Как их убивали с высот пулемёты,

Как рваным железом кромсало тела,

Тонули в болоте стрелковые роты,

А Родина-мать им помочь не могла.


Как их хоронили во рвах и воронках,

В прудах и колодцах, над самой рекой,

Как мама чужая тайком под иконкой

Свечу зажигала за их упокой.


Никто не считал их и нынче не скажет,

Над кем прорастает густая трава,

Лишь только туман белым саваном ляжет.

Да выйдет на берег седая вдова,


Давайте ж помянем их, ставших травою,

Корнями деревьев и щебетом птиц,

Мы их имена нынче носим с собою

И лиц их черты есть в чертах наших лиц.


Настаўнік : Давайце, ушануем памяць загінуўшых мінутай маўчання.

( мінута маўчання)
Настаўнік: Сёння ў нас прысутнічае ветэран вайны : Лісоўскі Браніслаў Антонавіч , яму слова.( Выступленне ветэрана)

Вучань:

Спасибо вам, ветераны,

Солдаты минувшей войны.

За ваши тяжёлые раны.

За ваши тревожные сны.

За то, что Отчизну спасали,

Спасибо, родные, спасибо.

От тех, кто не знает войны.



( вручение цветов ветерану)
Вучань выконвае песню “ Жураўлі”
Настаўнік : На тэрыторы нашага сельскага савета ёсць два помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Бастуны і Тракелі. Мы павінны з павагай адносіцца да помнікаў, ушаноўваць памяць герояў. Ускласці кветкі на магілу Невядомага салдата прадстаўляецца права лепшым вучням нашага класа.
( Пасля мерапрыемства наведванне магілы Невядомага салдата і ўшанаванне памяці герояў)
Настаўнік : Мінуць дзесяцігоддзі. Вырастуць пакаленні. Аб Другой сусветнай вайне яны будуць ведаць з кніжак, кінафільмаў, тэлеперадач. У сённяшнім дні застаецца народная ўдзячнасць і памяць пра подзвіг, і гэта свабодная зямля, і лёс, і цішыня пад мірным небам, за якую змагаліся і перамаглі абаронцы Радзімы.
Вучань:

Часцей, часцей прыпамінай

Імёны паўшых смерцю храбрых

За родны край, наш мілы край,-

Каб над зямлёй , што млела ў руінах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,

Цвіў гэты белы-белы май,

Часцей, мой сябар, прыпамінай!


Настаўнік : Паважаныя мае вучні, вельмі хутка вы будзеце пісаць гісторыю сваімі ўчынкамі і я хачу, пажадаць, каб вы ніколі не забывалі жудасныя ўрокі вайны, заўсёды выступалі за мір на зямлі. І хочацца, каб наша размова пра вайну закранула ваша маладое сэрца і засталася ў ім. Ад вас залежыць, якім будзе будучае жыццё, а хочацца, каб яно было мірным, спакойным, каб не было слёз, смерці, голада. Помніце аб жудасных падзеях вайны, расказывайце сваім дзецям і ўнукам.Вучыце іх шанаваць мір і паважаць тых, хто дабыў гэты мір сваім жыццём.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка