Дукса Мар’ян Мікалаевіч



Дата канвертавання15.05.2016
Памер19.03 Kb.
Дукса Мар’ян Мікалаевіч

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку. У 1958 – 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы (1969-1987).

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” (1989).

Першая кніга паэта - “Спатканне” - выйшла з друку ў 1967 г. Спатканне сапраўды было прыемным, бо адчувалася, што ў літаратуру прыйшоў новы таленавіты творца, прыйшоў сваім шляхам, роўна, шчыра, нікога не паўтараючы.

Якія праблемы ўздымаў малады аўтар? Пісаў, як і іншыя, пра свае, яшчэ блізкае дзяцінства, пра зямлю і чалавека на ёй, пра каханне ды адзіноту, якая часта мяжуе з гэтым светлым пачуццем. Можна было заўважыць, што паэт вельмі чуйны да роднай прыроды, але сваё захапленне ёю выказвае неяк стрымана, быццам хоча агледзецца навокал, паразважаць. Роздум, разважлівасць, засяроджанасць – гэта ўжо выразна акрэсленыя рысы ранняй паэзіі Мар’яна Дуксы.

Да прыроды ў мастака слова своеасаблівае, пяшчотнае стаўленне. Ён усей душой адчувае яе безабароннасць і лічыць збяднелым у пачуццях чалавека, які не адчувае сваіх каранёў і саей повязі з прыродай.

Самае галоўнае жаданне ў творцы – “у чужое сэрца слова… перасадзіць”. Цяжка з ей, слоўнай перасадкай. А раптам абсячэш корань? А раптам не прыжывецца? Гэтая зусім не лішняя засцярога заўседы нагадвае М.Дуксу пра пошук самага запаветнага, жывога і дакладнага слова.

Муза паэта так і не параднілася з горадам. Усё свае жыцце, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса звязаў з вёскаю.

Паэты ўвесь час у нястомным пошуку тэмаў. І гэта зразумела. Надакучвае штодзенна смакаваць адзін і той жа боршч, хай ён і аздоблены новымі заправамі. А між тым жыцце і час могуць падкінуць новую тэму. Трэба быць толькі чуйным і мець добры паэтычны зрок.



Словы Мар’яна Дуксы : “Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўседы гуманістычная па сваей сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”.

3 ліпеня 2013 – Ганаровы грамадзянін Смаргоні.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка