Дуа «Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна» Літаратурная гасцёўня



Дата канвертавання24.12.2016
Памер98.2 Kb.
Даслала Гулевіч Наталля Мікалаеўна

 ДУА «Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа

Чачэрскага раёна»
Літаратурная гасцёўня
Эпіграф: Ён з намі – вечна малады і звонка сонечна родны. Янка Брыль
Тэма: Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча.

Мэта: Пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча;

развіваць уменне аналізаваць паэтычны тэкст, удасканальваць навык чытання, узбагачаць вучную мову новымі словамі і выразамі;

выхоўваць эстэтычны густ, павагу да твораў нацыянальнага мастацтва.

Абсталяванне:

-выстава кнiг;

- тлумачальныя слоўнікі;

- падборка вершаў для кожнага вучня;

- мультымедыйны праектар;

- прэзентацыя;

- алоўкі;

Вучні прыходзяць на ўрок з загадзя падрыхтаванымі творамі Максіма Багдановіча.


Ход мерапрыемства:

У класе каля дошкі стаіць столік упрыгожаны ручнікамі і кветкамі. На стале стаіць партрэт Максіма Багдановіча і свечка.


Гучыць музыка. (Т.Грыневіч – Маёвая песня. М.Багдановіч) (дадатак 1.1)

Настаўнік: Паэт, нараджаецца не аднойчы, паэт нараджаецца тады, калі яго думкі, вершы жывуць у душах людзей, калі яго погляды адгукаюцца біеннем сэрца праз 100 і 200 год.

Кожны год утрымлівае ў сваім календары дату, што напамінае пра нейкія значныя падзеі, адметныя імёны, якія маюць значэнне не толькі для пэўнай краіны ці народа, але і для ўсяго чалавецтва.

Адна з такіх дат 9 снежня. У гэты дзень 125 гадоў таму пачаўся жыццёвы шлях вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
(Гучыць музыка. Выходзяць 3 вучаніцы і запальваюць свечку.)

Вучань 1: Загарэлася зорачка. Кажуць: “Загараецца зорка – нараджаецца новы чалавек!”. Давайце паслухаем, што падораць яму Анёлы і Лёс.

Вучань 2: Ён будзе разумным, таленавітым, вядомым і слаўным. Пра яго ўсе будуць ведаць. Усе будуць захапляцца ім.

Вучань 3: Няхай будзе так, аднак яго жыццё будзе вельмі кароткім…

Настаўнік: Сапраўды, жыццёвы лёс адмерыў яму кароткі век – толькі 25 гадоў ззяла зорка яго жыцця. Аднак за гэты час ён паспеў зрабіць вельмі шмат, залатымі літарамі ўпісаўшы сваё імя ў гісторыю нашай літаратуры. А яго цудоўныя вершы ўвайшлі ў скарбонку не толькі нацыянальнай паэзіі.

Багдановіч з намі!



Заўсёды ў нашых сэрцах будуць жывуць крыштальна чыстыя, чалавечныя вершы Максіма Багдановіча.
Гучыць верш “Добрай ночы зара-зараніца” (Вучань чытае па памяці, або гучыць аўдыёзапіс.) (дадатак 1.2, 3.1)
Біяграфічныя звесткі. Прэзетацыя. (дадатак 2.1)

Вучань 1: Нарадзіўся Максім Багдановіч 9 снежня 1891г. у Мінску ў сям’і настаўнікаў. Бацькі паэта былі інтэлегентнымі высокаадукаванымі людзьмі. Слайд 1,2.

Вучань 2: Бацька паэта, Адам Ягоравіч Багдановіч, (1862г.-1940г.) скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў выкладчыкам і кіраўніком гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. Ён шмат займаўся самаадукацыяй, самастойна вывучыў некалькі замежных моў, добра ведаў беларускі фальклор, апублікаваў некалькі навуковых прац этнаграфічнага і гістарычнага характару. Слайд 3.

Вучань 1: Маці, Марыя Апанасаўна Мякота, (1869г.-1896г.) скончыла Мінскае трохкласнае жаночае вучылішча, потым - Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру, займалася педагагічнай практыкай. Яна шмат чытала, тонка адчувала мастацтва, мела літаратурныя схільнасці і надзвычай жывую фантазію, па натуры была мяккай, весёлай, вельмі ўражлівай, эмацыянальнай. Слайд 4.

Вучань 2: Дзяцей у сям’і Адама Ягоравіча і Марыі Апанасаўны было чацвёра: Вадзім, Максім, Леў і Ніна. Нягледзячы на тое, што ў сям'і Багдановічаў размаўлялі па-руску, лад жыцця, звычкі, густы, настрой думак у сваёй аснове былі беларускія. Тут дзеці чулі беларускія казкі, песні. Бацька абуджаў у іх цікавасць да прыроды, знаёміў з жыццём народа, з помнікамі культуры, прывіваў любоў да літаратуры. Слайд 5.

Вучань 1: У 1892 г., праз некалькі месяцаў пасля нараджэння Максіма, у сувязі з пагаршэннем стану здароўя Адам Ягоравіч вымушаны быў пакінуць пасаду выкладчыка і перайсці ў банкаўскія служачыя, прычым давялося змяніць нават месца жыхарства. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне.Слайд 5.

Вучань 2: Таленавіты ад прыроды, надзелены паэтычнай душой, маленькі Максім маў добрыя ўмовы для развіцця сваіх задаткаў. Але ў кастрычніку 1896 г. ад сухотаў памірае маці Максіма. Асірацелая сям’я пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. У гэты ж час памірае і маленькая сястрычка Максіма - Ніна. Дзяцей стала даглядаць сястра Адама Ягоравіча Багдановіча – Марыя Ягораўна. Яна была ласкавая і добрая да дзяцей. Слайд 6.

Вучань 1: У 1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У школьныя гады Багдановіч шмат чытаў. Ён вельмі любіў музыку, паэзію, народныя песні. З дзяцінства расла цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа. Багдановіч вывучае беларускую мову, чытае кнігі па гісторыі Беларусі, пачынае пісаць па-беларуску свае першыя вершы. Слайд 7.

Вучань 2: У 1907 г. бацька па службе пераязджае ў Яраслаўль. Тут Максім працягваў навучанне ў Яраслаўскай гімназіі, дзе праявіў сябе выдатным знаўцам літаратуры. Ён на памяць ведаў вялікую колькасць вершаў, рыхтаваў рэфераты на літаратурныя тэмы, выступаў з імі перад навучэнцамі. Слайд 8.

Вучань 1: 1907 г. лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускае празаічнае апавяданне “Музыка”, якое адразу ж надрукавала “Наша ніва”. У гэтым творы аўтар выказваў надзею на хуткія перамены ў лёсе Беларусі да лепшага. Слайд 9.

Вучань 2: У 1908 г. Максім Багдановіч напісаў першыя лірычныя вершы: “Над магілай”, “Прыйдзе вясна”, “На чужыне”. Яны былі апублікованы ў газеце “Наша ніва” калі Максіму было 15 гадоў. Слайд 10,11.
Гучаць вершы “ Прыйдзе вясна”, “На чужыне”. (дадатак 3.2, 3.3)

(Чытае настаўнік, або вучні па памяці.)

Вучань 1: Пачынаючы з 1909 г. творы Максіма Багдановіча не сыходзілі са старонак газеты “Наша ніва”. Слайд 12.

Вучань 2: У 1912 г. у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, выдадзены адзіны прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіча “Вянок”. У зборніку каля 100 вершаў, якія аб’яднаны па цыклах. Слайд 13.
Настаўнік: Лепшыя паэтычныя творы Максіма Багдановіча даўно ўвайшлі ў хрэстаматыю беларускай дзіцячай літаратуры.

Многія яго вершы пакладзены на музыку. 
Знаёмства з вершам “Перад павадкай”. (дадатак 3.4)

Настаўнік: Падумайце якая асноўная думка гэтага твора?(Чытае настаўнік, або вучань па памяці.)

Адказы вучняў.



Настаўнік:

Ці спадабаўся вам твор?



Слоўнікавая работы.

Прачытайце верш пра сябе і алоўкам адзначце словы або выразы, якія вам не зразумелыя.

Калектыўнае тлумачэнне слоў.

Настаўнік:

Якія карціны вы ўяўлялі, калі чыталі верш?

Як вы думаеце, з якім пачуццём паэт малюе гэтыя карціны?
Знаёмства з вершам “Зімой”. (дадатак 1.3, 3.5)

Настаўнік: Паглядзіце на малюнак (дадатак 4.1) і паспрабуйце даць назву наступнаму вершу.(Гучыць аўдыёзапіс.)

Адказы вучняў



Настаўнік:

Максім Багдановіч прысвяціў гэты верш прыгажосці зімовай прыроды.

Што аўтар услаўляе ў гэтым вершы?

Прачытайце першы і апошні слупкі верша. Іх трэба чытаць з аднолькавай інтанацыяй? Чаму?

Як вы разумееце апошні радок верша “У грудзях пачынае кроў кіпець”?
Хвілінка адпачынку.

(гучыць песня “Лявоніха” (дадатак 1.4) класу прапануецца паўтарыць рухі за загадзя падрыхтаванымі вучнямі)

Настаўнік звяртае ўвагу, што аўтарам верша “Лявоніха” з’яўляецца Максім Багдановіч. Верш быў пакладзены на музыку.
Настаўнік: Родны край Максіму Багдановічу здаваўся дзiвоснай казкай, поўнай незвычайных таямнiц. Гэтаму казачнаму беларускаму краю, населенаму лесунамі, вадзянікамі, русалкамі і іншымі міфічнымі істотамі, паэт прысвяціў шмат вершаў.
Знаёмства з вершам “Возера”. (дадатак 3.6)

(Чытае настаўнік, або вучань па памяці.)



Настаўнік:

Як вы думаеце, хто такі Лясун?

Чаму ён загінуў?

Што лясун пакінуў пасля сябе?

Як трэба чытаць гэты верш? З якім пачуццём?

У якім тэмпе мы будзем чытаць гэты верш? Чаму?

Чытанне верша ланцужком, заканчваючы кожны раз на прыпынках.
Знаёмства з вершам “Над возерам”. (дадатак 3.7)

Настаўнік: Заплюшчыце вочы. Праслухайце верш і ў думках паспрабуйце намаляваць да гэтага твора малюнак. (Чытае настаўнік, або вучань па памяці.)

Адказы вучняў.



Слоўнікавая работа.

Вучні перачытваюць твор і падкрэсліваюць алоўкам незразумелыя словы.

Калектыўнае тлумачэнне слоў.

(На дошцы запісана словазлучэнне: бахматыя зоркі.)

Вучні шукаюць у тлумачальным слоўніку беларускай мовы значэнне падкрэсленага слова, або настаўнік сам прапануе тлумачэнне дадзенага слова з тлумачальнага слоўніка.

Настаўнік:

У якім тэмпе мы будзем чытаць гэты верш? Чаму?

Знайдзіце ў вершы радкі, якія трэбы чытаць ціха.
Настаўнік: Слухаеш гэтыя вершы – і перад табой быццам паўстае беларуская зямля са сваім хараством і таямніцамі.

Любоў да Радзімы — адна з галоўных тэм лірыкі Максім Багдановіча.

У 1911 г. ён прыехаў у Беларусь і наведаў у Вільні музей беларускай старажытнасці, дзе яго ўразіла калекцыя слуцкіх паясоў. Ва ўзорах на слуцкіх паясах Максім убачыў знаёмую кветачку. (дадтак 4.2)

Ён глядзеў на паясы і думаў пра тых, хто быў вымушаны днямі сядзець і карпатліва ткаць для заможных паноў цудоўныя паясы.

Уражанне было настолькі вялікім, што нарадзіўся сусветна вядомы верш “Слуцкія ткачыхі”, які пакладзены зараз на музыку.


Знаёмства з вершам “Слуцкія ткачыхі”. (дадатак 1.5, або 1.6)

(Гучыць аўдыёзапіс.)


Настаўнік:

Ці спадабаўся вам верш?

Якое ўражанне ў вас выклікаў гэты твор?

Аб чым аўтар расказвае ў гэтым вершы?

Для чаго раней служылі паясы?

Пра якую кветку Радзімы ідзе гаворка ў творы? Вы ведаеце гэту кветку? Дзе вы яе сустракалі?

З гэтым творам вы больш падрабязна будзеце знаёміцца ў старэйшых класах.
Хвілінка творчасці.

Настаўнік:

Мы пазнаёміліся з творчасцю Максіма Багдановіча.

Я прапаную зрабіць свой зборнік вершаў пад назвай “Вянок”. Гэты зборнік будзе змяшчаць творы Максіма Багдановіча, якія мы сёння праслухалі на ўроку.

(Вучні атрымліваюць раздатку, складваюць кніжку, размалёўваюць “Вянок”. (дадатак 4.3, 4.4)



У час працы гучыць песня “Зорка Венера” ў выкананні ансамбля “Песняры”. (дадтак 1.7) Настаўнік звяртае ўвагу, што аўтарам верша “Зорка Венера” з’яўляецца Максім Багдановіч. Твор быў пакладзены на музыку і стаў сусветна вядомым рамансам.
Падвядзенне вынікаў мерапрыемства. Прэзентацыя. (дадатак 2.2)

Вучань 1: У  Максіма Багдановіча было шмат творчых планаў, ён марыў выдаць яшчэ некалькі паэтычных зборнікаў. Але хвароба, якая забрала яго маці і брата, падабралася і да Максіма. Слайд 1.

Вучань 2: Паэт не здаваўся, не падаў духам, шмат пісаў. Але хвароба не адступала.

Вучань 1: Сябры-літаратары сабралі грошы і адправілі Максіма Багдановіча ў Крым на лячэнне.

Вучань 2: На вялікі жаль лячэнне не дапамагло, смерць перакрэсліла ўсе мары, намеры і жаданні паэта.

Вучань 1: Максім Багдановіч памёр у Ялце ў маі 1917 года.

Вучань 2: Пахавалі паэта чужыя людзі, побач не было ні родных, ні сяброў. Каля ложка знайшлі лісток паперы з яго апошнімі радкамі:

Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.

Вучань 1: Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыцццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Вучань 2: Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас.

Вучань 1: Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету, публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах.

Вучань 2: На вершы Максіма Багдановіча запісаны музычныя творы. Некаторыя з іх сталі народнымі песнямі (“Лявоніха”, “Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі”).

Вучань 1: Памяць Максіма Багдановіча ўшанавана ў назве вуліцы ў гарадах Беларусі, а таксама ў Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце. Слайд 2.

Яго імя нададзена школам і бібліятэкам у многіх гарадах Беларусі.



Вучань 2: Мемарыяльныя аб’екты, створаныя ў памяць пра Максіма Багдановіча, знаходзяцца ў Мінску, Слайд 3,4,5,6. Гродна, Слайд 7. Яраслаўлі, Слайд 8. Ніжнім Ноўгарадзе, Слайд 9. Ялце Слайд 10..
Настаўнік:

Глыбокая любоў і павага да паэзіі Максіма Багдановіча, да яго самаго, як да чалавека высокаадукаванага, абаяльнага, таленавітага і самаахвярнага, жыла і жыве ў народзе. Гэту павагу выказваюць у сваіх творах многія мастакі, скульптары і паэты. Слайд 11.

Закончыць сустрэчу хочацца словамі У. Караткевіча

Багдановічу”

Вечна светлы i вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля.

Мы табой ганарымся — і плачам,

Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.



Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.
: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка