Двухузроўневага інфармацыйнага грамадства



Дата канвертавання22.07.2016
Памер28.3 Kb.


Ягор Конеў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


Спецыфіка “двухузроўневага інфармацыйнага грамадства” ў краінах Еўрапейскай супольнасці
Амаль два дзесяцігоддзі мінула з часоў публікацыі ў 1994 г. знакамітага даклада камісара Еўрапейскага Саюза Марціна Бангемана “Еўропа і глабальнае інфармацыйнае грамадства”. У тую пару прапанаваная групай спецыялістаў пад кіраўніцтвам М. Бангемана стратэгія ўкаранення найноўшых інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій (НІКТ) была зацверджана кіраўніцтвам Еўрапейскай Камісіі ў якасці базіснай для плённага развіцця не толькі сродкаў масавай інфармацыі, але і для эканомікі ды грамадства ў цэлым. У галіне мас-медыя канцэпцыя групы М. Бангемана прадугледжвала каардынацыю фрагментарных нацыянальных падыходаў з мэтай стварэння новых магчымасцяў для СМІ краін-членаў ЕС, новых паслугаў для спажыўцоў і новых працоўных месцаў для людзей, якія маюць журналісцкую адукацыю.

За мінулыя паўтары дзесяцігоддзі стала відавочна, што канцэпцыя інфармацыйнага развіцця, агучаная ў дакладзе М. Бангемана, ужо слаба адпавядае сучасным рэаліям. У працэсе фарміраваныя еўрапейскай індустрыі новых медыя з’явіліся праблемы, якія не прадбачыла група М. Бангемана, а менавіта – дамінаванне медыяальянсаў і звязанае з ім утварэнне “двухузроўневага інфармацыйнага грамадства”.

Нягледзячы на высілкі Еўракамісіі, на інфармацыйным рынку аб’яднанай Еўропы на пачатку ХХІ ст. па-ранейшаму дамінуюць буйнейшыя медыяхолдынгі і тэлекамунікацыйныя кампаніі, якія насуперак антыманапольнаму заканадаўству ўтварылі альянсы з удзелам амерыканскага і кітайскага капіталаў. Акрамя вядомых медыядамоў Бартэльсмана, Арсана, Шпрынгера ды інш., сюды далучыліся такія карпарацыі, як “Sprint”, “Unisos”, “AT&T” ды шэраг інш. Яны актыўна бяруць пад кантроль не толькі друкаваныя і электронныя СМІ, але найперш нацыянальных тэлекамунікацыйных аператараў, паколькі ў рэаліях інфармацыйнага грамадства найбольшы прыбытак атрымлівае не той, хто стварае інфармацыйны прадукт, а той, хто яго распаўсюджвае.

Унёсак медыяальянсаў ва ўкараненне найноўшых інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій на прасторы дзяржаваў-членаў ЕС бясспрэчны. Станоўчымі вынікамі НІКТ сталі пазітыўныя зрухі ў павышэнні мабільнасці рынку працоўнай сілы і адпаведна якасці жыцця мільёнаў еўрапейцаў. Разам з тым, маштабнае ўкараненне НІКТ “выключыла” са сферы актыўнага сацыяльнага жыцця пэўныя сацыяльныя групы – людзей з нізкім узроўнем даходаў, пенсіянераў, бацькоў-адзіночак, не кажучы ўжо пра мільёны беспрацоўных і эмігрантаў. Гэтыя сацыяльныя групы ўтварылі так званы “ніжэйшы ўзровень інфармацыйнага грамадства”, паколькі яны не могуць набываць новую лічбавую інтэрактыўную тэхніку, каб карыстацца плёнам мультымедыйнай прадукцыі ў камп’ютарных сетках. Гэта ў сваю чаргу зніжае ўзровень канкурэнтаздольнасці на рынку працы і, як вынік, спрыяе адасобленасці сацыяльных груп ад удзелу ў грамадскім жыцці.

Характэнай рысай т. зв. “ніжэйшага узроўню” з’яўляецца нежаданне і пасіўнасць у выкарыстанні НІКТ. Гэтая праблема дэтэрмінавана пэўным чынам супярэчаннем паміж традыцыйнай культурай ранейшых спосабаў камунікацыі і характарам новых мас-медыя. Інфармацыйныя прадукты, якія распаўсюджваюцца сучаснымі СМІ, патрабуюць ад спажыўцоў (якія з большага і складаюць “вышэйшы ўзровень інфармацыйнага грамадства”) высокага ўзроўню абстрактнага мыслення, хуткай рэакцыі ды гатоўнасці няспынна пашыраць узровень сваёй адукацыі. Традыцыйная ж культура камунікацый, уласцівая “ніжэйшаму ўзроўню”, базуецца на міжасабовых кантактах, літаратурнай пісьменнасці ды лінейным успрыманні інфармацыі.

Хуткія тэмпы ўкаранення НІКТ прывялі як да зменаў спосабаў прадстаўлення інфармацыі, так і да пераменаў у паводзінах карыстальнікаў. У перспектыве разрыў паміж “узроўнямі” еўрапейскага насельніцтва можа пашырыцца. Каб гэтыя супярэчнасці не прынялі абвостраны характар, кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза будзе змушана прыкласці шмат фінансавых і заканадаўчых намаганняў, каб інтэграваць усе пласты насельніцтва “адзінай Еўропы” ў інфармацыйнае грамадства.




: bitstream -> 123456789 -> 18659
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка